Студопедия — Высокая літаратура». Літаратурная класіка
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Высокая літаратура». Літаратурная класіка






 

Пад «высокай» (альбо «строгай») літаратурай пад­ра­зу­мя­ва­ец­ца тая час­тка мастацкага пісьменства, якая характарызуецца ўваж­лі­вы­мі і, на­ват можна сказаць, трапяткімі адносінамі да яе (як правіла, на працягу доў­гага часу) з боку адукаваных і выхаваных чытачоў, бо застаецца «вер­най свайму культурна-мастацкаму прызванню. Ней­кі «пік» гэтай лі­та­ра­ту­ры («высокай») складае класіка — тая час­т­ка мастацкай славеснасці, якая цікавая і аўтарытэтная для шэ­ра­гу пакаленняў і складае «залаты фонд літаратуры» [53].

Слова «класічны» (ад лац. classicus — узорны) выкарыс­тоў­ва­ец­ца мас­тацтвазнаўцамі і літаратуразнаўцамі ў некалькіх значэн­­нях: кла­сікі як пісь­меннікі антычнасці супрацьпастаўляюцца аўтарам Но­вага часу, а прад­стаўнікі класіцызму (іх таксама імянуюць кла­сі­ка­мі) — ра­ман­ты­кам; у абодвух выпадках за словам «класічны» стаіць уяўленне аб па­рад­ку, меры, гармоніі. У гэтым жа сэнсавым рэ­чышчы ляжыць і тэрмін «кла­січны стыль», які звязваецца з уяў­лен­нем аб гарманічнай цэльнасці і ра­зумеецца як свайго роду ары­ен­цір для кожнай нацыянальнай лі­та­ра­ту­ры.

Класічнымі лічацца творы, якія вылучаюцца з агульнай літара­тур­най масы сваёй значнасцю, маштабнасцю, узорнасцю. Яны ўяў­ляюць са­бой «сукупнасць твораў першага раду. Гэта, так сказаць, верх верху лі­та­ра­туры. Яна, як правіла, угадваецца толькі звонку, з бо­ку, з іншай, нас­туп­най эпохі. Класічная літаратура (і ў гэтым яе сут­насць) актыўна ўклю­чана ў міжэпахальныя (трансгістарычныя) дыя­лагічныя адно­сі­ны» [54].

Нельга паспешна ўзводзіць пісьменніка-сучасніка ў высокі ранг кла­сі­ка. Дадзеную неабходнасць выявіць час. Аўтар, прызнаны су­час­ні­ка­мі, — гэта толькі «кандыдат» у класікі. Куміры свайго ча­су — яшчэ не кла­сікі. Гісторыя і замежнай, і нашай суседняй рус­кай лі­таратуры, і, вя­до­ма, беларускай ведае шмат прыкладаў, калі аў­тары сва­імі сучаснікамі (у асноўным крытыкамі, а таксама «чы­ноў­нікамі ад літаратуры») узды­ма­ліся на неадпаведную і не «ўзя­тую» імі па-са­праўд­наму вышыню, а за­тым бляклі, драбнелі, а з ця­гам часу і зусім зні­калі з літаратурнага га­ры­зон­ту. Пытанне, хто ад­па­вядае стану і рэ­путацыі класіка, вырашаюць, як пра­віла, не су­час­ні­кі пісьменнікаў, а іх нашчадкі, прадстаўнікі нас­туп­ных па­ка­лен­няў.

Насуперак шырока распаўсюджанаму меркаванню мастацкая кла­сі­ка не з’яўляецца нечым закасцянелым. Жыццё пра­слаўленых тво­раў на­поў­нена бясконцай дынамікай (пры ўсім тым, што высокія рэ­путацыі пісь­меннікаў захоўваюць сваю ста­біль­насць). «Кожная эпо­ха, — пісаў М. Бах­цін, — па-свойму пе­ра­акцэн­тоў­вае творы блі­жэй­шага мінулага. Гіс­тарычнае жыццё класічных тво­раў ёсць, па сут­насці, несупынны пра­цэс іх сацыяльна-ідэа­ла­гіч­най пе­ра­ак­цэн­ту­ацыі» [55]. Бытаванне класічных лі­таратурных твораў у вялікім гіс­та­рыч­ным часе суаднесена, як правіла, з іх узба­га­чэн­нем: сэнсава-змяс­тоўная напоўненасць дадзеных твораў рас­це, даў­све­дам­ляецца, рас­крываючыся ўсё новымі і новымі гранямі. Пры гэ­тым пра­слаў­ле­ныя творы мінулага ў кожны асобны гістарычны мо­­мант успры­ма­юц­ца па-рознаму, выклікаючы нярэдка сур’ёзныя роз­на­­га­лоссі і спрэч­кі.

«Быццё літаратуры ў вялікім гістарычным часе адзначана не толь­кі ўзба­гачэннем твораў у свядомасці чытачоў, але і сур’ёзнымі «сэн­са­стра­та­мі». Для бытавання класікі не надта спрыяльнымі з’яўляюцца, з аднаго бо­­ку, авангардысцкае нядбайства культурнай спадчынай і ад­воль­ная, ска­жаючая мадэрнізацыя праслаўленых тварэнняў — іх пра­ма­лі­нейнае асу­часніванне <...>; з другога бо­ку — змярцвляючая ка­на­ні­зацыя, ака­зёнь­­ванне, дагматычная схе­ма­тызацыя аўтарытэтных тво­раў як ува­саб­лен­няў канчатковых і аб­са­лют­ных ісцін (тое, што на­зываюць куль­тур­ным класіцызмам)» [56]. Нор­­май адносін да класікі з’яў­ляецца не­ім­пе­ра­тыў­нае, свабоднае пры­­знанне яе аўтарытэту, якое, у сваю чаргу, не вы­клю­чае ня­зго­ды, крытычных адносін, спрэ­­чак.

Даволі часта класіку характарызуюць як кананізаваную лі­та­ра­ту­­ру, іра­нічна пры гэтым адзываючыся аб некаторых яе прад­стаў­ні­ках, што скла­даюць своеасаблівы рад «літаратурных святых». Разам з тым ка­на­ні­за­цыя класікі, якая выражаецца ў садзейнічанні пуб­лі­ка­цыям лепшых тво­раў, ва ўстаноўцы вялікім пісьменнікам і паэтам пом­нікаў, уключэнні іх твораў у вучэбныя праграмы, мае бе­зу­моў­нае пазітыўнае значэнне для мас­тацкай культуры.

Разам з тым паміж сапраўднай класічнай літаратурай і лі­та­ра­­ту­­рай, якая санкцыянуецца нейкімі аўтарытэтамі (дзяржавай, мас­­тац­­­кай элітай), існуе сур’ёзная розніца. Афіцыйныя ўлады (асаб­­лі­ва пры таталітарных рэ­жымах) нярэдка абсалютызуюць знач­насць пэў­­най часткі літаратуры (як мінулай, так і сучаснай) і на­вязваюць свой пункт гледжання чытачам, ча­сам даволі аг­рэ­сіў­на. Так, да­дзе­ны момант несумненна прысутнічаў у СССР, і асаб­ліва ў 1930–1950-я гг.

«Аднак рэпутацыя пісьменніка-класіка (калі ён сапраўды кла­сік) не столь­кі ствараецца чыімісьці рашэннямі (і адпаведнай літара­тур­най па­лі­ты­кай), колькі ўзнікае стыхійна, фарміруецца інтарэсамі і мер­каваннямі чы­тацкай публікі на працягу доўгага часу, яе сва­бод­ным мастацкім са­ма­вы­значэннем. «Хто складае спісы класікаў?» — гэ­тае пытанне, якое ча­сам ставяць і абмяркоўваюць мас­тац­тва­знаў­цы і літаратуразнаўцы, на наш погляд, не зусім карэктнае. Калі па­доб­ныя спісы і складаюцца якімі-не­будзь аўтары­тэтнымі асобамі і гру­памі, дык яны толькі фіксуюць агуль­ную думку, якая ўжо скла­ла­ся аб пісьменніках» [57].

У складзе літаратурнай класікі размяжоўваюць аўтараў, якія на­былі су­светную значнасць і вядомасць (Гамер, Дантэ, У. Шэкс­пір, І.В. Гётэ, Ф. Дас­таеўскі і інш.), і нацыянальных кла­сі­каў — пісьменнікаў, што маюць найбольшую папулярнасць у лі­та­ра­турах асобных народаў (у Ра­сіі, напрыклад, гэта цэлая плеяда пісь­меннікаў з Пушкіным у цэнтры, па­чы­наючы з І. Крылова і А. Гры­ба­е­дава і заканчваючы У. Маякоўскім і С. Ясе­­ні­ным; беларуская на­цыя­нальная класіка пачынаецца, на нашую дум­ку, з Ф. Ба­гушэвіча, а цэнт­ральнымі фігурамі ў ёй, безумоўна, з’яў­ля­юц­ца Я. Ку­пала з Я. Ко­ла­сам). Такім чынам, нацыянальная класіка ўва­ходзіць у су­свет­ную толь­кі часткова.







Дата добавления: 2014-11-10; просмотров: 834. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...

Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...

Тема: Кинематика поступательного и вращательного движения. 1. Твердое тело начинает вращаться вокруг оси Z с угловой скоростью, проекция которой изменяется со временем 1. Твердое тело начинает вращаться вокруг оси Z с угловой скоростью...

Условия приобретения статуса индивидуального предпринимателя. В соответствии с п. 1 ст. 23 ГК РФ гражданин вправе заниматься предпринимательской деятельностью без образования юридического лица с момента государственной регистрации в качестве индивидуального предпринимателя. Каковы же условия такой регистрации и...

Седалищно-прямокишечная ямка Седалищно-прямокишечная (анальная) ямка, fossa ischiorectalis (ischioanalis) – это парное углубление в области промежности, находящееся по бокам от конечного отдела прямой кишки и седалищных бугров, заполненное жировой клетчаткой, сосудами, нервами и...

Определение трудоемкости работ и затрат машинного времени На основании ведомости объемов работ по объекту и норм времени ГЭСН составляется ведомость подсчёта трудоёмкости, затрат машинного времени, потребности в конструкциях, изделиях и материалах (табл...

Гидравлический расчёт трубопроводов Пример 3.4. Вентиляционная труба d=0,1м (100 мм) имеет длину l=100 м. Определить давление, которое должен развивать вентилятор, если расход воздуха, подаваемый по трубе, . Давление на выходе . Местных сопротивлений по пути не имеется. Температура...

Огоньки» в основной период В основной период смены могут проводиться три вида «огоньков»: «огонек-анализ», тематический «огонек» и «конфликтный» огонек...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.011 сек.) русская версия | украинская версия