Студопедия — Грамадска-палітычная сітуацыя на тэрыторыі Беларусі напярэдадні і падчас вайны 1812 г
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Грамадска-палітычная сітуацыя на тэрыторыі Беларусі напярэдадні і падчас вайны 1812 г






У канцы 18 – пачатку 19 стст. у Еўропе існавала складаная міжнародная сітуацыя, якая адзначалася бесперапыннымі войнамі. Падчас іх адбывалася супрацьстаянне паслярэвалюцыйнай Францыі і блока манархічных дзяржаў Еўропы на чале з Англіяй і Расіяй. У выніку шэрагу войнаў пад кантролем Францыі апынулася значная частка кантынентальнай Еўропы. У 1806 г. пасля разгрому Прусіі на польскіх тэрыторыях, якія трапілі пад уладу Прусіі ў выніку падзелаў Рэчы Паспалітай, было створана Варшаўскае герцагства – польская дзяржава, якая знаходзілася ў фактычнай залежнасці ад Францыі (у 1809 г. да яго была далучана частка польскіх зямель, якія дагэтуль знаходзіліся пад уладай Аўстрыі).

У 1807 г. паміж Расіяй і Францыяй быў заключаны мір. Паводле яго, Расія прызнала Варшаўскае герцагства. Беластоцкая акруга, якая раней належала Прусіі, была далучана да Расіі. Аднак мір не прывёў да злагоджвання эканамічных і палітычных супярэчнасцяў паміж Францыяй і Расіяй; бакі рыхтаваліся да новай вайны за панаванне на кантыненце.

Сярод палітычнай эліты былога ВКЛ у гэты час з’яўляюцца планы аднаўлення Рэчы Паспалітай з дапамогай аднаго з бакоў у будучай вайне. У асяроддзі шляхты выявіліся прыхільнікі прарасійскай і прафранцузкай арыентацыі. Да прыхільнікаў прарасійскай арыентацыі належала група буйных магнатаў (А. Чартарыйскі, М.К. Агінскі і інш.). На пачатку 1812 г. у яе асяроддзі быў распрацаваны праект адраджэння Вялікага княства Літоўскага пад пратэктаратам Расійскай імперыі. Да прыхільнікаў прафранцузкай арыентацыі належалі частка магнатаў (Д. Радзівіл і інш.), а таксама шматлікія прадстаўнікі сярэдняй і дробнай шляхты. У іх асяроддзі Варшаўскае герцагства разглядалася як першы этап да аднаўлення Рэчы Паспалітай. На працягу 1807-1812 гг. многія прадстаўнікі шляхты былога ВКЛ эмігравалі ў герцагства.

З 1810 г. расійскі ўрад пачаў падрыхтоўку да вайны. Адбываліся рэарганізацыя арміі, будаўніцтва ўмацаванняў, паляпшэнне дарог. На тэрыторыі Беларусі былі сканцэнтраваны 1-я і 2-я Заходнія арміі пад кіраўніцтвам М. Барклая дэ Толі (Вільня) і П. Баграціёна (Ваўкавыск). Сацыяльна-эканамічныя і ваенныя мерапрыемствы царызму ў Беларусі напярэдадні вайны былі цалкам накіраваны на максімальнае выкарыстанне яе людскіх і матэрыяльных рэсурсаў. Мела месца павелічэнне павіннасцяў для насельніцтва, што адлюстроўвалася ў буйных пастаўках правіянту, фуражу, падвод для арміі, працах на будаўніцтве абарончых збудаванняў, павелічэнні рэкруцкіх набораў.

Вайна паміж Францыяй і Расіяй пачалася 12(24) чэрвеня 1812 г. з уступлення на тэрыторыю Расійскай імперыі французкага войска на чале з імператарам Напалеонам І Банапартам. План французкага камандавання заключаўся у разгроме расійскага войска ў вялікай бітве на тэрыторыі былога ВКЛ. У аснову плана баявых дзеянняў расійскага камандавання была пакладзена ідэя адыходу ў глыбіню краіны з мэтай адарвання праціўніка ад яго аперацыйнай базы. Таму 1-я і 2-я арміі павінны былі адыходзіць для таго, каб пазбегнуць разгрому паасобку, а потым злучыцца.

Першапачаткова наступленне французкай арміі было хуткім. Адбываліся асобныя ар’ергардыя баі (Мір, 27-28 чэрвеня; Салтанаўка, 11-12 ліпеня; Клясціцы, 18 ліпеня і г.д.). Ужо 16 чэрвеня французкім войскам была занята Вільня. Да пачатку жніўня 1812 г. большая частка тэрыторыі Беларусі, за выключэннем паўднёвай яе часткі і Бабруйскай крэпасці, знаходзілася пад кантролем французкага войска. З 16 ліпеня да 1 жніўня 1812 г. Напалеон знаходзіўся ў Віцебску, адкуль спрабаваў арганізаваць перамовы з расійскім царом Аляксандрам І. Няўдача плану перамоваў прымусіла Напалеона распачать паход на Маскву. 22 ліпеня адбылося злучэнне 1-й і 2-й расійскіх армій пад Смаленскам, агульнае камандаванне якімі было даручана фельдмаршалу М. Кутузаву. 26 жніўня адбылася буйнешая падчас вайны 1812 г. бітва каля в. Барадзіно. Нягледзячы на велізарныя ахвяры з абодвух бакоў, зыход бітвы быў няпэўным. Неўзабаве расійскае войска пакінула Маскву і ў яе ўступіла французская армія.

Адносіны насельніцтва Беларусі да варагуючых бакоў не былі адназначныя. Большасць шляхты падтрымала французкае войска, разлічваючы з дапамогай Францыі аднавіць Вялікае княства Літоўскае ў складзе адроджанай Рэчы Паспалітай. Сялянства першапачаткова разлічвала з дапамогай французаў дамагчыся адмены прыгоннага права (у Варшаўскім герцагстве прыгоннае права было адменена ў 1807 г.). Таму падчас адступлення расійскага войска нярэдка адбываліся выступленні сялян супраць памешчыкаў. Аднак з прыходам французкіх войскаў, камандаванне апошніх, лічачы за галоўнае забяспечыць падтрымку з боку шляхты, загадвала сялянам выконваць усе феадальныя павіннасці ў поўным аб’ёме. Адмова ад разгляду сялянскага пытання, а таксама шматлікія рэквізіцыі, марадзёрства французкіх салдат нараджалі незадаволенасць сярод сялянства, а таксама мяшчан; месцамі насельніцтва аказвала ўзброенае супраціўленне французкім войскам і стварала партызанскія атрады. Антыфранцузкія настроі спрабавала выкарыстаць расійская прапаганда: распаўсюджваліся чуткі пра адмену прыгоннага права царом у выпадку выгнання французаў.

На тэрыторыі заходняй часткі Беларусі і Літвы ў адпаведнасці з загадам Напалеона І ад 1 ліпеня 1812 г. былі арганізаваны новыя органы ўлады на чале з Часовай урадавай камісіяй ВКЛ у Вільні. У склад камісіі ўваходзілі камітэты харчавання, паліцыі, фінансаў, ваеннага, судовага, унутраных спраў, народнай асветы і рэлігіі. Была ўведзена новая адміністрацыйная сістэма на французкі ўзор. Тэрыторыя адноўленага ВКЛ падзялялася на 4 дэпартаменты, а тыя на дыстрыкты і кантоны. Галоўнымі напрамкамі ў дзейнасці Часовай урадавай камісіі былі арганізацыя матэрыяльных рэсурсаў краю на патрэбы французскай арміі і фарміраванне вайсковых адзінак у дапамогу напалеонаўскаму войску. Агульная колькасць апошніх налічвала каля 19 тыс. чалавек. Ва ўсходняй частцы Беларусі органы ўлады падпарадкоўваліся не Часовай урадавай камісіі ВКЛ, а непасрэдна французкаму ваеннаму камандаванню.

На пачатку кастрычніка 1812 г. адбываецца пералом у ходзе вайны. Дрэннае матэрыяльнае забеспячэнне і, як вынік, маральнае разлажэнне войска, масавыя марадзёрства і дэзерцірства, дзеянні расійскіх ваенных атрадаў вымусілі войска Напалеона І адступіць з Масквы па спустошанай Смаленскай дарозе. У лістападзе 1812 г. пры пераправе праз р. Бярэзіну каля в. Студзёнка французкае войска было фактычна разгромлена, але імператар і яго гвардыя выратаваліся. У снежні 1812 г. уся тэрыторыя Расійскай імперыі кантралявалася царскім войскам.

У 1813-1814 гг. вайна паміж Расіяй і створанай ёй кааліцыяй, з аднаго боку, і Францыяй, з другога, адбывалася на тэрыторыі Еўропы і скончылася разгромам Францыі, звяржэннем Напалеона І і рэстаўрацыяй дарэвалюцыйнай манархіі Бурбонаў. У 1814-1815 гг. праходзіў міжнародны кангрэс у Вене, дзе вырашалася праблема паляваеннага ўладкавання Еўропы. Паводле яго рашэнняў, да Расійскай імперыі была далучана большая частка тэрыторыі былога Варшаўскага герцагства. На ёй было створана аўтаномнае Каралеўства Польскае. Аляксандр I абвясціў сябе каралём польскім і дараваў Польшчы Канстытуцыйную хартыю, якая абвяшчала недатыкальнасць асобы, незалежнасць суда, свабоду друку, права выбару дэпутатаў сойму, які павінен быў абмяжоўваць выканаўчую ўладу).

На тэрыторыі Беларусі вайна прынесла велізарныя людскія і матэрыяльныя страты. У выніку ваенных дзеянняў, голаду і эпідэмій насельніцтва Беларусі скарацілася на 1/4, прычым насельніцтва гарадоў зменшылася ў 2-3 разы. Напалову скараціліся пасяўныя плошчы і пагалоўе жывёлы. Цяжкія вынікі вайны для беларускага народа ўзмацняліся і палітыкай царызму. На беларускія губерні ў 1813-1814 гг. былі ўскладзены шматлікія павіннасці, накіраваныя на забеспячэнне расійскага войска падчас новай ваеннай кампаніі; праводзіліся новыя рэкруцкія наборы.

Супярэчлівую палітыку праводзіў царскі ўрад у адносінах да шляхты, што падтрымлівала французкае войска падчас вайны. З аднаго боку, была праведзена канфіскацыя маёмасці шэрагу актыўных прафранцузкіх дзеячоў, большасць з якіх эмігравала. З другога боку, на працягу 1812-1814 гг. царскі ўрад правёў амністыю для большасці тых, хто падтрымліваў французаў падчас вайны. Большасць канфіскаваных маёнткаў паступова вярталіся ранейшым уладальнікам. Такая палітыка была выклікана імкненнем царызму заручыцца падтрымкай шляхты ва ўмовах далучэння да Расіі часткі Польшчы. У пасляваенны час актрымалі шырокае распаўсюджанне ідэі аб далучэнні зямель былога ВКЛ да Каралеўства Польскага і нават аб аднаўленні Рэчы Паспалітай пад пратэктаратам Расіі. У той жа час без змен засталося становішча сялян і мяшчан. Спадзяванні на ліквідацыю прыгону пасля разгрому арміі Напалеона не спраўдзіліся. Царскім маніфестам ад 30 жніўня 1814 г. сялянам прапаноўвалася атрымаць “мзду свою от Бога”.

 







Дата добавления: 2014-12-06; просмотров: 788. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...

Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

Основные структурные физиотерапевтические подразделения Физиотерапевтическое подразделение является одним из структурных подразделений лечебно-профилактического учреждения, которое предназначено для оказания физиотерапевтической помощи...

Почему важны муниципальные выборы? Туристическая фирма оставляет за собой право, в случае причин непреодолимого характера, вносить некоторые изменения в программу тура без уменьшения общего объема и качества услуг, в том числе предоставлять замену отеля на равнозначный...

Тема 2: Анатомо-топографическое строение полостей зубов верхней и нижней челюстей. Полость зуба — это сложная система разветвлений, имеющая разнообразную конфигурацию...

Функциональные обязанности медсестры отделения реанимации · Медсестра отделения реанимации обязана осуществлять лечебно-профилактический и гигиенический уход за пациентами...

Определение трудоемкости работ и затрат машинного времени На основании ведомости объемов работ по объекту и норм времени ГЭСН составляется ведомость подсчёта трудоёмкости, затрат машинного времени, потребности в конструкциях, изделиях и материалах (табл...

Гидравлический расчёт трубопроводов Пример 3.4. Вентиляционная труба d=0,1м (100 мм) имеет длину l=100 м. Определить давление, которое должен развивать вентилятор, если расход воздуха, подаваемый по трубе, . Давление на выходе . Местных сопротивлений по пути не имеется. Температура...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.011 сек.) русская версия | украинская версия