Студопедия — Просьба за будучыню.
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Просьба за будучыню.

 

 

Просьба за будучыню.

СПАДЗЯЮСЯ, ўсё што будзе напісана мною прачытаюць мае ўнукі. Прачытаюць і зразумеюць свайго дзеда: што ён быў за чалавек? Чаго хацеў ад жыцця? Узяць ад яго сабе і даць другім людзям!

Даць! Іменна - даць! Даць надзею і – спадзяванне, што заўтрашняе жыццё, жыццё маіх ўнукаў, не павінна быць цёмным і непанятным ні ім, ні іхнім бАЦЬКАМ, бо гэта было б няправільна, не па-людску. На вялікі мой жаль, сёння такое становішча ў маёй галаве і не толькі ў маёй.

Пішуць у газетах: пераходны перыяд наступіў сёння для больш забяспечанага жыцця нашага народа. Толькі ніхто не можа растлумачыць адкуль і куды наша грамадства пераходзіць!? Ад нішчаты - да яшчэ большай нішчаты? Ці пераходзім ад вялікага дабрабыту – да яшчэ большага і найвялікшага дабрабыту? Ці як і куды гэты “пераход” разумець? Калі ён наступіў гэты пераход? Учора? Ці прыйдзе заўтра? А можа ўжо перайшлі некуды другія людзі, а я дурань і непрыкмеціў куды і ў які бок усе падаліся. Не прыкмеціў? Такога цудоўнага кірунку не прыкмеціў! Ну, цяпер і сам, увогуль, зразумеў! - Дурань! Не ўбачыў, не адчуў? Другія людзі адчулі, што пераход яны зрабілі, бо гавораць мне, што зажылі яны ўжо прыстойна і нават забяспечыць сумелі сваіх дзяцей і ўнукаў! Можа я праспаў такі важны момант у жыцці?….

Некаторыя людзі гавораць, што нікуды ніхто не пераходзіць, бо мы ўсе стаім на адным і тым жа месцы і будзем так стаяць яшчэ доўга на гэтым месцы бо таксама ніхто не ведае, хто і якую дасць каманду? Ці - то Амерыка, ц і - то Масква? Бо, самастойна, мы беларусы, без нейкай і нейкага каманды самі не імеем права анікуды і ні ў які бок рыпацца. Ні- ні! Чаму і хто гэтак хоча каб без нейкай каманды народ нікуды не рыпаўся таксама ніхто не можа, ці не імее права, нават, і аб’ясніць. Цёмны лес у лёсе беларусаў? А на двары - 2009 год. Яго канец. Снежань месяц. Снегу няма і веры ў канец цемры, ў заўтрашні дзень таксама няма. Цямняць палітыкі з аб’яднаннем Беларусіі і Расіі. Цямняць ужо даўно, а людзям трэба жыць сёння і знаць хочацца, хоць што – небудзь, пра заўтра. Як яно будзе выглядзець - тое заўтра? Нявідаць! А чаму нявідна заўтрашняга дня? Можа нехта хоча каб беларусы былі без зроку? Хто? Хто гэтага хоча - ён наш вораг! Бо відушчымі павінны быць усе людзі і нават зверы. Вядома, сляпому вельмі цяжка жыць на белым свеце. Гэта неабходна каб проста жыць. Багата ці бедна – але жыць! Так дано прыродай! Хто нас усіх абманвае?.... Хто? Дзе адказ? Хто яго дасць нам, беларусам, калі не мы самыя! Беларусы? Запытаем адзін у другога! Хто і што мы, ў сябе, на нашай зямлі? Ці можа зямля і не наша ўжо? Дык хто распараджаецца нашым лёсам? Чаму не мы? Хто мы і куды ідзём? Спытаем у тых, хто нас вядзе? Спытаем сёння, бо заўтра мажа здарыцца будзе і позна. Бо будзе пройдзена кропка варочання?! Толькі сёння! Сёння!

Запытаем пра што, аб чым? Чаму наш беларускі народ гэтак дрэнна жыве? Не, сёння не ўсе жывуць дрэнна. Некаторыя не прапусцілі свой шанс для уладкавання свайго дабрабыту. Праўда, такое не кожнаму дадзена, бо ёсць жа і сумленныя людзі. Таргаваць з наварам не кожнаму па ягонаму характару, бо трэба абманваць пакупнікоў, інакш нічога не заробіш бо з’ядуць увесь прыбытак налогі. Ад іх таксама трэба бараніцца толькі абманам, другой дарогі нямашака.

Рабочыя на заводзе, што атрымоўваюць за сваю працу? Зыходзячы з якіх тарыфных часавых ставак? Якія ў іх нормы часу, расцэнкі?

- Савецкая сістэма засталася на заводзе! Усё той жа АПІЗ? Сістэма аплаты працы, як і раней адбываецца па правілу, якое называецца правілам трох п “ППП” (расшыфроўваецца, як ПОЛ-ПАЛЕЦ - ПАТАЛОК. Гэта адзначае, што нарміроўшчык, каб ацаніць працу рабочага, спачатку глядзіць у пол, затым у паталок і - высасвае расцэнку з пальца.)

Вось і ўся “перабудова” ў нашым родным беларускім дзяржаўным эканамічным строі.

Дык калі эканамісты лічаць нормы па правілу ППП, які тут рынак? Дзе ён? Хіба правілы ў рыначнай эканоміцы бываюць з трох літар “ППП” Добра – з трох літар, а не з трох пальцаў!

Раней недзе, аўтар гэтых радкоў, чуў ці чытаў, што савецкая сістэма не можа сама па сабе неяк аднавіцца, рэстаўравацца бо спробы былі, але без усялякіх станоўчых вынікаў. Атрымоўваецца, што без дапамогі із-за рубяжа сістэма наша не можа ніяк памерці, ці неяк аднавіцца і павярнуцца тварам да свайго народу. Дык што рабіць? Каму? Дзе выйсце з тупіковай сітуаціі?

Якія партыі, палітычныя сілы згодны і гатовыя каб павесці беларускае грамадства да прызнанага ва ўсім свеце парадку, які завецца дэмакратыяй? Хто возьме на сябе такую вялікую адказнасць? Каму паверыць Беларускі народ? Ды ці згодзіцца даверыцца? Яго ж яшчэ трэба разбудзіць! Бо ён спіць моцным сном, паверыўшы абяцанкам камуністычнай партыі яшчэ ў 1917 годзе. А хто разбудзіць гэты працавіты і даверлівы народ? Што народ адурманілі, абманулі, цяпер, слава Богу, зразумелі шмат хто, але не ўсе зразумелі, што перастойку гэтую патрэбна рабіць самім, тутэйшым людзям. У Піцеры, ці ў Маскве могуць, зразумела, арганізаваць план і для беларусаў! Толькі жыць па чужых рахунках прыйдзецца нам цяжэй, працаваць прыйдзецца, акрамя як на сваіх паноў дык яшчэ і на маскоўскіх, піцерскіх ці амерыканскіх. Вось так.

Разумей, што пан – беларус зможа дагаварыцца і з маскоўскім, і з піцерскім, і з амерыканскім панамі. А што пасля іхніх дамоўленнасцей, будзе як жыць, беларускі мужык - рабочы? Га? Лепей ці горай? Хто адкажа?

Хто падскажа: як жыць беларускаму народу!?

Раней нас усіх вучылі: ” грошай скора зусім на цэлым свеце не будзе! Камунізмам такія ўмовы жыцця будуць звацца! Пры камунізме ўсім жыцца будзе вельмі добра: ад кожнага - па яго здольнасцях, кожнаму – па яго патрэбнасцях! Вось як будзе хутка!“. Вучылі маё пакаленне працаваць за “дзякуй”. Працаваў і я за трывалую валюту, якой імя: “дзякуем цябе за добрую працу!”. Такую сістэму аплаты працы народ празваў па - свояму: “Ты работай дурачок - мы дадзім табе значок!”. Ці - так: ”З аднаго металла льюць медаль за бой, медаль за труд.” Так тлумачылі дарагую цану працы рабочых і служачых нашы рукавадзіцелі – камуністы.

Як быццам, звычайную паўсядзённую працу можна зраўняць з полем бою!?

Якіх толькі “грошай” не прыдумвалі, толькі каб не плаціць вартай чалавека заработную плату.

Цвёрдая “валюта” сённяшнега дня таксама ёсць, патурбаваліся аб народным “дабрабыце”. Прыдумалі нам нашы правадыры - дывідэнды на акцыі заводаў і фабрык, якія атрымаў ці купіў грамадзянін за чэкі імушчаства!

Натхнілі. Надзею падаравалі. Чакай, скора яны (акцыі) будуць вельмі дарагімі! Навошта табе гэтыя дробныя дывідэнды за іх!? Вось лепш прадасі іх апасля, як будзе высокая цана на іх – адразу станеш багацеем! Толькі трэба дачакацца. Абавязкова набрацца цярпення і дачакацца патрэбнага і выгаднага для цябе часу. Трывай! Чакай! Потым станеш забяспечаным, чалавекам бо аб гэтым дзённа і ночна клапоціцца тваё начальства. Яно, начальства, за цябе перажывае і турбуецца! Навошта табе нават і хвалявацца! Чакай.

Прыкладна такім чынам, методыкай такой дзержаць працоўны народ чыноўнікі ў літаргічным сне.

Ашчадны банк – надзейны схрон для тваіх зберажэнняў! - Людзі верылі дзяржаве. А як жа? Яна ж – свая, народная. Наша. Яна свой народ не абмане!?

Абманула родная дзяржава сваіх грамадзян!

Усе грошыкі, якія былі ў народа беларускага, што збіраліся дзесяцігоддзямі – выграблі да капейкі.

Чыноўнік – ён жа есці хоча, болей чым сам народ?!

Аграбілі! Абакралі!

А ні ў воднага чынушы нават волас з галавы не ўпаў. “Ніхто не вінаваты, што вялікая дзяржава СССР развалілася, як картачны домік!?” – так апраўдваліся чыноўнікі. Як гэта ніхто? А вы чыноўнікі? Вы ж былі ў руля! Вы ж кіравалі ўсім гэтым працэсам! Хто ж яшчэ акрамя вас? Рабочы, селянін, настаўнік, доктар, вучоны – не. А ніхто, апрача чыноўнікаў – функцыянераў, у дзяржаве не павінен несці адказнасці за памылкі дзяржаўнага апарата.

 

Памылкі такой цяжкасці, як разрушэнне дзяржавы і абкраданне ўсяго насельніцтва падчыстую не павінны праходзіць без аніякага адказу з боку дзяржаўных чыноўнікаў.

Абавязкова патрэбны суд.

Які суд? Хто будзе суддзямі на ім? На такія пытанні каб адказаць неабходна неяк і самім чыноўнікам трохі паварушыць мазгамі і ўнясці свае асабістыя прапановы - меркаванні сваім выбаршчыкам, грамадзянам цераз СМІ, тэлебачанне і гэтак далей. Адным словам, трэба неяк усё-такі пачаць апраўдвацца, пахіліць свае службовыя галовы перад сваім сумленнем (калі там што-небудзь ёсць) і пачаць перамовы са сваім абманутым народам.

Гэта ж не проста абман!

Гэтакае становішча улады - абманшчыцы трэба неяк паціху выпраўляць, рэабілітоўвацца. Увесь мір разумее, што улада КПСС як-быццам памерла, але ніхто не можа паказаць месца дзе яна пахавана?

- А чаму няма месца пахавання?

Аўтар такіх думак разумее гэты момант, як гістарычнай памылкай цэлай эпохі так званага сацыялізма. Бо калі не атрымалася з пабудовай нейкага сацыялізма, то што, нам простым людзям, будуюць чыноўнікі сёння?

Ідзе ж перабудова! З чаго? І ва ў што?

Можа лепей давайце так зробім? - Аддайце дарагія нашы чыноўнікі народу ўжо тыя грошы што вы, укралі ў народа, а далей і перастрайвайце свой апарат, абнаўляйце, збаўляйцеся ад карупцыі і гэтак далей.

Аддайце награбленае! Усе просім!

Аддайце па - харошаму. Так?

А далей – кіруйце! Абкрадайце нас непрыкметна для нас.

Толькі непрыкметна!

Усе просім, каб непрыкметна абкрадвалі сваіх грамадзян!

Калі ласка! Павышайце сваю кваліфікацыю паважаныя чыноўнікі ў такой далікатнай справе, як рабаванне свайго народу.

Вельмі вас усе просім!

25.01.2010г. Завінскі дзядзька.




<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
ПРОСЬБА ТРОЯНЦА. | Skype - kris_tina1978

Дата добавления: 2015-10-19; просмотров: 332. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...

Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...

Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

ТЕОРЕТИЧЕСКАЯ МЕХАНИКА Статика является частью теоретической механики, изучающей условия, при ко­торых тело находится под действием заданной системы сил...

СПИД: морально-этические проблемы Среди тысяч заболеваний совершенно особое, даже исключительное, место занимает ВИЧ-инфекция...

Понятие массовых мероприятий, их виды Под массовыми мероприятиями следует понимать совокупность действий или явлений социальной жизни с участием большого количества граждан...

Тактика действий нарядов полиции по предупреждению и пресечению правонарушений при проведении массовых мероприятий К особенностям проведения массовых мероприятий и факторам, влияющим на охрану общественного порядка и обеспечение общественной безопасности, можно отнести значительное количество субъектов, принимающих участие в их подготовке и проведении...

Методика обучения письму и письменной речи на иностранном языке в средней школе. Различают письмо и письменную речь. Письмо – объект овладения графической и орфографической системами иностранного языка для фиксации языкового и речевого материала...

Классификация холодных блюд и закусок. Урок №2 Тема: Холодные блюда и закуски. Значение холодных блюд и закусок. Классификация холодных блюд и закусок. Кулинарная обработка продуктов...

ТЕРМОДИНАМИКА БИОЛОГИЧЕСКИХ СИСТЕМ. 1. Особенности термодинамического метода изучения биологических систем. Основные понятия термодинамики. Термодинамикой называется раздел физики...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.011 сек.) русская версия | украинская версия