Студопедия — Гаспадарчае і культурнае будаўніцтва ў 1919–1920 гг
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Гаспадарчае і культурнае будаўніцтва ў 1919–1920 гг






У гады іншаземнай інтэрвенцыі на Беларусі панавалі разруха і голад. Не працавалі многія прамысловыя прадпрыемствы. Быў разбураны транспарт. Надзвычай цяжка было з харчаваннем, асабліва ў гарадах. Усё гэта патрабавала ўзмацнення работы па мабілізацыі працоўных на барацьбу з гаспадарчай разрухай. 12 лютага 1919 г. Савет народнай гаспадаркі Беларусі (СНГБ) прыняў пастанову аб нацыяналізацыі ўсіх фабрык і заводаў і іншых прамысловых прадпрыемстваў. Да ліпеня 1919 г. на Беларусі было нацыяналізавана 182 прадпрыемствы – гэта больш палавіны ўсіх дзейнічаючых фабрык і заводаў.

Ва 045Eмовах вайны і гаспадарчай разрухі галоўным было харчовае пытанне. Каб выратаваць рабочых ад голаду, забяспечыць харчовымі прадуктамі Чырвоную Армію, савецкая ўлада была вымушана пайсці на надзвычайную меру – увядзенне харчовай развёрсткі. Яна з’явілася галоўным элементам эканамічнай палітыкі, якая атрымала назву “ваенны камунізм”.

Аднак становішча на Беларусі ў гэты час заставалася вельмі цяжкім. Польскія інтэрвенты нанеслі гаспадарцы Беларусі велізарныя страты. Паводле звестак камісіі па вызначэнні страт, нанесеных войскамі Польшчы беларускаму народу, агульныя страты дасягнулі 52 029 281 рубля ў даваеннай залатой валюце (9 034 208 319 савецкіх рублёў паводле курсу 1940 г.). Ад тэрору, грабяжоў і гвалтаў акупантаў Беларусь страціла звыш 158 тыс. мірных жыхароў.

Аднаўленне народнай гаспадаркі пачалося з нацыяналізацыі прамысловасці. Да канца 1920 г. на Беларусі (у межах да 1939 г.) удзельная вага дзяржаўнага сектара ў буйной прамысловасці складала 94, 2 % (345 прадпрыемстваў), у дробнай прамысловасці – 47, 4 % (828 прадпрыемстваў), у дробных і рамесніцкіх майстэрнях – 2, 5 % (10837 майстэрань). Такім чынам, камандныя пазіцыі ў прамысловасці Беларусі былі поўнасцю сканцэнтраваны ў руках дзяржавы. Да канца 1920 г. у Мінскай губерні пачалі даваць прадукцыю некалькі рамонтных майстэрань, дрожджа-вінакурных і смалакурных заводаў, тры канатныя фабрыкі і г.д. Пачалі будавацца новыя прадпрыемствы – панчошна-трыкатажная фабрыка ў Віцебску, лесапільны завод у Гомелі і інш. Але гэта былі толькі першыя і пакуль невялікія дасягненні.

У цяжкім становішчы апынулася сельская гаспадарка. Значна скараціліся зямельныя плошчы, пагалоўе жывёлы.

Найбольш перспектыўнай формай калектыўнага земляробства лічылася сельскагаспадарчая арцель. 19 мая 1919 г. Наркамзем РСФСР зацвердзіў “Прыкладны статут працоўнай земляробчай арцелі”, у якім вызначыў прынцыпы яе арганізацыі. Статут прадугледжваў абавязковую здачу зямлі ў агульнае карыстанне і разам з тым дапускаў вядзенне членамі арцелі сваёй індывідуальнай гаспадаркі. Меркавалася, што такое спалучэнне грамадскіх і асабістых інтарэсаў будзе з’яўляцца важнай умовай росту прадукцыйнасці працы і развіцця грамадскай гаспадаркі. Аднак першыя сельскагаспадарчыя арцелі, утвораныя на Беларусі, паказалі, што спалучыць асабістыя і грамадскія інтарэсы сялян у тых умовах было вельмі складана.

Вельмі цяжкім было матэрыяльнае становішча працоўных Беларусі. Ва ўмовах грамадзянскай вайны савецкім урадам былі праведзены тэрміновыя мерапрыемствы, каб выратаваць рабочых ад голаду. З мэтай павелічэння харчовых пайкаў рабочым і служачым з ліку мясцовых рэсурсаў ствараліся новыя і пашыраліся падсобныя гаспадаркі прадпрыемстваў. У гарадах і мястэчках былі адкрыты рабочыя сталовыя. Абеды выдаваліся бясплатна. Размеркаванне пайкоў, работу сталовых кантралявалі рабочыя камісіі. Толькі ў Мінску ў кастрычніку 1920 г. была адкрыта 21 такая сталовая на 6 тыс. абедаў, большую частку якіх атрымлівалі беспрацоўныя. Акрамя таго, працавалі 22 дзіцячыя і 18 школьных сталовых. У Гомельскай губерні грамадскім харчаваннем карысталася каля 100 тыс. чалавек, у тым ліку каля 30 тыс. дзяцей, у Віцебскай губерні – 93, 3 тыс. чалавек. Такія сталовыя былі адкрыты таксама ў Магілёве, Барысаве, Оршы, Слуцку і іншых гарадах і мястэчках Беларусі.

Ва ўмовах іншаземнай інтэрвенцыі, гаспадарчай разрухі вельмі складанае становішча было ў галіне культуры, народнай адукацыі. На захопленай Польшчай тэрыторыі Беларусі праводзіўся курс на апалячванне беларускага народа. Акупацыйныя ўлады прымушалі насельніцтва размаўляць толькі на польскай мове. Ужыванне рускай і беларускай моў было забаронена. Рабочыя і служачыя, якія не валодалі польскай мовай, пазбаўляліся працы. Толькі ў Мінску з гэтай прычыны было звольнена 8 тыс. рабочых і служачых.

Большасць насельніцтва была непісьменнай. У пачатку 1919 г. у Віцебскай і Магілёўскай губернях быў праведзены перапіс дзяцей школьнага ўзросту, які паказаў, што многія дзеці, асабліва ў вёсцы, не наведвалі школы. У Віцебскай губерні, напрыклад, у ліпені 1919 г. было зарэгістравана 13 668 дзяцей 8–13 гадоў, наведвалі школу толькі 8423 вучні. У Клімавіцкім павеце Гомельскай губерні восенню 1919 г. змаглі пайсці ў школу толькі 20 505 з 42 000 узятых на ўлік дзяцей школьнага ўзросту.

У 1919–1920 гг. былі зроблены адпаведныя захады, каб палепшыць школьную справу.

Важнейшай справай культурнага будаўніцтва на Беларусі ў 1919–1920 гг. з’явілася стварэнне вышэйшай і сярэдняй спецыяльай школы. Першай вышэйшай навучальнай установай на Беларусі быў Горы-Горацкі земляробчы інстытут, адноўлены 7 красавіка 1919 г. У жніўні 1920 г. Наркамасветы РСФСР прызнаў неабходным адкрыць на Беларусі універсітэт, і пачалася падрыхтоўка да яго ўтварэння. У снежні 1920 г. пачаў працаваць Беларускі дзяржаўны палітэхнікум.

Часткай культурнага будаўніцтва было мастацкае выхаванне працоўных. У 1919–1920 гг. у многіх гарадах, мястэчках, вёсках Беларусі былі адкрыты клубы, бібліятэкі, музеі, музычныя школы, мастацкія майстэрні.

Плённа працавалі ў гэты час такія таленавітыя дзеячы беларускай літаратуры, як Я. Купала, Я. Колас, Ц. Гартны, М. Чарот, А. Гурло і інш.

У верасні 1920 г. у Мінску адкрыўся Беларускі дзяржаўны драматычны тэатр (БДТ), які адыграў вялікую ролю ў развіцці беларускага нацыянальнага тэатра. У яго склад уваходзіла значная частка артыстаў Першага Беларускага аб’яднання драмы і камедыі, якая была арганізавана яшчэ ў красавіку 1917 г. у Мінску, а таксама таленавітая моладзь з самадзейнасці і некаторыя артысты рускай сцэны.








Дата добавления: 2014-10-22; просмотров: 575. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...

Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...

Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

ТЕОРЕТИЧЕСКАЯ МЕХАНИКА Статика является частью теоретической механики, изучающей условия, при ко­торых тело находится под действием заданной системы сил...

Признаки классификации безопасности Можно выделить следующие признаки классификации безопасности. 1. По признаку масштабности принято различать следующие относительно самостоятельные геополитические уровни и виды безопасности. 1.1. Международная безопасность (глобальная и...

Прием и регистрация больных Пути госпитализации больных в стационар могут быть различны. В цен­тральное приемное отделение больные могут быть доставлены: 1) машиной скорой медицинской помощи в случае возникновения остро­го или обострения хронического заболевания...

ПУНКЦИЯ И КАТЕТЕРИЗАЦИЯ ПОДКЛЮЧИЧНОЙ ВЕНЫ   Пункцию и катетеризацию подключичной вены обычно производит хирург или анестезиолог, иногда — специально обученный терапевт...

Анализ микросреды предприятия Анализ микросреды направлен на анализ состояния тех со­ставляющих внешней среды, с которыми предприятие нахо­дится в непосредственном взаимодействии...

Типы конфликтных личностей (Дж. Скотт) Дж. Г. Скотт опирается на типологию Р. М. Брансом, но дополняет её. Они убеждены в своей абсолютной правоте и хотят, чтобы...

Гносеологический оптимизм, скептицизм, агностицизм.разновидности агностицизма Позицию Агностицизм защищает и критический реализм. Один из главных представителей этого направления...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.009 сек.) русская версия | украинская версия