Студопедия — Літаратура і міфалогія
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Літаратура і міфалогія






Літаратура (як і ўсё мастацтва ў цэлым, аб чым ужо га­ва­ры­ла­ся ў раз­дзеле «Сутнасць і спецыфіка мастацтва», п. «Мастац­тва ў су­ад­не­се­на­сці з іншымі формамі грамадскай свядо­масці, галінамі куль­туры і твор­чай дзейнасці людзей») надзвычай цесна звязана з мі­фалогіяй, г. зн. з су­куп­насцю міфаў, што належаць як асобным на­ро­дам, так і ўсяму ча­ла­вец­тву.

Міфам (ад. ст.-грэч. mythos — расповед, паданне, байка) звы­чай­на на­зываецца нешта прыдуманае, казачнае, тое, чаго не было ў рэ­альнасці. Гэ­та першаснае значэнне слова «міф».

У Новы час міф стаў уяўляцца крыху інакш: гэта не любы вы­мы­­сел, ува­соблены ў мастацкай форме, а здабытак гістарычна ад­да­ле­ных эпох, ста­ражытнае народнае паданне аб багах і леген­дарных ге­роях, аб па­ход­жан­ні Сусвету і жыцця на Зямлі.

І, нарэшце, на працягу апошняга стагоддзя ў навукова-гу­ма­ні­тар­ную сфе­ру ўвайшло такое разуменне міфа, у выніку якога мі­фа­ло­гія набыла ста­тус надэпахальнай, трансгістарычнай формы гра­мад­скай свядомасці. І для яе адпаведна характэрны асаблівы тып мыс­­лення.

Як вядома, міфалагічны светапогляд калісьці замяняў усе фор­мы гра­мадскай свядомасці: рэлігію, мараль, права, палітыку, філа­со­фію і, зра­зумела, мастацтва. Пасля разбурэння сінкрэтычнай міфа­ла­гічнай свя­до­масці мастацтва (у тым ліку і літаратура ў яго скла­дзе) у сувязі са сва­ёй вобразнай прыродай (а міфалогія таксама апе­ры­равала вобразамі) ад­чу­ла на сабе надзвычай моцны міфа­лагічны ўплыў. Які, дарэчы, не пе­ра­пы­няецца і сёння.

На ранніх стадыях развіцця прыгожага пісьменства на яго над­звы­чай моцна ўздзейнічалі як архаічныя міфы (паданні аб духах ля­соў, па­лёў, вод, жывёлах-татэмах і г. д.), так і крыху пазнейшыя па ча­се ўзнік­нен­ня, этыялагічныя міфы, асноўны змест якіх — станаўленне пры­род­на­га і чалавечага свету. Гэта адлюстравалася ў дайшоўшых да нас ста­ра­жыт­ных паэмах-эпапеях («Іліяда» і «Адысея» Гамера, «Ма­хабхарата»і інш.), а таксама ў творах тыпу «Працы і дні» Ге­сіё­да, «Метамарфозы» Аві­дзія, у мастацкую тканіну якіх уплецены да­­дзе­ныя міфалагічныя па­дан­ні. Сюжэты і персанажы гістарычна ран­няй (язычніцкай) міфалогіі пе­райшлі ў літаратуру Новага часу і пра­цягвалі аказваць уплыў на пісь­мен­нікаў і іх творы. Прыклады ўздзе­яння міфалагічнай архаікі на бе­ла­рус­кае пры­го­­жае пісьменства мож­на назіраць у творчасці Я. Купалы, М. Багда­новіча, Л. Родзевіча і цэ­лага шэрагу іншых пісь­мен­ні­каў.

Многія архаічныя матывы, сюжэты, вобразы прыйшлі ў су­свет­ную лі­таратуру праз антычнае пасрэдніцтва. Акрамя таго, вы­пра­цаваная ан­тыч­насцю свая ўласная міфалогія таксама аказала над­звычай моцны ўплыў на прыгожае пісьменства Еўропы і ўсяго све­ту. Прыкладаў такога ўздзе­яння вельмі-вельмі многа. Калі спы­ніц­­ца толькі на беларускай лі­та­ра­туры, то можна прыгадаць у сувязі з ад­­значаным ананімныя паэмы «Эне­іда на­вы­ва­рат» і «Тарас на Пар­на­се», а таксама многія творы М. Баг­дановіча, Я. Купалы, У. Жыл­­кі, У. Дубоўкі, М. Танка, Я. Сіпакова і інш. Уплыў антычнай мі­­­фа­логіі выявіўся нават у сімвалічных назвах тво­раў беларускіх аў­та­­­раў («Палімпсест» У. Жылкі, «Атланты і ка­ры­я­ты­ды» І. Ша­мя­кі­на).

З усталяваннем монатэістычных рэлігій (іудаізм, хрысці­ян­ства, іс­лам) пачала афармляцца ў самастойную плынь г. зв. біб­лей­ская мі­фа­ло­гія. Уласна біблейскія і евангельскія сюжэты і вобразы з ця­гам часу ста­ла «прапісаліся» ў сусветнай літаратуры, у тым ліку і ў бе­­ларускай («Апок­рыф» М. Багдановіча, многія вершы К. Сваяка, ра­ман «Хрыстос пры­зямліўся ў Гародні» У. Караткевіча і інш.).

У Новы час у еўрапейскіх краінах усталёўваецца г. зв. «другас­ная» мі­фа­логія, у якой «атрымліваюць шырокае распаўсюджан­не <...> міфы ута­пічныя, адмаўляючыя мінулае і сучаснасць ча­ла­вец­тва ў імя светлай, ідэ­альнай будучыні, а таксама міфы трагічныя і пан­трагічныя, татальна пе­сімістычныя і нігілістычныя» [42]. Гэта рэ­не­сансны міф аб бязмежных маг­чымасцях чалавека; картэзіянскі міф аб Розуме як аснове і прызванні ча­лавека, здольнага да канца па­знаць рэальнасць; ніцшэанскі міф аб «звыш­чалавеку»; марксісцкі міф аб пралетарыяце як пераўтваральніку све­ту і выратавальніку ча­ла­вецтва і інш. Зразумела, што другасная мі­фа­ло­гія ўвайшла і ў лі­та­ра­туру (шматлікія мастацкія рэчы пісьменнікаў-кла­сіцыстаў, твор «Так га­ва­рыў Заратустра» самога Ніцшэ, проза Ф. Каф­кі, раман «Маці» М. Гор­кага і інш.).

Шэ­рагам вялікіх пісьменнікаў Новага часу (Дантэ, Шэкспір, Сер­ван­тэс, Гётэ, Т. Ман і інш.) народжаны г. зв. «вечныя міфы», пры­чым не без апі­рышча на «першасную» — архаічную і біблейскую мі­фалогію.

Як бы моцна ні ўплывала міфалогія на развіццё сусветнай лі­та­ра­ту­ры, яна ўсё-такі аж да самага канца ХIХ ст. ішла па шляху дэ­мі­фа­ла­гі­за­цыі. У ХХ жа стагоддзі пачаўся адваротны працэс, аб чым сведчаць шмат­лікія творы многіх пісьменнікаў свету, прычым з самых розных кра­ін і кантынентаў. Яскрава выяўлены міфа­ла­гізм — адна з прыкмет, якас­цей і асаблівасцей развіцця ўсёй су­свет­най літаратуры ХХ ст. М. Эп­штэйн вылучае наступныя «ра­ды­каль­ныя» тыпы мастацкага міфалагізму ў сусветнай літаратуры ХХ ст.: 1. Ства­рэнне мастаком сваёй арыгі­наль­най сістэмы міфалагем (мі­фа­­лагема — гэта «выяўлены ў літаратурнай твор­часці, пера­асэн­са­ва­ны ці створаны пісьменнікам міфалагічны воб­раз, матыў, сю­жэт» [43]). У якасці прыкладу вучоны прыводзіць раман «Па­мін­кі па Фі­негану» Джойса, п’есы і раманы С. Бекета, паэзію У. Йіетса. 2. Узнаў­­ленне глыбінных міфа-сінкрэтычных структур мыслення (па­ру­шэн­не прычынна-выніковых сувязей, мудрагелістае сумя­шчэн­не розных ча­соў і прастор, дваістасць персанажаў і г. д.), што па­вінна ўказваць на звыш­лагічную аснову быцця (раманы і навелы Ф. Каф­кі, Х.Л. Борхеса, Х. Кар­тасара, Акутагавы Руноскэ, Кабо Абэ). 3. Рэ­канструкцыя ста­ра­жыт­ных міфалагічных сюжэтаў, інтэр­прэ­­та­ва­ных з большай (п’есы Ж. Жы­раду, Ж. Ануя, Ж.П. Сартра) ці мен­­шай («Майсей» Т. Мана, «Ва­ра­ва» і «Сівіла» П. Лагерквіста) до­ляй воль­нага «асучаснівання». 4. Увя­дзен­не асобных міфалагічных ма­­ты­ваў ці персанажаў у тканіну рэа­ліс­тыч­нага апавядання, узба­га­чэн­не канкрэтна-гістарычных вобразаў уні­вер­сальным сэнсам і ана­ло­гіяй («Доктар Фаустус» Т. Мана, «Кентаўр» Дж. Апдайка). 5. Уз­наў­­ленне такіх фальклорных і этнічна самабытных плас­тоў на­цыя­нальнага быцця і свядомасці, дзе яшчэ жывыя элементы мі­­фа­ла­гіч­нага светасузірання (А. Карпенцьер, Ж. Амаду, М. Асту­рыяс, Ф. Ка­­мон, часткова В. Распуцін). 6. Прытчападобнасць, лірыка-фі­ла­соф­ская медытацыя (часта ў рамках жыццепадобнасці), арыен­та­ва­ныя на пер­шасныя, архетыпічныя канстанты чалавечага і пры­род­нага быцця: дом, хлеб, ачаг, дарога, вада, гара, дзяцінства, старасць, ка­ханне, хвароба, смерць і г. д. (проза А. Платонава, Я. Кавабаты, паэ­зія Р.М. Рыльке, С. Пер­са, Д. Томаса) [44]. Ёсць у літаратуры ХХ ст. і творы, сінтэзуючыя роз­­ныя тыпы мастацкага псіхалагізму («Май­стар і Маргарыта» М. Бул­га­ка­ва, «Сто гадоў адзіноцтва» Г.Г. Мар­кеса і інш.). Наогул жа, «для жыц­цё­вых накірункаў су­час­най лі­та­ратуры характэрны свабодныя не­па­тэ­тыч­ныя адносіны да мі­фа, у якіх інтуітыўная ўвага дапаўняецца іроніяй і ін­тэ­лек­ту­аль­ным ана­лізам і якія ажыццяўляюцца праз намац­ванне мі­фіч­ных пер­ша­­ас­ноў часта ў самых простых і звычай­ных рэчах і ўяўлен­нях» [45].

У сучаснай беларускай літаратуры міфалагізм як даволі ярка вы­ра­жа­ная прыкмета і якасць прысутнічае ў творах В. Быкава (асаб­ліва ў апо­вес­цях і апавяданнях канца 1980-х — 1990-х гг.), Я. Бры­ля, У. Ка­рат­ке­ві­ча, В. Казько, В. Карамазава і некат. інш. пісь­мен­нікаў.







Дата добавления: 2014-11-10; просмотров: 1149. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...

Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...

Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

ТЕОРЕТИЧЕСКАЯ МЕХАНИКА Статика является частью теоретической механики, изучающей условия, при ко­торых тело находится под действием заданной системы сил...

Дезинфекция предметов ухода, инструментов однократного и многократного использования   Дезинфекция изделий медицинского назначения проводится с целью уничтожения патогенных и условно-патогенных микроорганизмов - вирусов (в т...

Машины и механизмы для нарезки овощей В зависимости от назначения овощерезательные машины подразделяются на две группы: машины для нарезки сырых и вареных овощей...

Классификация и основные элементы конструкций теплового оборудования Многообразие способов тепловой обработки продуктов предопределяет широкую номенклатуру тепловых аппаратов...

Случайной величины Плотностью распределения вероятностей непрерывной случайной величины Х называют функцию f(x) – первую производную от функции распределения F(x): Понятие плотность распределения вероятностей случайной величины Х для дискретной величины неприменима...

Схема рефлекторной дуги условного слюноотделительного рефлекса При неоднократном сочетании действия предупреждающего сигнала и безусловного пищевого раздражителя формируются...

Уравнение волны. Уравнение плоской гармонической волны. Волновое уравнение. Уравнение сферической волны Уравнением упругой волны называют функцию , которая определяет смещение любой частицы среды с координатами относительно своего положения равновесия в произвольный момент времени t...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.009 сек.) русская версия | украинская версия