Студопедия — Сацыяльна-палітычны крызіс у ВКЛ у другой палове 17 ст
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Сацыяльна-палітычны крызіс у ВКЛ у другой палове 17 ст






У другой палове 17 ст. Рэч Паспалітая трапляе ў стан палітычнага крызісу, які быў выкліканы шэрагам сацыяльна-палітычных прычын:

- Барацьба за ўладу паміж рознымі магнацкімі групоўкамі; дэзарганізацыя дзейнасці цэнтральнай улады, недзеяздольнасць дзяржаўнага апарату.

- Рэлігійная праблема: барацьба паміж рознымі рэлігійнымі канфесіямі. Ва ўмовах нарастання контррэфармацыйнага руху прадстаўнікі некаталіцкіх канфесій пачынаюць шукаць падтрымку за мяжой.

- Казацкая праблема: казакі патрабавалі для сябе павелічэння сацыяльна-палітычных правоў і прывілеяў.

- Нарастанне супярэчнасцяў паміж шляхтай і непрывілеяванымі станамі (сялянствам, мяшчанствам) ва ўмовах узмацнення феадальнай эксплуатацыі.

Пачаткам палітычнага крызісу стала казацкая вайна 1648 – 1653 гг. Казацтва, якое выконвала функцыі абароны паўднёвых межаў Рэчы Паспалітай ад набегаў крымскіх татар, вельмі хутка колькасна павялічвалася. Цэнтрам казацтва становіцца Запарожская Сеч у Ніжнім Падняпроўі. Сеч вельмі хутка стала месцам масавага прыцягнення сялян–уцекачоў і авантурыстаў з розных рэгіёнаў Рэчы Паспалітай. Казацкая супольнасць адкрытым галасаваннем абірала сабе гетмана і іншых вайсковых кіраўнікоў. Запарожскія казакі не толькі абараняліся ад татар, але рабілі набегі на землі Крымскага ханства і Асманскай імперыі. Яны адыгрывалі важную ролю ў войсках Рэчы Паспалітай у войнах першай паловы 17 ст. са Швецыяй, Масковіяй, Асманскай імперыяй. Сярод казацтва існавалі дзве асноўныя сацыяльныя групы: рэестравыя казакі, якія афіцыйна знаходзіліся на службе Рэчы Паспалітай і атрымлівалі за гэта грашовую ўзнагароду, і казацкая галота, якая не мела афіцыйнага статусу.

Паступова паміж казацтвам і сацыяльна-палітычнай элітай Рэчы Паспалітай нарасталі супярэчнасці. Казацкая вярхушка патрабавала колькаснага павелічэння рэестравага казацтва, павышэння аплаты за сваю службу, надання новых прывілеяў. Перыядычна гэтыя супярэчнасці выяўляліся ў лакальных казацкіх паўстаннях. У сваіх палітычных мэтах казацтва выкарыстоўвала рэлігійны канфлікт у Рэчы Паспалітай, выступаючы ў якасці абаронцаў праваслаўя. Узмацненне феадальнай эксплуатацыі ў другой палове 16 – першай палове 17 стст., асабліва ва Ўкраіне, прыводзіла да падтрымкі казацтва сярод сялян і гарадскога плебсу, масавага “паказачвання” сялян, якія ўцякалі ад прыгону.

Такім чынам, прычынамі казацкай вайны сталі:

- імкненне казацкай вярхушкі да ўзвышэння свайго сацыяльнага статусу;

- узмацненне феадальнай эксплуатацыі;

- рэлігійныя супярэчнасці.

Вясной 1648 г. пачалося казацкае паўстанне ў Запарожскай Сечы. Па часе яно супала са смерцю Ўладыслава Вазы і абраннем каралём яго малодшага брата Яна Казіміра Вазы (1648 – 1668). Казацкае паўстанне ўзначаліў гетман Багдан Хмяльніцкі. У 1648-1649 гг. казацкае войска ў саюзе з Крымскім ханствам заняла большую частку тэрыторыі Ўкраіны. Ва ўмовах вайны з Польшчай казацкае кіраўніцтва на чале з Б.Хмяльніцкім для пашырэння свайго ўплыву накіроўвала казацкія атрады – загоны – на тэрыторыю ВКЛ. Летам – восенню 1648 г. казацкія загоны захапілі шэраг гарадоў на поўдні ВКЛ: Рэчыцу, Мазыр, Кобрын, Берасце, Пінск, Бабруйск і г.д. На баку казакаў, як правіла, выступалі гарадскі плебс, праваслаўнае духавенства, частка сялянства. У той жа час казакі жорстка вынішчалі рымска-каталіцкае і ўніяцкае духавенства, асабліва езуітаў, каталіцкую шляхту і яўрэяў.

У канцы 1648 – першай палове 1649 гг. войска ВКЛ на чале з Янушам Радзівілам выгнала казакаў з занятых імі гарадоў; праводзіліся жорсткія рэпрэсіі ў дачыненні казакаў і тых, хто іх падтрымліваў (так, у выніку штурму Пінска загінула каля 3 тыс. чалавек). У ліпені 1649 г. паводле загаду Б. Хмяльніцкага на тэрыторыю ВКЛ быў накіраваны новы буйны загон на чале з М. Крычэўскім. Аднак у бітве пад Лоевам 31 ліпеня 1649 г. пры спробе пераправы праз Днепр ён быў разбіты войскамі Я. Радзівіла.

У жніўні 1649 г. паміж Польскім каралеўствам і казацтвам было заключана перамір’е, паводле якога Польшча прызнавала існаванне аўтаномнай казацкай дзяржавы на тэрыторыі Ўкраіны, павялічвалася рэестравае казацкае войска. Аднак захаванне супярэчнасцяў прывяло да ўзнаўлення вайны ў красавіку 1651 г. У ВКЛ былі пасланы новыя казацкія загоны. Казакі захапілі Крычаў; аднак, у бітве каля Лоева 6 ліпеня 1651 г. яны зноў былі разгромлены войскам ВКЛ. У гэты час казацкае войска Б. Хмяльніцкага ў чэрвені-ліпені 1651 г. у выніку адыходу крымскіх татараў пацярпела паражэнне ва Ўкраіне пад Берастэчкам. Адначасова войска Я. Радзівіла 8 жніўня 1651 г. заняло Кіеў. Гэтыя падзеі вымусілі казацкае кіраўніцтва да заключэння новага перамір’я, якое, аднак, таксама не было трывалым. На тэрыторыі Ўкраіны ваенныя дзеянні працягваліся ў 1652 – 1653 гг. На тэрыторыі ВКЛ у гэты час загонаў не было; разрозненныя праказацкія выступленні падаўляліся шляхтай.

У студзені 1654 г. украінскае казацтва заключае палітычны саюз з Маскоўскай дзяржавай, паводле якога яно на аўтаномных пачатках прызнавала ўладу маскоўскага цара. Дадзеная падзея азначала пачатак вайны паміж Рэччу Паспалітай і Маскоўскай дзяржавай. Абапіраючыся на падтрымку казацтва, улады Масковіі заявілі аб прэтэнзіях на ўладаранне над землямі ВКЛ.

Вайна Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай 1654-1667 гг. мела два этапы:

1) 1654 – 1656 гг.;

2) 1658 – 1667 гг.

У пачатку 1654 г. аб’яднаныя маскоўска-казацкія войскі пачынаюць вайну супраць Рэчы Паспалітай. Казакі вялі вайну пераважна супраць Польшчы; маскоўскае войска сканцэнтравала асноўныя сілы супраць ВКЛ. Вясной 1654 г. маскоўскія ўлады сканцэнтравалі на мяжы з ВКЛ 3 арміі агульнай колькасцю каля 160 тыс. чалавек пры падтрымцы 20-тысячнага казацкага войска. Ім супрацьстаяла каля 30 тыс. апалчэнцаў і наёмнікаў войска ВКЛ. Перад пачаткам наступлення царскія дыпламаты абяцалі, што захаваюць шляхце Рэчы Паспалітай іх правы і прывілеі, а простаму народу абяцалі захоўваць дысцыпліну войска і законнасць. Разыгрываючы рэлігійную карту, было заяўлена аб тым, што ”ляхам і жыдам не быць” і гарантавалася абарона праваслаўя.

Ваенныя дзеянні пачаліся ў маі 1654 г. Нягледзячы на дастаткова паспяховую манеўраную вайну войска Я. Радзівіла і перамогу пад Шкловам, маскоўска-казацкае войска паспяхова ажыццяўляла наступленне. Да канца 1654 г. яно захапіла ўсё Падзвінне і Падняпроўе (Магілёў, Віцебск, Полацк, Смаленск, Рэчыца, Гомель). Зімой 1654–1655 г. войскі ВКЛ няўдала спрабавалі арганізаваць контрнаступленне. Падчас наступнай кампаніі вясной – летам 1655 г. маскоўска-казацкія войскі занялі ўсю тэрыторыю ВКЛ, акрамя Быхава, Слуцка, Берасця, Пінска, Жамойці, Вількамірскага, Упіцкага, Браслаўскага павета. 31 ліпеня 1655 г. была захоплена Вільня. Маскоўскім царом Аляксеем Міхайлавічам Раманавым было абвешчана аб анексіі тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага.

Гарады і населеныя пункты, якія маскоўскім войскам прыходзілася браць штурмам, вынішчаліся (Мсціслаў). Шляхта і гарады, што не ўдзельнічалі ў ваенных дзеяннях супраць Масковіі, часткова захоўвалі свае правы і прывілеі. Пануючы статус набывала праваслаўная царква. Забаранялася дзейнасць уніяцкай царквы, а таксама пратэстантаў і іудзеяў, істотна абмяжоўваліся правы рымска-каталіцкай царквы.

Ва ўмовах ваенных паражэнняў Рэчы Паспалітай у вайне з Масковіяй у 1655 г. шведскае войска ўварвалася на яе тэрыторыю і за кароткі час захапіла большую частку Польшчы, а таксама Жамойць, што паклала пачатак вайны Рэчы Паспалітай са Швецыяй 1655 – 1660 гг. У кастрычніку 1655 г. частка шляхты ВКЛ на чале з Я. Радзівілам заключыла Кейданскую унію, паводле якой адмаўлялася ад палітычнага саюзу з Польшчай і абвяшчала вялікім князем літоўскім шведскага караля і палітычны саюз са Швецыяй. За гэта шведскія ўлады абяцалі дапамагчы ВКЛ у выгнанні маскоўскіх войскаў з большай часткі яе тэрыторыі.

Іншая частка шляхты захавала вернасць Яну Казіміру і саюзу з Польшчай. У кастрычніку 1656 г. Рэч Паспалітая заключае Віленскае перамір’е з Масковіяй і ў саюзе з ёй праводзіць ваенныя дзеянні супраць Швецыі ў Інфлянтах. У антышведскі саюз увайшлі таксама Габсбургсая Аўстрыя і Данія. У выніку на працягу 1656 г. шведскія войскі пакінулі Жамойць і большую частку Польшчы. Істотную ролю ў ваенных перамогах над шведскім войскам ў Польшчы адыграла войска ВКЛ на чале з Паўлам Сапегам.

У 1657 г. Швецыя заключае саюз з Трансільваніяй, войска якой за хуткі час заняла частку Польшчы, а таксама Берасце (да лета 1658 г.). Аднак у хуткім часе яно было вымушана адступіць пад ударамі польска-літвінскіх і крымска-татарскіх войскаў. Таксама з тэрыторыі Польшчы адышлі войскі Швецыі, супраць якой пачала вайну Данія пры падтрымцы Брандэнбурга, Аўстрыі і Галандыі. У 1660 г. заключаны Аліўскі мір Рэчы Паспалітай са Швецыяй, паводле якога захаўваліся ранейшыя межы паміж дзяржавамі.

На тэрыторыі ВКЛ, занятай маскоўскімі войскамі, сфарміравалася новая сістэма адміністрацыі, у якой галоўную ролю адыгрывалі маскоўскія чыноўнікі. Дапаможную ролю мела мясцовая шляхта, якая прысягнула на вернасць цару. У некаторых раёнах адміністрацыя фарміравалася казакамі, да якіх далучалася частка мясцовага насельніцтва. З 1656 – 1658 гг. пачынаюцца канфлікты паміж царскай адміністрацыяй і казакамі. Маскоўскія ўлады праводзілі палітыку жорсткай эксплуатацыі захопленых зямель. Каля 300 тыс. рамеснкаў было вывезена ў Маскоўскую дзяржаву. Мяшчанства і сялянства абкладалася высокімі падаткамі і павіннасцямі. Царскія войскі часта праводзілі гвалт і рабункі сярод насельніцтва. Адбывалася вынішчэнне каталіцкага і ўніяцкага духавенства, яўрэяў. Палітыка маскоўскіх уладаў выклікала масавы партызанскі рух шышоў. Шышы знішчалі дробныя аддзелы праціўніка, нават вызвалялі асобныя тэрыторыі.

У 1658 г. казакая старшына на чале з І. Выгоўскім і І. Нячаем разарвала саюз з Маскоўскай дзяржавай і заключыла Гадзяцкі дагавор з Польшчай, паводле якой запарожцы перайшлі на бок Рэчы Паспалітай і прымусілі капітуліраваць маскоўскія войскі на Правабярэжнай Украіне.

У 1659 г. аднавіліся баявыя дзеянні паміж войскамі Рэчы Паспалітай і Маскоўскай дзяржавы. Казацтва лавіравала паміж двума бакамі, падтрымліваючы то адных, то другіх. З 1660 – 1661 гг. у вайне назіраецца паварот на карысць Рэчы Паспалітай. Войскі ВКЛ і Польшчы разбілі колькасна пераважаючыя маскоўскія арміі каля р. Палонка пад Ляхавічамі 28 чэрвеня 1660 г., р. Бася пад Магілёвам 8 кастрычніка 1660 г. і в. Кушлікамі пад Полацкам 4 лістапада 1661 г. Да канца 1661 г. была адваявана большая частка ВКЛ, у тым ліку Вільня, Менск, Магілёў. Значную дапамогу войскам Рэчы Паспалітай аказалі антымаскоўскія паўстанні ў гарадах, найбольш значым з якіх стала Магілёўскае паўстанне ў лютым 1661 г, падчас якога быў знішчаны 7-тысячны маскоўскі гарнізон.

Далейшая барацьба мела зацяжны характар і працягвалася да 1667 г. (з перапынкам у 1664 – 1666 гг.). 30 студзеня 1667 г. было падпісана Андрусаўскае перамір’е, паводле якога да Маскоўскай дзяржавы адыходзіла Смаленская зямля, з польскіх тэрыторый – Левабярэжная Украіна (Кіеў перадаваўся ім на 2 гады, але так і не быў вернуты Польшчы). За маскоўскім царом быў замацаваны “абавязак” абараняць праваслаўнае насельніцтва Рэчы Паспалітай. У 1686 г. новую мяжу паміж дзяржавамі замацаваў “ Вечны мір ”.

У выніку вайны 1654-1667 гг. насельніцтва ВКЛ скарацілася ў 2 разы (з 2, 9 млн. да 1, 4 млн.). На поўначы ВКЛ насельніцтва скарацілася да 80%, у цэнтры да 60%. Шмат людзей, асабліва рамеснікаў, было прымусова вывезена ў Масковію або прададзена на рабскіх рынках прычарнаморскіх гарадоў. Гаспадарка знаходзілася ў катастрафічным стане. Падзеі, звязаныя з войнамі 1648 – 1667 гг., увайшлі ў гісторыю пад назвай “крывавы патоп”.

У Рэчы Паспалітай падчас “патопу” ўзмацняецца барацьба за ўладу магнацкіх груповак. Кароль Ян Казімір у 1660-я гг. імкнуўся да правядзення рэформ, накіраваных на ўзмацненне цэнтральнай улады (выбары новага караля пры жыцці дзеючага, адмена лібэрум вета, увядзенне пастаянных падаткаў). У знешняй палітыцы у 1660-я гг. ён бярэ курс на збліжэнне з Францыяй і аддаленне ад Аўстрыі. Супраць каралеўскіх планаў выступіў шэраг уплывовых магнацкіх груповак Польшчы і ВКЛ, якія арганізавалі рокаш 1665-1666 гг. на чале з польскім магнатам Е. Любамірскім. Рокаш быў падаўлены, аднак Ян Казімір адмовіўся ад планаў рэформ і ў верасні 1668 г. сыйшоў у адстаўку.

Новым каралём выбралі Міхаіла Карыбута Вішнявецкага (1669-1673), багацейшага магната Рэчы Паспалітай, які валодаў вялікімі латыфундыямі ва Ўкраіне. Перыяд яго каралявання характарызуецца ўзмацненнем барацьбы магнацкіх груповак. У гэтых умовах пачынаецца вайна Рэчы Паспалітай з Турцыяй 1672 – 1676 гг., у якой турэцкі бок падтрымала казацтва Правабярэжнай Украіны на чале з гетманам Пятром Дарашэнкам.

Падчас каралявання Яна Сабескага (1674 – 1696) галоўным накірункам знешняй палітыкі Рэчы Паспалітай стала барацьба з Асманскай імперыяй за кантроль над украінскімі землямі і прыдунайскімі княствамі. Паводле Журавінскага міра 1676 г. Падолле была перададзена Турцыі. У 1683 – 1699 гг. пачалася новая вайна з Турцыяй. Саюзнікамі Рэчы Паспалітай у барацьбе з Турцыяй выступалі Габсбургская Аўстрыя, Венцыя, папства і шэраг дробных германскіх дзяржаў. Войскі ВКЛ уваходзілі ў склад аб’яднанага войска Рэчы Паспалітай і германскіх князёў на чале з Янам Сабескім, якое ў верасні 1683 г. разбіла турэцкія сілы ў бітве пад Венай, што дазволіла выратаваць Аўстрыю ад разгрома. Паводле Карлавіцкага міру 1699 г., Польскаму каралеўству было вярнута Падолле.

Ва ўнутранай палітыцы Ян Сабескі лавіраваў паміж рознымі магнацкімі групоўкамі. У 1680-1690-я гг. у ВКЛ значна ўзмацняецца ўплыў магнацкай групоўкі Сапегаў, прадстаўнікі якой займаюць асноўныя дзяржаўныя пасады. Адбываецца ўмацаванне пануючага статусу каталіцкай царквы. Прымаюцца нарматыўныя акты, якія абмяжоўваюць палітычныя правы шляхты (забарона займаць дзяржаўныя пасады) і грамадзянскія правы мяшчанства некаталіцкага веравызнання.

Такім чынам, у выніку унутры- і знешнепалітычных супярэчнасцяў Рэч Паспалітая, і ў яе складзе ВКЛ, у другой палове 17 ст. апынулася ў стане сацыяльна-палітычнага крызісу, які адлюстроўваўся ў серыі войн на яе тэрыторыі. Нягледзячы на захаванне дзяржаўнага самастойнасці, Рэч Паспалітая страціла статус моцнай дзяржавы ў рэгіёне. Ваенныя дзеянні нанеслі вялікія дэмаграфічныя і эканамічныя страты ВКЛ.







Дата добавления: 2014-12-06; просмотров: 997. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...

Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...

Способы тактических действий при проведении специальных операций Специальные операции проводятся с применением следующих основных тактических способов действий: охрана...

Искусство подбора персонала. Как оценить человека за час Искусство подбора персонала. Как оценить человека за час...

Этапы творческого процесса в изобразительной деятельности По мнению многих авторов, возникновение творческого начала в детской художественной практике носит такой же поэтапный характер, как и процесс творчества у мастеров искусства...

Методы анализа финансово-хозяйственной деятельности предприятия   Содержанием анализа финансово-хозяйственной деятельности предприятия является глубокое и всестороннее изучение экономической информации о функционировании анализируемого субъекта хозяйствования с целью принятия оптимальных управленческих...

Образование соседних чисел Фрагмент: Программная задача: показать образование числа 4 и числа 3 друг из друга...

Шрифт зодчего Шрифт зодчего состоит из прописных (заглавных), строчных букв и цифр...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.013 сек.) русская версия | украинская версия