Студопедия — Дэталь у мастацкім творы
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Дэталь у мастацкім творы






Мастацкай дэталлю (ад франц. dé tail — падрабязнасць) на­зы­ва­ец­ца выразная, красамоўная падрабязнасць у літаратурным тво­ры, якая ў кан­тэксце набывае значную сэнсавую і эмацыянальна-эс­тэ­тычную на­груз­ку. Да мастацкіх дэталей адносяць звычайна парт­рэт­ныя, пейзаж­ныя, моўныя, сітуацыйныя, бытавыя і некат. інш. пад­рабязнасці. Мас­тац­кая дэталь — самы дробны кампанент мас­тац­кага свету твора. Перша­па­чат­кова, на ранніх этапах развіцця пры­гожага пісьменства, дэталь усве­дам­лялася як сродак ад­люст­ра­ван­ня (апісання) аб’ёмнасці прадметнага све­ту і служыла ў якасці га­ранту жыццёвай пераканальнасці і праў­да­па­доб­насці. У кла­січ­ным жа рэалізме яна набывае больш важны і значны ста­тус: з яе да­па­могай выяўляецца мастацкая ідэя, галоўная думка твора.

Дэталь — вельмі важны сродак у агульнай вобразна-выяў­лен­чай сіс­тэ­ме твора. Як зазначае Л. Чарнец, «дэталізацыя прадметнага све­ту ў лі­та­ратуры не проста цікавая, важная, пажаданая, — яна не­паз­бежная; ка­жу­чы інакш, гэта не ўпрыгожванне, а сутнасць воб­ра­за. Бо ўзнавіць прад­мет ва ўсіх яго асаблівасцях (а не проста ўпа­мя­нуць) аўтар не ў ста­не, і менавіта дэталь, сукупнасць дэталей «за­мя­шча­юць» у тэксце цэлае, вы­клікаючы ў чытача патрэбныя аўтару аса­цыяцыі. Аўтар разлічвае пры гэ­тым на ўяўленне, на вопыт чы­та­ча, які дабаўляе ў думках недастаючыя эле­менты» [133].

Мастацкая дэталь «скупа абазначае рысу прадмета, з’явы, ча­ла­века і арыен­туе на абагульненне, прэтэндуе на аб’ёмнае ўва­саб­лен­не жыцця. Час­цей яе шматзначны змест раскрываецца ў творы аса­цыятыўна, праз зблі­жэнне са з’явамі, заўважанымі пісьменнікам, і са з’явамі, якіх у тво­ры няма, але яны падказваюцца чытачу яго жыц­цёвым вопытам, эстэ­тыч­ным багажом» [134]. Уздзеянне мастацкай дэ­талі на чытача ўзмацняецца тым, што яна, як правіла, паў­та­ра­ец­ца, вар’іруецца ў творы.

У залежнасці ад канкрэтнай мастацкай задачы дэталь можа быць як удак­ладняючай, праясняючай і агаляючай задуму пісьмен­ні­ка, так і «сэн­са­вым фокусам, кандэнсатарам аўтарскай ідэі, лейт­ма­тывам твора» [135].

Дэталі ў творах могуць быць выдзеленымі, дэманструючымі ўлас­ную значнасць у мастацкай тканіне (у М. Гогаля, Ч. Дзікенса, К. Кра­пі­вы) і нейтральнымі, непрыкметнымі, «выпадковымі», пра­цу­ючымі на пад­тэкст (у Э. Хэмінгуэя, А. Чэхава, К. Чорнага, В. Бы­ка­ва). Сустрака­юц­­ца і эфектныя, часам экзатычныя дэталі (як пра­ві­ла, у творах аван­тур­на-прыгодніцкага характару).

Таму, што дэталь заўважаецца ў творы, у не­ка­торай ступені кан­трас­ці­руе з яго агульным фонам, садзейнічаюць кам­пазіцыйныя прыёмы: паў­торы, «буйны план», мантаж, рэ­тар­да­цыя (ад лац. retardatio — за­па­во­ленне, затрымка) і інш. Паў­та­ра­ю­чы­ся і набываючы дадатковыя сэн­сы, дэталь становіцца матывам (лейт­матывам), а часам наогул вырастае ў сім­вал. Дарэчы, сім­ва­ліч­ная дэталь можа быць вынесена ў загаловак тво­ра («На ростанях» Я. Коласа, «Плач перапёлкі» І. Чыгрынава і інш.).

Можна весці гаворку аб пэўнай спецыфіцы мастацкай дэталі ў за­леж­насці ад таго, да якога літаратурнага роду адносіцца твор, про­зай ці вер­шам ён напісаны. Так, у паэзіі значэнне мастацкай дэталі мо­гуць на­бы­ваць «тыя паэтычныя тропы і фігуры, якія ў кантэксце ўзбуй­няюцца, вы­растаюць да вялікага абагульнення і становяцца вель­мі значнымі ў ідэй­на-эстэтычных адносінах (аб’ёмныя мета­фа­ры А. Куляшова, А. Пы­сі­на, П. Макаля; бытавыя рэаліі, якія ўтва­ра­юць фокус вобраза ў М. Тан­ка, А. Вярцінскага, Д. Бічэль-Заг­не­та­вай)» [136].

Мастацтва дэталізацыі залежыць ад многіх фактараў. Най­больш моц­на на яго асаблівасці і якасны бок уплывае ін­ды­ві­ду­альны стыль пісь­менніка. Пэўную ролю адыгрываюць таксама куль­турныя традыцыі на­рода, краіны, рэгіёна, прыналежнасць пісь­мен­ніка да таго ці іншага лі­та­ратурнага напрамку, жанравая спе­цы­фі­ка твораў, на якія арыентуецца і па аналогіі з якімі стварае ўлас­ныя мастацкія рэчы пісьменнік.







Дата добавления: 2014-11-10; просмотров: 1242. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...

Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...

Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...

Методы анализа финансово-хозяйственной деятельности предприятия   Содержанием анализа финансово-хозяйственной деятельности предприятия является глубокое и всестороннее изучение экономической информации о функционировании анализируемого субъекта хозяйствования с целью принятия оптимальных управленческих...

Образование соседних чисел Фрагмент: Программная задача: показать образование числа 4 и числа 3 друг из друга...

Шрифт зодчего Шрифт зодчего состоит из прописных (заглавных), строчных букв и цифр...

Случайной величины Плотностью распределения вероятностей непрерывной случайной величины Х называют функцию f(x) – первую производную от функции распределения F(x): Понятие плотность распределения вероятностей случайной величины Х для дискретной величины неприменима...

Схема рефлекторной дуги условного слюноотделительного рефлекса При неоднократном сочетании действия предупреждающего сигнала и безусловного пищевого раздражителя формируются...

Уравнение волны. Уравнение плоской гармонической волны. Волновое уравнение. Уравнение сферической волны Уравнением упругой волны называют функцию , которая определяет смещение любой частицы среды с координатами относительно своего положения равновесия в произвольный момент времени t...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.012 сек.) русская версия | украинская версия