Студопедия — Эканамічнае развіццё Беларусі на пачатку 20 ст. Сталыпінская агарарная рэформа
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Эканамічнае развіццё Беларусі на пачатку 20 ст. Сталыпінская агарарная рэформа






У эканоміцы Беларусі на пачатку 20 ст. па-ранейшаму галоўнай сферай заставалася сельская гаспадарка. Аграрная праблема была ў ліку найбольш вострых як у Беларусі, так і ў цэлым у Расійскай імперыі, пра што сведчыў моцны выбух сялянскага руху падчас рэвалюцыі 1905-1907 гг. Усё гэта абумовіла правядзенне царскім урадам аграрнай рэформы, накіраванай на паскарэнне развіцця капіталізму ў сельскай гаспадарцы, павышэнне яе прадукцыйнасці, а таксама стварэнне ў вёсцы новай апоры царызму з ліку прадпрымальных заможных сялян. Указ аб правядзенні рэформы быў выдадзены 9 лістапада 1906 г. Паколькі яе галоўным ініцыятарам з’яўляўся кіраўнік царскага ўрада П.А. Сталыпін, яна атрымала назву сталыпінскай. Рэформа ўключала ў сябе наступныя накірункі:

- замацаванне за сялянамі права на выхад з абшчыны і пераход зямельных надзелаў, якія імі апрацоўваліся, у прыватную ўласнасць;

- наданне сялянам права аб’ядноўваць надзелы, якія імі апрацоўваліся ва ўмовах цераспалосіцы, у адзіным комплексе (водруб), або ўвогуле высяляцца з вёскі і фарміраваць асобную сядзібу з прылеглымі да яе сельскагаспадарчымі ўгоддзямі (хутар);

- арганізацыя мерапрыемстваў, накіраваных на развіццё агратэхнікі, меліярацыі, распаўсюджанне сельскагаспадарчых машын і абсталявання, падрыхтоўку аграномаў, заатэхнікаў, ветэрынараў, заахвочванне развіцця сельскагаспадарчай кааперацыі;

- матэрыяльная падтрымка заможнага сялянства ў набыцці зямлі, сельскагаспадарчых машын, увядзенні перадавых форм гаспадарання, у першую чаргу шляхам выдачы крэдытаў праз Сялянскі пазямельны банк;

- арганізацыя перасялення сялян на свабодныя землі Сібіры, Цэнтральнай Азіі і Далёкага Усходу з мэтай змяншэння сялянскага малазямелля ў еўрапейскай частцы імперыі;

- адмена для сялян абмежаванняў на свабодны выбар пастаяннага месца жыхарства, паступленне ў сярэднія і вышэйшыя навучальныя ўстановы.

Спецыфіка сітуацыі ў Беларусі складалася ў тым, што ў Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губернях абшчына на той час ужо не існавала, таму праблема фарміравання сялянскай прыватнай зямельнай уласнасці тут была неактуальнай. Рэформа праводзілася пераважна на тэрыторыі Віцебскай і Магілёўскай губерняў. Блізкасць гэтых губерняў да тэрыторый з падворным землекарыстаннем, а таксама адносна высокі ўзровень развіцця рыначных адносін у параўнанні з іншымі рэгіёнамі Расійскай імперыі абумовілі тут высокія тэмпы правядзення рэформы.

Правядзенне рэформы ажыццяўлялася губернскімі і павятовымі землеўпарадкавальнымі камісіямі. У некаторых месцах разбурэнне абшчыны адбывалася з дапамогай прымусовых сродкаў, што выклікала незадаволенасць сялянства. У цэлым у выхадзе з абшчыны былі зацікаўлены ў першую чаргу заможныя і бяднейшыя сяляне. Першыя – для таго, каб стварыць умовы для больш эфектыўнага вядзення гаспадаркі; другія – для таго, каб атрымаць магчымасць продажу сваіх невялікіх надзелаў і знайсці больш выгадныя для сябе ўмовы продажу рабочай сілы (у прамысловасці, гандлі і г.д.). Сярэдняе сялянства было пераважна непрыхільна настроена ў адносінах да рэформы і выступала за захаванне абшчыны.

Ажыццяўленне рэформы прыходзілася на 1906-1916 гг. За гэты перыяд яна прынесла наступныя вынікі:

1) Да 1915 г. 48% сялян Магілёўскай і Віцебскай губерняў пакінулі абшчыну і замацавалі свае зямельныя надзелы ў прыватную ўласнасць (для параўнання: у Расійскай імперыі ў цэлым – 22%).

2) Да 1916 г. на хутары ў беларускіх губернях перасялілася 12% сялян (у Расійскай імперыі ў цэлым – 10%).

3) На працягу 1906-1916 гг. актыўна праходзіў працэс продажу часткі памешчыцкіх зямель ва ўласнасць заможным сялянам, купцам і мяшчанам.

4) Да 1914 г. з беларускіх губерняў у Сібір і Цэнтральную Азію перасялілася каля 350 тыс. чалавек (з іх вярнулася каля 10%); паскорыўся працэс перасялення сялян у гарады Расійскай імперыі, а таксама ў краіны Заходняй Еўропы і Амерыкі (за 1903-1913 гг. з беларускіх зямель за мяжу эмігравала каля 1, 5 млн. чалавек, з якіх вярнулася на радзіму каля 600 тыс.).

5) Умацаванне капіталістычнай сістэмы гаспадарання ў памешчыцкіх зяельных уладаннях; узрастанне колькасці наёмных сельскагаспадарчых рабочых (да 1914 г. у сельскай гаспадарцы на аснове капіталістычнага найму працавала каля 200 тыс. рабочых).

6) Узмацненне сацыяльнага расслаення сярод сялянства. На пачатак Першай сусветнай вайны незаможнае сялянства складала каля 68% двароў, сярэдняе – 20%, заможнае – 12%.

7) Паскарэнне тэхнічнай мадэрнізацыі сельскай гаспадаркі, паляпшэнне агратэхнікі, развіццё сельскагаспадарчай кааперацыі, значнае павелічэнне колькасці сельскагаспадарчых спецыялістаў.

8) Развіццё таварна-грашовых рыначных сувязяў у сельскай гаспадарцы; рост сельскагаспадарчага экспарту. Умацоўваецца спецыялізацыя сельскай гаспадаркі Беларусі на такіх галінах як бульбаводства, ільноводства, мяса-малочная жывёлагадоўля.

Сталыпінская аграрная рэформа была перарвана ў сувязі з Першай сусветнай вайной. Праведзеныя ў яе межах мерапрыемствы садзейнічалі развіццю рыначных капіталістычных адносін у сельскай гаспадарцы. Аднак дадзеныя працэсы не маглі карэнным чынам паскорыць мадэрнізацыю сельскай гаспадаркі, галоўнымі прычынамі чаго з’яўляліся захаванне буйнога памешчыцкага землеўладання і сялянскае малазямелле. Таму рэформа толькі часткова зменшыла вастрыню аграрнай праблемы.

У прамысловасці Беларусі пасля працяглай эканамічнай дэпрэсіі 1904-1908 гг. адбываецца прамысловы ўздым 1909-1914 г. Сярэднегадовыя тэмпы росту прамысловай прадукцыі складалі 13, 9%. Яго асноўнымі прычынамі з’яўляліся:

- сусветныя эканамічныя працэсы, звязаныя з выхадам сусветнай эканомікі з дэпрэсіі і пачаткам яе росту, што выклікала агульнае павелічэнне попыту на прамысловую прадукцыю;

- пашырэнне ўнутранага рынку, што было звязана з больш хуткім ў параўнанні з папярэднімі часамі ўцягваннем сельскай гаспадаркі ў таварна-грашовыя рыначныя адносіны ва ўмовах сталыпінскай аграрнай рэформы;

- падрыхтоўка царызму да буйной вайны, што садзейнічала росту капіталаўкладанняў і заказаў у прамысловасці.

Прамысловы ўздым выклікаў наступныя працэсы ў прамысловасці Беларусі:

1) Канцэнтрацыя вытворчасці: Адбываецца паскораны рост буйной фабрычна-заводскай прамысловасці. За перыяд 1900-1913 гг удзельная вага вырабленай на буйных прадпремствах прадукцыі ўзрасла з 33% да 46, 5%. Сярод буйнейшых прадпрыемстваў, што ўзніклі ў пачатку 20 ст., можна назваць мінскую шпалерную фабрыку, абутковую фабрыку “Арол” у Мінску, шклозавод “Неман” у Лідскім павеце. Дынаміка суадносін буйной, дробнай і рамесна-саматужнай прамысловасці адлюстравана ў наступнай табліцы.

 

Прамысловыя прадпрыемствы Колькасць прадпрыемстваў Колькасць рабочых, тыс. чал. Валавая прадукцыя, млн. руб.
    1913, % да 1900     1913, % да 1900     1913, % да 1900
Буйная 799 (0, 9%) 1282 (1, 3%) 161, 2 31, 1 (17, 7%) 54, 9 (22, 9%) 176, 5 38, 4 (33, 0%) 88, 3 (46, 5%) 229, 6
Дробная 7297 (8, 6%) 7778 (7, 8%) 106, 6 14, 8 (8, 5%) 16, 0 (6, 7%) 108, 1 10, 7 (9, 2%) 11, 7 (6, 2%) 110, 0
Рамесна-саматужная 77050 (90, 5%) 90763 (90, 9%) 117, 8 129, 2 (73, 8%) 168, 8 (70, 4%) 130, 6 67, 3 (57, 8%) 89, 8 (47, 3%) 163, 1
Усяго     117, 2 175, 1 239, 7 136, 9 119, 4 189, 8 163, 1

 

2) Канцэнтрацыя капіталу: Адбываецца працэс стварэння новых прадпрыемстваў у выніку злучэння капіталаў розных уладальнікаў шляхам арганізацыі акцыянерных таварыстваў. У 1914 г. у Беларусі дзейнічалі 34 акцыянерныя прадпрыемствы, палова з якіх узнікла ў перыяд 1908 – 1914 гг. З 1900 да 1913 г. аб’ём вытворчасці на акцыянерных прадпрыемствах Беларусі павялічыўся ў 5, 2 разы. Адначасова з’яўляюцца манапалістычныя аб’яднанні – аб’яднанні некалькіх прадпрыемстваў пэўнай галіны вытворчасці для дасягнення кантролю над рынкамі сыравіны, збыту і цэнамі на прадукцыю. У Беларусі найбольш хутка працэсы манапалізацыі праходзілі ў лясной і дрэваапрацоўчай прамысловасці. Да ліку буйнейшых манаполій належалі Камітэт запалкавых фабрыкантаў Заходняга краю, Саюз лесапрамыслоўцаў Паўночна-Заходняга краю і інш. Некаторыя з іх уваходзілі ва ўсерасійскія манапалістычныя групы.

3) Рост замежных інвестыцый: Замежны капітал (нямецкі, аўстрыйскі, французскі, бельгійскі, амерыканскі) стаў актыўна пранікаць у прамысловасць Беларусі, асабліва ў лесараспрацоўку. У 1913 г. яго ўдзельная вага ў валавой прадукцыі буйной прамысловасці складала 6, 7%.

4) Узмацненне ролі ў прамысловай вытворчасці банкаўскага капіталу: Да 1914 г. на тэрыторыі Беларусі дзейнічалі аддзяленні Дзяржаўнага і 18 камерцыйных банкаў, з якіх найбольш буйнымі былі аддзяленні Руска-Азіяцкага, Азова-Данскога, Руска-Французскага, Віленскага камерцыйнага банкаў. Праз прыватныя банкірскія канторы, што выступалі ў ролі пасярэднікаў, ажыццяўляліся інвестыцыі банкаў у прамысловасць. Аб’ём банкаўскіх інвестыцый у эканоміку за 1902-1914 гг. узрос у 5, 2 разы.

5) Рост рабочага класа ў прамысловасці (239, 7 тыс. чалавек на 1913 г.); павелічэнне сярод яго долі кваліфікаваных рабочых; некаторае паляпшэнне матэрыяльнага становішча рабочых.

У структуры прамысловасці Беларусі найбольш хутка развіваліся і мелі перавагу галіны, заснаваныя на перапрацоўцы мясцовай сыравіны: харчовая, дрэваапрацоўчая, шкляная, тэкстыльная, гарбарна-абутковая.

У цэлым, нягледзячы на рост канцэнтрацыі вытворчасці і капіталу, у прамысловасці Беларусі пераважала дробная і рамесна-саматужная вытворчасць, якая давала 53, 5% усёй прамысловай прадукцыі (для параўнання: у Расійскай імперыі ў цэлым – 31, 4%). У 1913 г. у Беларусі на душу насельніцтва прыпадала амаль у 2 разы менш прамысловай прадукцыі, чым у Расійскай імперыі. У структуры нацыянальнага даходу Беларусі на 1913 г. доля прамысловасці складала толькі 20, 4%.

Развіццё прамысловасці і сельскай гаспадаркі Беларусі абумовіла пашырэнне транспартнай сістэмы. Працягвалася чыгуначнае будаўніцтва. Самай вялікай чыгуначнай лініяй, пабудаванай на пачатку 20 ст., з’яўлялася лінія Балагое-Полацк-Маладзечна-Седлецк.

У гандлі Беларусі хутка павялічвалася роля аптовага і рознічнага таваразвароту, які выцясняў кірмашы і базары. Ішоў працэс канцэнтрацыі гандлёвага капіталу: у 1913 г. у Беларусі налічвалася 220 гандлёвых дамоў і акцыянерных таварыстваў. Узрастала значэнне банкаў у правядзенні гандлёвых аперацый. Пашыраліся знешнегандлёвыя сувязі: асноўнымі прадметамі экспарту выступалі лес, лён, мяса-малочная прадукцыя; імпарту – прадукты прамысловай вытворчасці.

Развіццё прамысловасці і гандлю абумовіла далейшы рост гарадоў. На пачатку 20 ст. у якасці буйнейшых гандлёва-прамысловых цэнтраў Беларусі вылучаліся Мінск і Віцебск. Аднак працэнт гарадскога насельніцтва за перыяд 1900-1913 г. вырас нязначна – з 14% да 16%.

Такім чынам, на пачатку 20 ст. у эканоміцы беларускіх зямель назіраецца паскарэнне развіцця рыначных капіталістычных адносін; адбываецца канцэнтрацыя вытворчасці і капіталу. Істотны штуршок гэтаму дала сталыпінская аграрная рэформа. Аднак у цэлым Беларусь заставалася аграным краем. У сельскай гаспадарцы працягвалі захоўвацца элементы натуральнай гаспадаркі, пражыткі феадалізму, што стрымлівала працэс мадэрнізацыі. У прамысловасці пераважала дробная вытворчасць, заснаваная на перапрацоўцы мясцовай сыравіны. Па ўзроўні эканамічнага развіцця Беларусь адставала як ад развітых краін Еўропы, так і найбольш перадавых эканамічных рэгіёнаў Расійскай імперыі.

 







Дата добавления: 2014-12-06; просмотров: 1054. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Шрифт зодчего Шрифт зодчего состоит из прописных (заглавных), строчных букв и цифр...

Картограммы и картодиаграммы Картограммы и картодиаграммы применяются для изображения географической характеристики изучаемых явлений...

Практические расчеты на срез и смятие При изучении темы обратите внимание на основные расчетные предпосылки и условности расчета...

Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Виды сухожильных швов После выделения культи сухожилия и эвакуации гематомы приступают к восстановлению целостности сухожилия...

КОНСТРУКЦИЯ КОЛЕСНОЙ ПАРЫ ВАГОНА Тип колёсной пары определяется типом оси и диаметром колес. Согласно ГОСТ 4835-2006* устанавливаются типы колесных пар для грузовых вагонов с осями РУ1Ш и РВ2Ш и колесами диаметром по кругу катания 957 мм. Номинальный диаметр колеса – 950 мм...

Философские школы эпохи эллинизма (неоплатонизм, эпикуреизм, стоицизм, скептицизм). Эпоха эллинизма со времени походов Александра Македонского, в результате которых была образована гигантская империя от Индии на востоке до Греции и Македонии на западе...

Плейотропное действие генов. Примеры. Плейотропное действие генов - это зависимость нескольких признаков от одного гена, то есть множественное действие одного гена...

Методика обучения письму и письменной речи на иностранном языке в средней школе. Различают письмо и письменную речь. Письмо – объект овладения графической и орфографической системами иностранного языка для фиксации языкового и речевого материала...

Классификация холодных блюд и закусок. Урок №2 Тема: Холодные блюда и закуски. Значение холодных блюд и закусок. Классификация холодных блюд и закусок. Кулинарная обработка продуктов...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.008 сек.) русская версия | украинская версия