Студопедия — Класіцызм
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Класіцызм






Кла­сіцызмам (ад лац. classicus — узорны) называецца метад, на­прамак і стыль еўрапейскай мастацкай культуры другой паловы ХVІІ — па­чатку ХІХ стст.

Сутнасць класіцызму выявілася ў кананізацыі антычнай кла­сі­кі, ары­ентацыі на яе як на дасканалы ўзор для наследавання, у нар­ма­­тыў­на­сці эстэтычных крытэрыяў, ідэалізацыі і абстрактнасці воб­раз­­нага аба­гуль­нення (тыпізацыі) без усебаковага выяўлення пры гэ­тым не­паў­тор­на-асабовага (індывідуалізацыі). Класіцызм харак­та­ры­­зуецца універ­саль­на­сцю, бо ахапіў усе віды мастацтва, а таксама эс­тэтыку і крытыку. Для яго характэрна таксама пэўнае стылявое адзін­ства.

Як мастацкі метад класіцызм грунтаваўся ў многім на тра­ды­цыях Ад­раджэння (крыху забягаючы наперад, заўважым што ў кла­сі­цызме так­сама было вельмі шмат момантаў, якія ішлі ўразрэз з ад­ра­джэнскай дак­трынай), сінтэзуючы пры гэтым таксама ў пэўнай сту­пені і некаторыя да­сягненні барока.

Паэтыка класіцызму пачала складвацца ў эпоху позняга Ад­ра­джэн­ня ў Італіі (працы Л. Кастэльвестра і Ю. Скалігера). Аднак у яка­сці цэ­лас­най мастацкай сістэмы класіцызм выступіў толькі ў ХVІІ ст. у Фран­цыі ў перыяд умацавання і росквіту ў дадзенай краі­не абсалютызму. Пер­шым буйным тэарэтыкам французскага кла­сі­цыз­му стаў Ф. дэ Малерб, ад­нак закончанае сістэмнае выражэнне да­дзе­ны метад і стыль атрымаў у вер­шаваным трактаце Н. Буало «Паэ­тычнае майстэрства» (1674).

Працягваючы некаторыя традыцыі Адраджэння (пакланенне ан­тыч­ным пісьменнікам, вера ў розум, ідэал гармоніі і меры), кла­сі­цызм разам з тым з’яўляўся своеасаблівай антытэзай Рэнесансу. Гэ­та выяўлялася ў тым, што за знешняй гармоніяй у класіцызме ха­ва­ец­ца ўнутраная ан­ты­на­мічнасць светаадчування. Дадзеная ака­ліч­насць крыху родніць кла­сі­цызм з барока, хоць гэтыя метады ў ас­но­ве сваёй надзвычай розныя. Ро­да­вае і індывідуальнае, грамадскае і аса­бістае, розум і пачуццё, цы­ві­лі­за­цыя і прырода ў мастацтве Рэ­не­сан­су выступалі (праўда, у асноўным у тэн­дэнцыі) як адзінае гар­ма­ніч­нае цэлае. У класіцызме ж яны рэзка па­ля­ры­зуюцца. У аснове эс­тэ­тыкі класіцызму ляжаць прынцыпы ра­цыя­на­ліз­му, якія ад­па­вя­даюць філасофскім ідэям картэзіянства. Яны сцвяр­джаюць погляд на мастацкі твор як на поўнасцю штучнае ўтварэнне, ар­га­нізаванае ро­зумам і логікай, без якіх бы там ні было прымешак ін­ту­і­цыі, пад­свя­домага і г. д.

Эстэтыка класіцызму ўсталёўвае строгую іерархію жанраў, якія па­дзя­­ляюцца на два супрацьлеглыя полюсы: «высокія» і «ніз­кія». Сфера «вы­­сокіх» жанраў, да якіх адносяцца трагедыя, эпапея і ода (пісаліся да­дзе­­ныя жанры толькі вершам), — дзяржаўнае жыццё, важ­ныя гіс­та­рыч­ныя падзеі, міфалогія; героі твораў — манархі, пал­ка­водцы, вядомыя мі­фа­­лагічныя асобы, рэлігійныя падзвіжнікі. «Ніз­кія» жанры (камедыя, са­ты­­ра, байка) адлюстроўваюць прыват­нае паўсядзённае жыццё сярэдніх па свайму грамадскаму стано­ві­шчу і матэрыяльнай забяспечанасці лю­дзей. Часам у персанажную сфе­ру «нізкіх» жанраў пранікаюць і прад­стаў­­нікі вясковага і га­рад­ско­га плебсу. Прамежкавае месца адведзена «ся­­рэднім» жанрам — эле­гіі, ідыліі, пасланню, санету, песні. Кожны жанр у класіцызме мае строгія межы і яскрава выражаныя фармальныя прык­меты. Не да­пускалася спалучэння ў творах узвышанага і нізкага, тра­гічнага і ка­мічнага, гераічнага і звычайнага: што дазволена сатыры, тое не па­вінна быць у трагедыі; што з’яўляецца прыдатным для камедыі, тое ні ў якім разе не павінна выкарыстоўвацца ў эпапеі; і г. д. Вядучым жан­рам класіцызму стала трагедыя, звернутая да ад­люст­­равання важ­ней­шых грамадскіх і маральна-этычных праблем ве­ку. Грамадскія кан­ф­лік­ты паўстаюць у ёй адлюстраванымі ў ду­шах герояў, якія пастаўлены пе­рад неабходнасцю выбару паміж дзяр­­жаўным доўгам і асабістымі пам­к­нен­нямі. Самымі вядомымі фран­цузскімі трагікамі класіцыстычнага ча­су з’яўляюцца П. Кар­нэль і Ж. Расін. У класіцыстычную французскую ка­медыю найбольшы ўклад унёс Ж.Б. Мальер, у байку — Ж. Лафантэн, са­тыру — Н. Буало, ма­ра­­лістычную прозу — Ф. Ларашфуко.

Рацыяналістычны падыход вызначаў у класіцыстаў адносіны да па­э­тыч­най формы: кожны твор павінен быць строга пра­ду­ма­ным, кам­па­зі­цыя пабудавана лагічна, з суразмернасцю кожнай част­кі, стыль ха­рак­та­ры­завацца празрыстасцю, мова — лаканічнасцю і да­кладнасцю.

Асабліва строгія патрабаванні прад’яўляліся да драматычных жан­раў, перш за ўсё да трагедыі, якая павінна была складацца з пяці ак­таў. Ка­медыі маглі быць і трохактовымі (у ХVІІІ ст. пачынае з’яў­ляцца ўсё больш і больш аднаактовых літаратурных камедый; да гэ­та­га часу малыя фор­мы драмы развіваліся пераважна ў рэчышчы на­роднага тэатра), але ні ў якім разе чатырох- ці двухактовымі. Вель­мі строга сачылі тэарэтыкі кла­сіцызму за выкананнем прын­цы­пу трох адзінстваў — месца, дзеяння і ча­су, сфармуляваных яшчэ ў трак­татах Дж. Трысіна і Ю. Скалігера, якія ў сваю чаргу абапіраліся на «Паэтыку» Арыстоцеля. Згодна правілу адзін­ства месца, усё дзе­ян­не павінна адбывацца ў адным месцы — па­ла­цы, доме ці нават па­коі. Адзінства часу патрабавала, каб дзеянне п’есы аба­вязкова ўклад­валася ў сутачны адрэзак. Нарэшце, адзінства дзеяння вы­­му­ша­ла, каб падзеі, адлюстраваныя ў п’есе, мелі свой пачатак, раз­віц­цё і заканчэнне. Акрамя таго, у творы не павінна быць ніякіх «ліш­ніх» эпі­зодаў і дзеючых асоб — усяго таго, што не звязана з ас­ноў­ным дзе­ян­нем.

Пік у развіцці французскага класіцызму прыпадае на 60–80-я гг. ХVІІ ст. Затым ён крыху занепадае, а з пачаткам эпохі Асветніцтва зноў ад­раджаецца і існуе больш-менш стабільна да Вялікай фран­цуз­скай бур­жу­азнай рэвалюцыі, а таксама ў час яе. Асаблівы ўклад у французскі ас­вет­ніцкі класіцызм унеслі Вальтэр і М.Ж. Шэнье. Поў­насцю зніклі кла­сі­цыс­тычныя рысы з літаратуры Францыі толь­кі к 30-м гг. ХІХ ст.

Пад уплывам французскай літаратуры класіцызм развіваецца і ў ін­шых краінах Еўропы: у Англіі (А. Поп, Дж. Адысан), Італіі (В. Альф’е­ры, часткова У. Фаскола), Германіі (І. Готшэд, і асабліва прад­стаўнікі вей­марскага класіцызму ў асобах І.В. Гётэ і Ф. Шы­ле­ра), Расіі (А. Кан­це­мір, В. Традзякоўскі, М. Ламаносаў, А. Су­ма­ро­каў).

«На Беларусі, у Польшчы і Літве, — пішуць У. Конан і А. Маль­­дзіс, — тэндэнцыі класіцызму прыкметны з ХVІІ ст. як у тэо­­рыі (курсы паэ­тыкі і рыторыкі), так і ў мастацкай практыцы (пе­ра­важ­на ў ар­хі­тэк­ту­ры і сілабічнай паэзіі)» [238]. У якасці прыкладу ву­чо­ныя прыводзяць дзей­насць М. Сарбеўскага (тэорыя) і С. Полацкага (паэ­­зія, прычым у спа­лу­чэн­ні з барочнымі элементамі). Больш жа па­­сля­доўна, на думку гэтых жа дас­ледчыкаў, класіцызм у бе­ла­рус­­кай лі­таратуры і шматмоўнай лі­та­ра­ту­ры Беларусі выявіўся ў 2-й пал. ХVІІ — пач. ХІХ стст. у творчасці А. На­рушэвіча, А. Ням­­цэвіча, Ф. Багамольца, Т. Глінскай, І. Сакольскага, І. Га­­ля­неўскага, М. Карыцкага, М. Цяцерскага, К. Марашэўскага, І. Юрэ­ві­ча, а такса­ма ў ананімнай бурлескнай паэзіі («Таго дня вель­мі слаў­на­га», «Стары Восіп барадаты», «Уваскрасенне Хрыс­това» і інш.). Эс­тэ­ты­ка класіцызму наклала пэўны адбітак на твор­часць некаторых пісьмен­ні­каў ХІХ ст. (Я. Чачота, Я. Бар­шчэў­ска­га, В. Дуніна-Марцінкевіча).

У літаратуразнаўстве ў дачыненні да шэрагу рэчаў еўра­пей­скай лі­та­ра­туры ХІХ–ХХ стст. ужываецца тэрмін «неакласіцызм». Як ад­зна­ча­ец­ца ў ЛЭС, «літаратурныя з’явы, якія адносяцца да неа­кла­­сіцызму, пра­цяг­ваючы ў чымсьці традыцыі класіцызму, узніклі, ад­нак, пасля змены яго другімі накірункамі (не раней пач. ХІХ ст.) і ў роз­ных гістарычных умо­вах і нацыянальных літаратурах набылі роз­нае ідэйна-мастацкае зна­чэн­не. Неакласіцызм знаходзяць у «лёг­кай паэзіі», у вершах А. Майкава і М.Ф. Шчарбіны, у «парнас­цаў», у паэ­зіі і драматургіі рускіх сімвалістаў (І.Ф. Анен­скі, В.Я. Бру­саў, Вяч. Іваноў), у сучаснай французскай дра­ма­тур­гіі (Ж. Ануй, Ж.П. Сартр, Ж. Жыраду») [239].







Дата добавления: 2014-11-10; просмотров: 679. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Картограммы и картодиаграммы Картограммы и картодиаграммы применяются для изображения географической характеристики изучаемых явлений...

Практические расчеты на срез и смятие При изучении темы обратите внимание на основные расчетные предпосылки и условности расчета...

Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Тема: Составление цепи питания Цель: расширить знания о биотических факторах среды. Оборудование:гербарные растения...

В эволюции растений и животных. Цель: выявить ароморфозы и идиоадаптации у растений Цель: выявить ароморфозы и идиоадаптации у растений. Оборудование: гербарные растения, чучела хордовых (рыб, земноводных, птиц, пресмыкающихся, млекопитающих), коллекции насекомых, влажные препараты паразитических червей, мох, хвощ, папоротник...

Типовые примеры и методы их решения. Пример 2.5.1. На вклад начисляются сложные проценты: а) ежегодно; б) ежеквартально; в) ежемесячно Пример 2.5.1. На вклад начисляются сложные проценты: а) ежегодно; б) ежеквартально; в) ежемесячно. Какова должна быть годовая номинальная процентная ставка...

Основные разделы работы участкового врача-педиатра Ведущей фигурой в организации внебольничной помощи детям является участковый врач-педиатр детской городской поликлиники...

Ученые, внесшие большой вклад в развитие науки биологии Краткая история развития биологии. Чарльз Дарвин (1809 -1882)- основной труд « О происхождении видов путем естественного отбора или Сохранение благоприятствующих пород в борьбе за жизнь»...

Этапы трансляции и их характеристика Трансляция (от лат. translatio — перевод) — процесс синтеза белка из аминокислот на матрице информационной (матричной) РНК (иРНК...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.015 сек.) русская версия | украинская версия