Студопедия — Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх земляў у 9 – 13 ст
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх земляў у 9 – 13 ст






Асноўным заняткам большасці насельніцтва ў Сярэднявеччы з’яўляюцца земляробства і жывёлагадоўля. Асноўнымі відамі земляробства былі падсечна-агнявое і ворыўнае. Пры першым варыянце выпальваліся і распрацоўваліся надзелы ў лесе (ляды), пры другім – ралля была ў штогадовым засеве, а пазней – у двухпольным севазвароце, калі адно поле апрацоўвалася, а другое адпачывала “пад парам”. Узнікаюць новыя прылады працы: двухрогая саха з жалезным наканечнікам, серп са стальным навараным лязом, каменныя жорны, драўляныя ступы. Галоўнай сельскагаспадарчай культурай становіцца жыта. Дадатковымі былі ячмень, пшаніца, авёс, проса, каноплі, лён і г.д. Галоўныя віды хатняй жывёлы: коні і буйная рагатая жывёла. Дапаможнымі заняткамі насельніцтва былі садаводства, агародніцтва, бортніцтва, лясныя промыслы, ткацтва, прадзенне, апрацоўка скур.

Канчаткова адбываецца пераход ад родавай да тэрытарыяльнай (суседскай) абшчыны (верв, грамада). У склад абшчыны пачынаюць уваходзіць прадстаўнікі розных родаў; сувязі паміж абшчыннікамі становяцца не кроўна-роднаснымі, а суседскімі.

Зямля ў часы першых дзяржаўных утварэнняў належала племені, родавым і суседскім абшчынам. Паступова ў 9 – 13 стст. у межах абшчын адбывалася маёмаснае раслаенне, захоп зямель прыватнымі асобамі. Назіраецца працэс станаўлення феадальных адносін. Пад феадалізмам разумеецца сістэма грамадскіх адносін, у аснове якой знаходзіцца прынцып перадачы зямельных уладанняў вышэйшым уласнікам зямлі ў дзяржаве (князем, каралём) сваім васалам на пэўны час або назаўсёды за пэўныя заслугі. Асноўнымі сацыяльнымі класамі феадальнага грамадства з’яўляюцца феадалы (буйныя уладальнікі зямлі) і залежныя ад іх сяляне.

Ва ўмовах фарміравання феадалізму князі становяцца ўладарамі не толькі ўсёй зямлі ў дзяржаве, як яе кіраўнікі і “божыя памазанікі”, але і ўласных надзелаў. Княскія дружыннікі і заможныя абшчыннікі ў выніку атрымання значных зямельных плошчаў фарміравалі сацыяльны клас феадалаў, які атрымаў ва Ўсходняй Еўропе назву баярства.

Асноўныя шляхі фарміравання феадальнага землеўладання на тэрыторыі Беларусі:

- падараванні князёў сваім дружыннікам за ваенную або грамадзянскую службу;

- падараванні з боку князёў і баяраў царкве.

Асноўныя віды феадальнага землеўладання:

- княскае;

- баярскае;

- царкоўнае.

Асноўныя тыпы феадальных уладанняў:

- вотчына – уладанне з правам поўнага распараджэння і перадачы па спадчыне;

- памесце – уладанне з правам абмежаванага распараджэння без права перадачы па спадчыне на працягу жыцця (дажывотна) або на пэўны час.

Абсалютная большасць сялян–абшчыннікаў (смердаў) у дадзены перыяд пражывала на дзяржаўных землях. Устанаўліваецца залежнасць сельскіх абшчын ад князёў, якая адлюстроўвалася ў зборы даніны (натуральнай рэнты) з асобных сялянскіх абшчын. Даніна збіралася шляхам перыядычных паходаў князёў са сваімі дружынамі ў палюддзе, або асобнымі дружыннікамі, якія атрымлівалі пэўныя тэрыторыі ў “ кармленне ”. За абарону з боку князя і дружыны раз у год у вызначаных памерах у пагосты (цэнтры пэўных тэрыторый–воласцей) звозіліся прадукты харчавання, мёд, футра і г.д. Аб’ём даніны з асобных сялянскіх двароў размяркоўвала абшчына.

У выніку дамоўленасцяў з уласнікамі і трымальнікамі зямлі, або немагчымасці разлічыцца па павіннасцях і даўгах сяляне траплялі ў часовую, або поўную залежнасць ад феадалаў.

Фарміруюцца асноўныя катэгорыі залежных сялян:

- з акупы – сяляне, якія выконвалі павіннасці на карысць землеўладальніка на пэўны час за пазыку (“купу”) прадуктамі або грашыма да моманту разліку;

- радовічы – сяляне, якія заключалі дамову з землеўладальнікамі (“рад”) на пэўны час з фіксацыяй павіннасцей;

- ізгоі – людзі, якія страцілі сувязь са сваімі абшчынамі ў выніку невыканання павіннасцей, нявыплаты пазык ці здзейсненых злачынстваў і жылі за кошт часовых заробкаў;

- чэлядзь, халопы – хатнія рабы або кабальныя даўжнікі. Рабамі станавіліся пераважна ваеннапалонныя, дзеці якіх маглі атрымаць свабоду.

Асноўныя павіннасці феадальна залежнага сялянства:

дзякло (натуральны падатак);

паншчына (адпрацоўкі на зямлі феадала).

У разглядаемы перыяд адбываецца аддзяленне рамяства ад сельскай гаспадаркі. Гэты працэс абумовілі наступныя фактары:

павелічэнне сельскагаспадарчага прадукту (у гэтых умовах рамеснікі могуць забяспечыць сябе ўжо выключна вынікамі сваёй прафесійнай дзейнасці, а не сельскай гаспадаркай);

удасканаленне промыслаў (удасканальванне сырадутнага метаду выплаўкі жалеза, з’яўленне ганчарнага кола, печаў для абпальвання керамікі і г.д.), што патрабавала спецыяльных ведаў, уменняў і навыкаў, якія маглі ажыццяўляць толькі адпаведна падрыхтаваныя для пэўнай дзейнасці людзі.

На тэрыторыі Беларусі ў 9 – 13 стст. вядомыя каля 40 відаў рамёстваў. Асноўнымі сярод іх з’яўляліся апрацоўка жалеза (вядома 16 спецыяльнасцяў), ганчарства, апрацоўка скур, ювелірнае майстэрства, ткацтва, дрэваапрацоўка, будаўнічае рамяство і г.д.

Развіццё рамяства прыводзіць да фарміравання ў 9 – 12 стст. гарадоў. Гарады станавіліся адміністрацыйнымі, рамеснымі, гандлёвымі, абарончымі і рэлігійна-культурнымі цэнтрамі.

Буйнейшыя гарады гэтага перыяду (з датамі іх узнікнення):

Полацк (862)

Тураў (980)

Ізяслаўль (988)

Берасце (1019)

Віцебск (1021)

Менск (1067)

Друцк (1078)

Барысаў (1102)

Слуцк (1116)

Гародня (1116)

Новагародак (1117).

Асноўныя шляхі фарміравання гарадоў:

– стварэнне рамесна-гандлёвых пасяленняў вакол замкаў – рэзідэнцый князёў або баяр.

– стварэнне і разрастанне рамесна-гандлёвых пасяленняў вакол абшчынна-племянных цэнтраў – пагостаў.

Сярэднявечны горад паводле сваёй структуры складаўся з дзядзінца, пасада і тарга. На дзядзінцы (замку, градзе) пад аховай умацаванняў, знаходзіліся рэзідэнцыі князя, баяр, буйнога купецтва і вышэйшага духавенства. Пасад з’яўляўся гандлёва-рамеснай часткай горада; тут жылі людзі “простага стану”, асноўнымі заняткамі якіх з’яўляліся рамяство і гандаль, дапаможнымі – агародніцтва, хатняя жывёлагадоўля і г.д. На таргу адбываліся гандлёвыя здзелкі і сходы веча.

Адасабленне рамяства ад сельскай гаспадаркі выклікала развіццё пастаяннага ўнутранага гандлю – з’явіліся спецыяльныя месцы ў гарадах для вядзення гандлю (таргі). Фарміруецца сацыяльная група гандляроў – купцоў. Сярод іх былі дробныя гандляры, якія займаліся гандлем на пэўнай тэрыторыі, і буйныя купцы, якія ажыццяўлялі міжнародны гандаль. На таргі прывозілі тавары таксама замежныя купцы.

Гандаль ажыццяўляўся пераважна па рэках. Праз землі Беларусі праходзіла адна з галін міжнароднага гандлёвага шляху “ з вараг у грэкі ”, што звязваў Заходнюю і Паўночную Еўропу з Візантыяй і арабскім Усходам па рэках Зах. Дзвіна і Днепр, якія злучаліся валокамі – прамежкамі паміж рэкамі, на якіх грузы ад адной ракі да другой перацягваліся па сушы. Каля валок былі склады, факторыі купцоў. На гандлёвых шляхах, што ўзніклі па Сожы, Прыпяці і Бугу, злучаліся прыкаспійскія і заходнееўрапейскія землі.

Па гэтых магістральных шляхах ў Візантыю дастаўляліся рабы, лясныя тавары, футра, мёд, лён, жалезныя вырабы і зброя, а на Поўнач ішлі віно, срэбныя і залатыя вырабы, манеты, тканіны, грыўны, соль. Прадметамі экспарту з тэрыторыі Беларусі былі пераважна футра, воск, мёд, лён; імпарту – прадметы раскошы: тканіны, вострыя прыправы, грэцкія арэхі, шкляны посуд, якія завозіліся пераважна з Блізкага Усходу і Візантыі.

Развіццё гандлю прывяло да з’яўлення грошай. У 9 – 10 ст. на тэрыторыі Беларусі былі распаўсюджаны арабскія манеты – дырхемы, у канцы 10 – 11 стст. заходнееўрапейскія дынарыі. У 11 – 13 стст. у гандлёвых аперацыях выкарыстоўвалі плацёжныя зліткі з серабра (грыўны) ці іх вагавыя часткі.

 







Дата добавления: 2014-12-06; просмотров: 920. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...

Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...

Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...

Разработка товарной и ценовой стратегии фирмы на российском рынке хлебопродуктов В начале 1994 г. английская фирма МОНО совместно с бельгийской ПЮРАТОС приняла решение о начале совместного проекта на российском рынке. Эти фирмы ведут деятельность в сопредельных сферах производства хлебопродуктов. МОНО – крупнейший в Великобритании...

ОПРЕДЕЛЕНИЕ ЦЕНТРА ТЯЖЕСТИ ПЛОСКОЙ ФИГУРЫ Сила, с которой тело притягивается к Земле, называется силой тяжести...

СПИД: морально-этические проблемы Среди тысяч заболеваний совершенно особое, даже исключительное, место занимает ВИЧ-инфекция...

Концептуальные модели труда учителя В отечественной литературе существует несколько подходов к пониманию профессиональной деятельности учителя, которые, дополняя друг друга, расширяют психологическое представление об эффективности профессионального труда учителя...

Конституционно-правовые нормы, их особенности и виды Характеристика отрасли права немыслима без уяснения особенностей составляющих ее норм...

Толкование Конституции Российской Федерации: виды, способы, юридическое значение Толкование права – это специальный вид юридической деятельности по раскрытию смыслового содержания правовых норм, необходимый в процессе как законотворчества, так и реализации права...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.013 сек.) русская версия | украинская версия