Студопедия — Якасці бібліяграфічнай інфармацыі.
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Якасці бібліяграфічнай інфармацыі.






Розныя падыходы да метасістэмы існавання БІ і яе сутнасці абумовілі адрозненні і ў вызначэнні якасных характарыстык БІ як пасрэдніка ў сістэме дакументных камунікацый, універсуме чалавечай дзейнасці, свеце тэкставых камунікацый. Аб якасцях БІ пісалі, А.С.Аўгусцінайціс, Ю.С.Зубаў, Ю.М.Лаўфер, В.П.Леонаў, А.В.Сакалоў, В.А.Факееў, С.А.Трубнікаў, Ю.М.Тугаў, Н.А.Сляднева і інш. Абапіраючыся на разнастайнасць поглядаў на гэтую праблему, можна вызначыць наступныя якасці, уласцівыя БІ:

1. Другаснасць і адначасова першаснасць БІ. А.П.Коршунаў лічыць, што другаснасць уласціва БІ ў асобым бібліяграфічным сэнсе. Яна праяўляецца як у адносінах да дакумента, так і адпаведна адносін паміж дакументам і спажыўцом. Другаснасць БІ праяўляецца галоўным чынам у тым, што БІ неабходна спажыўцу не сама па сабе, а як сродак пошуку першасных дакументаў, сродак папярэдняй арыентацыі ў іх змесце і форме, колькасці і якасці.

Але БІ адлюстроўвае дакументы як факты рэчаіснасці, гісторыка-культурнага працэсу, г.зн. стварае першасную па сутнасці сваёй інфармацыю. І таму В.А.Факееў, С.А.Трубнікаў, Ю.М.Тугаў, Н.А.Сляднева выказвалі меркаванне, што БІ ўласціва не толькі другаснасць, а і першаснасць. Так, А.В.Сакалоў падкрэсліваў фактаграфічную сутнасць БІ. В.А.Факееў, у адрозненне ад А.П.Коршунава, сутнасць БІ (БВ) разглядаў не толькі ў камунікатыўным асяроддзі, але і ў пазнавальным, каштоўнасна-арыенціровачным. БВ – веды фактуальныя, г.зн. веды аб аб’ектыўных фактах (асобна ўзятых прадметах, з’явах, якасцях, сувязях), якія можна непасрэдна назіраць і адносна поўна апісваць. Факты як асобая форма адлюстравання з’яў, выступаюць у якасці квантаў інфармацыі аб аб’ектыўным існаванні рэчаў, якасцей, адносін, падзей і ўяўляюць сабой пэўныя адзінкі ведаў, якія ўяўляюць сабой некаторы “інварыянт” інфармацыі аднатыпных падзей і з’яў, зафіксаваных у шэрагу назіранняў. Бібліяграфічны факт – гэта такое апісанне сукупнасці аб’ектыўных з’яў, якое атрымана ў выніку тэарэтычнага тлумачэння эмпірычных даных (аб дакуменце, частцы дакумента), рацыянальна-пошукавай дзейнасці. Для бібліяграфічнага факта характэрна:

– лакалізацыя (дакладнасць існавання ў часе і прасторы);

– устойлівасць (захаванасць у часе);

– індывідуальнасць (непаўторнасць, распазнавальнасць, “ведаю ў твар”);

– лагічнасць (адпаведнасць пэўным агульным прынцыпам);

– наяўнасць унутранай арганізацыі;

– развітыя знешнія сувязі.

Бібліяграфічным фактам уласціва прымета ісціннасці (праўдзівасці), у адпаведнасці з якой вызначаюцца наступныя групы фактаў:

1. абсалютна ісцінныя і надзейныя – факты, якія адпавядаюць аб’ектыўнай рэальнасці (пры дапамозе бібліяграфічных звестак можа быць дакладна ідэнтыфікаваны дакумент);

2. бібліяграфічныя факты, ступень надзейнасці якіх з часам павялічваецца (размова ідзе пра змест дакумента, напрыклад, “адраджэнне з пепла” бібліяграфічных фактаў 1920–30-х гг.);

3. бібліяграфічныя факты, ступень надзейнасці якіх з часам памяншаецца, што вядзе да страты статуса фактычных ведаў (напрыклад, БВ, крыніцам якіх не ўласціва ўстойлівасць, захаванасць у часе – тэксты на папірусе, на дыскетах);

4. ілжывыя, несапраўдныя бібліяграфічныя факты (насапраўдныя бібліяграфічныя звесткі, каб скрыць інфармацыю, выпадковыя памылкі). Напрыклад, пры камплектаванні Александрыйскай бібліятэкі навукоўцы выяўлялі шмат падробленых кніг. Пталемеі (дынасція, якой належыла бібліятэка) вельмі дорага плацілі за кнігі і, адпаведна, знаходзілася шмат асоб, якія «прыпісвалі» малавядомыя творы вядомым аўтарам, ці тым, хто наогул нічога не пісаў, часам паступалі розныя кнігі з аднолькавымі назвамі ці наогул без тытульных даных. Напрыклад, несапраўднасць пісем Фаларыса, тырана горада Агрыгент на Сіцыліі (VI ст. да н.э.), была даказана толькі ў XVII ст. англічанінам Рычардам Бентлі.

2. Асобнае бібліяграфічнае паведамленне забяспечвае ідэнтыфікацыю дакумента незалежна ад таго, дзе знаходзіцца гэты дакумент. Такой якасцю валодае толькі БІ. У выпадку, калі з дакумента зніклі па той ці іншай прычыне элементы латэнтнай БІ, якія яго ідэнтыфікуюць (выдзяляюць з дакументных масіваў), то яны фармулююцца навукоўцамі, “прысвойваюцца” дакументу і здзяйсняюць яго найменне, распазнаванне ў любой сукупнасці дакументаў (напрыклад, “Хроніка Быхаўца”, “Баркулабаўскі летапіс”). Гэтая якасць БІ, на думку А.П.Коршунава, забяспечвае магчымасць практычнай рэалізацыі першай асноўнай грамадскай функцыі – пошукавай.

3. БІ, якая існуе ў выглядзе бібліяграфічных дапаможнікаў (сістэмы дапаможнікаў), валодае інтэгральнай (не ўласцівай асобнаму бібліяграфічнаму запісу) якасцю адлюстравання (мадэліравання) фармальнай і змястоўнай структур любых дакументных патокаў і масіваў. Гэтая якасць, на думку А.П.Коршунава, забяспечвае рэалізацыю другой грамадскай функцыі БІ – камунікатыўнай.

Але БІ здольна мадэліраваць не толькі ДП і ДМ, а ў тэкст (веды) асобнага дакумента. Гэта адбываецца праз прадстаўленне ведаў сродкамі спасылак і цытат, дапаможнага апарата, які мае бібліяграфічны характар.

4. БІ уласцівы комплексны інфармацыйны змест. Яна можа ўключаць не толькі бібліяграфічную, але і публіцыстычую, мастацкую і іншыя віды інфармацыі. Гэта якасць робіць празрыстай мяжу паміж бібліяграфічнымі і гістарыяграфічнымі, літаратурна-крытычнымі, навукова-крытычнымі матэрыяламі. А.П.Коршунаў адзначае, што такая якасць дазваляе БІ рэалізоўваць ацэначную функцыю.

5. А.П.Коршунаў лічыць, што найважнейшай якасцю БІ з’яўляецца дваіснасць, якая адлюстроўвае дваіснасць адносін “дакумент–спажывец інфармацыі”

Дакументы ўзята з дакумента БІ ствараецца для спажыўца Спажывец
дае звесткі аб дакументах ці іх частках спажывец з’яўляецца непасрэдным ці апасрэдаваным аб’ектам бібліяграфічнага ўздзеяння
ўпарадкуе звесткі аб дакументах прагназуецца ствараецца і распаўсюджваецца з улікам яго інфармацыйных патрэб спажыўца
адлюстроўвае (мадэліруе) любую сукупнасць дакументаў

 

В.А.Факееў, Н.А.Сляднева лічаць, што БІ ўласціва не дваіснасць, а шматвектарнасць сувязей з аўтарам, дакументам, тэкстам, ведамі, карыстальнікамі.

6. Вельмі важнай, але не абавязковай якасцю з’яўляецца яе ўнутраная арганізаванасць па пэўных правілах – стандартнасць. Гэта адносіцца не толькі да бібліяграфічных запісаў, але і да спосабаў іх групоўкі ў бібліяграфічных дапаможніках, да анатавання і рэферыравання, да састаўлення дапаможных паказальнікаў. Стандартнасць забяспечвае яе эфектыўнае і аднастайнае выкарыстанне ў розных грамадскіх інстытутах.







Дата добавления: 2015-10-19; просмотров: 570. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...

Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...

Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...

Мотивационная сфера личности, ее структура. Потребности и мотивы. Потребности и мотивы, их роль в организации деятельности...

Классификация ИС по признаку структурированности задач Так как основное назначение ИС – автоматизировать информационные процессы для решения определенных задач, то одна из основных классификаций – это классификация ИС по степени структурированности задач...

Внешняя политика России 1894- 1917 гг. Внешнюю политику Николая II и первый период его царствования определяли, по меньшей мере три важных фактора...

Этические проблемы проведения экспериментов на человеке и животных В настоящее время четко определены новые подходы и требования к биомедицинским исследованиям...

Классификация потерь населения в очагах поражения в военное время Ядерное, химическое и бактериологическое (биологическое) оружие является оружием массового поражения...

Факторы, влияющие на степень электролитической диссоциации Степень диссоциации зависит от природы электролита и растворителя, концентрации раствора, температуры, присутствия одноименного иона и других факторов...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.008 сек.) русская версия | украинская версия