Студопедия — Сістэма эпічных відаў і жанраў
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Сістэма эпічных відаў і жанраў






У эпічным (ад ст.-грэч. epos — слова, роспавесць) родзе лі­та­ра­туры ар­­ганізоўваючым пачаткам твора з’яўляецца апавяданне (апо­вед — В. Ра­гойша) аб персанажах, іх лёсах, учынках, нейкіх ра­зу­мовых памк­нен­нях. Аснову эпасу складаюць падзеі, якія ўтвараюць сюжэт. Сю­жэт­насць — вельмі важная асаблівасць і прык­­мета эпічнага роду літаратуры. Эпіч­ны твор уяўляе сабой лан­цуг слоўных паведамленняў ці, прасцей ка­жу­чы, расповед аб тым, што адбылося раней. Апавяданне вядзецца як бы збо­ку і, як правіла, мае гра­матычную форму мінулага часу. Для апа­вя­даль­ніка (апа­ве­да­ча — В. Рагойша) з’яўляецца характэрнай пазіцыя ча­ла­­века, які ўспамінае аб тым, што мела месца раней. Дыстанцыя паміж ча­сам дзе­яння, што адлюстроўваецца, і расповеду аб ім складае ці не са­мую істотную рысу эпічнай формы.

У эпічных творах апавяданне падключае да сябе і як бы «аб­ва­лак­вае» выказванні дзеючых асоб — іх дыялогі і маналогі, у тым лі­ку і ўнут­ра­ныя. Паміж гэтымі моўнымі пластамі ідзе несупынны пра­цэс ак­тыў­на­га ўзаемадзеяння: тлумачэння, дапаўнення і ка­рэк­ці­роў­кі.

Творы эпічнага роду спаўна выкарыстоўваюць арсенал мас­тац­ка-вы­яў­ленчых сродкаў, даступных літаратуры, нязмушана і сва­бод­на ад­люст­роўваючы рэальнасць у часе і прасторы. Пры гэтым яны практычна не ведаюць абмежаванняў у аб’ёме тэксту. Эпічны род уключае ў сябе як ка­роткія апавяданні, так і шматтомныя ра­ма­ны-эпапеі.

Эпічны твор можа «ўвабраць» у сябе такую колькасць ха­рак­та­раў, аб­ставін, падзей, лёсаў, дэталей, якая з’яўляецца недаступнай не толькі тво­рам двух астатніх літаратурных родаў, але і наогул яко­му-небудзь ін­ша­му віду мастацтва. Пры гэтым апавядальная форма са­дзейнічае най­глы­бейшаму пранікненню ва ўнутраны свет ча­ла­ве­ка. З яе дапамогай усе­бакова абмалёўваюцца характары складаныя, шмат­састаўныя, не­за­вер­шаныя і супярэчлівыя, якія знаходзяцца ў ру­ху, станаўленні і развіцці. Зра­зумела, што каласальныя магчы­ма­сці мастацкага ўзнаўлення жыцця эпа­сам выкарыстоўваюцца не заў­сёды, аднак са словам «эпас» звязана ўяўлен­не аб адлюстраванні рэ­чаіснасці і ўнутранага свету чалавека ва ўсе­баковасці, цэласнасці і паў­наце.

Эпас валодае разнастайнымі прыёмамі і спосабамі кампазіцыйна-моўна­га вы­яў­­лен­ня (апі­санне, маналог, дыялог, аўтарская мова і мова пер­­са­на­­жаў, няў­лас­на-прос­тая мова), а таксама шматлікімі сродкамі ства­­рэн­ня воб­раза (учын­кі і дзе­янні персанажа, прамая аўтарская ха­рак­та­­­рыстыка, рас­­крыц­цё ха­рак­тараў праз мову, гаворачыя імёны і проз­ві­шчы, партрэт, пей­­заж, інтэр’ер і інш.).

Эпічныя творы пішуцца, як правіла, прозай, але сустракаюцца так­са­ма і вершаваныя эпічныя рэчы (старажытныя эпічныя паэмы, лі­та­ра­тур­ныя казкі і інш.).

Эпас выпрацаваў сваю сістэму відавых і жанравых форм, най­больш рас­паўсюджанымі ў якой з’яўляюцца раман, аповесць і апа­вя­данне. Ак­ра­мя таго, да эпічнага роду адносяць навелу, нарыс, пам­ф­лет, гумарэску (усе іх В. Рагойша лічыць жанравымі раз­на­від­на­сцямі апавядання), а так­са­ма празаічны абразок, фельетон, казку (вя­дома, літаратурную, а не фальк­лорную, як, дарэчы, і ўсе на­ступ­ныя жанры, што прыводзяцца намі ў яка­с­ці эпічных), анекдот, ле­ген­ду, паданне і некат. інш.

Раман (франц. roman — твор, напісаны на раманскіх мо­вах) — са­мы буйны від літаратурнага эпасу. У ім «шырока ахоп­ле­ны істотныя жыц­цёвыя з’явы пэўнага сацыяльнага асяроддзя, нацыі і эпо­хі, паказаны шмат­лікія характары ў іх развіцці, псіхалагічнай на­поўненасці, створаны раз­настайныя бытавыя малюнкі. Шматлі­касць галоўных і пабочных сю­жэт­ных ліній, якія існуюць па­ра­лель­на і перакрыжоўваюцца, не­аб­ме­жа­ва­насць у часе і прасторы, вя­лі­кая колькасць дзейных асоб рознага кштал­ту (станоўчых і ад­моў­ных), наяўнасць пазасюжэтных элементаў (аў­тарскія адступленні, устаў­ныя эпізоды, пейзажы, інтэр’еры, абрам­лен­ні) — усё гэта дае маг­чымасць раману стаць самым ёмістым, сін­тэ­тыч­ным відам су­час­­най літара­туры, эпасам нашага часу. Па здабытках ра­ма­на можна мер­каваць пра ўзровень развіцця нацыянальнай літаратуры ўво­­гу­ле» [210]. Раман мае даволі працяглую і багатую гісторыю свайго ста­наў­­лення і развіцця ў сусветнай літаратуры: яго вытокі ляжаць яшчэ ў ан­­тычнасці, у І ст. да н. э. («Дафніс і Хлоя» Лонга, «Залаты асёл» Апу­лея); затым раман праходзіць цэлы шэраг этапаў, вяршынным ся­род якіх з’яўля­ецца, несумненна, перыяд росквіту рэалістычнай яго разнавіднасці ў ХІХ ст. (творы А. Стэндаля, А. Бальзака, Ч. Дзі­кен­са, Л. Талстога, Ф. Дас­таеўскага і інш. пісьменнікаў). Немалыя зда­быткі раманнай прозы і ў бе­ларускай літаратуры (творы Я. Коласа, М. Га­рэц­кага, М. Зарэцкага, К. Чор­нага, Я. Брыля, І. Ме­ле­жа, І. Ша­мя­кі­на, І. Навуменкі, У. Карат­ке­ві­ча, І. Чыгрынава і цэ­ла­га шэрагу інш. аў­тараў). Надзвычай шырокая жан­равая па­літ­ра рамана (са­цы­яльна-бытавы, сацыяльна-псі­ха­ла­гіч­ны, гіс­­та­рыч­ны, прыгод­ніц­кі, палітычны, саты­рычны, фантастычны, ра­ман-уто­­пія і г. д.). На ас­нове вялізнага сюжэтна-падзейнага поля рамана ўзнік раман-эпапея — твор, у якім на шы­ро­кім фоне ўзнаўляюцца і асэн­соў­ва­юц­ца над­звы­чай важ­ныя, лё­­са­вы­значальныя падзеі для жыцця пэўнага на­ро­­да, нацыі, кра­і­­ны (кла­січ­­нымі прыкладамі рамана-эпапеі з’яўляюцца «Вай­­на і мір» Л. Тал­­сто­га, «Ціхі Дон» М. Шолахава; у беларускай лі­та­ра­ту­ры эпа­пей­ны ха­­рак­тар мае ў многіх сваіх момантах «Па­лес­кая хро­ні­ка» І. Ме­ле­жа»). Аб’яд­на­ныя агульнымі героямі і адзінай дум­кай, ра­ма­ны мо­гуць утва­раць цэ­лыя цыклы (шматтомная эпапея «Ру­гон-Макары» Э. За­­ля, тэт­ралогія на тэ­му заходнебеларускага жыц­ця В. Адамчыка, ва­ен­на-пар­ты­занская пен­та­логія І. Чыгры­на­ва і інш.).

Аповесць прадстаўляе сярэднюю форму ў эпічным родзе лі­та­ра­­туры. У ёй звычайна прысутнічае адна сюжэтная лінія, у выніку ча­го, у па­раў­нан­ні з раманам, мае месца значна меншы ахоп жыц­цё­вых падзей, сі­ту­а­цый. Як і раман, аповесць надзвычай раз­га­лі­на­ва­ная ў сваіх канкрэтных жан­равых выяўленнях. Аповесцей вельмі шмат у сусветнай літаратуры, бо яны, як правіла, абавязковыя ў твор­часці любога больш-менш знач­на­га пісьменніка-празаіка. На Бе­ларусі аповесці (як свае, уласныя, так і за­па­зычаныя, пе­ра­клад­ныя) з’явіліся вельмі даўно (нагадаем летапісную «Апо­весць мі­ну­лых часоў», агіяграфічную «Жыціе Ефрасінні По­лац­кай», са­цы­яль­на-бытавую «Аповесць пра Баву», рыцарскую «Алек­сан­д­рыя» і інш.). Новая беларуская літаратурная аповесць вядзе свой адлік з па­­­чатку ХХ ст. («Бацькава воля» Ц. Гартнага, «Ціхая плынь» і «Дзве ду­шы» М. Га­рэц­ка­га, «У палескай глушы» і «У глыбі Палесся» Я. Ко­ласа, «Ля­вон Буш­мар» К. Чорнага і інш.). Найбольш значны ўклад у развіццё бе­­ла­рускай аповесці другой паловы ХХ ст. унеслі та­кія пісьменнікі, як Я. Брыль, В. Быкаў, І. Пташ­нікаў, І. Шамякін, І. Ме­леж, І. На­ву­мен­ка, У. Ка­раткевіч, А. Асіпенка, А. Васілевіч, А. Куд­равец, А. Жук, Г. Да­лі­до­віч, В. Казь­ко, В. Іпатава і цэлы шэ­раг інш. аўтараў.

Апавяданне (альбо малая форма ў эпічным родзе літаратуры) уяў­ляе са­бой невялікі твор, у якім расказваецца, як правіла, пра ней­кі адзін вы­зна­чальны выпадак, здарэнне ў жыцці чалавека. У апа­вя­дан­ні адна сю­жэт­ная лінія з абмежаванай колькасцю дзеючых асоб, ха­рактары якіх ужо дастаткова сфарміраваныя. Апісанні ў апа­вя­дан­ні, як правіла, ад­сут­ні­чаюць, а калі і маюць усё-такі месца, дык ха­ракта­рызуюцца пры гэтым над­звычайнай сцісласцю. Свае вытокі лі­тара­турнае апавяданне вядзе з ма­лых фальклорных жанраў: казак, ле­генд, паданняў і г. д. Жанравымі раз­навіднасцямі апавядання, па­вод­ле В. Рагойшы і шэрагу інш. вучоных, з’яўля­юцца, як ужо ад­зна­ча­лася вышэй, навела (апавяданне з напружа­ным, драматычным дзе­яннем, лаканічным паказам не столькі знешніх па­дзей, колькі пе­ра­жыванняў і настрою персанажаў, нечаканым фіна­лам — «Бунт» Я. Ко­ласа, «Пяць лыжак заціркі» З. Бядулі і інш.), нарыс (мас­тацка-да­кумен­тальнае апавяданне з сапраўднымі падзеямі ў цэнтры і рэ­­аль­нымі персанажамі, што выступаюць пад сваімі прозвішчамі — «Зва­­ны ў прадоннях азёр» У. Караткевіча, «Дзівасіл» В. Палтаран і інш.), пам­ф­лет (вострае сатырычнае дакументальна-мастацкае апа­вя­данне, як пра­віла, на сацыяльна-палітычную праблематыку — «Го­рад жоўтага д’ябла» М. Горкага, «Берлінскі анучнік» К. Чорнага і інш.), гумарэска (не­вялічкае гумарыстычнае апавяданне — «Дзя­дзі­на» Ф. Багушэвіча, «Са­цыяліст» Я. Коласа і інш.). Па­чы­наль­ні­кам празаічнага апавядання ў но­вай беларускай літара­туры вы­сту­піў Ф. Багушэвіч («Палясоўшчык», «Тра­лялёначка» і інш.). Услед за ім дадзены від і жанр развівалі ў па­чат­ку ХХ ст. К. Каганец, Цётка, Яд­вігін Ш., Я. Колас, З. Бядуля, У. Галубок, М. Га­рэцкі і інш., а ў са­вец­кі час — К. Чорны, М. Лынькоў, Я. Скры­ган, Я. Брыль, В. Бы­каў, М. Стральцоў, У. Караткевіч, В. Адамчык, Б. Са­чан­ка і цэлы шэ­раг інш. аўтараў.

Побач з літаратурным эпасам вучоныя вылучаюць у складзе су­свет­нага прыгожага пісьменства народна-гераічны эпас [211]. Самы буй­ны і ран­ні прадстаўнік твораў народна-гераічнага эпасу — эпа­пея (ад ст.-грэч. epopoiï, ад é pos — слова, апавяданне і poié ö — ства­раю). Эпапея ў мно­гім дала штуршок развіццю эпасу літаратурнага. У эпапеі выявіліся ас­ноў­­ныя прыкметы народна-гераічнага эпасу, а ме­навіта: міфалагізм, вы­ключ­насць персанажаў і іх учынкаў, на­яў­насць высокай ідэі, над­звы­чай спакойная, нетаропкая манера апа­вя­дан­ня. Эпапеі адлюстроўвалі важ­ныя праблемы жыцця стара­жыт­ных народаў, і ў першую чаргу ба­раць­бу са знешнімі ворагамі-за­хоп­нікамі. Эпапеі мелі, як правіла, вер­ша­ва­ную форму і бытавалі пер­шапачаткова ў вусным выглядзе (у перадачы паэ­таў-выканаў­цаў — аэдаў, рапсодаў, бардаў і інш.), а затым былі за­фік­саваны пісь­мова. Амаль кожны народ стварыў свае ўласныя эпапеі і ста­­год­дзя­мі захоўваў іх у калектыўнай памяці. Найбольш вядомымі эпа­пе­­ямі ў сусветнай культурнай гісторыі з’яўляюцца шумера-акадскі «Сказ аб Гільгамешы», індыйскія «Махабхарата» і «Рамаяна», грэ­ча­скія «Ілі­я­да» і «Адысея», іспанская «Песня аб Сідзе», французская «Пес­ня аб Ра­лан­дзе», нямецкая «Песня аб Нібелунгах». Усходне­сла­вян­скі (у тым ліку і бе­­ларускі) народна-гераічны эпас прадстаўлены тво­рамі, значна мен­шы­мі па памеру ў параўнанні з прыведзенымі вы­шэй, аднак таксама на­пі­санымі ў адпаведнай манеры. Найбольш вядомым і распаўсюджаным жанрам усходнеславянскага народна-гераічнага эпасу з’яўляецца бы­лі­на («Ілля Мурамец», «Садко», «Мікула Селянінавіч» і інш.).

 







Дата добавления: 2014-11-10; просмотров: 1280. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...

Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

ФАКТОРЫ, ВЛИЯЮЩИЕ НА ИЗНОС ДЕТАЛЕЙ, И МЕТОДЫ СНИЖЕНИИ СКОРОСТИ ИЗНАШИВАНИЯ Кроме названных причин разрушений и износов, знание которых можно использовать в системе технического обслуживания и ремонта машин для повышения их долговечности, немаловажное значение имеют знания о причинах разрушения деталей в результате старения...

Различие эмпиризма и рационализма Родоначальником эмпиризма стал английский философ Ф. Бэкон. Основной тезис эмпиризма гласит: в разуме нет ничего такого...

Индекс гингивита (PMA) (Schour, Massler, 1948) Для оценки тяжести гингивита (а в последующем и ре­гистрации динамики процесса) используют папиллярно-маргинально-альвеолярный индекс (РМА)...

В теории государства и права выделяют два пути возникновения государства: восточный и западный Восточный путь возникновения государства представляет собой плавный переход, перерастание первобытного общества в государство...

Закон Гука при растяжении и сжатии   Напряжения и деформации при растяжении и сжатии связаны между собой зависимостью, которая называется законом Гука, по имени установившего этот закон английского физика Роберта Гука в 1678 году...

Характерные черты официально-делового стиля Наиболее характерными чертами официально-делового стиля являются: • лаконичность...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.01 сек.) русская версия | украинская версия