Студопедия — Калектывізацыя сельскай гаспадаркі ў Беларускай ССР
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Калектывізацыя сельскай гаспадаркі ў Беларускай ССР






З першых гадоў савецкай улады ствараліся калектыўныя гаспадаркі. Да пачатку 1927 г. на Беларусі было ўтворана каля 400 сельскагаспадарчых арцелей, камун і таварыстваў па сумеснай апрацоўцы зымлі, а таксама 213 саўгасаў.

Калгасы разглядаліся ў асноўным як форма арганізацыі бяднейшых пластоў насельніцтва. Ствараліся яны як правіла на землях дзяржаўнага фонду. Да кастрычніка 1928 г. у БССР было арганізавана 994 калгаса, у тым ліку 243 нацыянальныя. На адзін калгас у сярэднім прыходзілася 40–75 дзесяцін зямлі, па 3–5 коней, 3–4 плугі, 4 бараны: на 100 га мелася па 20 галоў буйной рагатай жывёлы; сярэдняя ўраджайнасць зерневых з 1 га складала 8 цэнтнераў, развіццё сельскагаспадарчай кааперацыі ішло галоўным чынам у дзвюх формах: крэдытнай і забеспячэнска-збытавой. Разнастайнымі формамі сельскагаспадарчай кааперацыі ў Беларусі ўжо да пачатку 1926 г. было аб’яднана 20,9% сялянскіх гаспадарак.

У канцы 20-х гадоў, згодна палітыцы Камуністычнай партыі і савецкай дзяржавы, быў узяты курс на паскораную калектывізацыю у яе вышэйшых формах. Мэта: у кароткі тэрмін правесці калектывізацыю ў вёсцы і ўзяць у яе сродкі для патрэб індустрыялізацыі і абароны краіны. Пачатак рэалізацыі такога курса паклаў хлебанарыхтоўчы крызіс, які ўзнік у краіне зімой 1927–1928 гг. У сувязі з недаборам збожжавых, скарачэннем дзяржаўных нарыхтовак хлеба стварылася пагроза планаў індустрыяльнага будаўніцтва, бо пастаўкі прамысловага абсталявання ў краіне ад экспарту хлеба. У гарадах пачаліся перабоі у забеспячэнні прадуктамі, давялося ўвесці картачную сістэму. Пачаўся адыход ад новай эканамічнай палітыкі, яе дэмантаж і шырокае прымяненне надзвычайных мер. Бязлітасна знішчалася самая заможная частка сялянства – кулацтва. Барацьба з “правым ухілам” суправаджалася фарсіраваннем калектывізацыі пачалася гонка за “тэмпамі”, і ад палітыкі абмежавання і выцяснення кулацтва партыя перайшла да палітыкі ліквідацыі кулацтва як класа на аснове суцельнай калектывізацыі. Раскулачвалі не толькі кулакоў, але і сярэднікоў, якія не хацелі ўступаць у калгасы. Прымусовыя меры далі свае вынікі. Калі ў студзені 1930 г. у калгасы ўступіла 20,9 сялянскіх двароў, то да сакавіка таго ж года – 58%. Пратэст сялян выразіўся 500 выступленнямі, распадам прымусова створаных калгасаў. Калі ў сакавіку 1930 г. калгасы аб’ядноўвалі 58% сялянскіх гаспадарак, то ў чэрвені 11,1%. А вясной 1932 г. – чарговы выхад сялян з калгасаў. Толькі за 2–3 месяцы распаліся 1002 калгасы з якіх выйшла больш за 55 тыс. сялянскіх гаспадарак.

У канцы першай пяцігодскі ў рэспубліцы налічвалася прыкладна 9 тыс. калгасаў, якія аб’ядноўвалі 43% сялянскіх гаспадарак. У выніку дапушчаных памылак у эканамічнай палітыцы у 1932–1933 гг. краіну ахапіў масавы голад (7 жніўня 1932 г. быў выдадзены Закон аб ахове сацыялістычнай уласнасці, “закон аб пяці каласках”).

Да канца 30-х гадоў калектывізацыя ў Беларусі была завершана, кулацтва як клас ліквідавана. У 1937 г. калгасы аб’ядноўвалі 680 тыс. сялянскіх двароў, ці 87,5% іх агульнай колькасці.

 








Дата добавления: 2015-04-19; просмотров: 809. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...

Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

Факторы, влияющие на степень электролитической диссоциации Степень диссоциации зависит от природы электролита и растворителя, концентрации раствора, температуры, присутствия одноименного иона и других факторов...

Йодометрия. Характеристика метода Метод йодометрии основан на ОВ-реакциях, связанных с превращением I2 в ионы I- и обратно...

Броматометрия и бромометрия Броматометрический метод основан на окислении вос­становителей броматом калия в кислой среде...

Типы конфликтных личностей (Дж. Скотт) Дж. Г. Скотт опирается на типологию Р. М. Брансом, но дополняет её. Они убеждены в своей абсолютной правоте и хотят, чтобы...

Гносеологический оптимизм, скептицизм, агностицизм.разновидности агностицизма Позицию Агностицизм защищает и критический реализм. Один из главных представителей этого направления...

Функциональные обязанности медсестры отделения реанимации · Медсестра отделения реанимации обязана осуществлять лечебно-профилактический и гигиенический уход за пациентами...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.01 сек.) русская версия | украинская версия