Студопедия — Літаратура
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Літаратура






Арочка М.М., Дзюбайла П.К., Лаўшук С.С. На парозе 90-х. Літаратурны агляд.—Мн., 1993.

Асаблівасці развіцця літаратурнага працэсу ў Беларусі на сучасным этапе: Ма­тэ­рыя­­лы рэспубліканскай навукова-тэарэтычнай канферэнцыі.— Мн., 1979.

Васючэнка П.В. Драматургія і час.— Мн., 1991.

Васючэнка П.В. Сучасная беларуская драматургія.— Мн., 2000.

Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры: У 2 т.— Мн., 1968–1969.— Т. 1–2.

Гісторыя беларускай літаратуры ХХ ст.: У 4 т.— Мн., 1999–2003.— Т. 1–4.

Гніламёдаў У.В. Ад даўніны да сучаснасці.— Мн., 2001.

Дзюбайла П.К. Літаратурны працэс // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Бе­ла­русі: У 5 т.— Мн., 1986.— Т. 3.

Ідэйна-тэарэтычныя пытанні сучаснага літаратурнага працэсу.— Мн., 1987.

Каваленка В.А. Вытокі. Уплывы. Паскоранасць.— Мн., 1975.

Каваленка В.А. З пазіцый сучаснасці (агульны працэс літаратурнага развіцця).— Мн., 1982.

Каваленка В.А., Мушынскі М.І., Яскевіч А.С. Шляхі развіцця беларускай савецкай про­зы: Агульны рух і галоўныя тэндэнцыі.— Мн., 1972.

Лаўшук С.С. Сучасная беларуская драматургія.— Мн., 1977.

Лаўшук С.С. Станаўленне беларускай савецкай драматургіі (20-я – пач. 30-х гг.).— Мн., 1984.

Лаўшук С.С. Кандрат Крапіва і беларуская драматургія.— Мн., 1986.

Мушынскі М.І. Беларуская крытыка і літаратуразнаўства (20–30-я гады).— Мн., 1975.

Мушынскі М.І. Беларуская крытыка і літаратуразнаўства (40-я – першая палова 60-х га­доў).— Мн., 1985.

Рагойша В.П. Кантакты.— Мн., 1982.

Рагойша В. Літаратурны працэс // Рагойша В. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах: Дапа­можнік.— Мн., 2001.

Семяновіч А.А. Беларуская драматургія (дакастрычніцкі перыяд).— Мн., 1961.

Семяновіч А.А. Ад вытокаў да сталасці: Беларуская драматургія 1917–1945 гг.— Мн., 1978.

Хромчанка К. Беларуская мастацкая проза (канец ХІХ – пачатак ХХ ст.).— Мн., 1979.

Ярош М.Р., Бечык В.Л. Беларуская савецкая лірыка.— Мн., 1979.

ВЯДУЧыя напрамкі і плыні

Еўрапейскай і сусветнай літаратуры

ХVІ–ХХ стст.

 

Барока

Барока (ад італ. barocco, літаральна незвычайны, дзіўны; ёсць і ін­шыя этымалагічныя версіі-трактоўкі дадзенага слова-тэрміна) — адзін з вя­дучых стыляў у еўрапейскім мастацтве, які развіваўся над­звы­чай не­раў­намерна і несінхронна з сярэдзіны ХVІ ст. (Іспанія, Іта­лія) да 80-х гг. ХVІІІ ст. (Венгрыя, славянскія краіны). Барока ахапі­ла ўсе віды мас­тац­тва, наклала адбітак на асаблівасці навуковай і фі­ла­софскай думкі, на роз­ныя бакі культурнага жыцця і побыту. Нао­гул, можна з поўнай пад­ста­вай (і на гэта ўказвае большасць да­след­чы­каў дадзенага метаду і сты­лю) весці гаворку аб барочным све­та­по­глядзе і светаадчуванні.

Барока ўключыла ў сябе розныя ідэйныя плыні і мастацкія тэн­дэн­цыі. Яго шырока выкарыстоўвалі і прадстаўнікі Контр­рэ­фар­ма­цыі, і пра­тэс­танты, і праваслаўнае духавенства, і, вядома ж, два­ран­ская арыс­та­кра­тыя, а таксама сярэднія і бяднейшыя слаі тага­час­на­га насельніцтва.

Барока як мастацкі стыль вылучае дынаміка, афектнасць, па­тэ­ты­ка, тэат­ральнасць, ілюзіанізм, сутыкненне фантастыкі і рэ­аль­на­сці. Яго так­са­ма характарызуюць імкненне да антытэз, гіпербал, скла­даных метафар і на­­огул да ўсяго незвычайнага, нечуванага, на­ват сенсацыйнага. У тво­рах барочных аўтараў таксама шмат сха­лас­ты­кі, малазразумелых сі­ла­гіз­маў і г. д. Свет паўстае перад мастакамі ба­рока як хаатычны, пазбаўлены ўстой­лівасці; ён знаходзіцца ў ста­не пастаянных змен, якія нічога до­б­ра­га з сабой не нясуць. Тэма ілю­зорнасці шчасця, хісткасці жыццёвых каш­тоў­насцей, поўнай ула­ды над светам року і выпадку — адна з цэн­т­раль­ных тэм ба­роч­ных аўтараў. Позняе Адраджэнне з крызісам гу­ма­ніс­тыч­най ідэа­ло­гіі наклала, такім чынам, на борока свой выразны адбітак.

Літаратура барока прадстаўлена ў Іспаніі паэзіяй Гангоры-і-Ар­гатэ (г. зв. гангарызм), трагедыямі Кальдэрона, драмамі Тыр­са дэ Маліна, са­ты­­рай Кеведа-і-Вільегаса (у тым ліку і яго хіт­рун­скім раманам); у Іта­ліі — паэ­зіяй Т. Таса і Дж. Марына (г. зв. ма­ры­нізм); у Германіі — тра­ге­ды­ямі А. Гры­фіуса і Д. Лаэнштэйна, лі­ры­кай П. Флемінга і Ф. Шпе, ра­ма­нам Гры­мельсхаўзена; у Францыі — паэ­зіяй і прозай Т. д’Абінье, ра­ма­намі, бай­­камі і вершамі М. дэ Скю­дэры (г. зв. прэцыёзная лі­та­ра­ту­ра), ра­ма­на­мі Ш. Са­рэ­ля; у Англіі — трагі­камедыямі Ф. Бамонта і Дж. Флет­чара. Як ужо ад­­значалася ў самым пачатку пытання, барока ад­бі­лася і ў сла­вян­скіх лі­­таратурах, у прыватнасці, у творчасці Я. Мор­ш­ты­на, С. Твар­доў­ска­га (Поль­шча), А. Міхны (Чэхія), І. Гундуліча (Хар­ва­тыя), І. Ве­ліч­коў­скага, К. Са­ковіча (Украіна), С. Полацкага (Беларусь і Ра­­сія).

Дарэчы, барока знайшло таксама і сваіх тэарэтыкаў. Най­больш ары­гі­нальнымі сярод іх з’яўляюцца іспанец Б. Грасіян (трак­тат «Штодзённы ара­кул ці Мастацтва Асцярожнасці», 1647) і італь­я­нец Э. Тэзаўра («Пад­зор­ная труба Арыстоцеля», 1655).

К сярэдзіне ХVІІІ ст. барока ў яго арыстакратычна-пры­двор­ным ва­ры­янце трансфармуецца ў стыль ракако (фр. rococo — ма­лень­кія ка­мень­чыкі, ракавінкі), асноўная прыкмета якога — ге­да­нізм. У літаратуры ра­како, што імкнулася да камернасці, ін­тым­на­сці, атрымала развіццё ана­крэонтыка, галантная лірыка, розныя ві­ды «лёгкай паэзіі» (пасланні, экс­промты, элегіі).

Як зазначае адзін з самых дасведчаных даследчыкаў бе­ла­рус­ка­га лі­та­ратурнага барока А. Мальдзіс, «у беларускай літаратуры і шмат­моўнай лі­таратуры Беларусі барока найбольш выразна вы­я­ві­ла­ся ў пераходны пе­рыяд, асабліва ў другой палове ХVІІ — першай трэ­ці ХVІІІ стст. Бе­ла­рус­кае барока цесна звязана з ідэямі Контр­рэ­фар­мацыі, што асабліва ад­чу­ваецца ў містычнасці ідэалу і ры­та­рыч­най зададзенасці, але як мас­тац­кае светаўспрыманне значна шырэй за іх. Эстэтыка борока была крокам на­­перад у мастацкім развіцці Бе­ларусі. Тут сінтэзаваліся сярэдневяковыя і рэ­несансавыя тра­ды­цыі, упершыню скрыжоўваліся шляхі развіцця пісь­мовай лі­та­ра­ту­ры і фальклору» [237]. Барока на Беларусі прадстаўлялі та­кія аўтары, як С. По­лацкі, Д. Рудніцкі, М. Сарбеўскі (тэарэтык барока і на­о­гул пры­гожага пісьменства на Беларусі). Акрамя таго, яно выявілася да­­во­лі выпукла ў школьнай драме (у тым ліку і ў інтэр­медыях, якія по­бач з падобнымі творамі народнага тэатра стаяць ля вытокаў бе­ла­рус­кай на­цыянальнай прафесійнай драматургіі), ананім­най па­ра­дый­на-са­ты­рыч­най і гумарыстычнай паэзіі («Птушыны баль», «Ліст да Абу­ховіча», «Ка­за­не руске» і інш.), песенна-інтымнай лірыцы.







Дата добавления: 2014-11-10; просмотров: 1004. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

ТЕОРЕТИЧЕСКАЯ МЕХАНИКА Статика является частью теоретической механики, изучающей условия, при ко­торых тело находится под действием заданной системы сил...

Теория усилителей. Схема Основная масса современных аналоговых и аналого-цифровых электронных устройств выполняется на специализированных микросхемах...

Логические цифровые микросхемы Более сложные элементы цифровой схемотехники (триггеры, мультиплексоры, декодеры и т.д.) не имеют...

Предпосылки, условия и движущие силы психического развития Предпосылки –это факторы. Факторы психического развития –это ведущие детерминанты развития чел. К ним относят: среду...

Анализ микросреды предприятия Анализ микросреды направлен на анализ состояния тех со­ставляющих внешней среды, с которыми предприятие нахо­дится в непосредственном взаимодействии...

Типы конфликтных личностей (Дж. Скотт) Дж. Г. Скотт опирается на типологию Р. М. Брансом, но дополняет её. Они убеждены в своей абсолютной правоте и хотят, чтобы...

Характерные черты немецкой классической философии 1. Особое понимание роли философии в истории человечества, в развитии мировой культуры. Классические немецкие философы полагали, что философия призвана быть критической совестью культуры, «душой» культуры. 2. Исследовались не только человеческая...

Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит...

Кран машиниста усл. № 394 – назначение и устройство Кран машиниста условный номер 394 предназначен для управления тормозами поезда...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.031 сек.) русская версия | украинская версия