Студопедия — Месца і роля літаратуры
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Месца і роля літаратуры






ў агульнай мастацкай «сям’і». Літаратура

ў сучасным тэхнізаваным свеце

 

Як ужо неаднаразова адзначалася, літаратура з’яўляецца над­звы­чай важ­ным відам мастацтва. Яна хоць і адносіцца да г. зв. прос­тых альбо ад­насастаўных мастацтваў, аднак разам з тым вельмі цес­на звязана з мас­тацтвамі сінтэтычнымі ці шматсастаўнымі, якія спалучаюць у сабе не­калькі розных носьбітаў вобразнасці (та­кі­мі з’яўляюцца, напрыклад, ар­хітэктурныя ансамблі, якія «ўбіраюць» у сябе скульп­туру і жывапіс; тэ­атр і кінамастацтва ў іх вядучых разна­від­нас­цях; вакальная музыка і г. д.). Мастацкая літаратура выступае ў якас­ці надзвычай важнага кам­па­нен­та сінтэтычных мастацтваў. У най­большай ступені гэта адносіцца да дра­матычнага пісьменства, якое нават з улікам г. зв. драм для чытання (ням. Lesedrame) па сва­ёй сутнасці прызначана для тэатра. Ды і творы ін­шых родаў лі­та­ра­ту­ры ўдзельнічаюць у сінтэзе мастацтваў: лірыка ўсту­пае ў кантакт з му­зыкай (песня, раманс), а таксама можа выка­рыс­тоў­вац­ца акцё­рамі-чытальнікамі і рэжысёрамі (пры стварэнні сцэнічных кампа­зі­­цый). Апавядальная проза таксама даволі часта знаходзіць сабе шлях на сцэну і экран.

Пры ўсёй значнасці літаратуры яе роля і месца ў агульнай мас­тац­кай «сям’і» не заўсёды правільна і поўнасцю ўсведамляліся. У роз­­ныя эпохі пе­равага аддавалася тым альбо іншым відам мас­тац­тва. У ан­тычнасці най­больш уплывовай з’яўлялася скульптура; у скла­дзе эс­тэтыкі Ад­ра­джэння і ХVІІ ст. дамінаваў вопыт жывапісу. І толь­кі ў ХVІІІ ст. (а яшчэ больш — у ХІХ) на авансцэну мастацтва вый­шла лі­таратура. Адпаведна, ад­быліся і змены ў эстэтычнай тэо­рыі. Так, ужо Лесінг у «Лаакаоне» ра­біў акцэнт на перавазе паэзіі (лі­та­ра­ту­ры) над жывапісам і скульптурай. Кры­ху пазней Кант вёў га­ворку аб першынстве літаратуры над іншымі мас­тацтвамі. З над­звы­чайнай энер­гіяй узвышаў літаратуру над іншымі мас­тацтвамі, лі­чыў яе «вы­шэй­шым родам мастацтва» В. Бялінскі.

Аднак (і гэта заканамерна) дадзенай думкі прытрымліваліся не ўсе. Так, многія рамантыкі (а пазней і сімвалісты) вышэйшай фор­май мас­тац­кай дзейнасці і наогул культуры лічылі музыку.

Зазначым і падкрэслім, што падобныя меркаванні (як літара­ту­ра­цэн­трысцкія, так і музыкацэнтрысцкія), адлюстроўваючы зме­ны і пры­я­ры­тэ­ты ў мастацкай культуры ХІХ — пачатку ХХ стст., ад­наба­ковыя і не вы­трым­ліваюць сур’ёзнай крытыкі. У суп­раць­лег­ласць іерархічнаму ўзвы­шэн­ню якога-небудзь аднаго віда мас­тац­тва над ўсімі астатнімі пе­ра­важ­най большасцю сучасных тэа­рэ­ты­каў падкрэсліваецца раўнапраўе форм мас­тацкай дзейнасці. Не вы­пад­кова шырока бытуе выраз «сям’я муз».

ХХ ст. (асабліва яго другая палова) азнаменавалася сур’ёзнымі зру­ха­мі ў суадносінах паміж відамі мастацтва. Узніклі, умацаваліся і на­былі знач­ны ўплыў мастацкія формы, якія грунтуюцца на новых срод­ках ма­са­вай камунікацыі: з пісьмовым і друкарскім словам ста­лі паспяхова спа­бор­нічаць вусная мова, што гучыць па радыё, і, га­лоў­нае, візуальная воб­раз­насць кінематографа і тэлеэкрана.

У сувязі з гэтым з’явіліся канцэпцыі, якія ў дачыненні да пер­шай па­ло­вы ХХ ст. правамерна называць кінацэнтрысцкімі, а да дру­гой — тэ­ле­цэнтрысцкімі. Практыкі і тэарэтыкі кінамастацтва не­­­аднаразова сцвяр­джа­лі, што сёння людзі, дзякуючы кінафільмам, вучацца па-ін­шаму ба­чыць свет; што чалавецтва пераходзіць ад паняційна-сла­вес­най да ві­зу­аль­най, відовішчнай і ў выніку больш даступнай культуры. Таму мас­тац­кая літаратура як бы ўжо і непатрэбна.

Зразумела, што дадзеныя меркаванні і высновы аднабаковыя. Хоць лі­таратуру і пацясніў крыху кіна- і тэлеэкран, яна ўсёроўна застаецца не­аб­ходнай і патрэбнай людзям. Без мастацкай літаратуры любому нар­маль­наму чалавеку не абыйсціся. Гэта свайго роду аксіёма, якая не па­тра­буе доказу.

 







Дата добавления: 2014-11-10; просмотров: 646. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...

Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...

Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

ТЕОРЕТИЧЕСКАЯ МЕХАНИКА Статика является частью теоретической механики, изучающей условия, при ко­торых тело находится под действием заданной системы сил...

Кишечный шов (Ламбера, Альберта, Шмидена, Матешука) Кишечный шов– это способ соединения кишечной стенки. В основе кишечного шва лежит принцип футлярного строения кишечной стенки...

Принципы резекции желудка по типу Бильрот 1, Бильрот 2; операция Гофмейстера-Финстерера. Гастрэктомия Резекция желудка – удаление части желудка: а) дистальная – удаляют 2/3 желудка б) проксимальная – удаляют 95% желудка. Показания...

Ваготомия. Дренирующие операции Ваготомия – денервация зон желудка, секретирующих соляную кислоту, путем пересечения блуждающих нервов или их ветвей...

Меры безопасности при обращении с оружием и боеприпасами 64. Получение (сдача) оружия и боеприпасов для проведения стрельб осуществляется в установленном порядке[1]. 65. Безопасность при проведении стрельб обеспечивается...

Весы настольные циферблатные Весы настольные циферблатные РН-10Ц13 (рис.3.1) выпускаются с наибольшими пределами взвешивания 2...

Хронометражно-табличная методика определения суточного расхода энергии студента Цель: познакомиться с хронометражно-табличным методом опреде­ления суточного расхода энергии...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.012 сек.) русская версия | украинская версия