Студопедия — Свет тэкставых камунікацый (свет тэкстаў – свет карыстальнікаў) як метасістэма існавання бібліяграфіі
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Свет тэкставых камунікацый (свет тэкстаў – свет карыстальнікаў) як метасістэма існавання бібліяграфіі






Свет тэкставых камунікацый з’яўляецца важнейшым фрагментам рэальнага быція, а веды аб ім (свеце) – часткай універсума чалавечых ведаў. Свет тэкставых камунікацый (свет тэкстаў – свет карыстальнікаў) нараджае бібліяграфію і адзін з яе структурных элементаў – бібліяграфічныя веды. Важнейшым фактарам узнікнення і развіцця бібліяграфіі з’яўляецца рух матэрыяльнага і ідэальнага ў соцыуме. Веды, неабходныя індывіду, грамадству структура рухомая (рух – неабходная ўмова іх жыццядзейнасці). Бібліяграфія распазнае веды, якія ёсць у тэксце, забяспечвае сваімі сродкамі ўзаемадзеянне паміж патокамі тэкстаў і патрэбнасцямі ў іх, устанаўлівае ўзаемаадносіны паміж гэтымі дынамічнымі кампанентамі і аказвае рэгулятыўнае ўздзеянне на працэсы іх зараджэння (ўзнаўлення), інтэнсіўнасць руху, функцыянавання. Сярод шматвобразных і шматякасных чалавечых адносін выдзяляюцца асноўныя адносіны, якія вызвалі да жыцця бібліяграфію – гэта пазнавальныя, камунікатыўныя і рэгулятыўныя. Гэтыя адносіны знайшлі свой выраз і ў адпаведных формах руху тэкстаў і ў відах патрэбнасцей – пазнавальныя, камунікатыўныя і рэгулятыўныя. На думку А.В.Сакалова, інфармацыйныя патрэбнасці – абагульняючае паняцце, якое азначае сукупнасць камунікатыўных, мнеманічных, рэгуляцыйных, эстэтычных патрэбнасцей, якія здольна задавальняць сацыяльная інфармацыя[5]. У сістэме “фіксаваны тэкст – чалавек” узнікаюць патрэбнасныя адносіны пазнання тэкста “самога па сабе” і ў пазнаннях аб свеце, заключаным у тэксце. Такія веды ўтрымлівае бібліяграфія. Яна не толькі пазнае тэкст і стварае спецыфічныя веды, але і збірае іх, абагульняе, кумулюе, структурыруе, забяспечвае іх захаванне, рух у прасторы і часе. Правамерна гаварыць у сувязі з гэтым аб бібліяграфічнай памяці – здольнасці чалавека і грамадства захоўваць, актуалізаваць для далейшага выкарыстання ў працэсе жыццядзейнасці веды аб фіксаваных тэкстах, іх масівах і звязаных з імі асабістых і/ці грамадскіх з’явах. У метасістэме “свет тэкстаў – свет патрэбнасцей у іх карыстальнікаў” бібліяграфічныя веды з’яўляюцца важнейшым сродкам тэкставай камунікацыі, г.зн. узаемадзеяння людзей пры дапамозе бібліяграфічных ведаў, працэс абмена інфармацыяй аб тэкстах, іх уяўленне на метаінфармацыйным узроўні, давядзенне да карыстальнікаў звестак аб іх існаванні, складзе, структуры, змесце. Суб’ект бібліяграфічнага пазнання, камунікацыі (бібліёграф, карыстальнік і т.д.), пазнаючы свет тэкстаў, уступаючы ў шматбаковы дыялог на аснове твора (аўтар – выдавец – бібліёграф – карыстальнік), вызначае месца тэкстаў у адзінай сістэме духоўных каштоўнасцей, стварае аснову для магчымасцей выбара людзьмі таго ці іншага тэкста і забяспечвае шырыню і свабоду такога выбара.

Тэкст – гэтая такая форма існавання ведаў, якая мае пэўнае самастойнае жыццё, дзякуючы свайму статусу інтэлектуальнай уласнасці і пастаянна ўдасканальвачыміся спосабамі фіксавання. Карыстальнік віртуальных тэкстаў (поўнатэкставых баз даных, гіпертэкстаў) не адчувае матэрыяльнага носьбіта, мае справу з “чыстым тэкстам”, у ідэале “сусветным акеанам тэкстаў”. Ён працуе не з дакументам у рэальным яго разуменні, а менавіта з тэкстам (у тым ліку, які гучыць, намаляваны). Менавіта тэкст, а не яго розныя выданні, на думку Б.А.Семеноўкера, становяцца асноўным аб’ектам другаснай інфармацыі[6] Тэкст (веды, квант ведаў, якія ён утрымлівае) з’яўляецца аб’ектам бібліяграфіі на працягу ўсяго яе развіцця. На сённяшні дзень вядомы тры носьбіты ведаў і адпаведна тры формы памяці і аб’екты дзейнасці па апавяшчэнні аб крыніцах ведаў і іх пошуку. Гэта чалавечая свядомасць (жывая суб’ектыўная памяць), традыцыйныя дакументныя носьбіты інфармацыі (аб’ектывізаваная, дакументаваная памяць) і электронныя носьбіты (памяць ЭВМ)[7]. Такія веды з’яўляюцца аб’ектам когнітаграфіі. К огнітаграфія – веды аб ведах ў любой іх форме (чалавечай свядомасці, дакументах, памяці ЭВМ), а таксама дзейнасць па іх ідэнтыфікацыі ў мэтах вырашэння розных задач. Аб’ёмы паняццяў когнітаграфія і бібліяграфія перасякаюцца. У сферу ўвагі когнітаграфіі не ўваходзяць матэрыяльныя аспекты дакументаў, а бібліяграфія разглядае іх як адзінства матэрыяльнага і ідэальнага.

Вывады

Бібліяграфія – старажытная грамадская з’ява. Яна прайшла доўгі час станаўлення. На сённяшні дзень гэта інфармацыйная інфраструктура, якая непарыўна звязана з развіццём асноўных сфер дзейнасці грамадства. Даследчыкі па-рознаму разглядаюць не толькі аб'ём паняцця бібліяграфія, але і метасітэму ў межах якой існуе гэтая грамадская з'ява. Некаторыя метасістэмы звужаюць аб'ём з'яў, якія адносяцца да бібліяграфіі (кніга (твор друку) – чытач), дакумент – спажывец), некаторыя пашыраюць да тых межаў, калі немагчыма правесці размежаванне паміж бібліяграфічнымі і небібліяграфічнымі з'явамі (УЧД) і назваць першыя бібліяграфічныя працы. Прадумовамі ўзнікнення бібліяграфіі як грамадскай з'явы можна лічыць: 1) узнікненне фіксаванай інфармацыі як формы перадачы ведаў; 2) аўтара і карыстальніка інфармацыі – суб'ектаў інфармацыйнай дзейнасці, якім неабходна знайсці інфармацыю, ідэнтыфікаваць сваё ці чужое аўтарства, перадаць веды.

Развіццё і ўдасканаленне бібліяграфічных з'яў адбывалася ў рэчышчы развіцця навукі, культуры і тэхнікі грамадства.

Ключавыя паняцці:бібліяграфія, дакумент, карыстальнік, сістэма дакументальных камунікацый, універсум чалавечай дзейнасці, свет тэкставых камунікацый.

ЛІТАРАТУРА

Коршунов, О.П. Библиографоведение: Общий курс: Учебник. – М., 1990. – С. 14 –35; М., 2001. – С.5–46.

Фокеев, В.А. Природа библиографического знания / В.А.Фокеев. – М.: Изд-во Рос. гос. б-ки, 1995. – С. 5–13.

Гречихин, А.А. Общая библиография: Учеб. для студентов высш. учеб. заведений, обуч. по направлению книговедение/ А.А.Гречихин. – М.: Изд-во МГУП, 2000. – С. 20–23.

Баренбаум, И.Е. Книга и исторический процесс // Книга: Исследования и материалы. Сб. 59. – С. 29–40.

Лекцыя 2. БІБЛІЯГРАФІЧНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ ЯК АСНОЎНАЕ ПАНЯЦЦЕ ТЭОРЫІ БІБЛІЯГРАФІІ

Мэта лекцыі – прааналізаваць розныя падыходы да акрэслівання аб’ёму паняцця “бібліяграфічная інфармацыя” як асноўнага паняцця тэорыі бібліяграфіі і вызначыць яго асноўныя якасці.







Дата добавления: 2015-10-19; просмотров: 762. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Картограммы и картодиаграммы Картограммы и картодиаграммы применяются для изображения географической характеристики изучаемых явлений...

Практические расчеты на срез и смятие При изучении темы обратите внимание на основные расчетные предпосылки и условности расчета...

Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Принципы, критерии и методы оценки и аттестации персонала   Аттестация персонала является одной их важнейших функций управления персоналом...

Пункты решения командира взвода на организацию боя. уяснение полученной задачи; оценка обстановки; принятие решения; проведение рекогносцировки; отдача боевого приказа; организация взаимодействия...

Что такое пропорции? Это соотношение частей целого между собой. Что может являться частями в образе или в луке...

Ученые, внесшие большой вклад в развитие науки биологии Краткая история развития биологии. Чарльз Дарвин (1809 -1882)- основной труд « О происхождении видов путем естественного отбора или Сохранение благоприятствующих пород в борьбе за жизнь»...

Этапы трансляции и их характеристика Трансляция (от лат. translatio — перевод) — процесс синтеза белка из аминокислот на матрице информационной (матричной) РНК (иРНК...

Условия, необходимые для появления жизни История жизни и история Земли неотделимы друг от друга, так как именно в процессах развития нашей планеты как космического тела закладывались определенные физические и химические условия, необходимые для появления и развития жизни...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.012 сек.) русская версия | украинская версия