Студопедия — Прасторава-Часавыя магчымасці
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Прасторава-Часавыя магчымасці






мастацкай літаратуры [39]

 

Рэчаіснасць у яе прасторава-часавых каардынатах кожным ві­дам мас­­тацтва засвойваецца па-рознаму. Так, жывапіс і скульп­тура па­каз­ваюць прадметы ў статыцы, вылучаючы на першы план іх прас­торавыя аб­рысы і прапорцыі.

Мастацкая ж літаратура (у гэтых адносінах да яе блізкія тэатр і кіно) узнаў­ляе пераважна такія жыццёвыя працэсы, якія праця­каюць у часе, г. зн. чалавечую жыццядзейнасць, што звязана з лан­цуж­ком пера­жы­ван­няў, думак, намераў, учынкаў, падзей. На да­дзе­ную асаблівасць і спе­цы­фі­ку слоўнага мастацтва адным з першых звяр­­нуў увагу Лесінг. Імк­нен­не літаратуры да адлюстравання жыц­цё­вых працэсаў ён тлумачыў ча­са­вай працягласцю чалавечага маў­лен­ня [40].

Пры гэтым пісьменнік не звязаны з неабходнасцю адлюст­роў­ваць бя­гучы час літаральна і непасрэдна, як гэта, напрыклад, улас­ці­ва тэат­раль­най пастаноўцы, дзе сцэнічны і рэальны час у межах ад­на­го дзеяння (ак­та) павінны абавязкова супадаць. У літаратурным тво­ры могуць быць да­­дзены старанныя, падрабязныя ха­рак­та­рыс­ты­кі якога-небудзь пра­меж­ку часу. Даволі часта пісьменнік, на­ад­ва­рот, дае надзвычай кампактныя ха­рактарыстыкі дзейсных пра­меж­каў часу. Такім чынам, пісьменнікі мо­гуць ці «расцягваць», ці, на­ад­ва­рот, «сціскаць» час дзеяння.

У перадачы прасторавых адносін літаратура пэўным чынам прай­грае мастацтвам, якія валодаюць выяўленчасцю. Лесінг сцвяр­джаў, што прад­меты, якія суіснуюць побач, павінны адлюстроў­вац­ца галоўным чы­нам такімі відамі мастацтва, як жывапіс і скульп­ту­ра. Пры гэтым ён пад­крэс­ліваў, што апісанні нерухомых прадметаў у лі­таратурных творах не па­вінны вылучацца на першы план: «Тое, што вока ахоплівае адразу, паэт павінен паказваць нам марудна, па част­ках, і нярэдка здараецца так, што пры ўспрыманні апошняй част­кі мы ўжо зусім забываем аб пер­шай» [41]. У «Лаакаоне» ад­зна­ча­ец­ца, што вялікія паэты пазбягаюць пад­ра­бяз­ных апісанняў і імк­нуц­ца замяніць іх узнаўленнем падзей. У якасці прык­ладу пры­во­дзіц­ца факт з «Іліяды», дзе Гамер не малюе (вядома, сло­ва­мі) шчыт Ахі­ла, а распавядае, як ён быў выкаваны Гефестам.

Прыведзеныя меркаванні Лесінга ў многім пацвярджаюцца во­­пы­там слоўнага мастацтва наступных эпох. Таленавітыя пісь­мен­­ні­кі пры па­казе асяроддзя, у якім знаходзяцца і дзейнічаюць пер­­са­на­жы, ста­ра­юц­ца пераадолець статычнасць. Так, напрыклад, ма­­лю­ючы карціны пры­ро­ды, яны паказваюць іх у пэўнай ды­наміцы, раз­віц­ці (успомнім раніцу ў тур­генеўскім «Лесе і стэпе»; альбо паказ гэ­тага ж часу сутак Мележам у «Палескай хроніцы», ка­лі ён знаё­міць чытача з Куранямі і штодзённымі турботамі жы­ха­роў гэтай вёс­кі).

Там, дзе ідзе просты пералік прадметаў, мастак рызыкуе ака­зац­ца ма­натонным і невыразным.

У мастацкім засваенні прасторы літаратура валодае, аднак, і пе­ра­ва­га­мі, у параўнанні са скульптурай і жывапісам. Пісьменнік мо­жа з не­аб­ме­жаванай хуткасцю пераходзіць ад адной карціны да дру­гой, лёгка пе­ра­носячы чытача ў розныя месцы.







Дата добавления: 2014-11-10; просмотров: 717. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Практические расчеты на срез и смятие При изучении темы обратите внимание на основные расчетные предпосылки и условности расчета...

Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...

Принципы, критерии и методы оценки и аттестации персонала   Аттестация персонала является одной их важнейших функций управления персоналом...

Пункты решения командира взвода на организацию боя. уяснение полученной задачи; оценка обстановки; принятие решения; проведение рекогносцировки; отдача боевого приказа; организация взаимодействия...

Что такое пропорции? Это соотношение частей целого между собой. Что может являться частями в образе или в луке...

Именные части речи, их общие и отличительные признаки Именные части речи в русском языке — это имя существительное, имя прилагательное, имя числительное, местоимение...

Интуитивное мышление Мышление — это пси­хический процесс, обеспечивающий познание сущности предме­тов и явлений и самого субъекта...

Объект, субъект, предмет, цели и задачи управления персоналом Социальная система организации делится на две основные подсистемы: управляющую и управляемую...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.009 сек.) русская версия | украинская версия