Студопедия — Натуралізм
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Натуралізм






Слова «натуралізм» па паходжанню французскае (na­tu­ra­lis­me), ад­нак сваімі карэннямі ідзе ў познелацінскую эпоху (natura) і ў лі­та­раль­ным перакладзе абазначае тое, што сёння імянуецца «пры­ро­дай».

Натуралізмам называецца літаратурна-мастацкі метад, стыль і на­пра­мак, які характарызуецца ўсвядомленай устаноўкай на бес­ста­рон­ні аб’ек­ты­візм у паказе прыроднай і сацыяльнай рэчаіснасці, схіль­насцю да ўзнаў­лен­ня вонкавых з’яў жыцця без іх мастацкага аба­гульнення, пра­нік­нення ў ду­хоўную сутнасць. Натуралісты імк­ну­ліся да такога ад­лю­ст­ра­вання рэ­аль­насці і чалавечых харак­тараў, пры якім асаблівая ўвага на­да­валася быту і фі­зіялогіі. Апошнія, згодна з мер­каваннямі прыхільнікаў да­­дзе­нага ме­таду, надзвычай моцна абу­моўлівалі паводзіны і духоўны свет пер­санажаў.

Натуралізм у якасці адносна цэласнага літаратурна-мастацкага ме­та­ду і сты­лю (аднак, заўважым, усё-такі ў агульным рэа­ліс­тыч­ным рэ­чы­шчы) поў­насцю аформіўся ў самастойны літаратурны на­кі­рунак у раз­ві­тых лі­та­ра­турах Еўропы і ў літаратуры ЗША к апош­няй трэці ХІХ ст. Але асобныя яго спарадычныя і фрагментарныя пра­я­вы давалі аб сабе знаць і да гэтага ча­су (як прыклад — поз­ня­рым­скае выяўленчае мас­тац­тва, літаратура ба­ро­ка), а таксама пасля та­го, як натуралізм пакінуў літа­ра­турную авансцэну. На­туралізмам да­волі часта ў дачыненні да мастацтва называецца анты­са­цы­яльны, чыста біялагічны падыход да ча­лавека, а таксама скур­пу­лёзнае, «пра­такольнае» апісанне жыццёвых з’яў без іх кры­тыч­на­га адбору, са­цы­яль­на-філасофскага асэнсавання, мас­тацкага аба­гуль­­нення і ацэнкі. Відаць, тут можна весці гаворку аб пазачасавых, пазаэпахальных прыкметах тво­ра і мас­тацкага почырку аўтара.

Зарадзіўся натуралізм і праграмна аформіўся ў французскай лі­та­ра­ту­ры, а затым ужо пачаў паступова распаўсюджвацца, пры­чым з рознай сту­пенню актыўнасці, па Еўропе, а таксама ў ЗША. Ве­лізарную ролю ў яго ўзнікненні і фарміраванні адыгралі поспехі пры­родазнаўчых навук, перш за ўсё фізіялогіі, якая су­праць­па­ста­ві­ла эксперымент «ненаву­ко­вым» (тэрмін тагачасных фізіёлагаў) ме­та­дам пазнання. Філасофскай ас­но­вай на­туралізму стаў пазітывізм А. Кон­та, а эстэтычнай — тэорыі І. Тэ­на, увасобленыя ў яго пя­ці­том­най «Гісторыі англійскай літаратуры» і тэ­а­рэтычнай працы «Фі­ла­софія мастацтва». Літаратурнымі па­пя­рэд­ні­ка­мі натуралізму мож­на лічыць французскіх пісьменнікаў Шанфлёры, Л. Дзю­ранці, Г. Фла­бэра, братоў Э. і Ж. Ганкураў. Тэорыю нату­ралізму ў да­­чы­нен­ні да літаратуры распрацаваў і небеспаспяхова пас­прабаваў пры­­мя­ніць ва ўласнай творчасці Э. Заля. У свой час даволі значны рэ­за­нанс атрымалі зборнікі тэарэтыка-крытычных артыкулаў Э. Заля «Экс­пе­ры­ментальны раман» (1880), «Раманісты-натуралісты» (1881), «Нашыя дра­матургі» (1881) і інш., у якіх абгрунтоўваўся но­вы літаратурна-мас­тац­кі метад. Вакол Э. Заля ў сярэдзіне 1870-х гг. скла­лася цэлая на­ту­ра­ліс­тычная пісьменніцкая школа, якую прад­стаў­лялі Г. дэ Мапасан, Ж. Гю­ісманс, А. Сеар, П. Алексіс, А. Дадэ і інш. Дадзеная школа пра­іс­на­вала да канца 1880-х гг., а затым распа­ла­ся. З гэтага часу натуралізм губ­ляе тэарэтычную дакладнасць і за­хоў­ваецца ў якасці агульнай назвы роз­ных, але адзіных па паход­жан­ню літаратурных з’яў.

Натуралісты ставілі перад сабой задачу — вывучаць гра­мад­ства з той жа паўнатой, з якой прыродазнаўца даследуе прыроду. Мас­тацкае па­знанне яны прыраўноўвалі да навуковага. Мастацкі твор разглядаўся на­туралістамі «як чалавечы дакумент», а ас­ноў­ным эстэтычным кры­тэ­ры­ем лічылася паўната ажыццёўленага ў ім па­знаваўчага акта. Пе­ра­важ­ны інтарэс да побыту, да фізіялагічных ас­ноў псіхікі, недавер да ўсякага ро­ду ідэй абмяжоўвалі мастацкія маг­чымасці натуралістычнай літа­ра­ту­ры. Аднак пранікненне жыц­цё­вай праўды ў натуралістычныя творы ў яе скан­дэнсаваным, аба­гу­ле­ным выглядзе часам зводзіла да нуля тэа­рэ­тыч­ныя пабудовы іх аў­тараў і ў выніку абумовіла глыбокае мастацкае ўздзе­ян­не лепшых узо­раў гэтага пісьменства на сучаснікаў.

Для большасці пісьменнікаў-натуралістаў былі характэрнымі ўяўлен­­­ні аб прадвызначанасці лёсу чалавека яго фізіялагічнай пры­ро­дай, а так­са­­ма асяроддзем, у якім канкрэтны індывід вырас і сфар­міраваўся. І толь­кі асобныя пісьменнікі (як, напрыклад, Заля) здо­лелі вырвацца з палону фа­талізму.

Натуралісты не прымалі маралізавання ў мастацкай творчасці, бо лі­чы­лі, што адлюстраваная з навуковай дакладнасцю рэчаіснасць са­ма па са­бе з’яўляецца дастаткова выразнай. Яны сцвярджалі, што лі­таратура, як і навука, не мае права выбару матэрыялу, што для пісь­менніка няма не­прыдатных сюжэтаў альбо недастойных тэм — ад­сюль пашырэнне тэ­ма­тыкі натуралістычнай літаратуры, цікавасць да «простых» з’яў жыцця («Жэр­міні Ласертэ» братоў Э. і Ж. Ган­ку­раў, «Па­стка» Э. Заля). Аднак пад­началенасць матэрыялу, імкненне за­піс­ваць «пад дыктоўку жыцця» да­волі часта прыводзілі да бес­сю­жэт­насці («Цудоўны дзень» Сеара, «Услед за плынню» Гюісманса), а бяс­стра­стнасць — да грамадскай ін­дэ­фе­­рэнтнасці.

У 60–80-я гг. ХІХ ст. натуралізм пры ўсіх яго слабых месцах і не­да­хо­пах адыграў пэўную станоўчую ролю ў развіцці літаратуры: за­­свойваў но­выя тэмы, падымаў новыя пласты рэчаіснасці, паказваў жыц­цё людзей ма­лазабяспечаных і прыгнечаных, вывучаў узаема­дзе­­янне асобы і на­тоў­пу, ролю падсвядомага ў чалавечай псіхіцы. На­ту­ралізм увёў у лі­та­ра­ту­ру новыя прыёмы і сродкі мастацкага ад­люст­ра­вання жыцця. Зма­га­ю­чы­ся з ілжывым афіцыйным ап­ты­міз­мам, з мяш­чанскай ідэалогіяй і ма­рал­лю, праяўляючы шырокі дэ­ма­кра­тызм і вы­крывальны пафас, натуралізм са­дзейнічаў прагрэсу гра­мадскай думкі і мастацкага бачання свету.

Па-за Францыяй, у іншых краінах Еўропы і Паўночнай Аме­ры­кі, на­туралізмам у апошняй трэці ХІХ — пачатку ХХ стст. сталі на­­зываць па­добныя з’явы, якія ўзніклі ў асноўным на глебе ўласных мас­тацкіх за­па­трабаванняў, але, як правіла, не без пэўнага фран­цуз­ска­га ўплыву.

Так, у Германіі своеасаблівым пралогам натуралізму была кры­тыч­ная дзейнасць братоў Г. і Ю. Харт, а яго мастацкім увасаб­лен­нем — твор­часць А. Хольца і Г. Гаўптмана. Менавіта нямецкія пісь­меннікі-на­ту­ралісты стварылі г. зв. секундны стыль, што меў на мэ­це не толькі ка­пі­раванне пэўнага жыццёвага факта ў цэлым, але і пе­дантычную фік­са­цыю самых дробных яго элементаў. І яшчэ адна з асаб­лівасцей ня­мец­ка­га натуралізму: калі ў іншых нацыянальных лі­таратурах ён выявіўся ў пер­шую чаргу ў прозе і драматургіі, дык тут дадзены метад надзвычай моц­на заявіў аб сабе ў лірыцы. У Анг­ліі натуралізм паўплываў на твор­часць Дж. Мура і Дж. Гісінга. У ЗША дадзены мастацкі метад атрымаў вост­рую сацыяльную афар­­боўку ў С. Крэйна, Ф. Норыса, Х. Гарленда. У Іта­ліі ана­­ла­гіч­ным нату­ра­лізму рухам стаў верызм ( італ. verismo, ад. vero — праў­дз­і­вы), які прадстаўлялі Дж. Вергі, Л. Капуана і інш. У Іспаніі ба­раць­ба з фран­цузскім літаратурным уплывам ішла побач з ума­ца­ван­нем на­ту­ра­ліс­тычных прынцыпаў у творчасці Э. Басан і А. Валь­дэ­са. У Бельгіі прад­стаўніком натуралізму стаў К. Леманье. Пэўны ўплыў натуралізм ака­заў таксама на творчасць А. Стрынберга, Г. Іб­са­на і К. Гамсуна.

Некаторыя элементы паэтыкі натуралістаў знайшлі працяг у імп­рэ­сія­нізме, сюррэалізме, «плыні свядомасці», тэатры абсурду і шэ­рагу ін­шых «нерэалістычных» плыней, а таксама ў творчай прак­ты­цы асобных пісь­меннікаў-рэалістаў ХХ ст.

У Расіі ўплыў натуралізму даволі моцна адчуваецца ў твор­ча­сці Дз. Ма­міна-Сібірака і П. Бабарыкіна. Рускую ж «натуральную шко­лу» нель­га атаясамліваць з натуралізмам, бо яна, па-першае, узнік­ла амаль што на два дзесяткі гадоў раней таго часу, калі на­ту­ра­лізм заявіў аб сабе ў Еў­ропе, а, па-другое, была формай ста­наў­лен­ня крытыч­нага рэалізму.

У беларускай мастацкай культуры натуралізм у сувязі з тым, што пе­рад беларускімі мастакамі ў тыя часы стаялі іншыя, ад­ра­джэн­цка-ас­вет­ніц­кія задачы, не аформіўся ў самастойны накірунак з улас­най эстэ­тыч­най праграмай. Разам з тым па аналогіі з на­ту­ра­ліз­мам могуць ацэнь­вац­ца асобныя недахопы (празмерная блізкасць воб­разнай сістэмы да эм­пі­рыч­ных форм быцця, залішні этна­гра­фізм, абмежаванае бытапісанне) ран­няй беларускай паэзіі, прозы, дра­матургіі, пачатковыя стадыі тэат­раль­нага і выяўленчага мас­тац­тва. Усё гэта было абумоўлена цяж­кас­ця­мі станаўлення мастацкага пра­фесіяналізму пры практычна поўнай ад­сут­насці нацыянальных тра­дыцый.

 







Дата добавления: 2014-11-10; просмотров: 655. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...

Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...

Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...

Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

Понятие о синдроме нарушения бронхиальной проходимости и его клинические проявления Синдром нарушения бронхиальной проходимости (бронхообструктивный синдром) – это патологическое состояние...

Опухоли яичников в детском и подростковом возрасте Опухоли яичников занимают первое место в структуре опухолей половой системы у девочек и встречаются в возрасте 10 – 16 лет и в период полового созревания...

Способы тактических действий при проведении специальных операций Специальные операции проводятся с применением следующих основных тактических способов действий: охрана...

ЛЕЧЕБНО-ПРОФИЛАКТИЧЕСКОЙ ПОМОЩИ НАСЕЛЕНИЮ В УСЛОВИЯХ ОМС 001. Основными путями развития поликлинической помощи взрослому населению в новых экономических условиях являются все...

МЕТОДИКА ИЗУЧЕНИЯ МОРФЕМНОГО СОСТАВА СЛОВА В НАЧАЛЬНЫХ КЛАССАХ В практике речевого общения широко известен следующий факт: как взрослые...

СИНТАКСИЧЕСКАЯ РАБОТА В СИСТЕМЕ РАЗВИТИЯ РЕЧИ УЧАЩИХСЯ В языке различаются уровни — уровень слова (лексический), уровень словосочетания и предложения (синтаксический) и уровень Словосочетание в этом смысле может рассматриваться как переходное звено от лексического уровня к синтаксическому...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.01 сек.) русская версия | украинская версия