Студопедия — На беларусі
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

На беларусі






У шэрагу пытанняў, прысвечаных разгляду літаратуразнаўчых ме­та­даў і школ, гаварылася аб тым, як яны стасаваліся да бе­ла­рус­кай лі­та­ра­тур­най навукі. Разам з тым ёсць неабходнасць прасачыць гісторыю раз­віц­ця тэарэтыка-літаратурнай думкі на Беларусі.

Самымі першымі спробамі тэарэтычнага асэнсавання прыго­жа­га пісь­менства на Беларусі можна лічыць развагі Ф. Скары­ны на­конт прыт­чы, яе жанравай спецыфікі.

Наступнымі працамі, у якіх фігуравалі тэарэтыка-лі­та­ра­тур­ныя пы­тан­ні, былі «Грамматика словенска…» (1593) Л. Зізанія, «Грам­­матики сло­венския правилная синтагма» (1618) М. Смат­рыц­ка­га і «Курс паэ­ты­кі» (1618–1627) М. Сарбеўскага. У іх робяцца спро­бы сістэмнай падачы тэа­рэтычных ведаў па літаратуры, і ў пер­шую чаргу ў дачыненні да вер­ша­складання.

У сувязі з перапыненасцю літаратурнага працэсу ў ХVІІІ–ХІХ стст. но­вы этап у распрацоўцы тэарэтыка-літаратурных пытан­няў бярэ свой ад­лік з пачатку ХХ ст. Разам з тым зазначым, што і ў ХІХ ст. тэа­рэ­тыч­ная думка на Беларусі пэўным чынам давала аб са­бе знаць: у пры­ват­на­сці, некаторыя тэарэтыка-літаратурныя мо­ман­ты ўтрымлівае ў сабе прад­­мова Ф. Багушэвіча да яго славутай «Дуд­кі беларускай», дзе вы­ка­за­ны «шэраг глыбокіх думак аб значэнні на­роднай мовы для развіцця ду­хоў­най культуры нацыі, для ства­рэн­ня прагрэсіўнай нацыянальнай лі­та­ра­туры» [12]; асобныя тэарэтычныя аспекты літаратуры распрацоўваліся г. зв. польска-беларускімі пісьменнікамі.

Сярод першых беларускіх тэарэтыкаў літаратуры на новым эта­пе раз­віцця нацыянальнага прыгожага пісьменства — у пачат­ку ХХ ст. — быў М. Багдановіч. «Яго меркаванні пра суадно­сіны мет­ра і рытму, мет­ра і рыфмы, пра г. зв. «навуковую паэзію», тэа­рэ­тыч­ны нарыс пра санет і інш. мелі прынцыповае значэнне для раз­віц­ця беларускай тэорыі вер­ша­ва­нага слова» [13].

Праграмнымі для развіцця беларускага прыгожага пісь­мен­ства і бе­ла­рускага тэатра пачатку ХХ ст. сталі артыкулы М. Га­рэц­ка­га «Наш тэатр» (1913) і «Развагі і думкі» (1914).

Некаторыя пытанні тэорыі закраналіся ў выступленнях аднаго з са­мых актыўных крытыкаў нашаніўскага перыяду В. Ластоўскага.

У 1920-я гг. быў нададзены новы імпульс развіццю тэарэтыка-лі­та­ра­турнай думкі на Беларусі. Яе дасяг­ненні ў гэты час былі най­перш звя­за­ны з дзейнасцю Я. Купалы, М. Гарэцкага, І. Замоціна, Я. Ба­­рычэўскага, А. Ваз­нясенскага.

Янка Купала ў час працы старшынёй гуманітарнай секцыі Ін­сты­тута бе­ларускай культуры «слоўнікавы матэрыял для тэрмі­на­ло­гіі ў ліку 2500 слоў сабраў, паводле альфабэту ўпарадкаваў, пе­ра­тлу­мачыў па-бела­рус­ку і прынятую тэрміналогію зрэдагаваў» [14]. Пра­ца Я. Купалы выйшла ў 1923 г. пад назвай «Практыка і тэорыя лі­таратурнага мастацтва» ў серыі «Бе­ларуская навуковая тэрміна­ло­гія» (выпуск другі).

Як вядома, Максімам Гарэцкім напісана першая сістэматы­за­ва­ная на­вуковая праца па гісторыі развіцця беларускай літаратуры, якая стала ад­начасова і першым грунтоўным падручнікам па бе­ла­рус­каму пры­го­жа­му пісьменству. Як буйны вучоны-літара­тура­знаў­ца М. Гарэцкі не мог не выпрацаваць уласную тэарэтыка-метада­ла­гіч­ную сістэму. Асноўнае, са­мае сутнаснае з яе адлюстравалася ў «Наз­ва­слоўі», якое ўвайшло ў склад «Гісторыі беларускае літара­ту­ры» выдання 1924-га года. Прычым М. Га­рэцкі, як зазначае В. Рагойша, у многім адштурхоўваўся ад ку­па­лаў­скай тэрміналогіі як афіцыйна пры­нятай [15]. «Назваслоўе» М. Га­рэц­ка­га можна лічыць першым на­цыя­нальным беларускім літаратуразнаўчым слоў­нікам.

Нямала зрабіў для развіцця беларускага літаратуразнаўства, у тым лі­ку і для тэарэтыка-літаратурнай галіны ў ім, прафесар Іван За­мо­цін. Прык­метнай з’явай у беларускім літаратуразнаўстве сталі спро­бы І. За­мо­ціна стварыць самастойны кірунак даследавання на ас­нове г. зв. тэо­рыі «чатырох сінтэзаў» (спалучэнне пры аналізе ге­не­тычнага, фар­маль­на-мас­тацкага, сацыялагічнага і ідэалагічнага па­дыходаў). І. Замоцін слуш­­на крытыкаваў многае ў тагачасных мод­ных фрэйдысцкіх і інтуі­ты­віс­­ц­кіх канцэпцыях, фармалістычных трак­­тоўках мастацтва і суб’ек­тыў­на-ідэ­алістычных прынцыпах яго вы­вучэння.

Шмат цікавых назіранняў над творчасцю М. Багдановіча, Я. Ку­па­лы, Я. Коласа зрабіў Аляксандр Вазнясенскі. Асабліва па­трэб­на вы­лу­чыць яго працу «Паэтыка М. Багдановіча» (1926), якая бы­ла адной з этап­ных з’яў у распрацоўцы пытанняў тэорыі лі­та­ра­ту­ры і метадалогіі да­следавання прыгожага пісьменства. На жаль, А. Вазнясенскі даволі доў­гі час зна­хо­дзіў­ся ў палоне фармальнага метаду, што перашкодзіла яму са­праў­ды аб’ектыўна ацаніць многія з’явы ў беларускім прыго­жым пісь­­мен­стве.

Этапнымі ў распрацоўцы шэрагу пытанняў тэорыі літаратуры і ме­та­далогіі літаратуразнаўства сталі таксама працы Яў­гена Барычэўскага «Паэ­тыка літаратурных жан­раў» (1927) і «Тэо­рыя санету» (1927). Да­с­лед­чык арганічна спалу­чаў у лі­та­ра­ту­ра­знаўчым аналізе гісторыю раз­віц­ця і тэорыю жанравых форм лі­ры­кі, эпасу, драмы. Гэтым вучоны за­ма­цоўваў плённую традыцыю адзін­ства гістарычнага і тэарэтычнага па­ды­­ходаў да мастацтва.

На станаўленне і далейшае развіццё маладой беларускай літа­ра­тур­най навукі ў 1920-я — пачатку 1930-х гг. аказвала плён­нае ўздзе­янне пісь­менніцкая крытыка. У распра­цоўцы тэарэтычных ас­ноў беларускай кры­тыкі, павышэнні яе прафесійнага ўзроўню вя­лі­кая заслуга належыць А. Ба­барэку, У. Дубоўку, К. Чорнаму, Я. Пу­шчу, Ф. Купцэвічу.

Развіццё беларускага літаратуразнаўства ў 1930-я гг. адбы­ва­ла­ся ў над­звычай складаных умовах: грубейшыя парушэнні за­кон­на­сці, што ме­лі месца ў гэты час, істотна запаволілі далейшы рост лі­таратурнай на­ву­кі і крытычнай думкі; акрамя таго, палітычныя аб­ста­віны ўнутры кра­і­ны паўплывалі на ўзмацненне вульгарнага са­цыя­лагізму і дагматызму ў кры­тычных ацэнках. Адпаведна, што і тэо­рыі літаратуры ў такіх аб­ста­ві­нах развівацца было вельмі-вельмі цяж­ка, амаль што немагчыма.

Пэўнае адраджэнне беларускага літаратуразнаўства, у тым лі­ку і тэа­рэ­тыка-літаратурнай галіны ў ім, адбылося толькі ў канцы 1950-х — па­чат­ку 1960-х гг., калі быў зроблены своеасаблівы пра­рыў у стварэнні цэ­лас­най карціны развіцця нашай літаратуры ад яе за­раджэння і да пачатку 60-х гг. ХХ ст. Найперш гэта звязана з на­пі­сан­нем і выданнем фун­да­мен­таль­най чатырохтомнай гісторыі бе­ла­рус­кай літаратуры («Гісторыя бе­ла­рускай савецкай літара­ту­ры. Т. 1–2.— Мн., 1965–1966»; «Гісторыя бе­ла­­рускай дакастрыч­ніц­кай літаратуры. Т. 1–2.— Мн., 1968–1969»). З’яў­ленне дадзенага да­сле­давання, якое, калі меркаваць з пазіцый сён­няш­ня­га дня, не паз­баў­лена недахопаў, стала ў тыя часы вельмі важнай падзеяй у бе­­ла­рус­кай літаратурнай навуцы. Упершыню нацыянальны гісторыка-лі­­таратурны працэс быў раскрыты да­волі поўна і ўсебакова, у са­мых га­лоў­ных і вызначальных прая­вах разгледжана творчасць буй­ней­шых бе­ла­рускіх пісьменнікаў. Адпаведна, што гэта было зроб­ле­на на аснове грун­тоўна распрацаваных тэарэтычных і ме­та­да­ла­гіч­ных падыходаў.

Канкрэтныя ж тэарэтыка-літаратурныя даследаванні (як пра­віла, у су­аднясенні з праблемамі развіцця нацыянальнай літаратуры) так­сама па­чалі з’яўляцца досыць рэгулярна, і асабліва з другой па­ло­вы 1960-х гг. Аб гэтым сведчаць кнігі «Ад задумы да здзяйс­нен­ня: Творчая гісторыя «Но­вай зямлі» і «Сымона-музыкі» (1965) М. Му­шынскага, «Янка Ку­пала: Духоўны воблік героя» (1967) І. На­­вуменкі, «Традыцыі і на­ва­тар­ства» (1972) У. Гніламёдава, «Псі­ха­лагічны аналіз у сучасным бела­рус­кім рамане» (1972) А. Мат­ру­нён­ка, «Шляхі беларускага вер­ша­скла­дан­ня» (1973) М. Грынчыка, «Праб­лемы стылю ў сучаснай беларускай про­зе» (1973) П. Дзю­бай­лы, «Пытанні паэтыкі» (1974) В. Жураўлёва, І. Шпа­коўскага і А. Яс­ке­віча, «Сучасная беларуская драматургія» (1977) С. Лаў­­шу­ка, «Мастацкая дэталь у літаратурным творы» (1977) Э. Мар­ты­на­­вай, «У свеце мастацкага твора» (1977) А. Яскевіча, «Вер­ша­скла­дан­не» (1977) І. Ралько, «Структура твора: рух сюжэтна-кам­па­зі­цый­ных форм» (1978) В. Жураўлёва, «Паэтычны слоўнік» (1979) В. Ра­гойшы, «Мі­фа-паэтычныя матывы ў белару­скай літаратуры» (1981) В. Ка­ва­лен­кі, «Сюжэт, кам­пазіцыя, характар: аб прозе Кузь­мы Чорнага» (1981) А. Пят­кевіча, «Магчымасці рэалізму» (1982) В. Жу­раўлёва і М. Тычыны, «Бе­ларускі сва­бодны верш» (1984) А. Ка­баковіч, «На драматургічных скры­жаваннях» (1990) С. Лаў­шу­ка, «Карані і крона: Фальклор і на­цыя­наль­ная спецыфіка літара­ту­ры» (1991) М. Тычыны і цэлы шэраг іншых. У апош­няе дзе­ся­ці­год­дзе ў дадзеным накірунку з’явіліся такія працы, як «Якуб Колас і паэ­тыка беларускага рамана» (1995) В. Жураўлёва, «Бела­рус­кая про­­за ХХ стагоддзя: Дынаміка жанравых структур» (1996) Л. Сінь­­­ко­вай, «Праблема жанравых мадыфікацый у беларускай про­зе ХІХ — па­чатку ХХ стст.» (1999) А. Макарэвіча, «Лірычная мі­ніяцюра як жанр беларускай літаратуры» (2000) Г. Кісліцынай, «Моўна-стылёвыя праб­лемы эпічнага жанра: Партрэт. Пейзаж» (2001) З. Драздовай і цэлы шэ­раг інш. Наогул, тая альбо іншая тэа­рэ­тычная праблема (а то і цэлы спектр іх) так ці інакш «за­свеч­ва­ец­ца» ў працах кожнага больш-менш знач­нага беларускага літаратура­знаў­цы.

Шэраг цікавых разваг і назіранняў тэарэтыка-літаратурнага ха­рак­та­ру зроблена беларускімі пісьменнікамі другой паловы ХХ ст. Асаб­ліва ў гэ­тым плане вызначаюцца Я. Брыль, В. Быкаў, Н. Гі­ле­віч, К. Крапіва, І. Ме­леж, І. Шамякін [16].

Мэтанакіраваным вывучэннем як агульных, так і прыватных тэа­рэ­тыч­ных праблем займаюцца супрацоўнікі аддзела тэорыі лі­та­ра­туры Ін­сты­тута літаратуры імя Я. Купалы НАН Беларусі (не­ка­то­рыя з прац гэ­тых вучоных ужо ўпаміналіся крыху вышэй), вык­лад­чы­кі кафедры тэо­рыі літаратуры БДУ, іншых кафедр лі­та­ра­ту­ра­знаў­чага профілю ВНУ Бе­ларусі. Беларускімі вучонымі і вык­лад­чы­ка­мі падрыхтаваны шэраг да­па­можнікаў па тэорыі літаратуры для сту­дэнтаў-філолагаў ВНУ. Аднымі з пер­шых у савецкім літара­ту­ра­знаў­стве вучэбных дапаможнікаў па ўво­дзі­нах у літаратуразнаўства з’яў­ляюцца кнігі І. Гутарава «Введение в ли­те­ратуроведение» (1954), «Вопросы литературоведения» (1958), «Ос­но­вы советского ли­тературоведения» (1967). Першым беларускім пас­ля­ва­ен­ным лі­та­ратуразнаўчым даведачным выданнем стаў «Кароткі лі­та­ра­ту­­ра­знаў­чы слоўнік» А.А. Макарэвіча (1963). Ужо не адно пакаленне фі­ло­­лагаў-беларусазнаўцаў займаецца па падручніку «Уводзіны ў лі­та­ра­ту­ра­знаўства» М. Лазарука і А. Ленсу, а таксама звяртаецца да іх жа «Слоў­ні­ка літаратуразнаўчых тэрмінаў» (1983). У. Карабан і Л. Ка­роткая склалі «Хрес­томатию по введению в литерату­ро­ве­де­ние» (1968). У 1978 г. уба­чы­ла свет кніга «Уводзіны ў літаратура­знаў­­ства: Хрэстаматыя» М. Мі­шчан­чука і М. Шаўлоўскай. Вялікія тэа­рэтычныя набыткі ў В. Рагойшы, аў­тара ўжо ўпамянутага намі вы­шэй «Паэтычнага слоўніка» — адной з са­мых папулярных і дас­туп­ных кніг па вершазнаўству, якая, дарэчы, вы­тры­мала ўжо тры выданні. Працягам і развіццём усяго лепшага, што бы­ло ўвасоблена ў «Паэтычным слоўніку», стала кніга В. Ра­гой­шы «Тэо­рыя літаратуры ў тэрмінах» (2001). У прынцыпе гэта са­мы грунтоўны на сён­няшні дзень у Беларусі даведнік па тэорыі лі­та­ра­туры. Значны ўклад у развіццё, папулярызацыю і данясенне да сту­дэнтаў тэарэтыка-літа­ра­тур­ных ведаў ўнеслі і ўносяць А. Анд­рэ­еў, Ю. Бароўка, Т. Грамадчанка, А. Май­сейчык, М. Палкін, Л. Праш­­ковіч, Т. Шамякіна, В. Шынка­рэнка і шэ­раг іншых вучоных і вык­ладчыкаў.







Дата добавления: 2014-11-10; просмотров: 855. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Практические расчеты на срез и смятие При изучении темы обратите внимание на основные расчетные предпосылки и условности расчета...

Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...

Огоньки» в основной период В основной период смены могут проводиться три вида «огоньков»: «огонек-анализ», тематический «огонек» и «конфликтный» огонек...

Упражнение Джеффа. Это список вопросов или утверждений, отвечая на которые участник может раскрыть свой внутренний мир перед другими участниками и узнать о других участниках больше...

Влияние первой русской революции 1905-1907 гг. на Казахстан. Революция в России (1905-1907 гг.), дала первый толчок политическому пробуждению трудящихся Казахстана, развитию национально-освободительного рабочего движения против гнета. В Казахстане, находившемся далеко от политических центров Российской империи...

Медицинская документация родильного дома Учетные формы родильного дома № 111/у Индивидуальная карта беременной и родильницы № 113/у Обменная карта родильного дома...

Основные разделы работы участкового врача-педиатра Ведущей фигурой в организации внебольничной помощи детям является участковый врач-педиатр детской городской поликлиники...

Ученые, внесшие большой вклад в развитие науки биологии Краткая история развития биологии. Чарльз Дарвин (1809 -1882)- основной труд « О происхождении видов путем естественного отбора или Сохранение благоприятствующих пород в борьбе за жизнь»...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.01 сек.) русская версия | украинская версия