Студопедия — Тэма 1. Заходняя Беларусь пад уладай Польшчы
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Тэма 1. Заходняя Беларусь пад уладай Польшчы






§1. Становішча Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы. Барацьба за нацыянальнае і сацыяльнае вызваленне

§2. Уз’яднанне беларускага народа ў складзе БССР

§1. Як ужо раней адзначалася, па Рыжскаму мірнаму дагавору (ад 18 сакавіка 1921 г.) да Польшчы адышла значная частка заходнебеларускіх зямель (Гродзенская губерня, усходнія раёны Віленскай і заходнія раёны Мінскай губерняў), якія атрымалі назву Заходняй Беларусі. На гэтай тэрыторыі пражывала амаль 3, 4 млн. чалавек, ці 12, 7 % насельніцтва Польшчы. Іх большую частку (70, 5 %) складалі беларусы. Абавязкі, якія ўрад Польшчы ўзяў на сябе: даць беларускаму і ўкраінскаму насельніцтву «ўсе правы, якія забяспечвалі б свабоднае развіццё культуры, мовы і выкананне рэлігійных абрадаў», на працягу 18 год не выконваліся.

Заходняя Беларусь з’яўлялася аграрным прыдаткам прамысловых раёнаў Польшчы, рынкам збыту і крыніцай таннай сыравіны і рабочай сілы. Належнага развіцця прамысловай прадукцыі не наглядалася. Гарбарная, металаапрацоўчая, тэкстыльная і іншыя галіны, якія калісьці адыгрывалі значную ролю ў народнай гаспадарцы, прыйшлі ў заняпад. У параўнанні з БССР Заходняя Беларусь вырабляла прамысловай прадукцыі ў 9 разоў менш, хоць па тэрыторыі і колькасці насельніцтва яны былі амаль роўныя. Рабочыя працавалі па 12—14 гадзін у суткі. Іх заработная плата была ніжэйшая, чым на ўласнапольскіх землях.

У сельскай гаспадарцы была занята пераважная большасць насельніцтва — 85 %. Жывёлагадоўчая накіраванасць сельскай гаспадаркі дазваляла развіваць вытворчасць масла і сыру, пашыралася колькасць маслабойняў. Памешчыкі, якіх было менш як 1 % ад усёй колькасці жыхароў, валодалі амаль паловай усёй зямлі. Больш таго, польскі ўрад пачаў засяляць беларускія землі так званымі асаднікамі — былымі афіцэрамі і унтэрафіцэрамі, якім адводзіліся вялікія зямельныя надзелы і даваліся грашовыя сродкі. Іх уласнасць яшчэ больш умацоўвалася за кошт зямель тых, хто не змог паставіць сваю гаспадарку пасля камасацыі (землеўпарадкавання), калі пад выглядам барацьбы з цераспалосіцай сялян гвалтоўна высялілі на хутары, але не аказвалі ніякай дапамогі. Апынуўшыся ў цяжкім гаротным становішчы, большасць сялян вымушана была наймацца да багацеяў у якасці рабочых або эмігрыраваць у ЗША, Канаду, Лацінскую Амерыку, Заходнюю Еўропу. У тыя гады з Польшчы ў іншыя краіны выехала каля 80 тыс. беларусаў.

Ажыццяўлялася таксама паланізацыя насельніцтва. Закрываліся існаваўшыя дагэтуль беларускія школы, гімназіі, настаўніцкія семінарыі, якія з'яўляліся асноўнай базай падрыхтоўкі педагогаў для гэтых школ, зачыняліся клубы, бібліятэкі, хаты-чытальні, створаныя беларускімі культурна-асветнымі арганізацыямі, спыняліся выданні беларускіх газет і часопісаў, забаранялася ўжыванне беларускай мовы ў дзяржаўных установах і органах мясцовага самакіравання. Невыпадкова, што колькасць непісьменных сярод беларусаў складала амаль палову. Адной з праяў нацыянальнага прыгнечання была рэлігійная нецярпімасць польскіх улад да праваслаўнай большасці беларускага насельніцтва. 3 500 існаваўшых у Заходняй Беларусі праваслаўных цэркваў больш за 300 былі ператвораны ў каталіцкія касцёлы.

Ю. Пілсудскі, які ўстанавіў у 1926 г. сваю дыктатуру ў Польшчы, абвясціў рэжым «санацыі» («аздараўлення»). У сваёй палітычнай частцы “санацыя” зводзілася да жорсткага падаўлення ўсіх форм дэмакратычнага руху.

З канца 20-х гадоў, з наступленнем сусветнага эканамічнага крызісу, становішча працоўных мас Заходняй Беларусі пагоршылася. Абвастрэнне сацыяльных супярэчнасцей вяло да актывізацыі апазіцыйных палітычных сіл і нарастання нацыянальна-вызваленчага руху ў заходніх раёнах Беларусі.

Барацьба супраць прыгнёту ў 20-я гады набыла партызанскі характар. Асабліва ўпартай яна была ў Гродзенскім, Брэсцкім, Ваўкавыскім, Навагрудскім, Пінскім, Слонімскім і Косаўскім паветах. Партызаны спальвалі маёнткі памешчыкаў, сядзібы асаднікаў, рабілі смелыя налёты на паліцэйскія ўчасткі і ўрадавыя ўстановы. На чале руху стаялі камуністы — члены перайшоўшых на нелегальнае становішча арганізацый КП(б)Б, Камуністычнай рабочай партыі Польшчы (КРПП), Камуністычнай партыі Літвы (КПЛ).

Удзельнічалі ў нацыянальна-вызваленчым руху і прадстаўнікі беларускага нацыянальна-дэмакратычнага лагера. Аб гэтым сведчаць выбары ў польскі сейм у 1922 г. Па выніках выбараў у сейме стварылася беларуская нацыянальная фракцыя, у склад якой увайшло 11 паслоў (дэпутатаў), у тым ліку Б.А. Тарашкевіч, С.А. Рак-Міхайлоўскі, П.В. Мятла, А.Станкевіч і інш. Фракцыя прадстаўляла практычна ўсе тагачасныя беларускія палітычныя партыі. Пачынаўся якасна новы этап у развіцці нацыянальна-вызваленчага руху — з выкарыстаннем парламенцкай формы барацьбы.

У кастрычніку 1923 г. у Вільні нелегальна адбылася V Устаноўчая канферэнцыя прадстаўнікоў усіх існаваўшых у Заходняй Беларусі партыйных камітэтаў камуністаў. Яна прыняла рашэнне аб стварэнні Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі (КПЗБ), як аўтаномнай у складзе Камуністычнай партыі Польшчы (КПП), і выбрала яе ЦК. У канцы 1923 г. у рады КПЗБ улілася Беларуская рэвалюцыйная арганізацыя (БРА). Яе кіраўнікі I. К. Лагіновіч, А. У. Канчэўскі і А. Р. Капуцкі ўвайшлі ў склад ЦК КПЗБ. Намаганнямі партыі ў 1924 г. быў створаны камсамол Заходняй Беларусі (КСМЗБ). Пад яе ўплывам знаходзілася дэпутацкая фракцыя «Змаганне» і іншыя палітычныя арганізацыі.

Адначасова пашыралася культурна-асветніцкая дзейнасць, якую развівалі ў першую чаргу Беларуская хрысціянская дэмакратыя (БХД), група А. Луцкевіча — Р. Астроўскага і Віленскі Беларускі нацыянальны камітэт, а таксама розныя навуковыя, дабрачынныя, гаспадарчыя, асветніцкія арганізацыі і таварыствы, якія дзейнічалі пад іх кіраўніцтвам

Такім чынам, у сярэдзіне 20-х гадоў у нацыянальна-вызваленчым руху, які ў гэты час набыў шырокі размах, яскрава выкрышталізаваліся два напрамкі: рэвалюцыйна-вызваленчы і нацыянальна-дэмакратычны.

У 1925 г. склалася сітуацыя, якая магла прывесці да ўзброенага паўстання. У гэтых умовах польскі ўрад увёў на тэрыторыю Заходняй Беларусі вялікую колькасць рэгулярных войск. Суадносіны сіл рэзка змяніліся. Камуністы, каб прадухіліць велізарныя ахвяры, заклікалі працоўных перайсці да іншых форм барацьбы, але і ў далейшым вялі лінію на разгортванне партызанскага руху і змену палітычнай улады.

Пад арганізацыйным уплывам КПЗБ у маі 1926 г. канчаткова аформілася як масавая палітычная арганізацыя Беларуская сялянска-рабочая грамада (БСРГ) на чале з вядомым беларускім вучоным, рэвалюцыянерам, грамадскім дзеячам Б.А.Тарашкевічам. Яе праграма ўключала такія патрабаванні, як самавызначэнне Заходняй Беларусі, стварэнне рабоча-сялянскага ўрада, перадача зямлі сялянам без выкупу, знішчэнне сістэмы асадніцтва. Разам з камуністамі дзеячы Грамады агітавалі сялян і рабочых на актыўную палітычную барацьбу, вялі шырокую кампанію за вызваленне палітзняволеных.

Урад Пілсудскага кінуў у турму некалькі соцень актывістаў БСРГ, ад чаго шмат гурткоў Грамады перасталі існаваць. Гэта было цяжкім ударам па нацыянальна-вызваленчаму руху і выклікала масавыя дэманстрацыі і мітынгі пратэстаў. Грамада пакінула глыбокі след у свядомасці сялян і рабочых. Прагрэсіўныя традыцыі БСРГ прадоўжылі беларускі сялянска-рабочы дэпутацкі клуб «Змаганне» і іншыя арганізацыі.

Нягледзячы на жорсткі тэрор да КПЗБ з боку ўлад, яе аўтарытэт у масах захоўваўся. Камуністы аказалі ўсямерную дапамогу масавай дэмакратычнай культурна-асветніцкай арганізацыі — Таварыству беларускай школы (ТБШ), якое аб'яднала больш за 14 тыс. членаў і ўзначальвалася такімі дзеячамі, як Б.А.Тарашкевіч, I. С. Дварчанін, П. С. Пестрак і інш. Невыпадкова, што на выбарах у сейм у сакавіку 1928 г. за камуністаў, што выступалі пад імем «Рабоча-сялянскае адзінства», было пададзена звыш 328 тыс. галасоў, гэта складала 26 % усіх прыняўшых удзел у выбарах у Заходняй Беларусі. Узнімалася новая хваля барацьбы.

Рэпрэсіі з боку польскіх улад відных дзеячаў нацыянальна-вызваленчага руху, канфрантацыя паміж рэвалюцыйна-вызваленчым і нацыянальна-дэмакратычным напрамкамі руху прывялі ў пачатку 30-х гадоў да некаторага спаду барацьбы. Але барацьба працоўных, падчас стыхійная, працягвалася.

У пачатку 30-х гадоў прайшлі забастоўкі на прамысловых прадпрыемствах Беластока, Вільні, Брэста, Гродна, Пінска, Слоніма. Больш як чатыры месяцы зімы 1932—1933 гг. баставала 7 тыс. рабочых і сялян, якія працавалі ў Белавежскай пушчы. Востры характар набылі падзеі на Брэстчыне. Тут над сялянамі паліцыя ўчыніла крывавую пацыфікацыю (уціхамірванне). Дзевяць найбольш актыўных удзельнікаў сялянскіх выступленняў былі аддадзены ваенна-палявому суду. Дзеянні паліцыі і суда ў Кобрыне выклікалі абурэнне рабочых і сялян Польшчы. У Варшаве, Беластоку, Вільні, Брэсце адбыліся масавыя палітычныя дэманстрацыі і забастоўкі пратэсту. Улады вымушаны былі адмовіцца ад вынясення смяротнага прыгавору абвінавачваемым.

У 1935 годзе ў Польшчы прымаецца канстытуцыя, якая яшчэ больш абмяжоўвала дэмакратычныя правы і вольнасці. Тысяча рэвалюцыйна настроеных выхадцаў з рабочага класа, сялянства і перадавой інтэлігенцыі былі кінуты ў турмы. У гэтых умовах барацьба канцэнтруецца вакол стварэння адзінага дэмакратычнага антыфашысцкага народнага фронту. КПЗБ і іншыя партыі вылучаюць шэраг надзённых патрабаванняў: адмену існуючай канстытуцыі, канфіскацыю памешчыцкіх зямель, раўнапраўе нацыянальнасцей і самавызначэнне Заходняй Беларусі, разрыў саюзніцкіх адносін з Германіяй і інш.

Большая частка выступленняў рабочых праходзіць пад знакам адзінага народнага фронту. Аб росце яго сіл пераканаўча сведчылі падзеі, звязаныя з расстрэлам рабочых дэманстрацый у Кракаве і Львове вясной 1936 г. У падтрымку польскага пралетарыяту забаставалі рабочыя Гродна і Брэста. У Брэсце быў створаны камітэт дапамогі, які збіраў сродкі для сем'яў ахвяр расстрэлу.

У рэчышча гэтай барацьбы ўліваўся і сялянскі рух, яркім прыкладам якога стала выступленне ў 1935 г. нарачанскіх рыбакоў. Дырэкцыя дзяржаўных лясоў, ва ўпраўленне якой было перададзена возера Нарач, забараніла свабодную лоўлю рыбы. Тры тысячы сялян прыазёрных вёсак, абураныя забаронай, захапілі рыбныя ўчасткі. Ім аказалі дапамогу рыбакі, якія працавалі ў дырэкцыі па найму. Барацьба працягвалася аж да верасня 1939 г.

§2. Працоўныя Савецкай Беларусі, якія ў большасці сваёй верылі, што будуюць новы справядлівы грамадскі лад, са спачуваннем адносіліся да сваіх суайчыннікаў у Заходняй Беларусі і выказвалі салідарнасць у іх барацьбе за нацыянальнае і сацыяльнае вызваленне і аб'яднанне ў адзіную сям’ю. Імкненне беларускага народа да ўз'яднання выкарыстоўвалася сталінскім кіраўніцтвам з мэтай пашырэння сваёй улады на Заходнюю Беларусь. Па ўсёй БССР праводзіліся палітычныя акцыі ў падтрымку заходнебеларускага насельніцтва. У Мінску пастаянна дзейнічала бюро дапамогі камуністам і ўсім змагарам Заходняй Беларусі.

Істотную падтрымку змагарам аказвалі і за межамі БССР. У абарону правоў заходніх беларусаў выступалі працоўныя Масквы, Ленінграда, Кіева і іншых гарадоў. Яны гатовы былі даць гасцінны прытулак усім тым, каго праследавалі польскія ўлады, дапамагалі палітэмігрантам уключыцца ў мясцовае жыццё, атрымаць адукацыю, увайсці ў працоўны калектыў і г.д.

Салідарнасць насельніцтва БССР з беларусамі Польшчы асабліва праявілася ў першай палавіне 30-х гадоў, калі па ініцыятыве бальшавікоў многія прадпрыемствы і ўстановы рэспублікі выступалі з патрабаваннямі да польскіх улад спыніць тэрор у Заходняй Беларусі. 3 заклікам далучыцца да голасу пратэсту яны звярталіся да пралетарыяту Англіі, Германіі, Францыі. У дапамогу насельніцтва Заходняй Беларусі збіраліся грашовыя сродкі. У авангардзе рэвалюцыйна-вызваленчага руху працоўных Заходняй Беларусі ішла КПЗБ. Да 1933 г. яна налічвала 4 тыс. членаў. Апрача гэтага, каля 3 тыс. камуністаў знаходзіліся ў турмах. У Беластоку і Вільні, Гродне і Брэсце партыя выдавала газету «Чырвоны сцяг» і часопіс «Бальшавік», а таксама сатырычныя — «Маланка» і «Асва». На працягу ўсёй сваёй дзейнасці яна працавала ў звязцы з КПП. Польскія камуністы аказвалі ёй дапамогу вопытнымі кадрамі і літаратурай, падтрымлівалі вызваленчы рух заходнебеларускіх працоўных, іх імкненне да ўз'яднання з працоўнымі Савецкай Беларусі. Са свайго боку КПЗБ з'яўлялася ініцыятарам кампаніі салідарнасці ў Заходняй Беларусі з барацьбой польскіх рабочых і сялян. Яна рашуча выступала супраць антысавецкай знешняй палітыкі польскіх кіруючых колаў, у абарону СССР.

На чале кіраўніцтва КПЗБ стаялі такія выпрабаваныя змагары, як I.К. Лагіновіч, А.А. Алынэўскі, А.С. Славінскі і інш. У яе радах атрымалі выхаванне кіраўнікі рэвалюцыйнай моладзі (КСМЗБ) В. 3. Харужая, М.М. Дворнікаў, С.В. Прытыцкі, В.3. Царук, В.3. Корж і інш. Сярод іх выраслі вядомыя беларускія пісьменнікі М.Танк (Я.I. Скурко), П.С. Пестрак, В.П. Таўлай, М. Васілёк.

У сярэдзіне 30-х гадоў, калі набіраў абароты махавік сталінскіх рэпрэсій, шмат партыйных актывістаў было несправядліва абвінавачана ў здрадніцтве і падвергнута суровым пакаранням. У 1936—1937 гг. былі арыштаваны выкліканыя ў СССР кіруючыя работнікі КПЗБ I.К. Лагіновіч, М.С. Майскі, М.П.Маслоўскі, А.С. Славінскі, В.3. Харужая, шэраг іншых камуністаў. Большасць з іх загінула ў турмах або лагерах.

Гэта быў ўдар па нацыянальна-вызваленчаму руху ў Заходняй Беларусі, у выніку чаго ён аслаб і не мог павесці за сабой працоўных у барацьбе за ўз'яднанне з БССР. Беспадстаўнасць гэтага акта была прызнана ўжо ў 1939 г., калі Сакратарыят ІККІ прыняў рашэнне аб узнаўленні КПП і ў яе складзе КПЗБ і КПЗУ. Аднак пастанова засталася нявыкананай.

У верасні 1939 г. знешнепалітычнае становішча Польшчы рэзка змянілася. Гібельнай для яе стала адмова Лондана і Парыжа ад практычнай рэалізацыі дагавора 1938 г. аб узаемадапамозе з Варшавай у выпадку агрэсіі з захаду. Але канчаткова лёс Польшчы вырашыла заключэнне Сталіным — Молатавым 23 жніўня 1939 г. пакта аб ненападзе з Гітлерам, які быў дапоўнены сакрэтнымі пратаколамі. Згодна пратаколаў тэрыторыя Польшчы і шэрага іншых краін падзялялася на сферы ўплыву СССР і Германіі. Устанаўлівалася, што мяжа гэтых сфер павінна праходзіць па лініі рэк Нарэў, Буг, Вісла, Сан. Заходняя Беларусь і Заходняя Украіна прызнаваліся сферай інтарэсаў СССР.

Пакт ад 23 жніўня 1939 г. развязаў рукі Германіі на Усходзе. 1 верасня 1939 г. гітлераўская Германія напала на Польшчу, распачаўшы тым самым другую сусветную вайну. Маючы велізарную ваенную перавагу ў жывой сіле і тэхніцы, фашысцкія войскі хутка рухаліся ў напрамку да граніцы СССР. Германіяй была акупіравана амаль уся тэрыторыя Польшчы, яе войскі падступілі да межаў Заходняй Беларусі і нават занялі некаторыя яе населеныя пункты (Брэст).

Пасля таго, як урад Польшчы эмігрыраваў у Румынію, ў адпаведнасці з раней дасягнутай дагаворанасцю з Германіяй аб дэмаркацыйнай лініі раніцай 17 верасня савецкі ўрад аддаў распараджэнне Чырвонай Арміі перайсці савецка-польскую мяжу і «вызваліць» Заходнюю Украіну і Заходнюю Беларусь. Гэта рашэнне з адабрэннем было сустрэта савецкімі людзьмі.

Працоўныя гарадоў і вёсак Заходняй Беларусі радасна і з надзеяй сустракалі Чырвоную Армію. У шэрагу месц яшчэ да прыходу савецкіх войск імі раззбройваліся паліцыя і асаднікі. У гарадах узніклі часовыя ўпраўленні, у склад якіх увайшлі і прадстаўнікі Чырвонай Арміі. Яны бралі ў свае рукі кіраўніцтва ўсім палітычным, гаспадарчым і культурным жыццём у занятых раёнах, разгортвалі шырокую кампанію ў падтрымку Савецкай улады. У вёсках з'явіліся сялянскія камітэты, якія прыступілі да размеркавання памешчыцкіх зямель і інвентару сярод сельскага насельніцтва.

Для ўстанаўлення і падтрымання рэвалюцыйнага парадку ў гарадах і мястэчках арганізоўвалася рабочая гвардыя, якая стала апорай новай улады. Падобныя органы ствараліся ў сельскай мясцовасці — «сялянская» міліцыя.

Да 25 верасня савецкія войскі поўнасцю занялі Заходнюю Беларусь. Па дамоўленасці з Германіяй яны спыніліся каля лініі Гродна — Ялаўка — Няміраў — Брэст і далей на поўдзень. Гэта мяжа і была замацавана Дагаворам аб дружбе і граніцы ад 28 верасня 1939 г. паміж СССР і Германіяй.

Пасля заняцця Чырвонай Арміяй Заходняй Беларусі тут пачалося ўстанаўленне савецкага ладу. На шматлікіх мітынгах і сходах насельніцтва праводзіліся рашэнні аб стварэнні органаў Савецкай улады і ўз'яднанні Заходняй Беларусі з БССР. 22 кастрычніка 1939 г. прайшлі выбары ў Народны сход, які павінен быў у заканадаўчым парадку вырашыць пытанне аб уладзе. У выніку ва ўстаноўчы орган Заходняй Беларусі ўвайшлі прадстаўнікі працоўных слаёў насельніцтва ўсіх нацыянальнасцей.

Народны сход Заходняй Беларусі адбыўся 28-30 кастрычніка 1939 г. у Беластоку. Па дакладу С. В. Прытыцкага была прынята дэкларацыя аб устанаўленні ў Заходняй Беларусі Савецкай улады. Сход вынес таксама рэзалюцыю аб уваходжанні Заходняй Беларусі ў склад БССР, аб канфіскацыі памешчыцкіх зямель, аб нацыяналізацыі банкаў і буйной прамысловасці. Дэлегаты звярнуліся ў Вярхоўны Савет СССР з просьбай аб прыняцці Заходняй Беларусі ў склад Савецкага Саюза і ўз'яднанні яе з БССР.

Нечарговая V сесія Вярхоўнага Савета СССР 2 лістапада 1939 г. прыняла Закон аб уключэнні Заходняй Беларусі ў склад Саюза ССР і ўз'яднанні яе з БССР. Нечарговая III сесія Вярхоўнага Савета БССР вітала рашэнне Вярхоўнага Савета СССР і прыняла Заходнюю Беларусь у склад Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. У выніку яе тэрыторыя павялічылася са 125, 5 тыс. кв. км. да 225, 7 тыс., насельніцтва вырасла прыкладна ў два разы і ў канцы 1940 г. склала больш як 10 млн. чалавек. На тэрыторыі былой Заходняй Беларусі было ліквідавана ранейшае адміністрацыйнае дзяленне і створана пяць абласцей — Баранавіцкая, Брэсцкая, Вілейская, Пінская і Беластоцкая.

16 лістапада 1939 г. паміж урадамі СССР і Германіі было заключана пагадненне аб перасяленні, у прыватнасці, асоб беларускай нацыянальнасці з польскіх тэрыторый, акупіраваных трэцім рэйхам, на беларускія землі, што адышлі да СССР. Перасялілася шмат беларусаў, частку з якіх напаткаў трагічны лёс на новай радзіме.

У заходніх абласцях Беларусі разгарнуліся сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні. Тэхнічна рэканструяваліся старыя і пачалі будавацца новыя прамысловыя прадпрыемствы. Ужо за першы год існавання Савецкай улады павялічыўся аб'ём прадукцыі мясцовай прамысловасці. За сем месяцаў быў адноўлены Днепра-Бугскі канал працягласцю ў 201 км., тады як Польшча не здолела зрабіць гэта на працягу 20 гадоў. Было ліквідавана беспрацоўе. 30 тыс. сялянскіх двароў былі «аб'яднаны» ў калгасы. Узрасла колькасць агульнаадукацыйных школ, было адкрыта 12 тэхнікумаў, 4 інстытуты, 5 драматычных тэатраў, 100 кінатэатраў.

Факт уключэння Заходняй Беларусі ў склад БССР яшчэ недастаткова ацэнены гістарычнай навукай. Безумоўна толькі тое, што ў тых канкрэтных умовах як знешняга, так і ўнутранага характару, ён меў усё ж такі станоўчае значэнне для беларускага народа.

Такім чынам, беларусы першымі зведалі трагізм падзеленасці нацыянальнай тэрыторыі – на савецкую і Заходнюю Беларусь. У пачатку 1921 года паміж Расіяй і Польшчай падпісаны мірны дагавор, згодна з якім да Польшчы адышла значная частка заходнебеларускіх зямель. У такім становішчы насельніцтва Заходняй Беларусі знаходзілася да 17 верасня 1939 г. На працягу ўсяго часу працоўныя Заходняй Беларусі вялі барацьбу з усталяваным рэжымам.

Пасля ўваходжання на тэрыторыю Заходняй Беларусі Чырвонай Арміі тут вядзецца ўстанаўленне савецкага ладу, прымаюцца заканадаўчыя акты аб уключэнні Заходняй Беларусі ў склад Саюза ССР і ўз’яднанні з БССР. Палітыка ўлады да новых зямель і іх насельніцтва нічым ні адрознівалася ад той, што склалася ў БССР у папярэднія савецкія часы.

Тэма 2. Вялікая Айчынная вайна савецкага народа супраць фашысцкай Германіі

§1. Міжнародная абстаноўка напярэдадні вайны. Узнікненне фашызму

§2. Аб’ектыўныя і суб’ектыўныя прычыны крытычнага становішча СССР на першапачатковым этапе вайны

§3. Абарончая беларуская аперацыя. Акупацыя нямецка-фашысцкімі войскамі тэрыторыі Беларусі. Барацьба беларускага народа з захопнікамі

§4. Вызваленне Беларусі. Фактары антыфашысцкага настрою насельніцтва і крыніцы перамог у Вялікай Айчыннай вайне

§1. Міжнародныя абставіны ў 1933-37 гг. характарызуюцца крайнім абвастрэннем супярэчнасцей. Зноў жа, як і перад І сусветнай вайной, назіраюцца цяжкія вынікі сусветнага эканамічнага крызісу. Эканоміка найбольш буйных краін адкінута назад на некалькі дзесяцігоддзяў. Прамысловая вытворчасць ЗША у канцы 1932 г. складала 50 % ад аб’ёму 1929 г. Англія па выплаўцы чыгуну была адкінута да ўзроўню 1848-1864 гг. Рабочы клас адчувае голад, іншыя бедствы, вядзе барацьбу за паляпшэнне ўмоў жыцця. Расце ўплыў сацыялістычных і камуністычных партый, якія абяцаюць палепшыць стан працоўных. У той жа Германіі ў 1932 г. Камуністычная партыя сабрала на выбарах у Рэйхстаг прыкладна 6 млн. галасоў. У адказ на левы радыкалізм у краінах бярэцца курс на поўнае знішчэнне інстытутаў буржуазнай дэмакратыі. Устанаўліваюцца рэжымы адкрытай дыктатуры найбольш рэакцыйных колаў буйнога фінансавага капіталу, якая абапіраецца на нацысцкія партыі. Фашызм супрацьпастаўляе сябе не толькі камунізму, але і парламенцкай дэмакратыі. Фашысты выступаюць за парадак, дысцыпліну і задушэнне ўсякага голасу пратэсту. У ліку першых паддаюцца нацыяналістычнай прапагандзе італьянцы. Праграмы стварэння новых рабочых месц і іншыя сацыяльныя мерапрыемствы забяспечылі лідэру італьянскіх фашыстаў Б. Мусаліні шырокую народную падтрымку. У 1922 г. ён прыходзіць да ўлады ў гэтай краіне. Італьянскі фашызм паслужыў узорам для падобных рухаў у іншых еўрапейскіх краінах. Дыктатары прыходзяць да ўлады ў Балгарыі, Югаславіі, Аўстрыі, Польшчы, Партугаліі, Румыніі, Венгрыі. У 1936 г. генерал Б.Франка ў выніку мецяжу звяргае рэспубліканскі ўрад у Іспаніі і пры падтрымцы італьянцаў і немцаў атрымлівае перамогу. У найбольш завершанай форме тэрарыстычная дыктатура манаполій знайшла сваё выражэнне ў германскім фашызме. Карыстаючыся агульным эканамічным хаосам, а таксама ўмела выкарыстоўваючы настальгію шматлікіх немцаў, А.Гітлер і яго нацыянал-сацыялістычная партыя заваёўваюць усё больш галасоў на выбарах.

У студзені 1933 г. прэзідэнт Веймарскай рэспублікі Пауль фон Гиндэнбург назначыў Гітлера рэйхсканцлерам. У Германіі ўсталёўваецца рэжым нацысцкай дыктатуры.

Пад уздзеяннем нацысцкай прапаганды ў студзені 1935 г. 90% жыхароў Саарскай вобласці выказаліся за далучэнне да Германіі. Праз два месяцы Гітлер аб'явіў аб узнаўленні ўсеагульнай воінскай павіннасці, што супярэчыла Версальскаму мірнаму дагавору. У сакавіку 1936 г. Германія выступіла супраць Лакарнскіх дагавораў і ўвяла войскі ў Рэйнскую зону, якая была дэмілітарызавана ў 1918 г.

У выніку зговару А.Гітлера з Б.Мусаліні, Н.Чэмберленам і Э.Даладзе ў Мюнхене ў верасні 1938 г. было вырашана пытанне Чэхаславацкіх Судзет, якія адыходзілі да Германіі, а ў сакавіку нямецкія войскі ўступілі ў Прагу. Дэмакратычныя краіны, у прыватнасці Англія і Францыя, аказваюцца няздольнымі змагацца са з'яўленнем усё новых дыктатур. Фашысцкія рухі развіваюцца, і ў барацьбу з імі ўступаюць камуністычныя партыі, кіруемыя Камінтэрнам.

Еўропа апынулася напярэдадні Другой сусветнай вайны.

Палітыка і ідэалогія фашызму адлюстроўвалі імкненне імперыялістычнага капіталу Германіі да сусветнага панавання. У аснову палітыкі германскага фашызму была пакладзена тэорыя “жыццёвай прасторы”. Яе сутнасць: “цяжкае становішча нямецкіх працоўных выклікана празмернай шчыльнасцю насельніцтва ў Германіі, недастатковай яе тэрыторыяй. І таму адзіным сродкам паляпшэння жыцця народа ёсць пашырэнне “жыццёвай прасторы.” Гэта заклік да захопу чужых зямель. Такім чынам, захоп новых тэрыторый для насельніцтва Германіі як бы меў усеагульную карысць.

Японскі імперыялізм, які ўступіў на шлях навукова-тэхнічнай рэвалюцыі са спазненнем, па тэмпах развіцця да гэтага часу пакінуў сваіх канкурэнтаў далёка ззаду. Рэзка ўзрасла яго агрэсіўнасць. Прыкладна такое ж становішча і ў Італіі. Тры маладыя “драпежнікі” імкнуцца да перадзелу свету за кошт Англіі, ЗША, Францыі і іншых краін.

Да 1937 года грунтоўна склаўся блок агрэсіўных дзяржаў – так званая “Вось” Берлін – Рым – Токіо. Германія, Італія і Японія выходзяць з Лігі нацый. Да вясны 1941 г. Германія і Італія захапілі 11 дзяржаў Еўропы з насельніцтвам 142 млн. чалавек.

СССР выступае ў гэты час за калектыўную бяспеку, стварэнне адзінага фронту міралюбівых сіл. У 1935 г. падпісаны дагавор аб узаемнай дапамозе з Францыяй і Чэхаславакіяй.

Што тычыцца Беларусі, то тут напярэдадні вайны пражывала 10, 5 млн. чалавек. Тэрыторыя 225, 7 тыс.км2 была разбіта на 10 абласцей. Большасць насельніцтва падзяляла курс бальшавікоў на будаўніцтва сацыялізму і падтрымлівала афіцыйную ўнутраную дзяржаўную і міжнародную палітыку. Удзел у выбарах 1938 і 1939 г. прынялі 100 % выбаршчыкаў. У сувязі з ускладненнем міжнароднага становішча працоўныя бездакорна прынялі і больш жорсткія законы аб адказнасці за выпуск недабраякаснай прадукцыі, аб прыцягненні да крымінальнай адказнасці за дробныя крадзяжы, парушэнні ўнутранага распарадку на працы, пераводзе з 7-гадзіннага на 8-гадзінны рабочы дзень і 7-дзённы тыдзень. Апошнія перадваенныя гады праходзілі ў напружанай працы грамадзян рэспублікі за ажыццяўленне планаў трэцяй пяцігодкі. У калектывах прымаліся павышаныя абавязацельствы.

§2. Звяртаючыся да перыяду Вялікай Айчыннай вайны, да пытанняў аб неверагодна цяжкім становішчы СССР і вялікіх людскіх стратах на яе пачатку, перамогах у ходзе кампаніі 1942, 1943, 1944 і 1945 гг., важна бачыць не асобныя факты, а ўсю іх сукупнасць, сапраўдныя прычынна-выніковыя сувязі мінулых гадоў.

Гэта праца вядзецца гісторыкамі, быўшымі ваенаначальнікамі, публіцыстамі. Беларусь – краіна, дзе дастаткова шмат увагі надаецца ўшанаванню памяці аб ваенных гадах. Амаль у кожным рэгіёне выпушчана кніга “Памяць”, акружаны ўвагай ветэраны вайны. І ўсё ж і напярэдадні 60-годдзя вызвалення Беларусі, як лічаць навукоўцы, яшчэ было шмат “белых плямаў” у гісторыі ваеннага часу, не ўсе падзеі вайны ўзнаўляюцца дакладна.

Шмат спрэчак выклікае пытанне непадрыхтаванасці СССР да вайны ў 1941 годзе. Шукаючы прычыны такога становішча, большасць навукоўцаў і саміх ваенных кіраўнікоў сходзяцца ў думках, якія можна абагульніць так: слабасць Чырвонай Арміі і крытычнасць становішча краіны напачатку вайны абумоўлены шэрагам як аб’ектыўных, так і суб’ектыўных прычын. Да ліку аб’ктыўных прычын адносяць даволі моцны эканамічны патэнцыял Германіі, да ліку суб’ектыўных - пралікі стратэгічнага і тактычнага плана, дапушчаныя ваенным і палітычным кіраўніцтвам.

Да моманту нападу на СССР Германія прыкладна ўдвая пераўзыходзіла нашу краіну па вытворчасці электраэнергіі, вугалю, чыгуну, сталі. У чатыры разы – па выпуску аўтамабіляў. Эканоміка фашысцкай Нямеччыны была даўно ўжо пераведзена на ваенныя рэйкі, а яе саюзнікі завяршылі такі перавод. Акрамя таго, на службу агрэсіі былі пастаўлены ўсе рэсурсы заваяванай Еўропы. Што тычыцца СССР, то ён толькі прыступіў да выканання 3-га пяцігадовага плана, складзенага з улікам неабходнасці тэхнічнага пераўзбраення арміі і флоту. У 1940 г. амаль кожны 3-ці рубель з бюджэту ішоў на абарону. Без сумнення, патрабаваўся час. Вось часу, магчыма, не хапала.

Да таго ж істотныя перавагі Нямеччына мела і ў асабіста ваенных адносінах: цалкам адмабілізаваная і разгорнутая 5, 5-млн. кадравая нямецка-фашысцкая армія нападу мела дасканалае па тым часе ўзбраенне і баявую тэхніку, была добра механізавана, валодала 2-гадовым вопытам ваенных дзеянняў. Адначасова з Германіяй супраць СССР выступілі Італія, Венгрыя, Румынія, Фінляндыя.

У той жа час перааснашчэнне Чырвонай Арміі, па сутнасці, толькі пачалося. Яе часці і злучэнні, якія дыслацыраваліся ў прыграніччы, былі аснашчаны пераважна састарэлымі ўзорамі ўзбраення і тэхнікі. У Заходняй ваеннай акрузе налічвалася толькі 37-70 % штатаў ваеннага часу. З шасці механізаваных карпусоў толькі адзін меў амаль поўную матэрыяльную частку. Асновай танкавага корпусу і авіяцыі гэтай ваеннай акругі былі машыны састарэлых марак. З 8 танкавых дывізій Асобай Заходняй ваеннай акругі, якая 22 чэрвеня 1941 г. была пераўтворана ў Заходні фронт, дзве ўкамплектаваны прыкладна на 50 %, чатыры – менш чым на 50 %, дзве – амаль не мелі танкаў. Нізкай была забяспечанасць транспартам, сучасным узбраеннем. Пісталеты, кулямёты, самазарадныя вінтоўкі і карабіны сталі паступаць у стралковыя часці Чырвонай Арміі толькі ў 1941 г., у той час як войскі праціўніка былі аснашчаны аўтаматычным узбраеннем. Асноўным нашым танкам быў БТ-7, які па брані і па ўзбраенні ўступаў нямецкім Т-3, Т-4. Да восені 1941 г. прамысловасць выпусціла ўсяго 1225 “трыццацічацвёрак” і 639 КВ. Толькі разгортвалася вытворчасць новых самалётаў: за першую палову 1941 г. было выпушчана крыху больш за 2, 6 тыс. самалётаў, што павінны былі замяніць устарэлыя канструкцыі. Недастаткова было зенітных і супрацьтанкавых сродкаў.

Дапушчаны таксама памылкі аператыўна-стратэгічнага характару. Усе разлікі будаваліся на тым, што вайна пачнецца з прыгранічных баёў і толькі пасля гэтага будуць уведзены галоўныя сілы. Лічылася, што сілам праціўніка яшчэ давядзецца поўнасцю разгарнуцца, тады як сапраўды яны былі ўжо цалкам разгорнуты і фактычна падрыхтаваны да захопу тэрыторый. Сур’ёзныя пралікі дапушчаны і ў вызначэнні тэрмінаў прывядзення сваіх войскаў у баявую гатоўнасць у прыгранічнай паласе і мабілізацыйнага разгортвання ўзброеных сіл унутраных акругоў.

З вялікім спазненнем пачалася перакідка пяці армій з глыбіні краіны да заходніх межаў. Не было завершана будаўніцтва ўмацаваных раёнаў, не “ўгаданы” накірунак галоўнага ўдару. Цяжкія вынікі мелі сталінскія рэпрэсіі супраць ваенных напярэдадні вайны. У перадваенныя гады армія і флот “страцілі” больш за 40 тыс. камандзіраў і палітработнікаў. Толькі за 1938-1940 гг. былі заменены ўсе камандзіры ваенных акругаў, кожныя 9 з 10 іх намеснікаў. Рэпрэсіі падарвалі дух салдат, наглядалася падзенне дысцыпліны, шмат камандзіраў адчувалі сябе разгубленымі, не здольнымі навесці парадак. Вопыт да тых камандзіраў, што замянілі рэпрэсіраваных, прыходзіў у час баёў і даваўся часцей дарагой цаной: смерцю тысяч людзей.

Непазбежнасць вайны з Германіяй была відавочнай задоўга да яе пачатку. Кіраўніцтва ваеннага ведамства ведала, адчувала блізкасць вайны, але падпарадкоўвалася волі Сталіна, які баяўся справакаваць вайну.

Канцэнтрацыя войскаў Германіі каля нашых межаў праходзіла дастаткова працяглы час. Разведка, і нават перабежчыкі, паведамлялі аб гэтым неаднаразова. План вайны супраць СССР, распрацаваны ў 1940 г., выкладзены ў сакрэтнай дырэктыве № 21, варыянт “Барбароса”, Гітлерам падпісаны 18 снежня 1940 г.

Але Сталін лічыў, што пачатак вайны можна адцягнуць, і загадваў іншым кіравацца гэтым жа. Калі стала ўжо зусім відавочна, што фашысты вось-вось зробяць нападзенне, Сталін і тады не аддаў загад аб прывядзенні войскаў у баявы стан (ваеннага часу). Больш таго, за тыдзень да пачатку вайны 14 чэрвеня 1941 г., безумоўна са згоды Сталіна, ТАСС зрабіла заяву, у якой версія аб рыхтаваўшымся нападзе Германіі на СССР аб’яўлялася правакацыйнай.

§3. Абарончая Беларуская аперацыя бярэ пачатак з першага дня вайны 22 чэрвеня 1941 г. і працягваецца па 9 ліпеня 1941 г. Каля 40 дывізій групы арміі “Цэнтр” з раніцы 22 чэрвеня вялі наступленне на дывізіі першага эшалона Чырвонай Арміі.

У першы ж тыдзень вайны сілы праціўніка павялічваліся. Яны па колькасці ў 1, 5 раза пераўзыходзілі войскі СССР (у жывой сіле). Становішча ўскладнялася вялікай стратай самалётаў. Бомбавым ударам падвергліся 26 аэрадромаў, дзе базіраваліся навейшыя тыпы самалётаў. У першы дзень вайны ў Заходняй ваеннай акрузе страчана 738 самалётаў (41 %), у той час як ва ўсёй Чырвонай Арміі было 1200 самалётаў.

Да таго ж камандаванне Заходняга фронту (генерал Дз. Паўлаў) не змагло наладзіць узаемадзеянне войскаў, часам прымала рашэнні, якія не адпавядалі рэальнаму становішчу. Некалькі контрудараў Савецкай Арміі на Брэсцкім і Сувалцкім напрамку, праведзеныя згодна з указаннямі Масквы, не толькі не прынеслі поспеху, але нават былі і шкоднымі. Затрымліванне войскаў Чырвонай Арміі ад своечасовых адыходаў на больш зручныя рубяжы прывяло да іх акружэння. Больш за 10 дывізій Заходняга фронту трапілі ў цяжкае становішча.

У выніку на пачатку ліпеня 1941 г. сілы, што заставаліся ў камандаванні Заходняга фронту, не змаглі стварыць суцэльнага фронту абароны. Пасля замены кіраўніка Заходняга фронту прымаліся захады, каб спыніць наступленне фашыстаў. Жорсткае супраціўленне аказалі войскі Чырвонай Арміі ў раёне Магілёва, арганізавана была абарона на Полацкім, Віцебскім напрамку.

6 ліпеня быў праведзены контрудар Чырвонай Арміі, які ўвайшоў у гісторыю як Лепельскі. Але з-за кепскай яго арганізацыі і слабага прыкрыцця з паветра ён поспеху не меў. Пад вечар 9 ліпеня танкавыя і матарызаваныя дывізіі 4-й арміі праціўніка падышлі да рубяжа Заходняй Дзвіны і Дняпра на ўсім фронце ад Полацкага ўмацаванага раёна да Жлобіна. Слаба абсталяваныя стыкі войск Чырвонай Арміі ліквідаваць у гэты час ніяк не ўяўлялася магчымым. З-за гэтага праціўніку ўдалося 9 ліпеня прарваць абарону 20 і 22 армій і авалодаць Віцебскам.

Да 10 ліпеня нямецка-фашысцкія войскі прасунуліся на 450-600 км, захапілі значную тэрыторыю Беларусі.

За гады Савецкай улады жыццём цэлага пакалення, намаганнямі людзей, нават наперакор штучна створаным цяжкасцям, на Беларусі дасягнуты пэўныя поспехі ў павелічэнні аб’ёмаў прамысловай і сельскагаспадарчай прадукцыі, ліквідавана масавая непісьменнасць, адбылося павелічэнне жыццёвага ўзроўню, медыцынскага абслугоўвання і інш.

Пад уплывам змяненняў рэчаіснасці, само сабой зразумела, і ідэалагічнай апрацоўкі, большасць насельніцтва было на баку ўлады, лічыла сябе гаспадарамі краіны і ўдзельнікамі вялікіх падзей. Негатыўныя з’явы і ўсялякія неўладкаванасці адносіліся да часовых. Таму напад Германіі на СССР працоўныя Беларусі сустрэлі з абурэннем, і амаль кожны дарослы яе жыхар думаў і дзейнічаў на карысць абароны Айчыны.

З першага дня вайны жыццё ў Беларусі перабудоўваецца на ваенны лад, Чырвоная Армія атрымлівае ўсебаковую дапамогу: фарміруюцца атрады народных апалчэнняў, якія ўдзельнічаюць у абароне гарадоў Віцебска, Магілёва, Гомеля і інш.; адбываецца мабілізацыя на будаўніцтва абарончых аб’ектаў; на прадпрыемствах разгортваецца вытворчасць і рамонт ваенных прылад; вядзецца эвакуацыя прадпрыемстваў.

На тэрыторыі БССР узброеную барацьбу вялі 1255 партызанскіх атрадаў, якія аб’ядналі 374 тыс. чалавек 70 нацый і народнасцей. Акрамя таго, у гарадах дзейнічала 70 тыс. падпольшчыкаў, каля 60 % тэрыторыі знаходзілася пад кантролем партызан. Шырокая партызанская зона ўтварылася ў Суражскім рэгіёне. У барацьбе супраць фашызму загінуў кожны чацвёрты жыхар рэспублікі. 462 беларусы і ўраджэнцы рэспублікі ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза.

На тэрыторыі Віцебскай вобласці дзейнічаў падпольны абком, гарком, 31 райком партыі, выдавалася газета “Віцебскі рабочы”. У сучасных межах вобласці дзейнічалі прыкладна 6 партызанскіх брыгад, 2 палкі, 30 асобных і спецыяльных партызанскіх атрадаў. Іх узначальвалі вядомыя кіраўнікі партызанскага руху - П.М.Машэраў, А.Ф.Данукалаў, Ф.Ф.Дуброўскі, І.К.Захараў, М.С.Пруднікаў.

Жорсткасць акупацыйнага рэжыму (знішчэнне насельніцтва па тых ці іншых матывах – камуніст, яўрэй, камсамолец, піянер, спачуваючы) толькі ўзмацняла нянавісць да іншаземцаў. Ствараецца сетка падпольных цэнтраў, пярвічных арганізацый і груп, партыйнае і камсамольскае падполле. Складваецца арганізаваны і, што галоўнае, масавы партызанскі рух. Усяго ж на Віцебшчыне дзейнічала 5 партызанскіх зон (Суражская, Расонская, Полацкая, Ушацкая, Сенненская). Адным з першых на Беларусі пачаў дзейнічаць атрад Міная Піліпавіча Шмырова. М.Шмыроў – дырэктар Пудацкай кардоннай фабрыкі, праслаўлены партызанскі камандзір часоў грамадзянскай вайны. 5 ліпеня 1941 г. яго запрасілі ў Суражскі райком партыі. Ён прыняў прапанову як партыйнае даручэнне і







Дата добавления: 2014-10-22; просмотров: 1279. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...

Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...

Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

ТЕОРЕТИЧЕСКАЯ МЕХАНИКА Статика является частью теоретической механики, изучающей условия, при ко­торых тело находится под действием заданной системы сил...

Ганглиоблокаторы. Классификация. Механизм действия. Фармакодинамика. Применение.Побочные эфффекты Никотинчувствительные холинорецепторы (н-холинорецепторы) в основном локализованы на постсинаптических мембранах в синапсах скелетной мускулатуры...

Шов первичный, первично отсроченный, вторичный (показания) В зависимости от времени и условий наложения выделяют швы: 1) первичные...

Предпосылки, условия и движущие силы психического развития Предпосылки –это факторы. Факторы психического развития –это ведущие детерминанты развития чел. К ним относят: среду...

Принципы резекции желудка по типу Бильрот 1, Бильрот 2; операция Гофмейстера-Финстерера. Гастрэктомия Резекция желудка – удаление части желудка: а) дистальная – удаляют 2/3 желудка б) проксимальная – удаляют 95% желудка. Показания...

Ваготомия. Дренирующие операции Ваготомия – денервация зон желудка, секретирующих соляную кислоту, путем пересечения блуждающих нервов или их ветвей...

Билиодигестивные анастомозы Показания для наложения билиодигестивных анастомозов: 1. нарушения проходимости терминального отдела холедоха при доброкачественной патологии (стенозы и стриктуры холедоха) 2. опухоли большого дуоденального сосочка...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.015 сек.) русская версия | украинская версия