Студопедия — Рэцэнзенты. Вызначэнне фенаменалогii
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Рэцэнзенты. Вызначэнне фенаменалогii






А.В.Прадзеіна, канд. пед. навук, заг. навукова-даследчага ад­дзела Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

 

Рэкамендавана да друку прэзідыумам навукова-метадыч­нага савета Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў (пратакол № 4 ад 13.01.2009 г.)


ЗМЕСТ

 

Агульныя патрабаванні да дзяржаўнага экзамену па біблія­графазнаўстве............................................................................................  
   
Раздзел І. Агульнапрафесійныя і спецыяльныя дысцыпліны....  
Тэорыя, арганізацыя і тэхналогія бібліяграфічнай дзейнасці............  
Інфармацыйна-бібліяграфічнае забеспячэнне галіновых ком­плек­саў.................................................................................................................  
Аўтаматызаваныя бібліятэчна-інфармацыйныя сістэмы і сеткі........  
   
Раздзел ІІ. Дысцыпліны спецыялізацый.........................................  
Бібліятэчае абслугоўванне дзяцей і юнацтва.......................................  
Маркетынг бібліятэчнай справы...........................................................  
Інфармацыйнае забеспячэнне навукова-тэхнічнага і медыцын­ска­га комплексу.....................................................................................................  
Бібліятэчна-бібліяграфічнае краязнаўства...........................................  
Аўтаматызаваныя бібліятэчныя і інфармацыйныя сістэмы...............  
Кнігазнаўства і менеджмент кніжнага гандлю....................................  
Дзейнасць бібліятэк па арганізацыі вольнага часу.............................  
Навукова-метадычная дзейнасць бібліятэк.........................................  
   
Літаратура.............................................................................................  

АГУЛЬНЫЯ ПАТРАБАВАННІ ДА ДЗЯРЖАЎНАГА

ЭКЗАМЕНУ ПА БІБЛІЯГРАФАЗНАЎСТВЕ

 

Дзяржаўны экзамен – гэта падвядзенне вынікаў навучання выпускніка, праверка яго тэарэтычнай і практычнай пад­рых­тоў­кі да прафесійнай бібліяграфічнай дзейнасці. Ён право­дзіц­ца па агульнапрафесійных і спецыяльных інфармацыйна-бібліяграфічных дысцыплінах, па кожнай з якіх уключаны га­лоў­ныя пытанні, а таксама па дысцыплінах спецыялізацый.

Пры вывучэнні аўтаматызаваных бібліятэчна-інфарма­цый­ных сістэм неабходна звярнуць увагу на спецыфіку бібліягра­фіч­най дзейнасці (працэсаў бібліяграфавання, бібліяграфіч­на­га пошуку, бібліяграфічнага абслугоўвання) у аўтаматызава­ным рэжыме.

Пры падрыхтоўцы студэнтаў да экзамену па раздзеле “Тэо­рыя, арганізацыя і тэхналогія бібліяграфічнай дзейнасці” не­аб­ходна звярнуць асаблівую ўвагу на пытанні, звязаныя з формамі, тыпамі, жанрамі бібліяграфічнай прадукцыі; на функцыянальную, кампанентную і відавую структуры біблія­гра­фічнай практычнай дзейнасці; на структуру і змест раз­віц­ця бібліяграфазнаўства як навукі аб бібліяграфіі. З аргані­за­цыі і тэхналогіі бібліяграфічнай работы ў бібліятэцы неаб­ход­на ведаць методыку і тэхналогію працэсаў бібліяграфа­ван­ня, бібліяграфічнага абслугоўвання і бібліяграфічнага по­шу­ку, арганізацыю ДБА, пытанні кіравання і арганізацыі бібліяграфічнай работы бібліятэк Беларусі і іншых краін.

Пры вывучэнні інфармацыйна-бібліяграфічных курсаў трэ­ба найперш усвядоміць спецыфіку інфармацыйных патрэб­нас­цей розных катэгорый карыстальнікаў, склад дакумент­ных патокаў і масіваў, характар інфармацыйна-бібліяграфіч­на­га забеспячэння розных галін ведаў і сфер грамадскай прак­тыкі, асаблівасці арганізацыі, методыкі і тэхналогіі ін­фар­ма­цыйна-бібліяграфічнага забеспячэння навукова-тэхніч­на­га і медыцынскага комплексу, сацыяльна-гуманітарнага і мастацка-эстэтычнага комплексаў.


Р А З Д З Е Л І

АГУЛЬНАПРАФЕСІЙНЫЯ І СПЕЦЫЯЛЬНЫЯ ДЫСЦЫПЛІНЫ

 

Тэорыя, арганізацыя

і тэхналогія бібліяграфічнай дзейнасці

 

1. Бібліяграфія як галіна грамадскай дзейнасці

Узнікненне і трансфармацыя паняцця “бібліяграфія”. Су­час­ныя ўяўленні аб бібліяграфіі, бібліяграфічнай дзейнасці. Да­кументаграфічны, кагнітаграфічны і іншыя падыходы да раз­гляду бібліяграфіі (бібліяграфічнай дзейнасці) як грамад­скай з’явы.

Бібліяграфічная інфармацыя як разнавіднасць сацыяльнай інфармацыі і як крытэрый (прынцып) адмежавання бібліягра­фіч­ных з’яў ад небібліяграфічных. Бібліяграфічная інфарма­цыя і бібліяграфічныя веды (В.А.Факееў). Непарыўная сувязь бібліяграфічнай інфармацыі з тэкстам і адчужанасць ад яго (Н.А.Сляднева). Прагнозная, латэнтная, афінная, постэды­цый­­ная бібліяграфічная інфармацыя (бібліяграфія).

Роля бібліяграфіі ў развіцці грамадства. Уплыў гісторыка-культурных, сацыяльна-эканамічных, тэхналагічных, навуко­вых фактараў на асаблівасці яе развіцця.

 

2. Функцыянальная структура бібліяграфіі

Канцэпцыі функцыянальнай дапаможнасці і самастойнасці бібліяграфіі (бібліяграфічнай інфармацыі) як грамадскай з’я­вы.

А.П.Коршунаў аб асноўных грамадскіх функцыях біблія­гра­фіі. Дваістасць бібліяграфічнай інфармацыі як адлюстра­ван­не дваістасці адносін “дакумент – спажывец інфармацыі”. Фарміраванне бібліяграфічных (дакументальна-бібліяграфіч­ных) патрэбнасцей (агульных, групавых, індывідуальных). Адпа­веднасці паміж асноўнымі дакументальна-бібліягра­фіч­ны­мі патрэбнасцямі і асноўнымі характарыстыкамі дакумен­таў. Пошукавая, камунікатыўная і ацэначная – асноўныя (сут­нас­ныя) функцыі бібліяграфічнай інфармацыі. Знешнія функ­цыі бібліяграфічнай інфармацыі.

Якасці бібліяграфічнай інфармацыі.

 

3. Бібліяграфічная практычная дзейнасць

Бібліяграфічная практычная дзейнасць у структуры біблія­гра­фічнай дзейнасці. Асноўныя рысы бібліяграфічнай прак­тыч­най дзейнасці.

Бібліяграфічная практычная дзейнасць як аб’ект дыферэн­цыя­цыі. Кампанентная (унутраная) структура бібліягра­фіч­най практычнай дзейнасці. Суб’ект бібліяграфічнай дзейнасці як яе асноўны сістэмаўтваральны кампанент. Яго сувязі з іншымі кампанентамі (мэтамі, аб’ектамі, працэсамі, сродкамі і вынікамі). Бібліёграф-прафесіянал як асноўны суб’ект біб­лія­графічнай практычнай дзейнасці.

Відавая структура і асноўныя напрамкі рэальнага ўвасаб­лен­­ня з’яў бібліяграфічнай практыкі.

 

4. Бібліяграфічная прадукцыя як адзін з вынікаў бібліяграфічнай практычнай дзейнасці

Вынікі ва ўнутранай структуры бібліяграфічнай практыч­най дзейнасці, сувязь з асноўнымі бібліяграфічнымі працэса­мі. Бібліяграфічная прадукцыя як асноўны вынік працэсу бібліяграфавання.

Бібліяграфічнае паведамленне як элемент бібліяграфічнай інфармацыі. Бібліяграфічны запіс як фіксаваная форма існа­ван­ня бібліяграфічнага паведамлення і структурная адзінка любога бібліяграфічнага дапаможніка (бібліяграфічнага даку­мен­та). Структура бібліяграфічнага запісу. Бібліяграфічны да­паможнік як асноўны спосаб існавання і сродак распаўсю­джван­ня дакументаванай бібліяграфічнай інфармацыі. Фор­мы, тыпы, жанры бібліяграфічных дапаможнікаў.

Шматаспектная (блочна-фасетная) класіфікацыя бібліягра­фіч­най прадукцыі. Віды бібліяграфічных дапаможнікаў па грамадскім прызначэнні, функцыянальна-мэтавай прымеце, змесце аб’ектаў бібліяграфавання, метадах бібліяграфавання.







Дата добавления: 2015-10-19; просмотров: 717. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

ТЕОРЕТИЧЕСКАЯ МЕХАНИКА Статика является частью теоретической механики, изучающей условия, при ко­торых тело находится под действием заданной системы сил...

Теория усилителей. Схема Основная масса современных аналоговых и аналого-цифровых электронных устройств выполняется на специализированных микросхемах...

Логические цифровые микросхемы Более сложные элементы цифровой схемотехники (триггеры, мультиплексоры, декодеры и т.д.) не имеют...

Анализ микросреды предприятия Анализ микросреды направлен на анализ состояния тех со­ставляющих внешней среды, с которыми предприятие нахо­дится в непосредственном взаимодействии...

Типы конфликтных личностей (Дж. Скотт) Дж. Г. Скотт опирается на типологию Р. М. Брансом, но дополняет её. Они убеждены в своей абсолютной правоте и хотят, чтобы...

Гносеологический оптимизм, скептицизм, агностицизм.разновидности агностицизма Позицию Агностицизм защищает и критический реализм. Один из главных представителей этого направления...

Внешняя политика России 1894- 1917 гг. Внешнюю политику Николая II и первый период его царствования определяли, по меньшей мере три важных фактора...

Оценка качества Анализ документации. Имеющийся рецепт, паспорт письменного контроля и номер лекарственной формы соответствуют друг другу. Ингредиенты совместимы, расчеты сделаны верно, паспорт письменного контроля выписан верно. Правильность упаковки и оформления....

БИОХИМИЯ ТКАНЕЙ ЗУБА В составе зуба выделяют минерализованные и неминерализованные ткани...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.01 сек.) русская версия | украинская версия