Студопедия — Дзяржаўна-палітычны лад Рэчы Паспалітай і месца ў ім ВКЛ
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Дзяржаўна-палітычны лад Рэчы Паспалітай і месца ў ім ВКЛ






Формай дзяржаўна-палітычнага ладу Рэчы Паспалітай становіцца элекцыйная манархія, пры якой кіраўнік дзяржавы (манарх) атрымлівае ўладу ў выніку выбараў. Са смерцю Жыгімонта Аўгуста (1572) скончылася праўленне ў ВКЛ і Польшчы дынастыі Ягелонаў. З гэтага часу замацоўваецца прынцып пажыццёвага абрання на трон каралёў (вялікіх князёў) з ліку некалькіх кандыдатаў. Як правіла, каралямі выбіраліся прадстаўнікі замежных каралеўскіх дынастый. Працэс выбрання каралёў шляхтай называўся элекцыя.

У палітычнай сістэме Рэчы Паспалітай вядучымі органамі ўлады з’яўляліся кароль і двухпалатны сойм.

Да функцый караля належалі:

- абарона дзяржавы, кіраўніцтва войскам;

- кіраванне правядзеннем унутранай палітыкі;

- ажыццяўленне вышэйшага суда;

- кіраўніцтва адміністрацыйным апаратам дзяржавы;

- кіраванне ажыццяўленнем міжнародных адносін;

- зацвярджэнне заканадаўчых актаў;

- прызначэнне чыноўнікаў на вышэйшыя дзяржаўныя пасады.

Улада караля абмяжоўвалася палатамі сойма. Прававым адлюстраваннем гэтага выступала тое, што перад каранацыяй кароль вымушаны быў зацвердзіць два дакументы – “ пакта канвента ” і “ Генрыкавы артыкулы ”, выкананне якіх з’яўлялася ўмовай захавання вернасці шляхты каралю.

Пакта канвента ” – акт, у якім пацвярджаліся гарантыі прывілеяў і вольнасцяў дзяржавы, выдадзеных ранейшымі каралямі і вялікімі князямі.

Генрыкавы артыкулы ” (назва паходзіць ад першага караля Генрыха Валуа (1573–1574), які іх зацвердзіў у 1573 г.) – акт, які ўтрымліваў палажэнні, што абмяжоўвалі каралеўскую ўладу:

- кароль не меў права прэтэндаваць на перадачу ўлады па спадчыне;

- гарантыі свабоды веравызнання для шляхты ў межах хрысціянства (акт Варшаўскай канфедэрацыі 1573 г.);

- кожныя два гады павінен склікацца сойм, без згоды якога нельга ўводзіць новыя падаткі і склікаць вайсковае апалчэнне;

- без згоды Сената каралю забаранялася ажыццяўляць міжнародныя справы, прызначаць і звальняць вышэйшых дзяржаўных чыноўнікаў;

- калі кароль не выконваў умоваў “артыкулаў”, шляхта мела права на стварэнне канфедэрацыі (часовага шляхецкага саюзу, накіраванага на дасягненне пэўнай мэты, у межах якога рашэнні прымаліся большасцю галасоў) і арганізацыю ўзброенага выступлення (рокаш).

Вальны сойм Рэчы Паспалітай склікаўся з перыядычнасцю раз у два гады. Нярэдка адбываліся надзвычайныя соймы. Як правіла, сойм працягваўся шэсць тыдняў. Месцам правядзення соймаў звычайна была Варшава. Пасля 1673 г. кожны трэці вальны сойм адбываўся на тэрыторыі ВКЛ у Гародні. Функцыі соймаў:

- выбары караля (элекцыйныя і каранацыйныя сеймы);

- пытанні аб вайне і міры;

- збор і памер падаткаў на ваенныя патрэбы;

- міжнародныя пытанні;

- прыняцце законаў (канстытуцый);

- ажыццяўленне суду па крымінальных справах вышэйшых чыноўнікаў;

- прыняцце хадайніцтваў павятовай шляхты.

Вальны сойм складаўся з дзвюх палат: Сената і Пасольскай ізбы.

Сенат (каралеўская рада і вышэйшая палата) складаўся з ліку ранейшых сенатараў Польскага Каралеўства, а таксама прадстаўнікоў Паноў Рады ВКЛ (каталіцкія біскупы, ваяводы і кашталяны, маршалак найвышэйшы, канцлер, падканцлер, пабскарбі земскі, маршалак дворны). У Сенаце існавала іерархія сенатарскіх годнасцей. Месца першага сенатара займаў гнезненскі арцыбіскуп. Сенатары ВКЛ і Польскага каралеўства засядалі асобна. Падчас пасяджэнняў сойму сенатары не галасавалі, а выказвалі свае меркаванні (вотум) па вынесеных на разгляд пытаннях паводле старшынства. Пасля абмеркавання кароль ці па яго даручэнні канцлер фармулявалі агульнае канчатковае рашэнне паводле пэўнага пытання (яно было не аднадумным, а абапіралася на меркаванне большасці сенатараў, да якога далучаўся кароль). У кампетэнцыю Сената ўваходзіла канчатковае рэдагаванне і зацвярджэнне законаў. У поўным складзе Сенат збіраўся рэдка. Сталым органам з’яўлялася выбраная соймам на два гады рада сенатараў-рэзідэнтаў (пастаянная дарадчая камісія пры каралю, фактычна існавала з 1606 г.), якая складалася з 16 сенатараў (з 1641 г. – 28) і несла адказнасць перад соймам.

Пасольская ізба складалася са 180 паслоў (дэпутатаў), абраных шляхтай. З іх ліку 46 з’яўляліся прадстаўнікамі ад ВКЛ. Выбары дэпутатаў адбываліся на сойміках; у ВКЛ выбіраліся па два паслы ад кожнага ваяводства і павета. На сойміках дэпутатам даваліся інструкцыі, у якіх дакладна вызначаліся палажэнні, якія павінен быў адстойваць на сойме пасол. На пасяджэннях Пасольскай ізбы акрамя паслоў, якія мелі права голасу, прысутнічаць мог любы шляхціц. У Пасольскай ізбе абмяркоўваліся пытанні, прапанаваныя каралём і Сенатам, а таксама выносіліся ўласныя прапановы. Мэтай абмеркавання было дасягненне кансенсусу паводле пэўных пытанняў. Праекты законаў, выпрацаваныя Пасольскай ізбой перадаваліся ў Сенат, які мог уносіць папраўкі, заўвагі, але мог і адхіліць законапраект, што нярэдка прыводзіла да завяршэння сойма без прыняцця рашэнняў.

У дзейнасці сойму існавала права лібэрум вета (аднагалоснае прыняцце рашэнняў). Гэта азначала, штоз-за выказанай услых нязгоды аднаго пасла адмяняліся ўсе рашэнні сойму. Упершыню дадзенае права было выкарыстана ў 1652 г. Актыўнае яго ўжыванне ў другой палове 17 – 18 стст. прывяло ў выніку да дэзарганізацыі дзейнасці соймаў.

Вынікам працы сойма з’яўляліся канстытуцыі (ухвалы), якія мелі заканадаўчую сілу. Для іх зацвярджэння патрабавалася агульная згода караля, Сената і Пасольскай ізбы. Прадугледжваліся асобныя канстытуцыі для Польшчы і ВКЛ.

Вялікую ролю ва ўнутрыпалітычным развіцці Рэчы Паспалітай мелі перыяды паміж смерцю або адстаўкай чарговага караля і абраннем новага караля, якія мелі назву бескаралеўі. У гэтыя перыяды фармальным кіраўніком дзяржавы з’яўляўся архіепіскап гнезненскі. Паводле яго загаду падчас бескаралеўя склікаліся тры соймы:

- канвакацыйны – на ім падводзіліся вынікі папярэдняга праўлення, разглядаліся найбольш важныя грамадскія і дзяржаўныя праблемы, вызначалася працэдура выбараў новага караля;

- элекцыйны – на ім праходзілі выбары караля з ліку некалькіх кандыдатаў;

- каранацыйны – на ім адбывалася каранацыя новаабранага караля, які падпісваў “пакта канвента” і “Генрыкавы артыкулы”.

Асаблівасцю канвакацыйнага і элекцыйнага сеймаў было тое, што на іх не дзейнічала права “лібэрум вета”, што давала магчымасць адначасова праводзіць істотныя дзяржаўныя рэформы.

Значную ролю ў сістэме дзяржаўнай улады мелі органы шляхецкага самакіравання – соймікі. Яны ўяўлялі з сябе сходы шляхты пэўнага павета. Існавала некалькі відаў соймікаў:

- перадсоймавыя – збіраліся напярэдадні соймаў для выбрання паслоў на сойм і выпрацоўкі для іх інструкцый;

- рэляцыйныя – збіраліся пасля соймаў, на іх дэпутаты з сойму рабілі справаздачы аб сваёй дзейнасці, прымаліся ўхвалы па рэалізацыі соймавых канстытуцый, а таксама па справах, якія на соймах перадаваліся на разгляд соймікаў (пра згоду на падаткавыя соймавыя ўхвалы, выбранне павятовых зборшчыкаў падаткаў і г.д.);

- дэпутацкія – збіраліся штогод для выбараў суддзяў Трыбунала ВКЛ;

- элекцыйныя – збіраліся для выбараў кандыдатаў у склад земскага павятовага суда і некаторых іншых мясцовых чыноўнікаў;

- гаспадарчыя – збіраліся для вырашэння пытанняў мясцовага гаспадарчага жыцця: размеркаванне падаткаў, выбары падатковых зборшчыкаў падаткаў і г.д. Ва ўмовах дэзарганізацыі дзейнасці соймаў у другой палове 17 – 18 стст. павялічваецца роля соймікаў у арганізацыі грамадска-палітычнага жыцця.

Спецыфічным органам ўлады з’яўляўся Галоўны соймік ВКЛ, існаванне якога падкрэслівала аўтаномію ВКЛ у складзе Рэчы Паспалітай. Ён уяўляў з сябе з’ездаў сенатараў і паслоў, абраных на сойм на павятовых сойміках ад ВКЛ, які склікаўся ў Ваўкавыску ці Слоніме. На галоўных сойміках узгадняліся інструкцыі павятовых соймікаў і пазіцыі соймавых паслоў усіх паветаў ВКЛ, а таксама вызначаліся мэты і задачы ўсіх прадстаўнікоў ВКЛ на агульным сойме. Часамі каралём склікаліся асобныя з’езды прадстаўнікоў шляхты ВКЛ (віленская канвакацыя) для вырашэння пэўных пытанняў (галоўным чынам для таго, каб дабіцца ўхвалы на збор падаткаў у тым выпадку, калі такой ухвалы на даваў вальны сойм), а таксама з’езды, скліканне якіх арганізоўвалася сенатарамі або шляхецкай супольнасцю ВКЛ, для вырашэння надзвычайных праблем.

Судовая сістэма ВКЛ захавала ў асноўным структуру, якая склалася да Люблінскай уніі. Вышэйшым апеляцыйным судом замест вялікакняскага суда стаў Трыбунал ВКЛ, створаны ў 1581 г. і замацаваны Статутам ВКЛ 1588 г. Ён складаўся з ліку суддзяў, абраных ад шляхты кожнага павета на штогадовых дэпутацкіх сойміках. Сесіі Трыбунала праводзіліся ў Вільні (для заходняй часткі ВКЛ) і Менску (для ўсходняй часткі).

Заканадаўства ВКЛ ажыццяўлялася на аснове трэцяга Статута ВКЛ 1588 г., які змяшчаў 14 раздзелаў і 488 артыкулаў. Статут замацаваў тыя формы дзяржаўна-палітычнага ладу, якія склаліся пасля Люблінскай уніі. У той жа час Статут вельмі моцна падкрэсліваў дзяржаўную самастойнасць ВКЛ. У ім нічога не гаварылася аб дзяржаўнай сувязі з Польшчай; вышэйшым заканадаўчым органам улады абвяшчаўся сойм ВКЛ, хаця фактычна дзейнічалі супольныя соймы Рэчы Паспалітай. У Статуце падкрэслівалася самастойнасць дзяржаўна-адміністрацыйнага апарату, пячаткі, войска, фінансавай, падатковай, мытнай сістэмы ВКЛ; забаранялася займанне дзяржаўных пасад і масавае набыццё зямельнай маёмасці асобамі, якія не з’яўляліся ўраджэнцамі ВКЛ (пункт наконт зямельнай маёмасці непасрэдна супярэчыў акту Люблінскай уніі).

У Статуце 1588 г. знайшла адлюстраванне тэорыя дакладнага падзелу ўлада на:

– заканадаўчую (сойм);

– выканаўчую (вялікі князь, адміністрацыйны апарат);

– судовую (Трыбунал ВКЛ, земскія і падкаморскія суды, якія выбіраліся шляхтай і не залежалі ад адміністрацыі).

Паводле адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзелу ў ВКЛ вылучаліся ваяводствы і паветы:

Віленскае ваяводства (Ашмянскі, Браслаўскі, Віленскі, Вількамірскі, Лідскі паветы);

Троцкае ваяводства (Гарадзенскі, Ковенскі, Троцкі, Упіцкі паветы);

Новагародскае ваяводства (Ваўкавыскі, Новагародскі, Слонімскі паветы);

Менскае ваяводства (Менскі, Рэчыцкі, Мазырскі паветы);

Берасцейскае ваяводства (Берасцейскі, Пінскі паветы);

Віцебскае ваяводства (Віцебскі, Аршанскі паветы);

Полацкае ваяводства;

Мсціслаўскае ваяводства;

Жамойцкая зямля;

Смаленскае ваяводства (у 1611 – 1654 гг.).

Ва ўмовах элекцыйнай манархіі ўсталявалася шляхецкая дэмакратыя, пад якой разумеецца форма грамадска-палітычнага ладу, паводле якой вызначаўся прывілеяваны статус шляхты як палітычнага народу (польскага і літоўскага) і яго кіруючая роля ў сістэме дзяржаўнай улады. У рашэнні Віленскага сойму ВКЛ 1566 г., на якім быў прыняты другі Статут ВКЛ, было пацверджана, што ўся шляхта ВКЛ з’яўляецца часткай “адзінага высакароднага народа”, абавязак якога абараняць краіну.

Юрыдычна шляхта лічылася адзінай супольнасцю, якая функцыянавала на прынцыпах свабоды і фармальнай роўнасці:

- асабістая недатыкальнасць;

- выключнае права на займанне дзяржаўных пасад і ўдзел ў грамадска-палітычным жыцці;

- свабода веравызнання;

- выключнае права ўласнасці на зямлю;

- раўнапраўе ў межах шляхецкага саслоўя.

Палітычныя рэформы 1560-х гг. і унія з Польшчай прывялі да ліквідацыі пануючага статусу арыстакратыі ВКЛ. Аднак, нягледзячы на фармальную роўнасць, эканамічныя пазіцыі розных слаёў шляхты не былі аднолькавымі. Вылучалася групоўка багатых уплывовых магнатаў, пераважна з ліку ранейшых арыстакратычных родаў, а таксама некаторых прадстаўнікоў разбагацеўшай сярэдняй шляхты (Радзівілы, Сапегі, Агінскія, Пацы, Хадкевічы, Храптовічы і г.д.). Дробная і сярэдняя шляхта трапляла ў розныя формы эканамічнай і палітычнай залежнасці ад магнатаў, пераўтваралася ў яе кліентэлу. Такім чынам, паступова шырокія масы шляхты выкарыстоўваліся ў якасці палітычнага інструмента буйнымі магнацкімі групоўкамі, якія фактычна вызначалі грамадска-палітычнае жыццё дзяржавы. Такая сістэма атрымала назву магнацкая алігархія. Найбольш яскрава яна праявілася ў грамадска-палітычным жыцці ВКЛ у другой палове 17 – 18 стст.

Такім чынам, на працягу апошняй трэці 16 – 18 стст. Рэч Паспалітая ўяўляла з сябе элекцыйную манархію, у межах якой сфарміравалася спецыфічная форма грамадска-палітычнага ладу – шляхецкая дэмакратыя. Вялікае княства Літоўскае захавала значную дзяржаўную самастойнаць у межах Рэчы Паспалітай.

 







Дата добавления: 2014-12-06; просмотров: 1504. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

ТЕОРЕТИЧЕСКАЯ МЕХАНИКА Статика является частью теоретической механики, изучающей условия, при ко­торых тело находится под действием заданной системы сил...

Теория усилителей. Схема Основная масса современных аналоговых и аналого-цифровых электронных устройств выполняется на специализированных микросхемах...

Логические цифровые микросхемы Более сложные элементы цифровой схемотехники (триггеры, мультиплексоры, декодеры и т.д.) не имеют...

Характерные черты официально-делового стиля Наиболее характерными чертами официально-делового стиля являются: • лаконичность...

Этапы и алгоритм решения педагогической задачи Технология решения педагогической задачи, так же как и любая другая педагогическая технология должна соответствовать критериям концептуальности, системности, эффективности и воспроизводимости...

Понятие и структура педагогической техники Педагогическая техника представляет собой важнейший инструмент педагогической технологии, поскольку обеспечивает учителю и воспитателю возможность добиться гармонии между содержанием профессиональной деятельности и ее внешним проявлением...

Роль органов чувств в ориентировке слепых Процесс ориентации протекает на основе совместной, интегративной деятельности сохранных анализаторов, каждый из которых при определенных объективных условиях может выступать как ведущий...

Лечебно-охранительный режим, его элементы и значение.   Терапевтическое воздействие на пациента подразумевает не только использование всех видов лечения, но и применение лечебно-охранительного режима – соблюдение условий поведения, способствующих выздоровлению...

Тема: Кинематика поступательного и вращательного движения. 1. Твердое тело начинает вращаться вокруг оси Z с угловой скоростью, проекция которой изменяется со временем 1. Твердое тело начинает вращаться вокруг оси Z с угловой скоростью...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.018 сек.) русская версия | украинская версия