Студопедия — Вывады.
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Вывады.






Вывады

Бібліяграфія – старажытная грамадская з’ява. Яна прайшла доўгі час станаўлення. На сённяшні дзень гэта інфармацыйная інфраструктура, якая непарыўна звязана з развіццём асноўных сфер дзейнасці грамадства. Даследчыкі па-рознаму разглядаюць не толькі аб'ём паняцця бібліяграфія, але і метасітэму ў межах якой існуе гэтая грамадская з'ява. Некаторыя метасістэмы звужаюць аб'ём з'яў, якія адносяцца да бібліяграфіі (кніга (твор друку) – чытач), дакумент – спажывец), некаторыя пашыраюць да тых межаў, калі немагчыма правесці размежаванне паміж бібліяграфічнымі і небібліяграфічнымі з'явамі (УЧД) і назваць першыя бібліяграфічныя працы. Прадумовамі ўзнікнення бібліяграфіі як грамадскай з'явы можна лічыць: 1) узнікненне фіксаванай інфармацыі як формы перадачы ведаў; 2) аўтара і карыстальніка інфармацыі – суб'ектаў інфармацыйнай дзейнасці, якім неабходна знайсці інфармацыю, ідэнтыфікаваць сваё ці чужое аўтарства, перадаць веды.

Развіццё і ўдасканаленне бібліяграфічных з'яў адбывалася ў рэчышчы развіцця навукі, культуры і тэхнікі грамадства.

Ключавыя паняцці:бібліяграфія, дакумент, карыстальнік, сістэма дакументальных камунікацый, універсум чалавечай дзейнасці, свет тэкставых камунікацый.

ЛІТАРАТУРА

Коршунов, О.П. Библиографоведение: Общий курс: Учебник. – М., 1990. – С. 14 –35; М., 2001. – С.5–46.

Фокеев, В.А. Природа библиографического знания / В.А.Фокеев. – М.: Изд-во Рос. гос. б-ки, 1995. – С. 5–13.

Гречихин, А.А. Общая библиография: Учеб. для студентов высш. учеб. заведений, обуч. по направлению книговедение/ А.А.Гречихин. – М.: Изд-во МГУП, 2000. – С. 20–23.

Баренбаум, И.Е. Книга и исторический процесс // Книга: Исследования и материалы. Сб. 59. – С. 29–40.

Лекцыя 2. БІБЛІЯГРАФІЧНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ ЯК АСНОЎНАЕ ПАНЯЦЦЕ ТЭОРЫІ БІБЛІЯГРАФІІ

Мэта лекцыі – прааналізаваць розныя падыходы да акрэслівання аб’ёму паняцця “бібліяграфічная інфармацыя” як асноўнага паняцця тэорыі бібліяграфіі і вызначыць яго асноўныя якасці.

Пытанні

1. З’яўленне тэрміна “бібліяграфічная інфармацыя” і яго эвалюцыя ў 50--60-я гг. ХХ ст.

2. Падыходы да разгляду бібліяграфічнай інфармацыі ў 70-я–80-я гг. ХХ ст.

3. Падыходы да разгляду бібліяграфічнай інфармацыі ў 90-я гг. ХХ ст. – пачатку ХХІ ст.

4. Якасці бібліяграфічнай інфармацыі.

1. З’яўленне тэрміна “бібліяграфічная інфармацыя” і яго эвалюцыя ў 50-60-я гг. ХХ ст.

Паняцце “бібліяграфічная інфармацыя” (БІ) з’яўляецца зыходным у сучасным бібліяграфазнаўстве. Яно выконвае ролю найбольш агульнага крытэрыя адмежавання бібліяграфічных з’яў ад небібліяграфічных. Тэрмін БІ з’явіўся ў тэрмінасістэме бібліяграфазнаўства ў 20–30-я гг. ХХ ст., актыўна стаў ужывацца з 50-х гг., уводзіцца ў слоўнікі, тэрміналагічныя і тэхналагічныя стандарты. Я.І.Шамурын[8] у слоўніку кнігазнаўчых тэрмінаў (1958) БІ трактаваў як вуснае ці пісьмовае апавяшчэнне аб наяўнай ці паступаючай у фонд бібліятэкі літаратуры. Як бачна, аб'ём паняцця звужаўся, пад яго падпадалі бібліяграфічныя з'явы, звязаныя толькі з бібліятэчным фондам і пэўнай формы. У слоўніку К.Р.Сімона[9] праводзілася размежаванне паміж бібліяграфічнай і фактаграфічнай інфармацыяй. БІ трактавалася як інфармацыя, якая дае звесткі аб літаратуры па пэўным пытанні; ФІ – інфармацыя па сутнасці таго ж пытання. Аб'ём паняцця ў параўнанні са слоўнікам Шамурына пашыраўся за кошт таго, што знімалася абавязковая сувязь БІ з бібліятэчным фондам і адначасова звужалася – пад яго падпадалі бібліяграфічныя з'явы, звязаныя толькі з пэўнай галіной ведаў.

У ГОСТ 16448-70 гэты тэрмін адсутнічаў, а ў ГОСТ 7.0.77 трактаваўся як «звесткі аб творах друку, неабходныя для іх ідэнтыфікацыі і выкарыстання (незалежна ад спосабу прадстаўлення гэтых звестак – вуснага, візуальнага ці машыначытаемага». Гэтае азначэнне значна пашырае паняцце БІ ў параўнанні з папярэднім. Аднак яно недастаткова дакладнае, таму што ў ім абмежаваны аб'ект бібліяграфавання толькі творамі друку (замацавана кнігазнаўчая канцэпцыя бібліяграфіі як грамадскай з'явы).

2. Падыходы да разгляду бібліяграфічнай інфармацыі ў 70-я–80-я гг. ХХ ст.

У пачатку 80-х гг. у сувязі з падрыхтоўкай новага стандарта ў спецыяльным друку распачалася дыскусія, у ходзе якой былі выказаны розныя меркаванні аб сутнасці БІ.

А.П.Коршунаў лічыў, што БІ займае пасрэдніцкае становішча ў СДК. Яна здзяйсняе ўпарадкаванне сувязей паміж дакументамі (мадэліруе ДП, ДМ), паміж дакументамі і інфармацыйнымі патрэбнасцямі спажыўцоў. БІ існуе на другасна-дакументальным узроўні, мае дапаможны характар, з’яўляецца асобай разнавіднасцю сацыяльнай інфармацыі. Асноўнай рысай яе з’яўляецца тое, што яна арганізуе рух да спажыўцоў не саміх дакументаў, фактаў, а звестак аб дакументах. Імі можна карыстацца незалежна ад саміх дакументаў. Бі накіравана на задавальненне і фарміраванне інфармацыйных патрэбнасцей грамадства.

Коршунаў, такім чынам, БІ разглядаў толькі адчужаную ад першаснага дакумента інфармацыю, дапускаў апрыорнае існаванне звестак аб дакументах і непаказваў прыроду гэтай інфармацыі ў цэлым і асобных яе элементаў.

Ю.М.Лаўфер таксама разглядаў БІ на другасна-дакументальным узроўні і праводзіў размежаванне паміж другаснай навуковай і другаснай бібліяграфічнай інфармацыяй[10]. Ён адзначаў, што сучасная другасная навуковая інфармацыя (фактаграфічная) пазбаўляе спажыўца ад аналізу першасных дакументаў, здольна эфектыўна згортваць інфармацыю. Перапрацоўка першаснай інфармацыі ў другасную навуковую – гэта такое пераўтварэнне, у выніку якога выяўляюцца і адначасова могуць стварацца і сістэматызавацца новыя веды. Змест такой другаснай інфармацыі можа ў сваю чаргу логіка-семантычна і аналітыка-сінтэтычна перапрацоўвацца. БІ, на думку Ю.М.Лаўфера, не нясе нічога новага, чаго б не было ў першасным дакуменце. Яна ўяўляе сабой канчатковы пункт згортвання інфармацыі і ў ёй адсутнічаюць новыя адзінкі ведаў.

Такі падыход спрашчае з’явы, якія падпадаюць пад аб’ём паняцця бібліяграфія, і прыніжаюць ролю, якую яна выконвае ў дачыненні да розных галін ведаў. БІ, мадэліруючы ДП, ДМ, тэкст асобнага дакумента якраз стварае новыя веды пра іх, прычым такія веды не стварае ні адна іншая сфера грамадскай практыкі.

А.В.Сакалоў, В.П.Леонаў, В.А.Факееў таксама не адмаўлялі другаснасці БІ, але спрабавалі суаднесці другаснасць БІ з уласцівай ёй першаснасцю, са здольнасцю несці новыя веды, перадаваць змест бібліяграфіруемых дакументаў. А.В.Сакалоў лічыў, што дакумент неабходна разглядаць як факт гісторыка-культурнага працэсу і адпаведна інфармацыю аб дакуменце як лагічныя, пэўным чынам упарадкаваныя звесткі аб частцы рэчаіснасці. Таму нельга супрацьпастаўляць бібліяграфічную і фактаграфічную інфармацыю. Бі мае фактаграфічную прыроду і з’яўляецца разнавіднасцю фактаграфічнай інфармацыі. А.В.Сакалоў даў наступнае азначэнне тэрміна бібліяграфічная інфармацыя: другасная фактаграфічная інфармацыя (з факультатыўна ўключаемымі канцэптаграфічнымі адзнакамі аб змесце і форме дакументаў), прадстаўленая ў выглядзе стандартных бібліяграфічных звестак на натуральнай ці інфармацыйна-пошукавай мовах. Гэта поўнацэнныя эмпірычныя веды, якія складваюцца з фактаграфічнай часткі (звесткі аб асобных дакументах, дакументных патоках, дакументных масівах) і канцэптаграфічнай часткі (агульныя і прыватныя методыкі, прынцыпы, правілы).

Як бачна, у 80-я гг. выказваліся самыя розныя, часам палярныя, погляды на сутнасць БІ. У ГОСТ 7.0.84 «Библиографическая деятельность. Термины и определения» давалася наступнае азначэнне БІ: інфармацыя аб дакументах, ствараемая ў мэтах апавяшчэння аб дакументах, іх пошуку, рэкамендацыі і прапаганды. Такая трактоўка найбольш блізка падыходзіла да пазіцыі А.П.Коршунава.

3. Падыходы да разгляду бібліяграфічнай інфармацыі ў 90-я гг. ХХ ст. – пачатку ХХІ ст.

Цікавасць да сутнасці паняцця БІ не згасала і ў канцы ХХ – пачатку ХХІ ст., да сённяшняга дня не дасягнута адзінства яго разумення і азначэння.

В.А.Факееў (аўтар когнітаграфічнай канцэпцыі) аперыруе паняццямі БІ і бібліяграфічныя веды (БВ). Ведамі лічыцца тое, што 1) праверана грамадска-палітычнай практыкай, 2) засведчана логікай, 3) з’яўляецца вынікам пазнання рэчаіснасці, 4) адэкватна адлюстроўвае ў свядомасці чалавека аб’ектыўную рэчаіснасць. БІ як раз утрымлівае гэтыя кампаненты: яна праверана бібліяграфічнай практыкай, лагічна прадстаўлена, з’яўляецца вынікам пазнання дакументальных тэкстаў і патрэбнасцей карыстальнікаў і адэкватна адлюстроўвае іх у свядомасці чалавека ў выглядзе ўяўленняў, кагнітыўных вобразаў. Усё гэта і дазваляе назваць падобную інфармацыю бібліяграфічнымі ведамі. БВ – гэта веды, неабходныя і дастатковыя для ідэнтыфікацыі дакументаў, ДМ у мэтах аптымальнага задавальнення ў аб’ёме дакументаў сацыяльных ведаў як саміх дакументаў, так і рэпрэзентатыўных (характэрных) звестак пра іх. Бібліяграфічныя веды разглядаюцца як прырашчэнне ведаў у дакументах і новых ведаў аб дакументах. Яны маюць сваім аб’ектам фіксаваныя кванты любых ведаў, выдзяляюць і ідэнтыфікуюць іх, забяспечваюць інтэлектуальны доступ да іх з мэтай выкарыстання ў розных відах дзейнасці. БВ – адзін з кампанентаў сацыяльных кагнітыўных структур і ўсёй духоўнай дзейнасці чалавека, частка свядомасці. Аб пэўным навукоўцы мы найчасцей ведаем даты жыцця, ідэі, асноўныя працы – па сутнасці кангламерат бытавых, навуковых і бібліяграфічных ведаў.

Бібліяграфічныя веды з'яўляюцца сродкам пазнання, камунікацыі, каштоўнаснай арыентацыі, рэгулявання і кіравання. Можна выдзеліць аб’ектнуя і суб’ектную, фармальную і змястоўную, прасторавую і часавую, колькасную і якасную структуры бібліяграфічных ведаў.

Н.А.Сляднева лічыць бібліяграфію інфраструктурным відам дзейнасці і разглядае яе існаванне ў метасістэме Універсум чалавечай дзейнасці (УЧД). Яна лічыць бібліяграфію спецыфічнай метадычнай ці інфраструктурнай галіной УЧД, роднаснай статыстыцы, матэматыцы, сацыялогіі. БІ з’яўляецца універсальным сродкам аперыравання суверэннымі інфааб’ектамі. (суверэннасць – незалежнасць ад іншых). Інфааб’екты – гэта сэнсы, тэксты дакументы, аўтары. БІ забяспечвае іх ідэнтэфікацыі і пошук. Вытворчасць БІ Н.А.Сляднева разглядае на этапах узаемадзеяння аўтара, выдаўца, карыстальніка, дакумента (гл. Лекцыя 1.) Пачатковым пунктам вытворчасці БІ з'яўляецца інтэлектуальная праца аўтара тэкста (твора). У яго свядомасці выпрацоўваецца пэўная ідэаграма (формула праблемы, задачы), г.з. прагноз будучых ведаў. Гэтую ідэаграму Н.А.Сляднева называе прагнастычнай (прагнознай) БІ. У далейшым на яе аснове з'яўляюцца такія элементы бібліяграфічнага апісання, як загаловак тэкста, анатацыя, ключавыя словы. У стварэнні іх удзельнічае аўтар. Ён жа пры падрыхтоўцы тэкста ўключае ў яго элементы іншых тэкстаў, робіць спасылкі, даведачны аппарат – г.зн. стварае вялікія пласты ўнутрытэкставой (латэнтнай) БІ. Пасля завяршэння стварэння тэкста аўтар дае яму сваё імя (аўтарства), назву, вызначае жанр, тыпа-відавую прыналежнасць – удзельнічае ў стварэнні афіннай БІ, якую дапаўняе выдавец. Ён фарміруе астатнія тытульныя элементы, стварае выдавецкую анатацыю, можа ствараць даведачны аппарат выдання. Гэтыя віды БІ непарыўна звязаны з тэкстам: без іх тэкст не існуе і яны без тэкста безсэнсоўны. Аднак БІ можа існаваць і адасоблена ад тэкста. Гэта вельмі вялікі масіў другаснай інфармацыі, якую Н.А.Сляднева называе постэдзіцыйнай (адасобленай ад дакумента як непасрэднага яго ўладальніка)[11].

4. Якасці бібліяграфічнай інфармацыі.

Розныя падыходы да метасістэмы існавання БІ і яе сутнасці абумовілі адрозненні і ў вызначэнні якасных характарыстык БІ як пасрэдніка ў сістэме дакументных камунікацый, універсуме чалавечай дзейнасці, свеце тэкставых камунікацый. Аб якасцях БІ пісалі, А.С.Аўгусцінайціс, Ю.С.Зубаў, Ю.М.Лаўфер, В.П.Леонаў, А.В.Сакалоў, В.А.Факееў, С.А.Трубнікаў, Ю.М.Тугаў, Н.А.Сляднева і інш. Абапіраючыся на разнастайнасць поглядаў на гэтую праблему, можна вызначыць наступныя якасці, уласцівыя БІ:

1. Другаснасць і адначасова першаснасць БІ. А.П.Коршунаў лічыць, што другаснасць уласціва БІ ў асобым бібліяграфічным сэнсе. Яна праяўляецца як у адносінах да дакумента, так і адпаведна адносін паміж дакументам і спажыўцом. Другаснасць БІ праяўляецца галоўным чынам у тым, што БІ неабходна спажыўцу не сама па сабе, а як сродак пошуку першасных дакументаў, сродак папярэдняй арыентацыі ў іх змесце і форме, колькасці і якасці.

Але БІ адлюстроўвае дакументы як факты рэчаіснасці, гісторыка-культурнага працэсу, г.зн. стварае першасную па сутнасці сваёй інфармацыю. І таму В.А.Факееў, С.А.Трубнікаў, Ю.М.Тугаў, Н.А.Сляднева выказвалі меркаванне, што БІ ўласціва не толькі другаснасць, а і першаснасць. Так, А.В.Сакалоў падкрэсліваў фактаграфічную сутнасць БІ. В.А.Факееў, у адрозненне ад А.П.Коршунава, сутнасць БІ (БВ) разглядаў не толькі ў камунікатыўным асяроддзі, але і ў пазнавальным, каштоўнасна-арыенціровачным. БВ – веды фактуальныя, г.зн. веды аб аб’ектыўных фактах (асобна ўзятых прадметах, з’явах, якасцях, сувязях), якія можна непасрэдна назіраць і адносна поўна апісваць. Факты як асобая форма адлюстравання з’яў, выступаюць у якасці квантаў інфармацыі аб аб’ектыўным існаванні рэчаў, якасцей, адносін, падзей і ўяўляюць сабой пэўныя адзінкі ведаў, якія ўяўляюць сабой некаторы “інварыянт” інфармацыі аднатыпных падзей і з’яў, зафіксаваных у шэрагу назіранняў. Бібліяграфічны факт – гэта такое апісанне сукупнасці аб’ектыўных з’яў, якое атрымана ў выніку тэарэтычнага тлумачэння эмпірычных даных (аб дакуменце, частцы дакумента), рацыянальна-пошукавай дзейнасці. Для бібліяграфічнага факта характэрна:

– лакалізацыя (дакладнасць існавання ў часе і прасторы);

– устойлівасць (захаванасць у часе);

– індывідуальнасць (непаўторнасць, распазнавальнасць, “ведаю ў твар”);

– лагічнасць (адпаведнасць пэўным агульным прынцыпам);

– наяўнасць унутранай арганізацыі;

– развітыя знешнія сувязі.

Бібліяграфічным фактам уласціва прымета ісціннасці (праўдзівасці), у адпаведнасці з якой вызначаюцца наступныя групы фактаў:

1. абсалютна ісцінныя і надзейныя – факты, якія адпавядаюць аб’ектыўнай рэальнасці (пры дапамозе бібліяграфічных звестак можа быць дакладна ідэнтыфікаваны дакумент);

2. бібліяграфічныя факты, ступень надзейнасці якіх з часам павялічваецца (размова ідзе пра змест дакумента, напрыклад, “адраджэнне з пепла” бібліяграфічных фактаў 1920–30-х гг.);

3. бібліяграфічныя факты, ступень надзейнасці якіх з часам памяншаецца, што вядзе да страты статуса фактычных ведаў (напрыклад, БВ, крыніцам якіх не ўласціва ўстойлівасць, захаванасць у часе – тэксты на папірусе, на дыскетах);

4. ілжывыя, несапраўдныя бібліяграфічныя факты (насапраўдныя бібліяграфічныя звесткі, каб скрыць інфармацыю, выпадковыя памылкі). Напрыклад, пры камплектаванні Александрыйскай бібліятэкі навукоўцы выяўлялі шмат падробленых кніг. Пталемеі (дынасція, якой належыла бібліятэка) вельмі дорага плацілі за кнігі і, адпаведна, знаходзілася шмат асоб, якія «прыпісвалі» малавядомыя творы вядомым аўтарам, ці тым, хто наогул нічога не пісаў, часам паступалі розныя кнігі з аднолькавымі назвамі ці наогул без тытульных даных. Напрыклад, несапраўднасць пісем Фаларыса, тырана горада Агрыгент на Сіцыліі (VI ст. да н.э.), была даказана толькі ў XVII ст. англічанінам Рычардам Бентлі.

2. Асобнае бібліяграфічнае паведамленне забяспечвае ідэнтыфікацыю дакумента незалежна ад таго, дзе знаходзіцца гэты дакумент. Такой якасцю валодае толькі БІ. У выпадку, калі з дакумента зніклі па той ці іншай прычыне элементы латэнтнай БІ, якія яго ідэнтыфікуюць (выдзяляюць з дакументных масіваў), то яны фармулююцца навукоўцамі, “прысвойваюцца” дакументу і здзяйсняюць яго найменне, распазнаванне ў любой сукупнасці дакументаў (напрыклад, “Хроніка Быхаўца”, “Баркулабаўскі летапіс”). Гэтая якасць БІ, на думку А.П.Коршунава, забяспечвае магчымасць практычнай рэалізацыі першай асноўнай грамадскай функцыі – пошукавай.

3. БІ, якая існуе ў выглядзе бібліяграфічных дапаможнікаў (сістэмы дапаможнікаў), валодае інтэгральнай (не ўласцівай асобнаму бібліяграфічнаму запісу) якасцю адлюстравання (мадэліравання) фармальнай і змястоўнай структур любых дакументных патокаў і масіваў. Гэтая якасць, на думку А.П.Коршунава, забяспечвае рэалізацыю другой грамадскай функцыі БІ – камунікатыўнай.

Але БІ здольна мадэліраваць не толькі ДП і ДМ, а ў тэкст (веды) асобнага дакумента. Гэта адбываецца праз прадстаўленне ведаў сродкамі спасылак і цытат, дапаможнага апарата, які мае бібліяграфічны характар.

4. БІ уласцівы комплексны інфармацыйны змест. Яна можа ўключаць не толькі бібліяграфічную, але і публіцыстычую, мастацкую і іншыя віды інфармацыі. Гэта якасць робіць празрыстай мяжу паміж бібліяграфічнымі і гістарыяграфічнымі, літаратурна-крытычнымі, навукова-крытычнымі матэрыяламі. А.П.Коршунаў адзначае, што такая якасць дазваляе БІ рэалізоўваць ацэначную функцыю.

5. А.П.Коршунаў лічыць, што найважнейшай якасцю БІ з’яўляецца дваіснасць, якая адлюстроўвае дваіснасць адносін “дакумент–спажывец інфармацыі”

Дакументы ўзята з дакумента БІ ствараецца для спажыўца Спажывец
дае звесткі аб дакументах ці іх частках спажывец з’яўляецца непасрэдным ці апасрэдаваным аб’ектам бібліяграфічнага ўздзеяння
ўпарадкуе звесткі аб дакументах прагназуецца ствараецца і распаўсюджваецца з улікам яго інфармацыйных патрэб спажыўца
адлюстроўвае (мадэліруе) любую сукупнасць дакументаў
 

В.А.Факееў, Н.А.Сляднева лічаць, што БІ ўласціва не дваіснасць, а шматвектарнасць сувязей з аўтарам, дакументам, тэкстам, ведамі, карыстальнікамі.

6. Вельмі важнай, але не абавязковай якасцю з’яўляецца яе ўнутраная арганізаванасць па пэўных правілах – стандартнасць. Гэта адносіцца не толькі да бібліяграфічных запісаў, але і да спосабаў іх групоўкі ў бібліяграфічных дапаможніках, да анатавання і рэферыравання, да састаўлення дапаможных паказальнікаў. Стандартнасць забяспечвае яе эфектыўнае і аднастайнае выкарыстанне ў розных грамадскіх інстытутах.

Вывады.

Бібліяграфічная інфармацыя з’яўляецца асноўным і найбольш агульным паняццем бібліяграфіі, якое дазваляе адрозніваць бібліяграфічныя з’явы ад небібліяграфічных і аб’яднаць у сістэму ўсе разнастайныя праяўленні бібліяграфічнай дзейнасці. У апошнія гады разам з тэрмінам БІ стаў ужывацца тэрмін бібліяграфічныя веды, як веды аб свеце тэкстаў і патрэбнасцях у іх, неабходныя і дастатковыя для ідэнтыфікацыі тэкстаў, уключэння іх у сістэму сацыяльных камунікацый, забеспячэння інтэллектуальнага доступу да іх. БІ уласціва шэраг якасцей, якія дазваляюць вызначыць яе спецыфіку і выдзяліць сярод іншых відаў інфармацыі. Сутнасць БІ раскрывае не адна асобна ўзятая якасць, а іх сукупнасць.

Ключавыя паняцці: бібліяграфічная інфармацыя, бібліяграфічныя веды, другасная інфармацыя, бібліяграфічныя факты, прагнастычная (прагнозная) бібліяграфічная інфармацыя, ўнутрытэкставая (латэнтная) бібліяграфічная інфармацыя, афінная бібліяграфічная інфармацыя, постэдзіцыйная бібліяграфічная інфармацыя.

ЛІТАРАТУРА:

Коршунов, О.П. Библиографоведение: Общий курс: Учебник. – М., 1990. – С. 57 – 62; М., 2001. – С.**.

Фокеев, В.А. Природа библиографического знания / В.А.Фокеев. – М.: Изд-во Рос. гос. б-ки, 1995. – С. 5–89.

Библиотечное дело: Терминологический словарь / Рос. гос. б-ка. – З-е изд., перераб. и доп. – М., 1997. – 168 с.

ГОСТ 7.0-99. СИБИД. Информационно-библиотечная деятельность, библиография: Термины и определения. – Введ. 1.06.2000. – Мн.: Белстандарт, 1999. – 23 с.

Соколов, А.В. Библиографическая информация как разновидность фактографической информации / А.В.Соколов // Сов. библиогр. – 1983. – № 6. – С.42–47.

Лауфер, Ю.М. К изучению сущности библиографии / Ю.М. Лауфер // Сов. библиогр. – 1982. – № 6. – С.42–47.

Давыдова И.А. Библиография: знание, информация, фактография / И.А.Давыдова, Н.А.Сляднева // Библиогр. – 1993. – № 4. – С.17–30.


 

Лекцыя 3.ФОРМЫ ІСНАВАННЯ БІБЛІЯГРАФІЧНАЙ ІНФАРМАЦЫІ (БІБЛІЯГРАФІЧНЫХ ВЕДАЎ)

Мэта лекцыі – прааналізаваць сучасныя формы існавання бібліяграфічнай інфармацыі, вызначыць іх жанравыя і тыпалагічныя асаблівасці.

Пытанні

1. Абумоўленасць форм існавання бібліяграфічнай інфармацыі культурным, навуковым, тэхналагічным узроўнямі развіцця грамадства.

2. Агульная характарыстыка бібліяграфічных дапаможнікаў як асноўнай формы існавання бібліяграфічнай інфармацыі.

3. Формы бібліяграфічных дапаможнікаў.

4. Тыпы бібліяграфічных дапаможнікаў.

5. Жанры бібліяграфічных дапаможнікаў.

1. Абумоўленасць форм існавання бібліяграфічнай інфармацыі культурным, навуковым, тэхналагічным узроўнямі развіцця грамадства.

Элементы бібліяграфічнай інфармацыі зарадзіліся разам з дакументам, з'яўляюцца сродкам яго наймення, распазнавання ў сукупнасці іншых, сродкам уліку і ўпарадкавання дакументных патокаў, папулярызацыі навуковых ведаў і інш.

Бібліяграфічная інфармацыя прайшла вялікі шлях у сваім развіцці. Разам з навукай, культурай і тэхнікай удасканальваліся яе формы, тыпы, віды, афармлялася жанравая разнастайнасць, змяняліся матэрыяльныя носьбіты яе фіксавання. Іншымі словамі, ствараліся і накопліваліся бібліяграфічныя рэсурсы.

Пад бібліяграфічнымі рэсурсамі ў шырокім сэнсе разумеецца патэнцыял бібліятэк і іншых устаноў, якія здзяйсняюць бібліяграфічную дзейнасць: сістэма інфармацыйна-бібліяграфічных выданняў, даведачна-бібліяграфічны аппарат, бібліяграфічныя кадры, матэрыяльна-тэхнічная база, грашовыя сродкі і інш. У вузкім – сукупнасць бібліяграфічнай прадукцыі, бібліяграфічных дакументаў. Бібліяграфічным дакументам можна лічыць любы матэрыяльны носьбіт, на якім зафіксавана БІ. Бібліяграфічны дакумент з’яўляецца асноўнай структурнай адзінкай бібліяграфічных рэсурсаў грамадства. Бібліяграфічныя рэсурсы ўваходзяць ў больш шырокія метасістэмы – дакументныя і інфармацыйныя рэсурсы.

Іх склад мае канкрэтна-гістарычны характар, вельмі дынамічны і разнастайны. Аднак ва ўсёй гэтай разнастайнасці і непаўторнасці ёсць агульнае – бібліяграфічнае паведамленне, якое з’яўляецца элементарнай адзінкай любой БІ.

Бібліяграфічнае паведамленне фарміруецца з бібліяграфічных звестак (імя аўтара, назва, месца выдання, выдавецтва, год выхаду дакумента ў свет, колькасць старонак і інш.). Яны існуюць у дакуменце як сродак іх найменне і разнастайнай характарыстыкі. Аднак адасоблена ўзятыя бібліяграфічныя звесткі не даюць магчымасць знайсці пэўны дакумент, выдзяліць яго з масіву створанай дакументаванай інфармацыі і адпаведна не з’яўляюцца бібліяграфічным паведамленнем. Бібліяграфічнае паведамленне ўяўляе сабой сукупнасць бібліяграфічных звестак, цэласнае структурнае ўтварэнне (мінімальнае і недзялімае), якое забяспечвае ідэнтыфікацыю і пошук дакумента. Бібліяграфічнае паведамленне можа перадавацца як у вуснай, так і фіксаванай форме.

У слоўніку “Библиотечное дело: Терминологический словарь” (М., 1997) прыводзіцца два значэнні тэрміна “бібліяграфічнае паведамленне” – 1) элемент БІ, які ўтрымлівае арганізаваныя па пэўных правілах (стандартныя) звесткі аб дакуменце (яго частцы) ці групе дакументаў; 2) перадача БІ[12]. У першым робяцца прыцыповыя памылкі: бібліяграфічнае паведамленне не абавязкова стандартызаванае, яно можа давацца і ў адвольнай форме; недакладна называецца самая галоўная ўмова адрознення бібліяграфічнага паведамлення і адпаведна БІ ад іншых разнавіднасцей паведамленняў (інфармацыі) – звесткі аб дакуменце (яго частцы) ці групе дакументаў, якія ў сукупнасці сваёй ідэнтыфікуюць іх. Апошняе надзвычай важна, таму што далёка не ўсякі набор бібліяграфічных звестак гэта здольны зрабіць і адпаведна ўяўляць сабой бібліяграфічнае паведамленне. Больш дакладна яно даецца ў “Тлумачальным слоўніку бібліятэчных і бібліяграфічных тэрмінаў” В.Е.Лявончыкава, Л.А.Дзямешкі, Р.І.Саматыя (Мн., 2000). Бібліяграфічнае паведамленне – “элемент БІ, які ўтрымлівае арганізаваныя па вызначаных правілах (стандартныя) звесткі аб дакуменце (яго частцы ці групе дакументаў), неабходныя і дастатковыя для рэалізацыі асноўных функцыі БІ. Б.п. можа перадавацца ў дакументальна фіксаванай і вуснай формах”[13]. Але пад гэта азначэнне не падпадае шырокі спектр нестандартызаваных вусных і пісьмовых бібліяграфічных паведамленняў. У рэчаіснасці ж мы іх перадаем пастаянна, напрыклад, пад час бібліятэчна-бібліяграфічнага абслугоўвання, у фіксаванай форме. У ніжэй прыведзеным фрагменце пісьма даюцца неатандартызаваныя бібліяграфічныя паведамленні, якія дазвалялі ідэнтыфікаваць запрошаныя выданні.

Андрэй Курбскі (1528-1583) – военачальнік, палітычны дзеяч, публіцыст. Баючыся рэпрэсій Івана Жахлівага, у 1564 г. збег у ВКЛ. Імкнуўся забраць сваю бібліятэку з Юр’ева. У пісьме да баярскіх сыноў Якаву Шаблікіну і Ігнацію Агібалаву пісаў:

“Здесь у нас, Яков, твой человек взят, а Игнатьева жена, да сын, да сноха; и будет тебе, Яков, человек надобен, и ты бы допытался книг княжь Андреевых Курбского, которые остались в Юрьеве. Книга одна в полдесьть, писана скорописью, а кожа наней не на всей, лишь на пяте (корешке), кожа клеена, а тетрадей в ней есть с шестьдесят и семьдесят… ”. Далей прыводзіцца змест зборніка “Слово Иосифа Евреенина о Макковеях да Слово о Аврааме и о Милхиседеке и Оригене, да и иные многие словеса Максима Философа да и иных святых. А другая книга – мучение князя Михаила Черниговского да боярина его Фёдора, житие Августия Ипаниского, да и иные словеса, а переведено из латинского языка, а переплетено ново, а кожи на ней ещё не положено. Да книга Апостол, а писан в десть, а письмо доброе, а переплетён по-немецки. А будет тебе, Яков, человек твой надобен, и ты бы книги приготовил да срок учинил, как книги будут готовы; а человека твоего приготовим, приведем из Вильны в Вольмар. А будет книг не допытаешься и не приготовишь их и мы человека твоего обесим (повесим)”.

Бібліяграфічнае паведамленне можа існаваць у вуснай і фіксаванай формах. Фіксаванае называецца бібліяграфічным запісам. Яно можа мець простую і складаную структуру.

Бібліяграфічнае паведамленне
вуснае фіксаванае – бібліяграфічны запіс
простая структура простая структура складаная структура
Любы (як правіла, міні-мальны) набор бібліягра-фічных звестак, якія ідэнтыфікуюць дакумент (яго частку, сукупнасць) бібліяграфічнае апісанне + (-) класіфікацыйны індэкс бібліяграфічнае апісанне + класіфікацыйны індэкс + анатацыя (рэферат) + прадметная (ыя) рубрыка (і) + ключавое (ыя) слова (ы) + сігла (ы) бібліятэкі
Бібліяграфічны запіс (просты ці складаны) з’яўляецца асноўнай уліковай адзінкай любога бібліяграфічнага дакумента (бібліяграфічнага дапаможніка).

2. Агульная характарыстыка бібліяграфічных дапаможнікаў як асноўнай формы існавання бібліяграфічнай інфармацыі.

Любую, незалежна ад аб’ёму, формы, структуры, зместу і іншых характарыстык, замацаваную на матэрыяльным носьбіце БІ можна назваць бібліяграфічным дакументам ці бібліяграфічным дапаможнікам (такая назва найбольш распаўсюджана ў спецыяльнай літаратуры). Б ібліяграфічныя дапаможнікі (бібліяграфічныя дакументы) з’яўляюцца асноўным спосабам існавання і сродкам распаўсюджвання дакументаванай бібліяграфічнай інфармацыі. Пад бібліяграфічным дапаможнікам разумеюць пэўным чынам упарадкаванае мноства бібліяграфічных запісаў, аб’яднаных адзінствам задумы, прызначэння, формы і/ці зместам уключаемай інфармацыі. Гэта паняцце ахоплівае вельмі шырокі спектр з’яў. Вызначыліся і існуюць розныя формы, тыпы і жанры бібліяграфічных дапаможнікаў.

3. Формы бібліяграфічных дапаможнікаў.

Бібліяграфічныя дапаможнікі адрозніваюцца па шэрагу фармальных прымет. Важнейшая з іх – матэрыяльная канструкцыя, згодна якой выдзяляюцца наступныя формы існавання бібліяграфічных дапаможнікаў:

– карткавыя бібліяграфічныя дапаможнікі;

– бібліяграфічныя выданні і рукапісы;

– несамастойныя выдавецкія формы (унутры ці прытэкставыя);

– аўтаматызаваныя бібліяграфічна-пошукавыя сістэмы (электронныя ці лічбавыя).

Да карткавых форм бібліяграфічных дапаможнікаў адносяцца карткавыя бібліяграфічныя каталогі і картатэкі[14]. Карткавыя бібліяграфічныя каталогі – пэўным чынам арганізаваная сукупнасць бібліяграфічных запісаў дакументаў, якая раскрывае склад і/ці змест аднаго ці некалькіх дакументных фондаў і прадстаўлена ў карткавай форме. Такія каталогі атрымалі шырокае распаўсюджванне ў бібліятэках, архівах.

Элементарнай уліковай адзінкай карткавага каталога з’яўляецца бібліяграфічная картка, на якой у пэўнай, дакладна вызначанай, паслядоўнасці размешчаны звесткі аб змесце, форме, месцы знаходжанні дакумента. Карткі існуюць адасоблена, звязаны паміж сабой толькі лагічнай ці фармальнай сувяззю прадстаўленай на іх інфармацыі. Гэта дазваляе пастаянна папаўняць такія каталогі, не парушаючы пры гэтым іх структурнае адзінства. Найбольш распаўсюджанымі ў бібліятэчнай практыцы з’яўляюцца алфавітныя, сістэматычныя, прадметныя карткавыя каталогі (па спосабе групоўкі матэрыялу).

Алфавітны каталог – бібліяграфічны дапаможнік, у якім бібліяграфічныя запісы прадстаўлены ў карткавай форме і размеркаваны ў алфавіце імёнаў (прозвішчаў) аўтараў ці загалоўкаў дакументаў. Алфавітны каталог дае магчымасць удакладніць ці ёсць кнігі пэўнага аўтара (аўтараў, скаладальнікаў, рэдактараў) у фондзе бібліятэкі; ці ёсць кнігі з пэўнай назвай у фондзе бібліятэкі; устанавіць звесткі дастатковыя для заказу і пошуку кнігі ў фондзе бібліятэкі (элементы бібліяграфічнага апісання, індэксы класіфікацый, шыфры месцаў захавання кнігі); наяўнасць кніг, прысвечаных пэўнай асобе (Напрыклад: Глінка М., аб ім).

Сістэматычны каталог – бібліяграфічны дапаможнік, у якім бібліяграфічныя запісы прадстаўлены ў карткавай форме і размеркаваны па галінах ведаў у адпаведнасці з пэўнай бібліятэчна-бібліяграфічнай класіфікацыяй. У бібліятэчнай практыцы Беларусі ў асноўным выкарыстоўваюцца Універсальная дзесятковая класіфікацыя (УДК) і Бібліятэчна-бібліяграфічная класіфікацыя (ББК). Усе раздзелы вызначаны ў лагічнай паслядоўнасці, у межах асобнага раздзела літаратура размеркавана ад агульнага да прыватнага.

Прадметны каталог – бібліяграфічны дапаможнік, у якім бібліяграфічныя запісы прадстаўлены ў карткавай форме і размеркаваны ў агульным алфавіце

(незалежна ад галін ведаў) прадметных рубрык, за якімі канцэнтруюцца бібліяграфічныя запісы дакументаў адпаведнай тэматыкі.

Бібліяграфічныя картатэкі – бібліяграфічныя дапаможнікі, у якіх на картках у пэўнай паслядоўнасці (фармальнай ці змястоўнай) размяркоўваюцца бібліяграфічныя запісы на дакументы ці іх часткі, неабавязкова прадстаўленыя ў фондзе пэўнай бібліятэкі.

Па спосабе групоўкі матэрыялу картатэкі могуць быць алфавітныя, сістэматычныя, прадметныя, храналагічныя, персаналій, рэцэнзій і інш., па зместу адлюстроўваемых матэрыялаў – універсальныя, галіновыя, тэматычныя, краязнаўчыя, спецыяльныя. Картатэкі пастаянна папаўняюцца, але матэрыял у іх захоўваецца толькі да таго часу, пакуль ён актуальны.

Цэнтральнае месца сярод картатэк належыць сістэматычнай картатэцы артыкулаў (яна ствараецца ў многіх бібліятэках). Яна ўніверсальная па змесце. Структура яе падобна структуры сістэматычнага каталога. У адрозненні ад каталога сістэматычная картатэка адлюстроўвае не самастойныя выданні, а матэрыялы з часопісаў, газет, зборнікаў; яна аператыўна папаўняецца і абнаўляецца (тэрмін захавання запісаў па грамадскіх навуках – 3-4 гады, па мастацтве – больш за 7 год); мае больш дробныя рубрыкі.

Тэматычныя картатэкі змяшчаюць інфармацыю па пэўнай тэме (праблеме). Яны, як правіла, маюць часовы характар, ствараюцца па найбольш актуальных праблемах і існуюць да таго часу, пакуль яны цікавяць грамадства.

Да спецыяльных картатэк адносяцца: картатэка рэцэнзій, загалоўкаў твораў мастацкай літаратуры, ілюстрацый і інш. Яны адлюстроўваюць асобныя віды дакументаў, маюць фармальную (алфавітную) ці радзей змястоўную групоўку матэрыялу, пастаянна актуалізуюцца, папаўняюцца. Спецыяльныя картатэкі, як і тэматычныя, не дубліруюць, а дапаўняюць сістэматычную картатэку артыкулаў.

Краязнаўчыя картатэкі (часам сустракаецца назва краязнаўчыя каталогі) – бібліяграфічныя дапаможнікі, якія змяшчаюць матэрыялы (незалежна ад іх наяўнасці ў бібліятэцы) аб пэўным рэгіёне (раён, вобласць, горад, вёска) і рэалізаваны ў карткавай форме. Па зместу ўключаемых матэрыялаў гэтыя картатэкі маюць універсальны характар: адлюстроўваюць інфармацыю па ўсіх баках жыццядзейнасці края, у тым ліку па культуры і мастацтве. Пералік картатэк абумоўлены спецыфікай бібліятэкі, у межах якіх яны ствараюцца.

Бібліяграфічныя выданні (паказальнікі, спісы, друкаваныя каталогі) – гэта паліграфічна самастойна аформленыя выданні, якія ўтрымліваюць бібліяграфічную інфармацыю (інфармацыю аб дакументах) і прызначаны для яе распаўсюджвання ў грамадстве.

Бібліяграфічныя выданні, як любыя самастойныя выданні, адрозніваюцца па перыядычнасці выхаду ў свет і бываюць: неперыядычныя, перыядычныя, прадаўжальныя.

Неперыядычныя бібліяграфічныя выданні выходзяць аднаразова, паўтарэнне (чарговыя выданні) наперад не прадугледжаны.

Перыядычныя бібліяграфічныя выданні выходзяць рэгулярна, з пастаяннай для кожнага года колькасцю нумароў (выпускаў). Яны аднатыпна аформлены, розныя па зместу, нумараваныя і/ці даціраваныя, маюць аднолькавую назву.

Прадаўжальныя бібліяграфічныя выданні выходзяць праз недакладна вызначаныя прамежкі часу, па меры накаплення матэрыялу. Яны не паўтараюцца па зместу, аднатыпна аформлены, нумараваны і/ці даціраваны выпускамі, маюць аднолькавую назву.

Надзвычай распаўсюджаны несамастойныя выдавецкія формы бібліяграфічных дапаможнікаў, бібліяграфічная інфармацыя размешчаная ў межах аднаго, асобна ўзятага дакумента. Да яе адносяцца: ўнутрыкніжныя, унутрычасопісныя, унутрыгазетныя, прыкніжныя, прыартыкульныя бібліяграфічныя спісы.

Унутрыкніжныя (унутрычасопісныя, унутрыгазетныя) бібліяграфічныя спісы – гэта пэўным чынам (часцей за ўсё ў алфавітным парадку) арганізаваная сукупнасць бібліяграфічных запісаў, размешчаных у першасным дакуменце (кнізе, часопісе, газеце) як асобны, самастойны раздзел, частка, артыкул, незалежны ад іншых матэрыялаў, уключаных у выданне.

Напрыклад, у бібліяграфічным часопісе “Новыя кнігі: па старонках беларускага друку” (выдаецца з 1960 г.) змяшчаюцца ўнутрычасопісныя бібліяграфічныя спісы разнастайнай тэматыкі, якія маюць нават асобную пагінацыю.

Прыкніжныя (прыартыкульныя) бібліяграфічныя спісы уяўляюць сабой таксама арганізаваную пэўным чынам (часцей за ўсё ў парадку цытавання) сукупнасць бібліяграфічных запісаў, прадстаўленую ўнутры самаго першаснага тэкста, але існуючую ў непарыўнай сувязі з ім: у тэксце, у падрадковых заўвагах і каментарыях, па-за тэкстам (у спісе літаратуры да тэкста). Гэта пералік дакументаў, якімі аўтар пэўнага тэксту карыстаўся пры падрыхтоўцы кнігі ці артыкула. Змест такой бібліяграфічнай інфармацыі абумоўлены тэматыкай першаснага тэкста і яна без тэкста безсэнсоўна.

Напрыклад, прыкніжнымі спісамі суправаджаюцца навуковыя выданні: Дадиомова О.В. Музыкальная культура городов Белоруссии в ХУІІІ веке. – Мн., 1992. – 207 с.: ил. і інш. У некаторых выданнях прыкніжныя (прыартыкульныя) спісы літаратуры адсутнічаюць, а звесткі аб выкарыстаных аўтарам крыніцах змяшчаюцца ў падрадковых заўвагах: Беларусы: У 8 т. – Т. 1-3. – Мн., 1995-1999; Культура беларускага замежжа. Кн. 1. – Мн., 1993. – 192 с. і інш.

З апошняга дзесяцігоддзя ХХ ст. у дзейнасць бібліятэк, органаў навуковай інфармацыі, архіваў актыўна ўкараняюцца камп’ютэрныя тэхналогіі. На электронных носьбітах ствараюцца першасныя дакументы і разнастайныя сродкі арыентацыі ў іх. Гэта спрыяе эканоміі рэсурсаў, плошчаў размяшчэння дакументаў, павышае тэрмін захавання дакумента (для срэбраных фіш да 500 год), дазваляе прадстаўляць на адным носьбіце першасную і шырокі спектр другаснай інфармацыі, забяспечвае шматаспектны пошук інфармацыі і аператыўнасць яе атрымання, дае магчымасць інтэрактыўных інфармацыйных зносін на адлегласці і інш. У бібліятэках ствараюцца электронныя каталогі, бібліяграфічныя базы даных. Электронны каталог – сукупнасць бібліяграфічных звестак аб дакументах пэўнага фонда ці фондаў, прадстаўленая на электронных носьбітах інфармацыі.

Электронны каталог спалучае ў сабе магчымасці алфавітнага, сістэматычнага і прадметнага карткавых каталогаў. У ім, як правіла, даецца максімальна поўная інфармацыя аб дакументах. Яны ствараюцца на пэўны фонд (фонды) дакументаў установы, якая захоўвае гэтыя дакументы. Доступ жа да электронных каталогаў магчымы і ў межах установы-генератара, лакальных сетак, сусветнай інфармацыйнай сеткі Інтэрнэт пры дапамозе любога адпаведна абсталяванага камп’ютэра, калі электронны каталог прадстаўлены на CD-ROM носьбіце (напрыклад, найбольш вядомы ў свеце каталогі Бібліятэкі кангрэса ЗША, Брытанскай бібліятэкі, выпушчаны і кампактны аптычны дыск з каталогам НБ Беларусі). Пошук інфармацыі магчымы як па стандартызавана сфармуляваным запыце, так і па слоўніках.

У бібліятэках, архівах, музеях Беларусі, акрамя электронных каталогаў, ствараюцца разнастайныя базы даных, у тым ліку бібліяграфічныя. Бібліяграфічныя базы даных – базы даных, якія ўтрымліваюць арганізаваную сукупнасць бібліяграфічных запісаў дакументаў у аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэме. Да іх адносяцца базы даных кніг, часопісаў, газет, дысертацый, рукапісаў, выяўленчага мастацтва, фонадакументаў і інш. Яны могуць адлюстроўваць дакументы як па фармальнай (напрыклад, від дакумента), так і па змястоўнай (па пэўнай галіне, галінах ведаў, праблемах) прыметах.

4.Тыпы бібліяграфічных дапаможнікаў.

Акрамя вышэй пералічаных форм бібліяграфічных дапаможнікаў да сённяшняга часу сфарміраваліся і існуюць асноўныя тыпы: бібліяграфічны паказальнік, бібліяграфічны спіс, бібліяграфічны агляд, дапаможныя паказальнікі (у тым ліку паказальнікі да выданняў).

Бібліяграфічны паказальнік – бібліяграфічны дапаможнік, які аб’ядноўвае значную колькасць бібліяграфічных запісаў, мае складаную структуру, аздоблены дапаможным апаратам.

Бібліяграфічны спіс – бібліяграфічны дапаможнік, які аб’ядноўвае невялікую колькасць бібліяграфічных запісаў, мае простую структуру, без дапаможнага апарата.

Бібліяграфічны агляд – бібліяграфічны дапаможнік (інфармацыйны твор), які ствараецца на аснове першасных дакументаў і ўяўляе сабой звязанае паведамленне аб разглядаемых у іх асноўных праблемах.

Дапаможныя паказальнікі (паказальнікі да выданняў у тым ліку) – бібліяграфічны пошукавы апарат, створаны да бібліяграфічных і любых іншых дакументаў, які раскрывае іх структуру і змест і забяспечвае хуткае знаходжанне змешчанай ў дакументах інфармацыі. А.П.Коршунаў бібліяграфічны пошукавы апарат, створаны да бібліяграфічных дапаможнікаў, называе дапаможнымі паказальнікамі, да крыніц першаснай інфармацыі – паказальнікамі да выданняў. Па прызначэнні, структуры запісаў, афармленні яны аднатыпны і таму іх можна аднесці да адной катэгорыі (тыпу) і назваць дапаможнымі паказальнікамі.

Да навуковых, даведачных, бібліяграфічных, і некаторых іншых відаў дакументаў ствараюцца, як правіла, разнастайныя дапаможныя паказальнікі. Яны мадэліруюць змешчаную ў дакументах інфармацыю, спрыяюць хуткаму пошуку неабходных фрагментаў дакумента і з’яўляюцца такім чынам сродкамі арыентацыі карыстальніка ў структуры і змесце дакумента. Да іхадносяцца імянныя, геаграфічныя, прадметныя, тэматычныя, сістэматычныя, храналагічныя і інш., дапаможныя паказальнікі. Яны ўяўляюць сабой пуцевадзіцелі па тэксту дакумента, упарадкаваны (па алфавіту ці якой-небудзь іншай прымеце) пералік назваў або абазначэнняў на яго старонках і забяспечваюць шматаспектны і хуткі пошук неабходнай інфармацыі, робяць магчымым адмаўленне ад суцэльнага прагляду тэкста. Да кожнага з запісаў у дапаможных паказальніках даецца спасылка (лічба ці словы глядзі і глядзі таксама). Лічбы паказваюць старонку надрукавання звестак ці парадкавы нумар бібліяграфічнага запісу.

Імянныя (паказальнікі імёнаў) – дапаможныя паказальнікі, якія змяшчаюць алфавітны пералік прозвішчаў з ініцыяламі ці поўнымі імёнамі і іншымі абазначэннямі ўласных імёнаў (напрыклад, псеўданімамі) з адсылкамі да парадкавага нумару запісу ці старонкі надрукавання матэрыялу пэўнай асобы, аб пэўнай асобе.

Прадметныя (алфавітна-прадметныя) – дапаможныя паказальнікі, якія змяшчаюць алфавітны пералік назваў прадметаў, іх якасцей і адносін з ініцыяламі ці поўнымі імёнамі і іншымі абазначэннямі ўласных імёнаў (напрыклад, псеўданімамі) з адсылкамі да парадкавага нумару запісу ці старонкі надрукавання матэрыялу.

Геаграфічныя – дапаможныя паказальнікі, якія змяшчаюць алфавітны пералік геаграфічных назваў з адсылкамі да парадкавага нумару запісу ці старонкі надрукавання матэрыялу аб пэўным геаграфічным аб’екце.

Тэматычныя – дапаможныя паказальнікі, якія змяшчаюць алфавітны пералік прадметных рубрык, аб’яднаных у буйныя тэматычныя раздзелы з адсылкамі да парадкавага нумару запісу ці старонкі надрукавання матэрыялу аб пэўным аб’екце.

Сістэматычныя – дапаможныя паказальнікі, якія змяшчаюць сістэматызаваны (лагічна ўпарадкаваны) пералік прадметных рубрык, аб’яднаных у буйныя тэматычныя раздзелы з адсылкамі да парадкавага нумару запісу ці старонкі надрукавання матэрыялу аб пэўным аб’екце.

Храналагічныя – дапаможныя паказальнікі, якія змяшчаюць матэрыял (перыяды часу: гады, вякі, эпохі) у часавай паслядоўнасці з адсылкамі старонкі надрукавання звестак.

Адзіныя (аб’яднаныя, камбінаваныя, Index, Register) – дапаможныя паказальнікі, якія змяшчаюць у адным алфавітным радзе пералік назваў прадметаў, іх якасцей і адносін, імёнаў уласных, геаграфічных аб’ектаў з адсылкамі да парадкавага нумару запісу ці старонкі надрукавання матэрыялу.

Да першасных дакументаў такія паказальнікі (пераважна імянныя, радзей геаграфічныя і прадметныя) ствараюцца не вельмі часта, хаця наяўнасць іх ў дакуменце сведчыць аб навуковым узроўні пэўнага выдання. Напрыклад, імянным і прадметна-геаграфічным дапаможнымі паказальнікамі аснашчана манаграфія: Кушнярэвіч А.М. Культавае дойлідства Беларусі ХІІІ–ХУІ стст. – Мн., 1993. – 150 с.

Да бібліяграфічных паказальнікаў дапаможны паказальнік (дапаможныя паказальнікі) ствараюцца, як правіла, заўсёды.

Неабходна адзначыць, што ў працах апошніх гадоў такія даследчыкі, як В.А.Факееў, І.Г.Моргенштэрн тыпы бібліяграфічных дапаможнікаў асобна не разглядаюць, а адносяць іх (вышэй пералічаныя тыпы) да жанраў. З гэтым цяжка пагадзіцца, таму што кожны з вызначаных жанраў павінен валодаць выразнымі характарыстыкамі і выключаць адзін аднаго, а не перасякацца ці паглынаць адзін аднаго. Згодна азначэнняў бібліяграфічныя паказальнікі паглынаюць бібліяграфічныя манаграфіі, перасякаюцца з планамі чытання, рэфератыўнымі зборнікамі і інш. На наш погляд, неабходна асобна выдзяляць тыпы, удакладняючы іх адносінамі да друкаванай (рукапіснай) форм існавання бібліяграфічнай прадукцыі (дапаможнікаў).

5. Жанры бібліяграфічных дапаможнікаў.

Жанр – гэта гістарычна складзены род бібліяграфічнай прадукцыі, які абагульняе найбольш характэрныя рысы, ўласцівыя значнай групе бібліяграфічных дакументаў. Да сённяшняга часу склаліся наступныя жанры бібліяграфічных дапаможнікаў: бібліяграфічная манаграфія, путевадзіцель па літаратуры, біябібліяграфічны слоўнік, бібліяграфічная энцыклапедыя, план чытання, экспрэс-інфармацыя, рэфератыўны зборнік, рэфератыўны часопіс і інш.

Бібліяграфічная манаграфія – буйны бібліяграфічны дапаможнік навукова-дапаможнага прызначэння, які створаны на падставе паглыбленага вывучэння вялікага масіву дакументаў, разглядае праблему ўсебакова і змяшчае новыя ці ўдакладненыя звесткі аб бібліяграфіруемых дакументах.

Путевадзіцель па літаратуры - бібліяграфічны дапаможнік, які змяшчае звесткі аб першасных дакументах, крыніцах бібліяграфічнай інфармацыі па тэме і метадычныя парады і рэкамендацыі па іх выкарыстанню.

Біябібліяграфічны слоўнік - бібліяграфічны дапаможнік, які змяшчае біяграфічныя звесткі аб пэўных асобах і бібліяграфічную інфармацыю аб іх творах і творах пра іх.

Бібліяграфічная энцыклапедыя - бібліяграфічны дапаможнік, у якім сабраны фактычныя звесткі і апісанні літаратуры па пэўнай галіне ведаў ці тэме і размеркаваны ў алфавітным, прадметна-тэматычным ці сістэматычным парадку.

План чытання - бібліяграфічны дапаможнік, у якім дакладна рэгламентуецца склад і паслядоўнасцьчытання па пэўнаму пытанню.

Экспрэс-інфармацыя - перыядычнае часопіснае ці ліставое інфармацыйнае выданне, якое змяшчае аб’ёмны рэферат (рэфераты) найбольш актуальных апублікаваных замежных крыніц ці неапублікаваных айчынных дакументаў па актуальных для пэўных катэгорый карыстальнікаў праблемах.

Дайжэст – кароткі пераказ (фрагменты – цытаты, вытрымкі, канспекты, рэфераты) тэкстаў шэрагу дакументаў, падабраныя па пэўнай змястоўнай ці фармальнай прыметах.

Праспект даведачнае і/ці рэкламнае выданне, якое змяшчае сістэматызаваны пералік дакументаў (дакумента), прызначаных да выпуску, продажы ці экспаніраванню.

Рэфератыўны часопіс – часопіс, асноўны змест якога складаюць сістэматызаваныя бібліяграфічныя апісанні з індыкатыўнымі рэфератамі рэфератыўнымі анатацыямі.

Рэфератыўны зборнік – зборнік, асноўны змест якога складаюць сістэматызаваныя бібліяграфічныя апісанні з інфарматыўнымі рэфератамі.

Паказальнік цытуемай літаратуры – пералік упамянутых і/ці цытуемых дакументаў у тых ці іншых выданнях (публікацыях), які дапамагае выяўляць выкарыстаныя аўтарамі дакументы і раскрывае ўнутраныя сувязі ў межах дакументных (тэкставых) камунікацый. Акрамя форм, тыпаў і жанраў бібліяграфічных дапаможнікаў існуе вялікая колькасць відаў, вызначаных па розных прыметах (гэта будзе разгледжана ў наступных лекцыях).

Вывады

Бібліяграфічная інфармацыя існуе ў вуснай і фіксаванай формах. Фіксаваная форма называецца бібліяграфічным запісам, які з’яўляецца асноўным элементам любога бібліяграфічнага дапаможніка. Бібліяграфічны дапаможнік (бібліяграфічны дакумент) – гэта асноўны спосаб існавання і сродак распаўсюджвання дакументаванай бібліяграфічнай інфармацыі. Бібліяграфічныя дапаможнікі разнастайны па сваёй, форме, тыпавых, жанравых і відавых характарыстыках. Іх удасканаленне, памнажэнне разнастайнасці адбываецца ў цеснай сувязі з развіццём інфармацыйных камунікацый, навукі, тэхнічных сродкаў.

Ключавыя паняцці: бібліяграфічнае паведамленне, бібліяграфічны запіс, бібліяграфічны дапаможнік, бібліяграфічны дакумент, картачныя каталогі і картатэкі, базы даных, друкаваная бібліяграфічная прадукцыя, бібліяграфічны спіс, бібліяграфічны агляд, дапаможны паказальнік, паказальнік да выдання, прыкніжныя, прыартыкульныя, унутрыкніжныя, унутрычасопісныя, унутрыгазетныя бібліяграфічныя спісы, бібліяграфічная манаграфія, пуцевадзіцель па літаратуры, бібліяграфічны даведнік, біябібліяграфічны слоўнік, бібліяграфічная энцыклапедыя, план чытання, экспрэс-інфармацыя, рэфератыўны часопіс, рэфератыўны зборнік, праспект і інш.


 

ЛІТАРАТУРА:

1. Библиотечное дело: Терминологический словарь / Рос. гос. б-ка. – З-е, перераб. и доп. изд. – М., 1997. – 168 с.

2. Коршунов О.П. Библиографоведение: Общий курс: Учебник. – М., 1990. – С. 27-35; М., 2001. – С. ***

 

Лекцыя 4.ФУНКЦЫЯНАЛЬНАЯ СТРУКТУРА БІБЛІЯГРАФІЧНАЙ ІНФАРМАЦЫІ

Мэта лекцыі – даць уяўленне аб функцыях бібліяграфіі як грамадскай з’явы і прааналізаваць сучасныя падыходы да вызначэння функцыянальнай структуры бібліяграфіі.

Пытанні







Дата добавления: 2015-10-19; просмотров: 879. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...

Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...

Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...

Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

Примеры задач для самостоятельного решения. 1.Спрос и предложение на обеды в студенческой столовой описываются уравнениями: QD = 2400 – 100P; QS = 1000 + 250P   1.Спрос и предложение на обеды в студенческой столовой описываются уравнениями: QD = 2400 – 100P; QS = 1000 + 250P...

Дизартрии у детей Выделение клинических форм дизартрии у детей является в большой степени условным, так как у них крайне редко бывают локальные поражения мозга, с которыми связаны четко определенные синдромы двигательных нарушений...

Педагогическая структура процесса социализации Характеризуя социализацию как педагогический процессе, следует рассмотреть ее основные компоненты: цель, содержание, средства, функции субъекта и объекта...

Патристика и схоластика как этап в средневековой философии Основной задачей теологии является толкование Священного писания, доказательство существования Бога и формулировка догматов Церкви...

Основные симптомы при заболеваниях органов кровообращения При болезнях органов кровообращения больные могут предъявлять различные жалобы: боли в области сердца и за грудиной, одышка, сердцебиение, перебои в сердце, удушье, отеки, цианоз головная боль, увеличение печени, слабость...

Вопрос 1. Коллективные средства защиты: вентиляция, освещение, защита от шума и вибрации Коллективные средства защиты: вентиляция, освещение, защита от шума и вибрации К коллективным средствам защиты относятся: вентиляция, отопление, освещение, защита от шума и вибрации...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.011 сек.) русская версия | украинская версия