Студопедия — Паўстанне 1830-1831 гг. і Беларусь
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Паўстанне 1830-1831 гг. і Беларусь






28-29 лістапада 1830 г. у Каралеўстве Польскім пачалося паўстанне, якое часткова ахапіла таксама землі Беларусі, Літвы і Ўкраіны. Асноўнымі прычынамі паўстання былі наступныя:

- абмежаванне царызмам аўтаноміі Каралеўства Польскага, пастаянныя парушэнні канстытуцыі 1815 г.;

- рэпрэсіўная палітыка царызму ў сферах грамадска-палітычнага і культурнага жыцця.

Непасрэдным штуршком да пачатку паўстання з’явілася вестка аб намеры цара Мікалая I паслаць польскае войска на падаўленне рэвалюцыі ў Францыі і Бельгіі ў 1830 г. Паўстанне пачалося ў польскіх вайсковых частках, размешчаных у Варшаве, да якіх далучылася значная частка насельніцтва Варшавы. Расійскія войскі пакінулі Варшаву, а ў пачатку снежня – і Каралеўства Польскае. 18 снежня 1830 г. польскі сойм абвясціў нацыянальнае паўстанне, а ў студзені 1831 г. афіцыйна пазбавіў польскага трону Мікалая І і дынастыю Раманавых. У якасці органа вышэйшай выканаўчай улады быў створаны Нацыянальны ўрад на чале з Адамам Чартарыйскім. Урад разлічваў дамагчыся незалежнасці Польшчы шляхам знаходжання падтрымкі з боку буйнейшых еўрапейскіх дзяржаў, у першую чаргу Англіі і Францыі.

Дадзеныя падзеі выклікалі вайну паміж Расіяй і паўстаўшай Польшчай, якая працягвалася з лютага да кастрычніка 1831 г. У яе межах умоўна можна вылучыць два этапы:

1) люты-май 1831 г. – захаванне адноснай раўнавагі паміж ваюючымі бакамі;

2) чэрвень-кастрычнік 1831 г. – наступленне расійскай арміі і разгром паўстання.

Сярод удзельнікаў паўстання вызначыліся дзве плыні:

 

плынь асноўныя прадстаўнікі асноўныя ідэі
Кансерватыўная Адам Чартарыйскі Аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. як нацыянальнай польскай дзяржавы ў форме канстытуцыйнай манархіі; захаванне прывілеяванага статусу шляхецкага саслоўя; вызначэнне ў якасці галоўнай рухаючай сілы паўстання шляхты
Радыкальная Іахім Лелявель Аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. як нацыянальнай польскай дзяржавы ў форме рэспублікі; правядзенне сацыяльна-палітычных рэформ, накіраваных на пераўтварэнне Польшчы ў дэмакратычную дзяржаву; ліквідацыя прыгонніцтва; апора на шырокія сацыяльныя пласты насельніцтва ў правядзенні паўстання

 

Пануючая роля ў кіраўніцтве паўстаннем належала кансерватарам. Праекты сацыяльных рэформ, прапанаваныя радыкаламі, не былі разгледжаныя.

Паўстанцкія ўлады Каралеўства Польскага да самага пачатку вялікую ўвагу надавалі перспектыве распаўсюджання паўстання на землі былога ВКЛ і Правябярэжнай Украіны. 25 студзеня 1831 г. Нацыянальны ўрад у Варшаве абвясціў зварот да жыхароў Беларусі, Літвы і Ўкраіны з заклікам да паўстання. У студзені-лютым 1831 г. для падрыхтоўкі паўстання ствараецца падпольны Віленскі цэнтральны камітэт. Аднак ён не змог забяспечыць адначасовае выступление паўстанцаў і каардынацыю іх дзеянняў у розных раёнах. Таму паўстанне пачыналася ізалявана па асобных паветах.

У канцы сакавіка – красавіку 1831 г. паўстанне ахапіла Літву і паўночна-заходнюю Беларусь (Ашмянскі, Браслаўскі, Свянцянскі і Дзісенскі паветы); у маі – Гродзенскую губерню, у чэрвені-ліпені – Рэчыцкі, Мазырскі і Пінскі паветы, а таксама Валынь. У маі 1831 г. на дапамогу паўстанцам на Віленшчыне і Гродзеншчыне быў накіраваны 12-тысячны польскі корпус Г. Гелгуда. 19 чэрвеня 1831 г. каля Вільні адбылася буйнейшая падчас паўстання бітва на тэрыторыі былога ВКЛ, у якой перамагло расійскае войска.

Падчас паўстання ў кожным павеце шляхта выбірала ўрад і вайсковага камандзіра. Урады ў паветах прыводзілі да прысягі мясцовае насельніцтва, праводзілі наборы ў паўстанцкія атрады, выдавалі адозвы з заклікамі далучыцца да барацьбы. Галоўнай рухаючай сілай паўстання з’яўлялася дробная і сярэдняя шляхта. Сялянства ў пераважнай большасці ставілася да паўстання індыферэнтна з-за адсутнасці сацыяльных кампанентаў у праграме паўстанцаў. Усяго ў паўстанні на тэрыторыі Беларусі прыняло ўдзел каля 30 тыс. чалавек.

Царскі ўрад у кантэксце барацьбы з паўстаннем са снежня 1830 г. увёў на тэрыторыі заходняй Беларусі і Літвы ваеннае становішча. Шляхціцы-паўстанцы прыцягваліся да суда, a іх маёнткі канфіскоўваліся. У той жа час з мэтай перацягуць на свой бок сялянства ў красавіку 1831 г. быў выдадзены загад, паводле якога сялянам дараваўся ўдзел у паўстанні, калі яны добраахвотна пакінуць паўстанцкія атрады.

У жніўні 1831 г. паўстанне было канчаткова падаўлена на тэрыторыі Беларусі і Літвы, а ў кастрычніку – на тэрыторыі Польшчы. Значная частка паўстанцаў накіравалася ў эміграцыю. Шмат удзельнікаў паўстання было рэпрэсіравана; у Сібір выселены тысячы шляхецкіх сем’яў. Маёмасць рэпрэсіраваных і эміграваўшых удзельнікаў паўстання падлягала канфіскацыі. Непасрэдным вынікам паўстання было скасаванне аўтаноміі Каралеўства Польскага. Былі ліквідаваны асобнае польскае войска і Літоўскі асобны корпус.

Да ліку асноўных прычын паражэння паўстання належаць:

- слабая матэрыяльна-тэхнічная і арганізацыйная падрыхтоўка паўстання;

- істотная перавага царызму ў матэрыяльных і людскіх рэсурсах ў параўнанні з польскай паўстанцкай уладай;

- адмаўленне паўстанцкіх уладаў вырашаць сялянскае пытанне, што абумовіла вузкасць сацыяльнай базы паўстання;

- неўмяшанне заходніх дзяржаў у ход узброенай барацьбы, на што спадзяваліся паўстанцы.

 







Дата добавления: 2014-12-06; просмотров: 1965. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...

Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...

Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...

Йодометрия. Характеристика метода Метод йодометрии основан на ОВ-реакциях, связанных с превращением I2 в ионы I- и обратно...

Броматометрия и бромометрия Броматометрический метод основан на окислении вос­становителей броматом калия в кислой среде...

Метод Фольгарда (роданометрия или тиоцианатометрия) Метод Фольгарда основан на применении в качестве осадителя титрованного раствора, содержащего роданид-ионы SCN...

Упражнение Джеффа. Это список вопросов или утверждений, отвечая на которые участник может раскрыть свой внутренний мир перед другими участниками и узнать о других участниках больше...

Влияние первой русской революции 1905-1907 гг. на Казахстан. Революция в России (1905-1907 гг.), дала первый толчок политическому пробуждению трудящихся Казахстана, развитию национально-освободительного рабочего движения против гнета. В Казахстане, находившемся далеко от политических центров Российской империи...

Виды сухожильных швов После выделения культи сухожилия и эвакуации гематомы приступают к восстановлению целостности сухожилия...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.012 сек.) русская версия | украинская версия