Студопедия — Псіхалагічная школа
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Псіхалагічная школа






 

Псіхалагічная школа ў літаратуразнаўстве склалася ў апошняй трэ­­­ці ХІХ ст., адлюстраваўшы агульны паварот сацыялогіі, фі­ла­со­фіі і эстэ­ты­кі да псі­халагізму. У ёй атрымалі далейшае развіццё не­ка­торыя ідэі куль­тур­на-гіс­та­рычнай і біяграфічнай школ. Пра­іс­на­ва­ла псіхалагіч­ная шко­ла да 20-х гг. ХХ ст., сас­тупіўшы месца псіха­ана­літычнаму і інтуі­тывісц­ка­му накірункам у лі­та­ратурнай навуцы і кры­тыцы. Псіхалагічная школа бы­ла генетычна звя­за­на з культурна-гіс­та­­рыч­­най. Пэўная абмежаванасць куль­турна-гістарычнай шко­лы пры­­­му­сі­ла вучоных шукаць новыя шляхі ў лі­таратуразнаўстве. Імк­нен­­не ўліч­ваць пры літаратуразнаўчым аналізе не толькі ўплыў «ася­­роддзя» і ін­­шых знешніх фактараў, але і творчую інды­відуальнасць мастака, асаб­лі­ва­сці яго псі­хіч­на­га складу, знаходзіла рэ­аль­ную падтрымку ў сувязі са знач­ны­мі по­с­пехамі фізіялогіі і псі­ха­ло­гіі ў другой палове ХІХ ст.

Асноўным прадметам вывучэння ў прадстаўнікоў псі­ха­ла­гіч­най шко­­лы з’яўляўся ўнутраны бок мастацкай твор­часці — матывы ду­шы аў­та­ра, што спры­яюць нараджэнню новага твора, а таксама пра­цэсы, што адбываюцца ў свя­домасці чытача ў час знаёмства з тво­рам.

Псіхалагічная школа працягвала ідэі культурна-гістарычнай шко­­лы ў пла­­не сувязей літаратуры з матэрыяльным і духоўным раз­віц­цём гра­мад­ства. Прад­стаўнікі псіхалагічнай школы на пер­шае мес­ца ў мас­тац­кай творчасці ста­вілі індывідуальны аўтарскі па­ча­так. Мастацкі твор яны трак­­тавалі з пэў­ным суб’ектывісцкім ухілам, а ме­навіта як адлюстра­ван­не пераважна ўнут­ра­на­га свету пісь­мен­ні­ка, яго інды­відуальных псіха­ла­гіч­ных уласцівасцей, уза­ем­най пра­цы ро­зуму і сэр­ца. Творчы працэс, па­вод­ле канцэпцыі псі­ха­ла­гіч­най шко­лы, — акт са­мавыяўлення мастака, вы­звалення яго ад мараль­на­га ця­жа­ру, ад не­пат­рэбных думак і пачуццяў; сак­рэты творчасці сха­ва­ны ў та­ям­ні­цах аўтарскага «я», ва ўсім скла­да­ным інтэлектуальна-ду­шэўным комплексе твор­­цы. Грамадская абу­моў­ле­насць мас­тац­кай творчасці была для прад­стаў­ні­коў псіхалагічнай шко­лы дру­га­рад­ным фактарам. Яны лічылі, што жыццё ўплы­вае на мастака ў за­­леж­насці ад канкрэтных носьбітаў гэ­тага ўплыву.

Родапачынальнікамі псіхалагічнай школы звычайна на­зы­ваюць В. Вун­д­­­та і А. Патэбню — сучаснікаў, якія ў розных краінах са­мастойна і амаль што ад­начасова распрацавалі важнейшыя кан­цэп­цыі гэтай ме­та­да­логіі.

Нямецкі філосаф, псіхолаг і фалькларыст Вільгельм Вундт (1832–1920) са­браў велізарны матэ­ры­ял па гісторыі мовы, мі­фаў і звычаяў, якія аба­­гуль­ніў у деся­ці­том­най «Псіхалогіі народаў» (1900–1920). Вундт і яго вуч­ні, адна­дум­цы, паслядоўнікі (В. Вец, Й. Фоль­кельт, Э. Эльстэр, С. Жы­­рардэн, Э. Бер­т­рам і інш.) схіляліся ў асноўным да псі­хафі­зія­ла­гіч­на­га вытлумачэння з’яў лі­таратуры і мас­тацтва. Яны таксама пе­ра­больш­ва­лі ролю біяграфічных фак­та­раў у эстэ­тычнай дзейнасці ча­ла­века. Ра­зам з тым дадзенымі вучонымі грун­­­тоўна, на ўзроўні на­ву­кова-па­зі­тыў­на­га пазнання вывучалася псі­халогія твор­часці, у выніку чаго яны прый­шлі да даволі слушнай высновы аб пэўным уплы­ве на творчы працэс ін­ту­іцыі і падсвядомасці. Як вядома, крыху пазней гэ­та ўзвёў у абсалют З. Фрэйд.

Даволі моцна выявілася псіхалагічная школа і ў рускім літара­ту­­ра­знаў­­стве. Тут яе прадстаўлялі А. Патэбня і яго вучні Дз. Аў­ся­ніка-Ку­лі­коў­скі, А. Па­поў, А. Горнфельд, В. Харцыеў, Б. Лезін, А. Ве­­тухоў, Т. Рай­­­наў, М. Гры­гор’еў і інш. Амаль усе яны гру­па­ва­лі­ся вакол не­пе­ры­я­­дычнага хар­каў­скага часопіса «Во­просы теории и пси­хологии твор­чест­ва», які вы­хо­дзіў з 1899 па 1923 гг.

Аляксандр Патэбня (1835–1891), родапачынальнік рускай псі­ха­­ла­гіч­­най шко­лы, не зай­маў­ся канкрэтным псіхалагічным да­сле­да­ван­нем у да­чыненні да літа­ра­ту­ры і мас­тацтва, а выпрацоўваў яго ме­тадалогію. За­слу­га А. Па­тэб­ні ў тым, што вучоны звярнуў увагу на праблему ўспры­ман­ня і тлу­мачэння мас­­тацкага твора, даўшы ёй сваю ўласную трак­тоўку.

Асабліва цікавымі для сучаснай літаратурнай навукі з’яў­ля­юц­ца дум­­кі і вы­сновы аднаго з самых буйных прадстаўнікоў рускай псі­хала­гіч­­най школы ака­дэміка Дзмітрыя Аўсяніка-Кулі­коў­скага (1853–1920). Як і А. Патэбня, Дз. Аўсяніка-Кулікоўскі быў пра­фе­са­рам Харкаўскага уні­версітэта, літара­ту­ра­знаўцам і лінгвістам. Асаб­лі­васць метадалогіі Дз. Аўсяніка-Кулікоўскага ў тым, што вучоны спа­­лучаў псіхалагічны ме­тад з сацыялагічным. Ён вы­дзя­ляў два ты­пы твор­часці: назіральны, які пра­дугледжвае рознабаковае, даволі да­к­лад­нае і праўдападобнае мас­тац­кае адлюстраванне, і экспе­ры­мен­тальны, ад­­­люст­раванне ў якім ад­на­стай­нае і больш умоўнае. Ак­ра­мя таго, твор­часць, па­водле Дз. Аўсяніка-Ку­лікоўскаага, можа быць «аб’ек­тыўнай» (яна ства­рае ха­рактары, да­лё­кія ад асобы аў­та­ра) і «суб’ектыўнай» (ха­рактары, створаныя ёю, унут­ра­на вельмі бліз­кія ці нават тоесныя аў­та­ру). Дз. Аўсяніка-Кулікоўскі рас­чля­няў лі­таратуру на вобразную, да якой адносіў эпас і драму, і ўласна лі­­рыч­­ную. Заўважым таксама, што лі­рыку ён тлумачыў як асобны тып твор­­ча­сці, што аперыруе ў першую чар­гу не вобразамі, а не­пас­рэд­нымі эмо­цыямі, якія ствара­юцца рытмам гу­кавога і пачуццёвага ха­рактару.

У беларускім літаратуразнаўстве шэраг ідэй псіхалагічнай шко­лы па­­дзя­ля­лі такія вядомыя даследчыкі і крытыкі, як А. Ба­ба­рэ­ка, М. Пія­ту­хо­­віч, І. За­мо­цін, М. Каспяровіч і некат. інш. Так, А. Ба­ба­рэка, абгрун­тоў­­ваючы ў ар­ты­ку­лах «З далін на ўзвышшы» і «Аб ра­зуменні мас­тац­кай творчасці і нека­то­рых пытаннях у вывучэнні мас­тацкай літаратуры» эс­тэ­тычную сутнасць лі­та­ра­туры, навуковыя ас­новы крытыкі, пад­крэс­лі­ваў значэнне суб’ектыўна-псі­ха­лагічнага фак­тара, ролю аўтарскага ўяўлен­­ня, фантазіі ў літаратурнай твор­ча­­сці. Шэраг ідэй псі­ха­ла­гіч­най шко­лы ўваходзілі ў сінтэтычную лі­та­ра­ту­ра­знаў­чую канцэпцыю (тэо­рыю «чатырох сінтэзаў») І. За­мо­ці­на. У «Нарысах гіс­торыі беларускай лі­таратуры» М. Піятуховіча ёсць мо­манты выкарыстання не­каторых эле­мен­таў метадалогіі псі­ха­лагічнай шко­лы. На шэраг мета­да­ла­гіч­ных пры­ё­маў псіха­лагічнай шко­лы аба­пі­раў­ся і М. Каспяровіч, аб чым, у пры­ват­на­сці, сведчыць яго праца «Ма­ты­вы ба­рацьбы ў творчасці М. Баг­да­но­віча».







Дата добавления: 2014-11-10; просмотров: 781. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...

Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...

Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...

РЕВМАТИЧЕСКИЕ БОЛЕЗНИ Ревматические болезни(или диффузные болезни соединительно ткани(ДБСТ))— это группа заболеваний, характеризующихся первичным системным поражением соединительной ткани в связи с нарушением иммунного гомеостаза...

Решение Постоянные издержки (FC) не зависят от изменения объёма производства, существуют постоянно...

ТРАНСПОРТНАЯ ИММОБИЛИЗАЦИЯ   Под транспортной иммобилизацией понимают мероприятия, направленные на обеспечение покоя в поврежденном участке тела и близлежащих к нему суставах на период перевозки пострадавшего в лечебное учреждение...

Меры безопасности при обращении с оружием и боеприпасами 64. Получение (сдача) оружия и боеприпасов для проведения стрельб осуществляется в установленном порядке[1]. 65. Безопасность при проведении стрельб обеспечивается...

Весы настольные циферблатные Весы настольные циферблатные РН-10Ц13 (рис.3.1) выпускаются с наибольшими пределами взвешивания 2...

Хронометражно-табличная методика определения суточного расхода энергии студента Цель: познакомиться с хронометражно-табличным методом опреде­ления суточного расхода энергии...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.009 сек.) русская версия | украинская версия