Студопедия — Утварэнне першых княстваў на тэрыторыі Беларусі. Іх палітычнае развіццё і дзяржаўны лад
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Утварэнне першых княстваў на тэрыторыі Беларусі. Іх палітычнае развіццё і дзяржаўны лад






У выніку “Вялікага перасялення народаў” на тэрыторыі Беларусі аселі некалькі славянскіх племянных саюзаў: крывічы, радзімічы, дрыгавічы, валыняне, якія паступова падпарадкавалі і асімілявалі балцкае насельніцтва.

Крывічы рассяліліся ў вярхоўях Дняпра, Зах. Дзвіны, Волгі. Сфарміравалася тры галіны гэтага племяннога саюзу: палачане, смаляне, пскавічы. Саюз крывічоў – палачан уключаў у сябе тэрыторыю з гарадамі Полацк, Віцебск, Лукомль, Менск, Ізяслаўль, Лагойск, Орша, Барысаў.

Дрыгавічы жылі ў паўднёвай і сярэдняй частцы Беларусі, у цячэннях рэк Прыпяць і Бярэзіна (Тураў, Слуцк, Пінск).

Радзімічы рассяліліся ў міжрэччы Сожа і Дняпра (Рэчыца, Чачэрск, Гомель).

У паўднёва-заходняй частцы Беларусі (вакол Бярэсця) адбывалася змяшэнне плямёнаў валынян і дрыгавічоў.

У заходняй частцы Беларусі пражывалі пераважна балцкія плямёны (літва, яцвягі, нальшчаны, дзяволтва і інш.). У 11 – 13 стст. адбываецца актыўная славянская каланізацыя ў басейн Верхняга Панямоння, дзе былі заснаваны гарады Новагародак, Гародня, Ваўкавыск.

У 9 – 10 стст. на базе саюзаў плямёнаў (“ племянных княжанняў ”) на тэрыторыі Беларусі ўзнікаюць першыя дзяржавы – княствы.

У 9 ст. на аснове племяннога княжання крывічоў–палачан узнікла Полацкае княства. Яно ахоплівала паўночную і часткова цэнтральную частку сучаснай Беларусі. Цэнтрам княства становіцца Полацк – самы першы горад на тэрыторыі Беларусі, які ўзгадваецца ў летапісах пад 862 г., хаця паселішча тут узнікла яшчэ ў 5 ст. Полацкае княства размяшчалася на гандлёвых шляхах “з вараг у грэкі” і кантралявала частку гэтых шляхоў ўздоўж Заходняй Дзвіны і міжрэчча Дзвіны і Дняпра.

Полацкае княства перыядычна падтрымлівала саюзныя адносіны з іншымі славянскімі княствамі ва Ўсходняй Еўропе, буйнейшыя з якіх мелі цэнтры ў Кіеве і Ноўгарадзе. На чале гэтых славянскіх княстваў часта знаходзіліся варажскія (скандынаўскія) князі са сваімі дружынамі. Часам Полацк трапляў у непасрэднае падпарадкаванне гэтых княстваў. Палачане ў якасці саюзнікаў нярэдка прымалі ўдзел ў набегах славян і варагаў на сталіцу Візантыі – Канстанцінопаль. Пасля аднаго з іх, у 907 г. сярод шэрагу князёў, якія атрымалі долю здабычы, узгадваецца полацкая князёўна – Прадслава.

У другой палове 10 ст. буйнейшай дзяржавай ва Ўсходняй Еўропе стала Кіеўскае княства. Паступова яе князі шляхам ваенных захопаў або дагавораў з мясцовымі князямі падначалілі сваёй уладзе большасць іншых славянскіх дзяржаў у рэгіёне. На чале Кіеўскай дзяржавы знаходзілася дынастыя варажскіх князёў – Русь, першым прадстаўніком якой з’яўляўся Рурык. Паступова паняцце “Русь” пачынае ахопліваць усе тэрыторыі, на якія распаўсюджвалася ўлада князёў дынастыі Рурыкавічаў. Гісторыкі традыцыйна называюць кангламерат усходнеславянскіх княстваў на чале з вялікім князем з дынастыі Рюрыкавічаў Кіеўскай Руссю.

Першым вядомым з летапісных крыніц полацкім князем з’яўляецца Рагвалод. Па найбольш верагоднай версіі ён быў варагам, аб чым сведчаць шведскія сагі, па іншых альбо быў крывічом, альбо палабскім ці паморскім славянінам. Падчас міжусобнай барацьбы паміж кіеўскім князем Яраполкам і наўгародскім князем Уладзімірам, каля 980 г., ён і яго дачка Рагнеда становяцца на бок першага. За гэта і асабістую абразу, якую яму нанеслі, адвяргаючы сватаўство да Рагнеды, Уладзімір захапіў Полацк; паводле яго загаду былі забітыя Рагвалод і яго сыны, а Рагнеда гвалтоўна стала яго жонкай.

У канцы 10 – пачатку 11 стст. пад уладай Уладзіміра і яго дынастыі апынулася большасць усходнеславянскіх княстваў, у тым ліку і Полацкае. (канец 10 ст.) Па ініцыятыве Уладзіміра ў канцы 10 ст. у Кіеве, а потым ва ўсіх падначаленых яму землях пануючай рэлігіяй стала хрысціянства ва ўсходняй візантыйскай версіі. З таго часу ўсходняе хрысціянства (праваслаўе) ва Ўсходняй Еўропе называлася “ рускай верай ”.

У канцы 10 ст. (каля 988 г.) было адноўлена Полацкае княства ў якасці ўдзельнага княства ў складзе Кіеўскай дзяржавы. На чале яго быў пастаўлены старэйшы сын Уладзіміра ад Рагнеды Ізяслаў Уладзіміравіч (988 – 1001). Паколькі Ізяслаў з’яўляўся непасрэдным нашчадкам Рагвалода, з устанаўленнем яго ўлады звязваецца аднаўленне полацкай княскай дынастыі. Пасля прыняцця Уладзімірам хрысціянства і няўдалага замаху на жыццё князя Рагнеда была астрыжана ў манашкі пад імём Анастасія (лічыцца першай манашкай ва Ўсходняй Еўропе) і саслана на Полаччыну, дзе яна памерла ў Ізяслаўскім манастыры ў 1000 г.

Пасля смерці Ізяслава полацкімі князямі з’яўляліся яго сыны Усяслаў (1001 – 1003) і Брачыслаў (1003 – 1044).







Дата добавления: 2014-12-06; просмотров: 748. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...

Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

Алгоритм выполнения манипуляции Приемы наружного акушерского исследования. Приемы Леопольда – Левицкого. Цель...

ИГРЫ НА ТАКТИЛЬНОЕ ВЗАИМОДЕЙСТВИЕ Методические рекомендации по проведению игр на тактильное взаимодействие...

Реформы П.А.Столыпина Сегодня уже никто не сомневается в том, что экономическая политика П...

Этические проблемы проведения экспериментов на человеке и животных В настоящее время четко определены новые подходы и требования к биомедицинским исследованиям...

Классификация потерь населения в очагах поражения в военное время Ядерное, химическое и бактериологическое (биологическое) оружие является оружием массового поражения...

Факторы, влияющие на степень электролитической диссоциации Степень диссоциации зависит от природы электролита и растворителя, концентрации раствора, температуры, присутствия одноименного иона и других факторов...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.011 сек.) русская версия | украинская версия