Студопедия — Антыфашысцкі рух на тэрыторыі Беларусі ў 1941-1944 гг
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Антыфашысцкі рух на тэрыторыі Беларусі ў 1941-1944 гг






Палітыка нямецка-фашысцкіх улад выклікала незадаволенасць большай часткі насельніцтва Беларусі, асабліва ва ўсходняй яе частцы, дзе ўлада належала ваеннаму камандаванню. На тэрыторыі Беларусі разгарнуўся шырокі антыфашысцкі рух, які праходзіў у двух асноўных формах: партызанскі pyx і антыфашысцкае падполле.

Ужо падчас адступлення Чырвонай арміі летам 1941 г. савецкімі партыйна-дзяржаўнымі работнікамі была створана сетка падпольных цэнтраў, арганізацый і груп. Іх галоўнымі задачамі з’яўляліся арганізацыя партызанскіх атрадаў, правядзенне дыверсій і антыфашысцкай прапаганды. Да канца жніўня 1941 г. было створана 378 партызанскіх атрадаў і дыверсійных груп, у якія ўваходзіла каля 8 тыс. чалавек. Аснову першых партызанскіх і падпольных фарміраванняў складалі чырвонаармейцы, якія трапілі ў акружэнне, савецкія партыйныя і камсамольскія актывісты. Буйнейшай у Беларусі сеткай падпольных арганізацый з’яўлялася мінскае партыйнае падполле на чале з І.К. Кавалёвым, якое актыўна дзейнічала да вясны 1942 г., калі было разгромлена нацысцкімі спецслужбамі. Буйныя падпольныя цэнтры дзейнічалі ў Магілёве, Віцебску, Оршы, Гомелі, Жлобіне, Брэсце, Баранавічах і іншых гарадах. Дзейнічаў падпольны друк, галоўнымі выданнямі якога з’яўляліся газеты “Звязда” і “Чырвоная змена”.

Разам з развіцём падпольнага руху адбываецца ўтварэнне партызанскіх атрадаў. Да ліку буйнейшых з іх належалі:

атрад пад камандаваннем В. Каржа на тэрыторыі Пінскай вобласці;

атрад пад камандаваннем Ц. Бумажкова і Ф. Паўлоўскага на тэрыторыі Кастрычніцкага раёна Палескай вобласці;

атрад пад камандаваннем М. Шмырова (“Бацькі Міная”) у Суражскім раёне Віцебскай вобласці;

падпольная група і партызанскі атрад пад кіраўніцтвам К. Заслонава ў раёне Оршы.

Аднак да канца 1941 г. партызанскі рух не меў масавага характару; адсутнічаў адзіны партызанскі цэнтр. У аснове яго развіцця знаходзілася перакідванне дыверсійных груп з савецкага тылу, якія часта знішчаліся.

Перамогі Чырвонай Арміі ў бітвах пад Масквой (снежань 1941 г.), пад Сталінградам (лістапад 1942 – люты 1943 гг.) і на Курскай дузе (ліпень 1943 г.) і звязаны з імі пералом у ходзе Вялікай Айчыннай вайны на карысць савецкіх сіл выклікалі ўдым партызанскага і падпольнага руху ў Беларусі. Было адноўлена мінскае партыйнае падполле (у яго складзе за ўвесь час акупацыі знаходзілася звыш 9 тыс. чалавек). У 1943 г. мінскія падпольшчыкі разам з партызанамі здзейснілі шэраг буйных дыверсій на гарадскіх прадпрыемствах і чыгуначным вузле, ажыццявілі забойства гауляйтэра В. Кубэ. Шырокі падпольны рух меў месца ў Віцебску, Магілёве, Гомелі, Брэсце, Обалі, Асіповічах і г.д. Асабліва актыўную дзейнасць падпольшчыкі праводзілі ў накірунку дыверсій на чыгуначных вузлах. Усяго да 1944 г. у антыфашысцкім падполлі ў Беларусі ўдзельнічала каля 70 тыс. чалавек.

Пачынаючы з вясны 1942 г. назіраецца хуткі рост партызанскага руху. Адбываецца працэс аб’яднання асобных партызанскіх атрадаў у партызанскія брыгады і злучэнні. Першая партызанская брыгада ў Беларусі ўзнікла на тэрыторыі Віцебшчыны пад кіраўніцтвам М. Шмырова. У выніку наступлення войскі Чырвонай арміі на пачатку 1942 г. выйшлі да мяжы БССР і ўступілі ў непасрэднае ўзаемадзеянне з партызанскімі атрадамі М. Шмырова. У выніку ўтварыўся 40-кіламетровы праход у лініі савецка-германскага фронту, так званыя “ Суражскія вароты ”, які праіснаваў да верасня 1942 г. Праз яго партызанам перапраўлялася зброя і боепрыпасы, накіроўваліся спецыялісты па вядзенню дыверсій і інш.

Развіццю партызанскага руху ў Беларусі садзейнічала актыўная дапамога савецкага тылу. Адтуль партызаны атрымлівалі значную частку зброі, боепрыпасаў, медыкаментаў, сродкаў сувязі. Там праходзілі лячэнне параненыя партызаны, дастаўленыя з-за лініі фронту, рыхтаваліся кіруючыя кадры для партызанскага руху, дзейнічала школа па падрыхтоўцы партызанскіх спецыялістаў і інш.

3 мэтай цэнтралізацыі аператыўнага кіраўніцтва партызанскім рухам у маі 1942 г. пры Стаўцы Вярхоўнага Галоўнакамандавання быў створаны Цэнтральны штаб партызанскага руху (ЦШПР) на чале з першым сакратаром ЦК КП(б)Б П. Панамарэнкам, а з верасня 1942 г. пачаў працаваць Беларускі штаб партызанскага руху (БШПР), які ўзначаліў другі сакратар ЦК КП(б)Б П. Калінін.

У выніку паспяховых баявых аперацый партызанскіх фарміраванняў на некаторых тэрыторыях Беларусі была ліквідавана нацысцкая ўлада і ўтвораны партызанскія зоны. Найбольш буйнымі зонамі былі Акцябрска-Любанская, Барысаўска-Бягомльская, Клічаўская, Полацка-Лепельская, Расонска-Асвейская, Івянецка-Налібоцкая і інш. Да канца 1943 г. 20 партызанскіх зон кантралявалі 60% тэрыторыі БССР. У партызанскіх зонах аднаўлялася бальшавіцкая ўлада; гаспадарчыя рэсурсы падпарадкоўваліся патрэбам барацьбы з германскімі акупантамі. Палітыка генацыду, праводзімая акупацыйнымі ўладамі, садзейнічала росту падтрымкі партызан сярод мясцовага насельніцтва. У 1943 – 1944 гг. партызанскі рух набывае масавы характар. Да лета 1944 г. у складзе партызанскіх фарміраванняў налічвалася каля 370 тыс. чалавек.

Буйнейнай акцыяй партызанскага руху ў Беларусі была т.зв. “ рэйкавая вайна” – правядзенне адначасовага масавага разбурэння чыгуначных камунікацый у розных рэгіёнах Беларусі. У ходзе акцыі партызаны разбуралі чыгуначныя шляхі, пускалі пад адхон эшалоны, узрывалі чыгуначныя станцыі, масты. Было знішчана каля 90% чыгункі БССР. “Рэйкавая вайна” праходзіла ў тры этапы:

1)жнівень-верасень 1943 г. – акцыя праходзіла ў падтрымку наступлення Чырвонай арміі пад Курскам;

2) друга палова верасня – кастрычнік 1943 г. (“Канцэрт”) – акцыя праходзіла ў падтрымку наступлення Чырвонай арміі ва ўсходніх раёнах Беларусі;

3) чэрвень-ліпень 1944 г. – акцыя праходзіла ў кантэксце буйнога наступлення Чырвонай арміі ў Беларусі.

Важнай часткай антыфашысцкага руху ў Беларусі 1941-1944 г. з’яўляўся яўрэйскі рух супраціўлення, які праявіўся ў правядзенні антыфашыцкай прапаганды ў гета, уцёках з гета, сабатажы лагерных мерапрыемстваў, дыверсійнай працы, узброеных паўстаннях і партызанскім руху.

Акрамя савецкага партызанскага і падпольнага руху на тэрыторыі Беларусі дзейнічалі таксама іншыя антыфашысцкія арганізацыі.

Актыўна дзейнічала польскае падполле, якое падпарадкоўвалася польскаму эмігранцкаму ўраду ў Лондане. Яго буйнейшай арганізацыяй, якая стварыла сетку партызанскіх атрадаў, з’яўлялася Армія Краёва (АК). На тэрыторыі Беларусі найбольш значныя сілы АК знаходзіліся на Навагрудчыне. АК выступала за аднаўленне незалежнасці Польшчы ў межах 1939 г. У 1941 – 1943 гг. польскае падполле знаходзілася ў саюзе з савецкім. Пасля разрыву ў красавіку 1943 г. адносін паміж СССР і польскім эмігранцкім урадам АК перайшла да тактыкі барацьбы супраць “двух ворагаў” – Германіі і СССР. Разам з тым летам 1944 г., у перыяд наступлення Чырвонай арміі, некаторыя атрады АК прынялі ўдзел у баях за Вільню. Усяго ў атрадах Арміі Краёвай у перыяд акупацыі ў Заходняй Беларусі налічвалася каля 14 тыс. чалавек.

На поўдні Беларусі ў 1942-1943 гг. дзейнічалі украінскія партызанскія атрады Украінскай паўстанцкай арміі (УПА) і т.зв. “ бульбаўцаў ”, якія налічвалі ў гэтым рэгіёне каля 12 тыс. чалавек. Яны выступалі за стварэнне незалежнай украінскай дзяржавы, у склад якой павінны былі ўвайсці таксама землі паўднёвай Беларусі. Украінскія партызаны вялі ўзброеную барацьбу як супраць германскіх акупантаў, так і супраць савецкіх і польскіх партызан.

На тэрыторыі Беларусі існавалі таксама невялікія антыфашысцкія групы беларускага нацыянальнага руху, але яны не мелі значнага ўплыву.

Такім чынам, у 1941-1944 гг. на тэрыторыі Белаурусі разгарнуўся шырокі партызанскі і падпольны рух, накіраваны супраць нямецка-фашысцкіх акупантаў. З 1943 г. ён набыў масавы характар і адыграў значную ролю ў разгроме войскаў нацысцкай Германіі.

 







Дата добавления: 2014-12-06; просмотров: 1493. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...

Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...

Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...

Кран машиниста усл. № 394 – назначение и устройство Кран машиниста условный номер 394 предназначен для управления тормозами поезда...

Приложение Г: Особенности заполнение справки формы ву-45   После выполнения полного опробования тормозов, а так же после сокращенного, если предварительно на станции было произведено полное опробование тормозов состава от стационарной установки с автоматической регистрацией параметров или без...

Измерение следующих дефектов: ползун, выщербина, неравномерный прокат, равномерный прокат, кольцевая выработка, откол обода колеса, тонкий гребень, протёртость средней части оси Величину проката определяют с помощью вертикального движка 2 сухаря 3 шаблона 1 по кругу катания...

Влияние первой русской революции 1905-1907 гг. на Казахстан. Революция в России (1905-1907 гг.), дала первый толчок политическому пробуждению трудящихся Казахстана, развитию национально-освободительного рабочего движения против гнета. В Казахстане, находившемся далеко от политических центров Российской империи...

Виды сухожильных швов После выделения культи сухожилия и эвакуации гематомы приступают к восстановлению целостности сухожилия...

КОНСТРУКЦИЯ КОЛЕСНОЙ ПАРЫ ВАГОНА Тип колёсной пары определяется типом оси и диаметром колес. Согласно ГОСТ 4835-2006* устанавливаются типы колесных пар для грузовых вагонов с осями РУ1Ш и РВ2Ш и колесами диаметром по кругу катания 957 мм. Номинальный диаметр колеса – 950 мм...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.009 сек.) русская версия | украинская версия