Студопедия — Тэорыі літаратурнага працэсу
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Тэорыі літаратурнага працэсу






 

Літаратурным працэсам называецца складанае, гістарычна і са­цы­яль­на абумоўленае развіццё і функцыянаванне лі­та­ра­­туры і з’яў, што ёй спа­дарожнічаюць, у пэўны часавы адрэзак у пэў­най краіне, рэгіёне альбо на­огул у свеце (літаратурны працэс у гла­бальным, сусветна-гістарычным маш­табе).

«Літаратурны працэс цесна звязаны з грамадска-палітычнымі аб­ста­ві­намі, пануючай ідэалогіяй у краіне, з філасофскай думкай, этыч­нымі прын­цыпамі і эстэтычнымі ідэаламі пэўнага часу, з рас­пра­цаванасцю лі­та­ратурнай мовы і развіццём розных відаў мас­тац­тва. <...> Для лі­та­ра­тур­на­га працэсу характэрны такія прык­меты, як ма­савасць і бес­пе­ра­пын­насць літаратурных з’яў і фактаў, пісьмен­ніц­кія ўзаемасувязі і ўза­е­ма­ўплы­вы, пераемнасць і развіццё літара­тур­на-мастацкіх традыцый» [215].

У кожны гістарычны момант літаратурны працэс уключае ў ся­бе як са­мі мастацкія творы, сацыяльна, ідэалагічна і эстэтычна не­­аднародныя і роз­наякасныя (ад высокіх узораў да эпігонскай, буль­варнай ці масавай лі­таратуры), так і формы іх грамадскага бы­та­­вання: публікацыі, выданні, лі­таратурную крытыку, водгукі вя­до­мых дзеячаў культуры, мастацтва, па­літыкаў, а таксама звычайных чы­тачоў, выказаныя з пэўнай нагоды і апуб­лікаваныя ў друку альбо за­натаваныя ў мемуарах ці эпісталярнай лі­та­ратуры. «Неад’емнымі кам­панентамі літаратурнага працэсу апошніх ста­годдзяў сталі як фак­ты літаратурнага «самапазнання» эпохі (праг­ра­мы літаратурнай твор­часці, літаратурныя маніфесты), так і барацьба роз­ных ідэйна-мас­тацкіх напрамкаў і плыней» [216].

Тэорыя літаратурнага працэсу асэнсоўваецца з дапамогай цэ­ла­­га шэ­ра­гу паняццяў-тэрмінаў, наконт змястоўнага напаўнення якіх няма поў­на­га адзінства ў асяроддзі літаратуразнаўцаў. Таму мы, наколькі нам гэта ўдас­ца, паспрабуем даць дадзеным па­няц­цям-тэрмінам найбольш шы­ро­ка­ўжывальную трактоўку.

Характарыстыку паняццяў-тэрмінаў тэорыі літаратурнага пра­цэ­­су не­абходна, на нашую думку, пачаць з літаратурна-мастац­ка­га альбо твор­чага метаду [217]. Пад ім, піша В. Рагойша, пад­ра­зу­мя­ва­ец­ца «сістэма гіс­тарычна абумоўленых творчых прынцыпаў, якімі мас­такі, блізкія па сва­іх ідэйна-мастацкіх пазіцыях, кіруюцца пры ад­боры, абагульненні і ацэн­цы жыццёвых з’яў» [218]. Паводле М. Ме­шча­раковай, мастацкім ме­та­дам называецца «асаблівы тып воб­раз­на­га бачання свету (канцэпцыя све­ту і чалавека); гістарычна сфар­мі­ра­ваны спосаб адлюстравання (узнаў­лен­ня і перастварэння, ты­пі­за­цыі) рэчаіснасці; агульны прынцып адбору, аба­гульнення і ацэн­кі жыц­цёвага матэ­рыялу, выяўлення ў ім галоўнага і яго мас­тац­ка-воб­раз­нага адлюст­равання; агульны тып падыходу пісь­мен­­ні­ка да рэ­ча­іс­насці. Паняцце метаду мастацкага ўключае ў сябе: 1) прын­­цыпы мас­тацкага адбору; 2) спосабы мастацкага аба­гуль­нен­ня; 3) прын­­цы­пы эстэ­тычнай ацэнкі рэчаіснасці з пазіцый ідэалу; 4) прын­цы­пы мас­тацкага ўвасаблення рэчаіснасці ў творах мас­тац­тва» [219]. Мас­тац­кі ме­тад «бывае рэаліс­тычны і нерэалістычны, пра­дук­тыўны (фар­мі­ру­­ю­чы мастацкую сістэму) і непрадуктыўны (утва­ра­ючы адзін лі­та­ра­тур­­ны напрамак)» [220]. Гісторыя развіцця су­свет­на­га прыгожага пісь­мен­ства ведае такія мастацкія (творчыя) метады, як барока, кла­сі­цызм, сен­ты­менталізм, рамантызм, рэалізм, на­ту­ра­лізм, мадэрнізм (маг­чыма, ужо мож­на весці гаворку і аб пост­ма­дэр­ніз­ме). На аснове прак­тычна ўсіх іх утва­рыліся адпаведныя лі­та­ра­тур­ныя напрамкі ў сва­ім канкрэтным сты­­­ля­вым выяўленні (г. зв. «вя­лікія стылі», па­вод­ле Дз. Ліха­чо­ва). Унутры лі­таратурных на­прам­каў (альбо як ад­га­лі­наванні ад іх) часам узні­­каюць лі­­та­ра­тур­ныя плыні (гра­ма­дзян­ская плынь у рускім ра­ман­тыз­ме; ім­прэ­сія­­нізм, футурызм і інш. у ма­дэрнізме), групоўкі («Бура і на­ціск», «Гё­цін­ген­скі гай» у Германіі, «Ар­замас» у Рассіі, «Маладняк», «По­­лы­мя», «Уз­выш­ша» на Бела­ру­сі) і школы («азёрная школа» ў анг­лій­скім ра­ман­тыз­ме, ку­ба­фу­ту­рызм у рускім футурызме і інш.). Самым буй­ным утва­рэн­нем, у якім (ці ў межах якога) развіваецца пе­ра­важ­ная боль­шасць літа­ра­ту­­ры цэлага кантынента альбо наогул усяго све­ту ў пэўны эпа­хальны ад­рэ­зак часу (перыяд), лічыцца мастацкая сіс­тэма — «спе­цы­фічна мас­тац­кая разна­віднасць гістарычна ўтво­ра­нага тыпу гра­мад­скай свя­домасці і дзей­­насці, якая валодае сваімі змяс­тоўнымі кам­па­нен­та­­мі і сваім тыпам су­вязей паміж імі, а зна­чыць, і сваімі самымі агуль­ны­мі асаблівасцямі мас­­тацкай формы» [221]. І. Вол­каў вылучае ў гіс­торыі су­свет­нага мас­тацтва і лі­­таратуры такія мас­тацкія сіс­тэ­мы [222], як антычная кла­сіка, гу­ма­ніс­тыч­ная літаратура Ад­раджэння, кла­сіцызм, літаратура Ас­вет­ніцтва ХVІІІ ст., ра­­ман­тызм, рэалізм, ма­дэрнізм.

Літаратурны працэс у глабальным (сусветна-гістарычным) маш­табе да­следуе параўнальна-гістарычнае літаратуразнаўства. Апош­няе пры гэ­тым цесна судакранаецца з гістарычнай паэтыкай, у цэн­тры ўвагі якой, як ужо адзначалася вышэй, — вывучэнне шля­хоў эвалюцыі асоб­ных мастацкіх прыёмаў і іх сістэм, а таксама ві­даў і жанраў прыгожага пісь­менства.

 







Дата добавления: 2014-11-10; просмотров: 855. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...

Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...

Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...

Психолого-педагогическая характеристика студенческой группы   Характеристика группы составляется по 407 группе очного отделения зооинженерного факультета, бакалавриата по направлению «Биология» РГАУ-МСХА имени К...

Общая и профессиональная культура педагога: сущность, специфика, взаимосвязь Педагогическая культура- часть общечеловеческих культуры, в которой запечатлил духовные и материальные ценности образования и воспитания, осуществляя образовательно-воспитательный процесс...

Устройство рабочих органов мясорубки Независимо от марки мясорубки и её технических характеристик, все они имеют принципиально одинаковые устройства...

Предпосылки, условия и движущие силы психического развития Предпосылки –это факторы. Факторы психического развития –это ведущие детерминанты развития чел. К ним относят: среду...

Анализ микросреды предприятия Анализ микросреды направлен на анализ состояния тех со­ставляющих внешней среды, с которыми предприятие нахо­дится в непосредственном взаимодействии...

Типы конфликтных личностей (Дж. Скотт) Дж. Г. Скотт опирается на типологию Р. М. Брансом, но дополняет её. Они убеждены в своей абсолютной правоте и хотят, чтобы...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.011 сек.) русская версия | украинская версия