Студопедия — Сацыяльна-эканамічны ўздым у другой палове 18 ст
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Сацыяльна-эканамічны ўздым у другой палове 18 ст






У другой палове 18 ст. адбылося значнае ажыўленне ва ўсіх сферах эканомікі ВКЛ. Прычынамі ажыўлення былі:

1) Хуткі рост насельніцтва (у 1791 – налічвалася звыш 3, 6 млн. жыхароў, з 11% гарадское насельніцтва).

2) Узрастанне попыту на сельскагаспадарчыя прадукты як у самім ВКЛ, так і за яе межамі. Попыт на аграрную прадукцыю павялічваўся таму, што рэзка выраслі цэны на збожжа на замежным рынку ў другой палове 18 ст. (у 3-5 разоў) ва ўмовах паскарэння эканамічнага развіцця і росту гарадоў. Гэта садзейнічала развіццю таварнай фальваркавай гаспадаркі.

3) Дзяржаўныя рэформы 1760-1770-х гг.: узмацненне цэнтральнага апарату дзяржаўнай улады, адмена ўнутраных мытняў і пошлін, дазвол мяшчанам набываць маёнткі, а шляхце займацца прадпрымальніцкай дзейнасцю і гандлем; устанаўленне адзіных мытных пошлін для ўсіх экспарцёраў Рэчы Паспалітай, уніфікацыя сістэмы мер і вагі.

4) Захады з боку дзяржавы па развіцці гандлю і сродкаў зносін: пракладваюцца пінска-слонімскі і пінска-валынскі тракты; праводзяцца работы па ачыстцы і рэгуліроўцы рэк, збудаванню рачных партоў, будаўніцтву дарог і мастоў. У 1781-1784 гг. быў пабудаваныя Прыпяцка-Нёманскі і Прыпяцка-Бугскі каналы.

Сельская гаспадарка

Прыкметамі эканамічнага росту ў сельскай гаспадарцы сталі:

- пашырэнне фальварачнай запашкі на захадзе і ў цэнтры ВКЛ;

- асваенне новых зямель;

- удасканаленне агратэхнікі;

- рост пагалоўя хатняй жывёлы;

- павышэнне ўраджайнасці;

- павелічэнне таварнасці шляхецкай сельскай гаспадаркі, пашырэнні яе сувязяў з рынкам.

У другой палове 18 ст. павялічваюцца надзелы сялянскіх гаспадарак. Сяляне асвойвалі пустуючыя землі, а таксама расчышчалі ад лесу новыя плошчы. Сярэдні зямельны надзел прыватнаўласніцкіх сялян у другой палове 18 ст. склаў 0, 63 валокі на адну гаспадарку. На ўсходзе ВКЛ ён быў некалькі большым, чым у заходніх і цэнтральных рэгіёнах. Пры чыншавай сістэме гаспадарання ў сяляніна была магчымасць апрацоўваць большую дзялянку зямлі. Сялянскія павіннасці заставаліся тымі ж, але змяніліся іх памеры. У цэлым павіннасці ў гэты час павялічыліся ў сярэднім ў 1, 5 разы ў параўнанні з папярэднім перыядам.

Пачынаецца працэс сацыяльнага расслаення ў вёсцы. Каля 10% сялян не мелі сваёй гаспадаркі і працавалі па найме ў заможных сялян або на панскай гаспадарцы. У той жа час вылучаецца невялікая група заможных сялян, якая часам арандавала ў шляхты млыны, цагельныя заводы і г.д.

З мэтай павелічэння прыбытковасці дзяржаўных маёнткаў падскарбій ВКЛ Антоній Тызенгаўз у 1765 г. правёў аграрную рэформу ў каралеўскіх эканоміях – дзяржаўных зямельных уладаннях, прызначаных для задавальнення патрэб двара манарха і прыдворнага скарбу. Сутнасць яе заключалася ва ўмацаванні фальваркавай сістэмы гаспадарання. Рэформа пачалася з перапісу і фіксацыі зямельнай маёмасці і павіннасцяў сялян, што дазволіла выпрацаваць агульныя нормы выканання павіннасцяў (галоўным відам павіннасцяў была паншчына) за карыстанне пэўнай колькасцю зямлі. Была адменена арэнда ў эканоміях. Дадзеныя меры зменшылі злоўжыванні дзяржаўнай адміністрацыі ў адносінах да сялян і садзейнічалі павелічэнню рэнтабельнасці сялянскіх гаспадарак. Уводзілася дзяржаўнае страхаванне на выпадак неўраджаяў і бедстваў, ствараліся школы для сялянскіх дзяцей. Дадзеная рэформа дазволіла павялічыць прыбытковасць дзяржаўных маёнткаў. Аднак у той жа час яна прывяла да павелічэння павіннасцяў сялян, што прыводзіла да росту сацыяльнай напружанасці ў вёсцы. Найбольш яркім прыкладам гэтага стала паўстанне сялян Шаўліскай эканоміі 1769 г.

Некаторыя землеўладальнікі ў сваіх маёнтках пачалі ў гэты перыяд уводзіць капіталістычныя метады гаспадарання, г.зн. такія метады, якія былі заснаваны на выкарыстанні вольнанаёмнай працы. У такіх гаспадарках праца ў фальварках ажыццяўлялася не шляхам паншчыны прыгонных сялян, якія пераводзіліся на чынш, а шляхам працы наёмных сельскагаспадарчых рабочых (пераважна з ліку малазямельных і беззямельных сялян) за заработную плату. З мэтай павелічэння даходнасці ў такіх маёнтках уводзіліся новыя формы агратэхнікі і арганізацыі працы, тэхнічныя ўдасканаленні. Падобныя мерапрыемствы ажыццяўляліся ў маёнтках І. Храптовіча, П.К. Бжастоўскага, Т. Ваўжэцкага і іншых магнатаў. Аднак большасць шляхты працягвала ажыццяўлялць гаспадарчую дзейнасць традыйцынымі метадамі.

Гарады, рамяство і гандаль

Да канца 18 ст. была адноўлена большасць гарадскіх паселішчаў. Насельніцтва гарадоў і мястэчак дасягнула каля 370 тыс., што складала каля 11% усяго насельніцтва. Аднак агульная колькасць гарадоў да канца 18 ст. не дасягнула ўзроўню першай паловы 17 ст.

Галоўную ролю адыгрывалі вялікія гарады на галоўных гандлёвых шляхах – Вільня, Віцебск, Гародня, Магілёў, Менск. Рамеснае насельніцтва ў вялікіх гарадах складала 30-40%, у малых 10-25% ад агульнай колькасці жыхароў. Акрамя рамяства важнымі заняткамі жыхароў гарадоў заставаліся сельская гаспадарка, а таксама розныя промыслы – рыбная лоўля, сплаў лесу і інш.

Асноўныя віды рамёстваў:

- апрацоўка металаў (ім займалася каля 20-30% ад агульнай колькасці рамеснага насельніцтва гарадоў);

- апрацоўка скур;

- выраб адзення;

- будаўнічыя рамёствы.

У буйных гарадах налічвалася да 45-60 рамесных прафесій.

Пануючае становішча ў гарадах заставалася за цэхавым рамяством, але колькасць цэхаў скарачалася да канца 18 ст. Адначасова расла колькасць рамеснікаў, якія працавалі па-за межамі цэха. Яны пачалі выкарыстоўваць наёмных работнікаў. Такое становішча павялічвала канкурэнцыю і садзейнічала паступоваму разбурэнню цэхавай арганізацыі вытворчасці.

Мануфактурная вытворчасць

Новай з’явай у сацыяльна-эканамічным развіцці становіцца стварэнне мануфактур. Мануфактурная вытворчасць – буйная прамысловая вытворчасць, заснаваная на падзеле працы пры захаванні ручной тэхнікі. У Заходняй Еўропе шырока развіваецца з 16-17 стст. У ВКЛ першыя мануфактуры з’яўляюцца толькі ў 18 ст. Пераважная большасць з іх знаходзілася ў мястэчках і маёнтках, якія належалі каралю або магнатам. Таму яны называліся вотчыннымі мануфактурамі.

Першай мануфактурай у ВКЛ лічыцца шкляны завод у Налібоках (1720-я гг.). Большасць мануфактур спецыялізавалася на вытворчасці прадметаў раскошы. Найбольш вядомымі з’яўляліся мануфактуры ў мястэчку Ўрэчча Бабруйскага павета (шкляныя вырабы і люстэркі), мястэчку Свержань (фарфоравыя вырабы), Нясвіжы і Слуцку (шаўковыя паясы). У 1760-1770-я гг. у каралеўскіх эканоміях паводле ініцыятывы А. Тызенгаўза была заснавана 21 мануфактура ў раёне Гародні, Берасця і Пастаў (выраб шоўку, сукна, зброі і г.д.).

Мануфактуры працавалі пераважна не на выраб масавай прадукцыі на продаж, а на задавальненне попыту ў прадметах раскошы магнацкай эліты. У якасці рабочых на большасці мануфактур выкарыстоўваліся прыгонныя сяляне, для якіх праца ў прамысловасці стала своеасаблівай павіннасцю. На працягу 18 ст. былі заснаваны 53 мануфактуры, на якіх працавала 2400 рабочых, пераважна прыгонных.

Гандаль

Адбываецца ажыўленне гандлёвых сувязяў як на ўнутраным, так і на знешнім рынку. Гэтаму садзейнічалі ўзнаўленне сельскай гаспадаркі; уздым рамеснай і станаўленне мануфактурнай вытворчасці; пашырэнне таварна-грашовых адносін; паляпшэнне шляхоў зносін.

У развіцці ўнутранага гандлю асноўная роля належала кірмашам. Найбольш буйнымі былі кірмашы ў Бешанковічах і Зэльве. З’яўляецца рэгулярны гандаль праз крамы.

У структуры знешняга гандлю на экспарт вывозіліся збожжа, воск, мёд, скуры, лён, лес і г.д. Імпартаваліся пераважна прадметы заходнееўрапейскай мануфактурнай прамысловасці. Асноўнымі пунктамі знешняга гандлю былі балтыйскія порты Гданьск, Каралявец, Рыга. Паралельна пашыраліся гандлёвыя сувязі з Расійскай імперыяй.

Развіваюцца крэдытна-грашовыя адносіны. У 1776 г. у Гародні быў заснаваны першы на тэрыторыі Беларусі банк.

Такім чынам, у другой палове 18 ст. у ВКЛ назіраецца сацыяльна-эканамічны ўздым. Новымі з’явамі становяцца фарміраванне капіталістычных метадаў гаспадарання ў вёсцы, стварэнне прамысловых прадпрыемстваў мануфактурнага тыпу. Аднак у той жа час феадальна-прыгонніцкія адносіны застаюцца пераважнымі формамі і механізмамі мабілізацыі гаспадарчых рэсурсаў, што абумовіла эканамічнае адставнне ВКЛ ад перадавых краін Заходняй Еўропы, якія ў гэты час развіваліся па капіталістычнаму шляху.

Асноўныя паняцці:

Арэнда, інвентары, паўстанне ў Крычаўскім старостве, Прыпяцка-Нёманскі канал, Прыпяцка-Бугскі канал, аграрная рэформа ў каралеўскіх эканоміях, капіталістычныя метады гаспадарання, мануфактура, вотчынная мануфактура, банк.

 

Кантрольныя пытанні і заданні:

1. Якія прычыны выклікалі востры крызіс у сацыяльна-эканамічным жыцці ВКЛ у другой палове 17 – першай палове 18 стст.?

2. Растлумачце, чаму у другой палове 17 – першай палове 18 стст. павялічваецца ўдзельная вага буйных латыфундый у структуры землеўладання?

3. Якія асноўныя метады выкарыстоўвала шляхта для аднаўлення сваіх гаспадарак у другой палове 17 – першай палове 18 стст.?

4. У сувязі з чым у 18 ст. распаўсюдзілася арэнда зямлі ў буйных маёнтках? Якія наступствы гэта мела для сялянства?

5. Ахарактарызуйце сацыяльна-эканамічнае становішча сялянства ў другой палове 17 – першай палове 18 стст.

6. Назавіце буйнейшыя сялянскія паўстанні ў першай палове 18 ст. Чым яны былі выкліканы?

7. Якім чынам змяніўся этнічны склад гарадоў ВКЛ у 18 ст?

8. Ахарактарызуйце агульнае становішча гарадоў ВКЛ у другой палове 17 – першай палове 18 стст.

9. У якіх гарадах аднаўленне гаспадаркі адбываецца больш хуткім тэмпамі і чаму?

10. Вызначце стан унутранага і знешняга гандлю ў ВКЛ у другой палове 17 – першай палове 18 стст.

11. Якія прычыны вызначылі сацыяльна-эканамічны ўздым у ВКЛ у другой палове 18 ст.?

12. Якія шляхі камунікацый былі пабудаваныя на сродкі дзяржавы і магнатаў ВКЛ у другой палове 18 ст.?

13. Укажыце прыкметы эканамічнага росту ў сельскай гаспадарцы ВКЛ у другой палове 18 ст.

14. Ахарактарызуйце становішча сялянскай гаспадаркі ў другой палове 18 ст.

15. У чым заключаліся асноўныя накірункі аграрнай рэформы А. Тызенгаўза ў каралеўскіх эканоміях? Якія яна мела вынікі?

16. У чым спецыфіка капіталістычных метадаў гаспадарання ў шляхецкіх маёнтках? Падумайце, чаму дадзеныя метады не атрымалі шырокага распаўсюджання ў сельскай гаспадарцы ВКЛ?

17. Ахарактарызуйце асаблівасці развіцця гарадоў і рамяства ў ВКЛ у другой палове 18 ст.

18. Што такое мануфактура? Дзе з’яўляюцца першыя мануфактуры ў ВКЛ?

19. Што такое вотчынныя мануфактуры? у чым палягае іх спецыфіка? Падумайце, чым было выклікана іх стварэнне?

20. Ахарактарызуйце працэс развіцця ўнутранага і знешняга гандлю ў ВКЛ у другой палове 18 ст.

21. Дзе на тэрыторыі Беларусі з’яўляецца першы банк і калі?

 

Тэмы дакладаў і рэфератаў:

1. Каралеўскія эканоміі ў другой палове 17 – 18 стст.

2. Сялянскае паўстанне ў Крычаўскім старостве: прычыны, ход, вынікі.

3. Барацьба гарадоў ВКЛ з магнацкім самавольствам у другой палове 17 – першай палове 18 стст.

4. “Паўлаўская рэспубліка” ва ўладаннях П.К. Бжастоўскага.

5. Эканамічная палітыка А. Тызенгаўза ў дзяржаўных уладаннях ВКЛ (1765 – 1780).

6. Развіццё шляхоў зносін у ВКЛ у другой палове 18 ст.

7. Крэдытна-грашовая сістэма ў ВКЛ у 18 ст.

 

 







Дата добавления: 2014-12-06; просмотров: 1174. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...

Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

ТЕОРЕТИЧЕСКАЯ МЕХАНИКА Статика является частью теоретической механики, изучающей условия, при ко­торых тело находится под действием заданной системы сил...

Теория усилителей. Схема Основная масса современных аналоговых и аналого-цифровых электронных устройств выполняется на специализированных микросхемах...

Условия приобретения статуса индивидуального предпринимателя. В соответствии с п. 1 ст. 23 ГК РФ гражданин вправе заниматься предпринимательской деятельностью без образования юридического лица с момента государственной регистрации в качестве индивидуального предпринимателя. Каковы же условия такой регистрации и...

Седалищно-прямокишечная ямка Седалищно-прямокишечная (анальная) ямка, fossa ischiorectalis (ischioanalis) – это парное углубление в области промежности, находящееся по бокам от конечного отдела прямой кишки и седалищных бугров, заполненное жировой клетчаткой, сосудами, нервами и...

Основные структурные физиотерапевтические подразделения Физиотерапевтическое подразделение является одним из структурных подразделений лечебно-профилактического учреждения, которое предназначено для оказания физиотерапевтической помощи...

Искусство подбора персонала. Как оценить человека за час Искусство подбора персонала. Как оценить человека за час...

Этапы творческого процесса в изобразительной деятельности По мнению многих авторов, возникновение творческого начала в детской художественной практике носит такой же поэтапный характер, как и процесс творчества у мастеров искусства...

Тема 5. Анализ количественного и качественного состава персонала Персонал является одним из важнейших факторов в организации. Его состояние и эффективное использование прямо влияет на конечные результаты хозяйственной деятельности организации.

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.013 сек.) русская версия | украинская версия