Студопедия — Сістэма дакументальных камунікацый (дакумент – спажывец) як метасістэма існавання бібліяграфіі як грамадскай з’явы.
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Сістэма дакументальных камунікацый (дакумент – спажывец) як метасістэма існавання бібліяграфіі як грамадскай з’явы.






Сістэма дакументных (дакументальных) камунікацый = дакумент – спажывец уключае наступныя элементы:

СДК = Д–С

 
 

 

 


Дакумент – любы створаны чалавекам матэрыяльны аб’ект (носьбіт), на якім зафіксавана (замацавана) сацыяльная інфармацыя.

Спажывец (карыстальнік) – асобны чалавек ці калектываў, якія звяртаюцца да розных крыніц інфармацыі з любымі мэтамі (навуковымі, вытворчымі, творчымі, вучэбнымі, дасугавымі і інш.).

Дакументныя камунікацыі – гэта такія працэсы ці спосабы (перадачы) інфармацыі ў грамадстве, якія здзяйсняюцца пры дапамозе дакументаў.

І.Я.Барэнбаум адзначаў, што ”уся гісторыя цывілізацыі (homo sapiens) – гэта гісторыя “пісьмовай”, “кніжнай” цывілізацыі. З’явіліся і энергічна ўкараняюцца новыя сродкі інфармацыі і камунікацыі – тэлебачанне, радыё, кіно, відэамагнітафоны, камп’ютэры. Але ў аснове ўсіх гэтых сродкаў ці на іх выхадзе ляжыць пісьмо, фіксаваны тэкст”[2].

СДК пастаянна змяняеецца і ўскладняецца. Гэта абумоўлена:

– удасканаленнем носьбітаў інфармацыі: камні, гліняныя таблічкі, папірус, бяроста, папера, магнітныя стужкі, дыскі, мікрафішы, электронныя носьбіты і да т.п.

– павелічэннем аб’ёму інфармацыйных рэсурсаў: ХV ст. выдадзена 30 800 назваў (інкунабулы) друкаваных выданняў, XVI – 285 800, XVII – 972 000, XVIII – 1 637 200, XIX – 6 100 500, пачатку XX – 10 378 500, канцы ХХ – каля 100 млн.

– ускладненнем і ўзвышэннем інфармацыйных патрэбнасцей спажаўцоў.

У СДК здзяйсняецца рэалізацыя адпаведнасцей паміж асноўнымі як элементамі “дакументамі” і “ спажаўцамі”. Калі б рэалізацыя адпаведнасцей была поўная і аптымальна хуткая, то спажывец меў бы магчымасць атрымаць любы неабходны яму дакумент імгненна. Аднак у рэчаіснасці так не адбываецца. Дакументы, як матэрыяльныя аб’екты, ў працэсе распаўсюджвання рассейваюцца ў прасторы, г.з. пападаюць у розныя месцы (бібліятэкі, кніжныя крамы і г.д.), яны ствараюцца на розных мовах, часам незразумелыхспажыўцам, іх змест неаднародны па ўзроўню выкладання матэрыялу і можа быць недаступны для ўспрымання і г.д. Іншымі словамі, у сістэме дакументных камунікацый існуюць інфармацыйныя бар’еры, якія перашкаджаюць аптымальна аператыўнаму атрыманню карыстальнікам інфармацыі[3].

А.П.Коршунаў лічыць, інфармацыйныя бар’еры можна падзяліць на тры асноўныя групы.


ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ БАР’ЕРЫ Ў СІСТЭМЕ “ДАКУМЕНТ – СПАЖЫВЕЦ“
Аб’ектыўныя (незалежныя ні ад дакументаў, ні ад спажыўцоў) Суб’ектыўныя (залежныя ад карыстальнікаў інфармацыі) – рэцэвійныя (рецевионные) – за кошт спажыўца Трансмісійныя (ствараемыя стваральнікамі і крыніцамі інфармацыі), перэнтныя (ствараемыя пасрэднікамі ў СДК)
прасторавыя (спажыўцу можа быць невядома месца знаходжання дакумента) моўныя (спажывец можа не ведаць мову, на якой створаны дакумент)** ведамасныя, звязаныя з адміністратыўная структурай ведамстваў, якая перашкаджае руху дакументаў да курыстальнікаў (фірменная і прыватная ўласнасць на інфармацыю)
геаграфічныя, бар’еры (адле-гласць паміж дакументамі і спажыўцамі, геаграфічная ізаляцыя, умовы транспарціроўкі і г.д псіхалагічныя (спажывец можа меркаваць, што па пэўнай тэме немагчыма знайсці ін-фармацыю, ці адмоўна адносі-цца да пэўных жанраў, аўтараў, новых тэм, у яго можа адсутні-чаць мастацкі густ, навыкі сістэ-матычнага чытання, настрой і інш.) рэжымныя, увадзімыя з мэтай захавання сакрэтнасці ў межах пэўных дзяржаўных, грамадскіх ці прыватных структур
колькасныя (спажывец фізічна не можа засвоіць усе дакументы, адпаведныя яго інфармацыйным патрэбнасцям)* стратэгічна-пошукавыя (спажывец часам не ўмее стварыць правільны алгарытм пошуку інфармацыі) рэдакцыйна-выдавецкія (затрымка выхада ў свет публікацый, іх нізкая якасць, парушэнне стандартаў на публікацыі і да т.п.)
змястоўныя (сэнсавыя), абумоўленыя недаступнасцю выкладання матэрыяла, незразумелай тэрміналогіяй)* часавыя бар’еры (навукоўца не мажа затрачваць на пошук інфармацыі больш 20-25% свайго рабочага часу) бібліятэчна-бібліяграфічныя, вызываемыя несвоечасовым і неякасным бібліятэчным і бібліяграфічным абслугоўваннем
якасныя, звязаныя з неабходнасцю параўнання, ацэнкі і выбару найбольш якасных дакументаў з мноства адпаведных крыніц інфармацыі* эканамічныя (недахоп сродкаў для набыцця крыніц інфармацыі, аплаты адпаведных паслуг)  

Бібліяграфічная інфармацыя ў большай ці меншай ступені спрыяе пераадоленню названых бар’ераў. Акрамя бібліяграфіі ў гэтую сістэму ўваходзяць і іншыя спецыяльна створаныя сацыяльныя інстытуты, у межах якіх ствараюцца, кумулююцца, распаўсюджваюцца дакументы. Гэта рэдакцыйна-выдавецкая справа, кніжны гандаль, бібліятэчная справа, архіўная справа, навукова-інфармацыйная справа, бібліяграфічная дзейнасць. Бібліяграфія, бібліяграфічная дзейнасць займае спецыфічнае месца ў СДК. Без яе не здольны абыйсціся ні адзін з названых сацыяльных інстытутаў сістэмы дакументных камунікацый. З накапленнем дакументаў узнікае неабходнасць іх апісання, уліку, упарадкавання, пошуку і выкарыстання – стварэння разнастайнай бібліяграфічнай інфармацыі. Бібліяграфічная дзейнасць такім чынам існуе ва ўсіх пералічаных сацыяльных інстытутах як іх другасна-дакументальны ўзровень.

бібліятэчная справа архіўная справа выдавецкая справа кніжны гандаль сродкі масавай інфармацыі, органы навуковай інфармацыі Установы, якія на дзяржаўным узроўні рэгіструюць дакументную прадукцыю
Збор, захаванне, перадача друкаваных выданняў, рукапісаў, аўдыёвізуальных і іншых матэрыяльных носьбітаў інфармацыі, якія маюць рэальную ці патэнцыяльную грамадскую значнасць Прыём і пастаяннае захаванне архіўных дакументаў (створаных у працэсе дзяржаўнай, эканамічнай, грамадска-палітычнай, сацыяльна-культурнай дзейнасці і з’яўляюцца гістарычнай і культурнай спадчынай) Стварэнне і выпуск дакументаў для распаўсюджвання ў грамадстве Продаж грамадска-значымых дакументаў Стварэнне і распаўсюджванне грамадска-значымай інфармацыі Збор і дзяржаўны ўлік і рэгістрацыя твораў друку, створаных на тэрыторыі краіны
Стварэнне і распаўсюджванне інфармацыі аб дакументах, фрагментах дакументаў, сукупнасці дакументаў – бібліяграфічнай інфармацыі

Фарміраванне сацыяльных інстытутаў СДК адбывалася паступова. І бібліяграфічная складаючая іх дзейнасці была заўсёды. Без яе немагчымы ўлік, упарадкаванне інфармацыі, арыентацыя ў любых масівах.

Сістэма дакументальных камунікацый ўваходзіць у больш шырокую сістэму “інфармацыйныя камунікацыі”, яна абслугоўвае ўсе сферы чалавечай дзейнасці і і забяспечвае функцыяніраванне дакументаў у грамадстве. Бібліяграфія займае пасрэдніцкае становішча ў сістэме дакументных камунікацый, таму што яна ўзята з дакумента, дае звесткі аб дакументах ці іх частках, ўпарадкуе звесткі аб дакументах, адлюстроўвае (мадэліруе) любую сукупнасць дакументаў, ствараецца для спажыўца з улікам яго інфармацыйных патрэб.

3.2. Універсум чалавечай дзейнасці як метасістэма існавання бібліяграфіі як грамадскай з’явы.

Н.А.Сляднева з'яўляецца аўтарам ідэаграфічнай канцэпцыі бібліяграфіі як грамадскай з'явы. Яна лічыць, што ў СДК (сістэме дакумент–спажывец) немагчыма ў поўнай меры вызначыць спецыфіку бібліяграфіі як грамадскай з’явы. Існаванне бібліяграфіі трэба разглядаць у метасістэме Універсум чалавечай дзейнасці (УЧД). Універсум чалавечай дзейнасці – гэта складана арганізаваная дынамічная сукупнасць галін (відаў) дзейнасці, якія забяспечваюць жыццядзейнасць грамадства. Універсумам чалавечай дзейнасці ствараюцца інфармацыйныя і дакументныя патокі, якія патрабуюць бібліяграфічнага суправаджэння. УЧД з'яўляецца знешнім асяродкам, метасістэмай, якая нараджае і вызначае функцыянаванне бібліяграфіі. Прычынамі з'яўлення бібліяграфіі, на думку Н.А.Слядневай з'яўляюцца антрапалагічныя фактары, неабходнасць пераадолення біясацыяльных працэсаў старажытнага грамадства, «супярэчлівасці паміж неабмежаванай сацыяльнай практыкай чалавецтва і патрабуемымі ведамі, з аднаго боку, і абмежаванымі антрапалагічнымі параметрамі індывідуальнай свядомасці, здольнасцямі чалавека ствараць, успрымаць, перапрацоўваць, запамінаць, засвойваць і да т.п. пэўныя аб'ёмы інфармацыі, з другой»[4]. Як толькі аб’ём і разнастайнасць інфааб’ектаў (сэнсаў, тэкстаў), накопленых чалавецтвам, стаў несуразмерным з параметрамі індывідуальнай свядомасці і спецыфікай старажытных камунікацый ўзнікла неабходнасць эканоміі інтэлектуальных рэсурсаў свядомасці, памяці, аператыўнага мыслення, камунікатыўных намаганняў. Гэтыя патрэбнасці сфарміравалі прыёмы, метады ідэаграфіі (абазначэнні квантаў інфармацыі) пры дапамозе пэўных ідэаграм, згортвання пры іх дапамозе сэнсаў і аперыравання гэтымі ідэаграмамі замест іх арыгіналаў (фрагментаў старажытных ведаў, пратэкстаў), а затым са з’яўленнем кнігі прывялі да узнікнення бібліяграфіі ў традыцыйным значэнні гэтага тэрміна. Бібліяграфія з'яўляецца спецыфічнай метадычнай ці інфраструктурнай галіной УЧД, роднаснай статыстыцы, матэматыцы, сацыялогіі. Н.А.Сляднева лічыць, што ў сістэме Д–С няма месца інфармацыйным працэсам якаснага і колькаснага пераўтварэння ведаў. Усе гэтыя працэсы заменены толькі ростам колькасці дакументаў, іх рассейваннем і канцэнтрацыяй у прасторы і часе. Больш дакладна зараджэнне і існаванне бібліяграфіі можна прадэманстраваць, разглядаючы яе ў сістэме:

В

БІ БІ

А БІ К

БІ БІ

Д

Пачатковым пунктам вытворчасці БІ з'яўляецца інтэлектуальная праца аўтара тэкста (твора). У яго свядомасці выпрацоўваецца пэўная ідэаграма (формула праблемы, задачы) – прагноз будучых ведаў. Гэтую ідэаграму Н.А.Сляднева называе прагнастычнай (прагнознай) БІ. У далейшым на яе аснове з'яўляюцца такія элементы бібліяграфічнага апісання, як загаловак тэкста, анатацыя, ключавыя словы. У стварэнні іх удзельнічае аўтар. Ён жа, рыхтуючы тэкст, уключае ў яго элементы іншых тэкстаў, робіць спасылкі, даведачны аппарат – г.зн. стварае вялікія пласты ўнутрытэкставой (латэнтнай) бібліяграфіі. Пасля завяршэння стварэння тэкста аўтар дае яму сваё імя (аўтарства), назву, вызначае жанр, тыпа-відавую прыналежнасць – удзельнічае ў стварэнні афіннай БІ, якую дапаўняе выдавец. Ён фарміруе астатнія тытульныя элементы, стварае выдавецкую анатацыю, можа ствараць даведачны аппарат выдання. Гэтыя віды БІ непарыўна звязаны з тэкстам: без іх тэкст не існуе і яны без тэкста безсэнсоўны. Аднак БІ можа існаваць і адасоблена ад тэкста. Гэта вельмі вялікі масіў другаснай інфармацыі, якую Сляднева называе постэдзіцыйнай (адасобленай ад дакумента як непасрэднага яго ўладальніка). А.П.Коршунаў толькі яе і разглядае.

 







Дата добавления: 2015-10-19; просмотров: 951. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...

Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

Дизартрии у детей Выделение клинических форм дизартрии у детей является в большой степени условным, так как у них крайне редко бывают локальные поражения мозга, с которыми связаны четко определенные синдромы двигательных нарушений...

Педагогическая структура процесса социализации Характеризуя социализацию как педагогический процессе, следует рассмотреть ее основные компоненты: цель, содержание, средства, функции субъекта и объекта...

Типовые ситуационные задачи. Задача 1. Больной К., 38 лет, шахтер по профессии, во время планового медицинского осмотра предъявил жалобы на появление одышки при значительной физической   Задача 1. Больной К., 38 лет, шахтер по профессии, во время планового медицинского осмотра предъявил жалобы на появление одышки при значительной физической нагрузке. Из медицинской книжки установлено, что он страдает врожденным пороком сердца....

МЕТОДИКА ИЗУЧЕНИЯ МОРФЕМНОГО СОСТАВА СЛОВА В НАЧАЛЬНЫХ КЛАССАХ В практике речевого общения широко известен следующий факт: как взрослые...

СИНТАКСИЧЕСКАЯ РАБОТА В СИСТЕМЕ РАЗВИТИЯ РЕЧИ УЧАЩИХСЯ В языке различаются уровни — уровень слова (лексический), уровень словосочетания и предложения (синтаксический) и уровень Словосочетание в этом смысле может рассматриваться как переходное звено от лексического уровня к синтаксическому...

Плейотропное действие генов. Примеры. Плейотропное действие генов - это зависимость нескольких признаков от одного гена, то есть множественное действие одного гена...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.009 сек.) русская версия | украинская версия