Студопедия — Адукацыя і навука. Важнай прадумовай развіцця культуры з’яўляецца неабходны адукацыйны ўзровень насельніцтва
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Адукацыя і навука. Важнай прадумовай развіцця культуры з’яўляецца неабходны адукацыйны ўзровень насельніцтва






Важнай прадумовай развіцця культуры з’яўляецца неабходны адукацыйны ўзровень насельніцтва. У пасляваенны перыяд адбылося аднаўленне і далейшае развіццё сістэмы адукацыі. Павялічваліся асігнаванні на яе патрэбы. За 1946–1950 гг. на аднаўленне і развіццё агульнаадукацыйнай школы было адпушчана 3598, 7 млн. рублёў. Гэта дазволіла толькі за кошт дзяржаўных сродкаў пабудаваць 205 школ на 62, 4 тысячы вучнёўскіх месц. У канцы 1950 г. у БССР у асноўным была адноўлена даваенная сетка агульнаадукацыйных школ. У 1951–1955 гг. адбылося далейшае пашырэнне сярэдняй адукацыі, якое ішло шляхам арганізацыі новых і пераўтварэння сямігодак у сярэднія школы. Іх колькасць за гэтыя гады вырасла амаль у 2 разы. Палепшыўся і склад настаўніцкіх кадраў: калі ў 1944/45 навучальным годзе працавала 19, 7% настаўнікаў з вышэйшай і няпоўнай вышэйшай адукацыяй, то ў 1950/51 – 30, 2%, а ў 1955/56 – каля 50%.

У снежні 1958 г. Вярхоўны Савет СССР прыняў Закон “Аб умацаванні сувязі школы з жыццём і аб далейшым развіцці сістэмы народнай адукацыі ў СССР”. Адпаведны Закон у БССР быў прыняты ў 1959 г. Ён прадугледжваў увядзенне ўсеагульнага 8-гадовага навучання.

У 70-я гады была ўведзена ўсеагульная сярэдняя адукацыя моладзі. Была пабудавана дастаткова дэмакратычная сістэма народнай адукацыі, якая давала рэальную магчымасць моладзі атрымаць сярэднюю адукацыю. Ужо ў 1977 г. 98% закончыўшых восем класаў працягвалі вучобу ў школе з мэтай атрымання сярэдняй адукацыі. Усё гэта патрабавала адпаведнай перабудовы адукацыі, яе змест (праграмы, вучэбныя планы, падручнікі) прыводзіліся ў адпаведнасць з дасягненнямі навукі і культуры, навукова-тэхнічнага прагрэсу. Увядзенне ўсеагульнай сярэдняй адукацыі з’явілася адным з буйных дасягненняў сацыялістычнага ладу. Колькасць асоб, атрымаўшых сярэднюю (агульную і спецыяльную) адукацыю, узрасла з 70 тыс. чалавек у 1946–1950 гг. да 779 тыс. у 1971–1975 гг.

Новай спробай рэформы школы было прыняцце ў 1984 г. дакумента “Асноўныя напрамкі рэформы агульнаадукацыйнай і прафесійнай школы”. У сярэдзіне 80-х гадоў сістэма адукацыі ў БССР налічвала 6223 агульнаадукацыйныя школы з 1468 тыс. вучняў; 139 сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, звыш 160 тыс. навучэнцаў.

Перабудоўвалася сістэма прафесійна-тэхнічнай адукацыі. Шматлікія навучальныя ўстановы сістэмы працоўных рэзерваў у канцы 50-х і пачатку 60-х гадоў былі пераўтвораны ў адзіны тып навучальных устаноў – гарадскія і вясковыя прафесійна-тэхнічныя вучылішчы. Іх колькасць у БССР вырасла з 103 у 1961 г. да 233 у 1985 г.

Паспяхова развівалася вышэйшая адукацыя. У 1944/45 навучальным годзе працавалі 22 вышэйшыя навучальныя установы (з 25 існаваўшых да вайны). У 1945 г. у Мінску аднавіў работу Беларускі лесатэхнічны інстытут, які з 1930 г. працаваў у Гомелі. У 1961 г. ён быў пераўтвораны ў Беларускі тэхналагічны інстытут. Адкрыліся новыя вышэйшыя навучальныя ўстановы: у 1945 г. Беларускі тэатральны інстытут (з 1953 г. – тэатральна-мастацкі), у 1948 г. – Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў, у 1950 г. – Брэсцкі педагагічны інстытут (створаны на базе настаўніцкага інстытута).

У 1959 г. было створана Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР.

За пасляваенныя гады колькасць сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў павялічылася з 94 у 1946 г. да 139 у 1985 г., вышэйшых навучальных устаноў – з 24 да 33 (колькасць студэнтаў адпаведна з 13 тыс. да 182 тыс.).

Некаторыя поспехі ў развіцці народнай гаспадаркі дазволілі паступова павялічыць узровень задавальнення духоўных патрабаванняў насельніцтва. Высокімі тэмпамі развівалася сетка культурных устаноў – бібліятэк, клубаў, музеяў, тэатраў і кінатэатраў. Аб гэтай сферы жыцця грамадства можна меркаваць па даных табліцы:







Дата добавления: 2014-10-22; просмотров: 648. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...

Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

Пункты решения командира взвода на организацию боя. уяснение полученной задачи; оценка обстановки; принятие решения; проведение рекогносцировки; отдача боевого приказа; организация взаимодействия...

Что такое пропорции? Это соотношение частей целого между собой. Что может являться частями в образе или в луке...

Растягивание костей и хрящей. Данные способы применимы в случае закрытых зон роста. Врачи-хирурги выяснили...

Дезинфекция предметов ухода, инструментов однократного и многократного использования   Дезинфекция изделий медицинского назначения проводится с целью уничтожения патогенных и условно-патогенных микроорганизмов - вирусов (в т...

Машины и механизмы для нарезки овощей В зависимости от назначения овощерезательные машины подразделяются на две группы: машины для нарезки сырых и вареных овощей...

Классификация и основные элементы конструкций теплового оборудования Многообразие способов тепловой обработки продуктов предопределяет широкую номенклатуру тепловых аппаратов...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.01 сек.) русская версия | украинская версия