Студопедия — Уводзіны
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Уводзіны






Страна: Франция Регион: Нормандия Объем: 0,7 мл (в коробке)

Общее описание: Pere Magloire Calvados Aged 35 Years- дистиллят 35-летней выдержки был получен из урожая собранного в засушливый год, когда в созревающих яблоках особенно высокий уровень сахара. В этот год удалось заложить значительное количество спиртов с целью долгосрочной выдержки и их дальнейшего использования исключительно для зрелых напитков. Pere Magloire Calvados Aged 35 Years- результат долгосрочной работы, времени и заботливого отношения в полной мере раскроется во время дегустации этого благородного напитка.

Характеристика: Выдержанный в дубовых бочках 35 лет. Насыщенный каштановый цвет. Аромат печеных засахаренных яблок, сухофруктов, дерева, специй. Нота табачного листа. Насыщенный и сложный вкус. Продолжительное послевкусие.

Гастрономическая сочетаемость:Подают в чистом виде. Хороший подарок.

Уводзіны

 

Вучэбны прадмет “Беларуская літаратура” – адзін з прадметаў, з дапамогай якіх рэалізуецца галоўная мэта навучання і выхавання: фарміраванне гарманічнай асобы, інтэлектуальна развітой, здольнай усведамляць ролю маралі, этыкі ў асабістым і грамадскім жыцці, адчуваць і ацэньваць прыгожае, дасканала валодаць мовай. Спецыфіка літаратуры як прадмета навучання вызначаецца тым, што яна цесна звязана з іншымі формамі пазнання рэчаіснасці і чалавека (навукай, філасофіяй, рэлігіяй і інш.). Вялікае пазнавальнае і выхаваўчае значэнне мастацтва слова абумоўлена ў першую чаргу тым, што яно дае вучням разнастайныя веды і ўяўленні пра прыроду і месца ў ёй чалавека, жыццё грамадства, гістарычныя падзеі, лёс выдатных асоб. Дзякуючы змястоўным сувязям з гуманітарнымі навуковымі дысцыплінамі, літаратура вучыць успрымаць і разумець з’явы, пераўвасобленыя ёю ў вобразы, адначасова ў планах агульначалавечым і нацыянальным, канкрэтна-гістарычным. Усё гэта ў літаратуры раскрываецца своеасабліва, праз мастацкую вобразнасць, экспрэсіўна, эмацыянальна. Як усякае мастацтва, літаратура вызначаецца поліфункцыянальнасцю: апрача пазнання жыцця, выконвае і камунікатыўную, эстэтычную, геданістычную функцыі.

У сістэме агульнай сярэдняй адукацыі беларуская літаратура належыць да сацыяльна-гуманітарнага цыкла прадметаў, які ўключае ў сябе яшчэ і прадметы “Руская літаратура”, “Беларуская мова”, “Руская мова”, “Замежная мова”, “Сусветная гісторыя. Гісторыя Беларусі”, “Грамадазнаўства”, “Музыка”, “Выяўленчае мастацтва”. З апошнімі двума вучэбнымі прадметамі беларускую літаратуру збліжае тое, што яна фарміруе эстэтычныя густы і ідэалы вучняў, задавальняе іх патрэбы ў эстэтычнай дзейнасці. Разам з тым мастацкае слова спалучае ў сабе пэўныя магчымасці жывапісу і музыкі, яно здатнае ствараць зрокавыя і слыхавыя вобразы. Беларуская літаратура далучае вучняў да духоўнага жыцця і культуры народа, выяўляе светаўспрыманне этнасу, яго ўяўленні пра рэчаіснасць, узаемаадносіны чалавека з прыродай, маральныя і эстэтычныя ідэалы, выпрацаваныя на працягу стагоддзяў.

Літаратура – крыніца чалавеказнаўства, грамадазнаўства. Літаратурна-мастацкія творы выступаюць дзейсным сродкам спасціжэння прыроды, грамадскага жыцця ў яго разнастайных праявах, дыялектычных зменах, зрухах. Знаёмячыся з літаратурнымі героямі, іх лёсамі, унутраным светам, іх ідэаламі, вучні праецыруюць пазнанае на сябе і такім чынам глыбей усведамляюць сваю індывідуальнасць; у іх фарміруюцца ўласныя адносіны да высокага і нікчэмнага, добрага і благога. Паступова ў іх складваецца разуменне вечнага і часовага ў чалавеку, сутнаснага і вызначальнага ў яго жыцці. Выразная аўтарская пазіцыя, увасобленая ў мастацкіх творах, аказвае на вучняў, што знаходзяцца ў працэсе пошуку асабістага “я”, выхаваўчае ўздзеянне. Біяграфіі пісьменнікаў і створаныя імі мастацкія тыпы пры пэўных умовах могуць стаць ідэалам ці антыідэалам, з улікам якіх вучні будуць канструяваць сваю мадэль асобы і імкнуцца рэалізаваць яе ў жыцці.

Літаратура развівае ўяўленне, фантазію чытача, яго творчыя магчымасці, з’яўляецца дзейсным сродкам развіцця культуры асобы вучня, яго мастацка-эстэтычнага і маральнага выхавання. Дапамагаючы глыбей пазнаваць жыццё, літаратура адначасова спрыяе маральнаму, эмацыянальнаму і эстэтычнаму развіццю, духоўнаму самасцвярджэнню вучня як асобы, што адчувае сябе часткай прыроды, грамадства, здольная творча і актыўна рэалізоўваць сябе ў соцыуме. Пры пазнанні мастацкага твора надзвычай важную ролю адыгрываюць не толькі інтэлект і эмоцыі вучняў, але і іх уяўленні, густы, што плённа ўплывае на асэнсаванне матэрыялу пры вывучэнні прыродазнаўчых, фізіка-матэматычных прадметаў у агульнаадукацыйных установах.

Літаратура як від мастацтва здольная спасцігаць свет універсальна, усёабдымна, у самых розных яго вымярэннях: сучасным, гістарычным, перспектыўным, адлюстроўваючы жыццё свайго народа і жыццё народаў іншых краін. Пісьменнікі ствараюць мастацкі летапіс гісторыі сваёй радзімы, раскрываюць нацыянальныя характары, адлюстроўваюць асаблівасці менталітэту беларусаў, народны побыт, лад жыцця, адносіны ў сям’і. Беларуская літаратура паказвае чалавека ў пэўным сацыяльна-культурным асяроддзі, уздымае важныя філасофскія, маральна-этычныя, экалагічныя і іншыя праблемы сучаснасці, мінулага, будучыні.

Народ Беларусі – гэта складовая частка агульначалавечай супольнасці, таму ў творах беларускіх пісьменнікаў выявіліся агульназначныя ідэалы і каштоўнасці. Далучэнне да іх мае выключна важнае значэнне, паколькі спрыяе гуманізацыі асобы, духоўна ўзбагачае яе. Арыентацыя на гуманістычныя і культурныя каштоўнасці, краіназнаўчы аспект пры вывучэнні літаратуры набываюць асаблівае значэнне ў наш час, калі кантакты паміж людзьмі розных дзяржаў сталі рэаліямі жыцця. Такім чынам, літаратура ў агульнаадукацыйнай установе – гэта прадмет, які адыгрывае культуратворчую і нацыятворчую функцыі, садзейнічае гуманітарызацыі мыслення.

Многае яднае беларускую літаратуру з літаратурай сусветнай, арганічнай часткай якой яна і з’яўляецца. Таму беларуская літаратура вывучаецца ў кантэксце сусветнага мастацкага слова. Рэалізацыя падобнага падыходу пераконвае вучняў у тым, што нацыянальнае прыгожае пісьменства – годны складнік агульначалавечай мастацкай культуры. Паралельна вывучаючы творы беларускіх і замежных пісьменнікаў, вучні пераконваюцца ў тым, што людзей свету яднаюць агульныя праблемы, памкненні, радасці і трывогі, што за час свайго існавання чалавецтва выпрацавала агульныя духоўныя каштоўнасці. Вывучэнне рускай літаратуры, знаёмства з сусветна значнымі мастацкімі набыткамі падмацоўваюць гэтую выснову і спрыяюць фарміраванню глыбокага разумення вучнямі эстэтычнай вартасці з’яў мастацтва, грамадзянскіх перакананняў, гуманістычнага светапогляду вучняў, разумення таго, што яны – прадстаўнікі свайго народа і чалавецтва, захавальнікі набыткаў нацыянальнай і агульначалавечай культуры.

Нарэшце, літаратура як мастацтва слова з’яўляецца сродкам фарміравання і развіцця моўнай культуры, індывідуальнага самавыяўлення вучня праз слова, у слове. З дапамогай мастацкіх тэкстаў ён спазнае багацце лексікі, адметнасць марфалагічнага, сінтаксічнага складу беларускай мовы, яе мілагучнасць. Чытанне і вывучэнне літаратурных твораў развівае камунікатыўныя здольнасці вучня, узбагачае выяўленчыя, экспрэсіўныя магчымасці яго мовы, лексічны, фразеалагічны, слоўнікавы запас, фарміруе маўленчыя нормы, развівае маўленчую культуру, а праз яе і агульную культуру асобы.

Развіццё мастацтва слова неад’емнае ад гістарычнага развіцця чалавецтва. Невыпадкова мастацкую літаратуру называюць гісторыяй у вобразах. У працэсе навучання беларускай літаратуры на канкрэтных прыкладах можна выхаваць у вучняў пачуцці гонару за Радзіму, народ, адданасці роднаму краю, павагу да тых, хто змагаўся за яе свабоду, незалежнасць і росквіт.

Беларускія пісьменнікі раскрылі глыбокія, тонкія чалавечыя перажыванні, выявілі сябе таленавітымі псіхолагамі, педагогамі. Чытаючы мастацкія творы, вучні адчуваюць боль іншых людзей, асэнсоўваючы жыццёвыя з’явы, падзеі, канфлікты і характары, яны выказваюць свае адносіны і меркаванні, сталеюць, духоўна ўзбагачаюцца, вучацца рабіць сумленны выбар.

Такім чынам, навучанне прадмету “Беларуская літаратура” ў агульнаадукацыйных установах павінна забяспечыць:

– фарміраванне ў вучняў сістэмы літаратурных (тэарэтыка-літаратурных і гісторыка-літаратурных) ведаў як кампанента гуманітарнага светаадчування і мыслення;

– развіццё чытацкіх і камунікатыўных уменняў – сродку самавыяўлення і самавыхавання, найпершай умовы для ўступлення ў сацыякультурны дыялог;

– выпрацоўку ўмення аналізу мастацкага тэксту ў аспекце творчай індывідуальнасці пісьменніка, што, у сваю чаргу, развівае ў вучняў здольнасць адчуваць сапраўднае мастацтва, выяўляць прыгожае і агіднае ў свядомасці і паводзінах чалавека, гарманічнае і стыхійнае ў прыродзе;

– разуменне вучнямі грамадскага значэння нацыянальнай літаратуры – складовай часткі агульначалавечай культуры і мастацтва, сродку раскрыцця духоўнага свету і гістарычнага лёсу народа, дасягнення ўзаемаразумення і ўстанаўлення кантактаў паміж людзьмі, цэласнага адчування свету;

– развіццё асобы вучняў: іх пачуццяў, мыслення, самасвядомасці, знешняй і ўнутранай (духоўнай) культуры, мастацка-эстэтычнага густу.

Навучанне літаратуры ў агульнаадукацыйных установах забяспечвае самавызначэнне і самарэалізацыю асобы ў сучасным зменлівым свеце. Беларуская літаратура – тое спалучальнае звяно, якое перадае ад папярэднікаў да сучаснікаў назапашаны на працягу стагоддзяў духоўны і эстэтычны вопыт. На аснове гэтага духоўнага вопыту разгортваецца выхаванне гарманічна развітой, цэласнай асобы, здольнай самараскрывацца, дастаткова поўна рэалізоўваць сябе ў грамадстве ў працэсе творчай дзейнасці.

Паказчыкамі якасці літаратурнай адукацыі з’яўляюцца наступныя: агульны культурны ўзровень вучня, яго эрудыцыя, начытанасць, асобаснае засваенне зместу праграмнага літаратурнага твора, характар, ступень самастойнасці, доказнасці эстэтычных меркаванняў вучня і ўзровень развіцця яго маўлення. Пад паняццем “начытанасць” разумеецца веданне вучнямі твораў беларускіх, замежных аўтараў, іх асноўных мастацка-стылявых асаблівасцей; уменне чытаць мастацкі і іншыя віды тэкстаў, карыстаючыся рознымі спосабамі і відамі чытання; уменне самастойна ставіць мэту чытання і выбіраць кнігу ў адпаведнасці з пастаўленай мэтай; уменне характарызаваць кнігу па такіх паказчыках, як назва, жанр, кампазіцыя і інш.; дастаткова высокі ўзровень культуры чытання. Асобаснае засваенне зместу літаратурнага твора выяўляецца ва ўменні вучня выказаць уласнае эмацыянальна-эстэтычнае ўражанне ад прачытанага мастацкага твора, перадаць яго змест, увесці гэты твор у культуралагічны кантэкст, г. зн. ацаніць яго праз параўнанне са з’явамі жыцця, іншымі творамі літаратуры або сумежных мастацтваў. Характар эстэтычных меркаванняў і ацэнак сведчыць пра ўзровень развіцця культуры асобы. Пры разглядзе твора вучань карыстаецца тэарэтыка-літаратурнымі паняццямі і тэрмінамі, і настаўнік можа меркаваць, наколькі глыбока яны засвоены, ці актуалізуюцца яны ў працэсе спасціжэння і выяўлення эстэтычнай вартасці твора. Літаратура – сродак эстэтычнага асваення жыцця, таму недастаткова ведання, нават і зацікаўленага, вучнем толькі зместу твора. Важна высветліць, наколькі сугучныя эстэтычнае ўспрыманне і ўяўленні вучня аўтарскай канцэпцыі, ці поўна перадае ён разнастайнасць праблем, з’яў, што знайшлі ўвасабленне ў мастацкім творы, ці стаў прыцягальным для яго маральна-эстэтычны ідэал, свет думак і пачуццяў пісьменніка. Узровень развіцця маўлення – паказчык літаратурнай і маўленчай пісьменнасці вучня. Вучань павінен умець складаць розныя віды планаў, выкарыстоўваць розныя функцыянальна-сэнсавыя тыпы маўлення (апісанне, апавяданне, разважанне), дакладна адказваць на пытанні, самастойна разважаць, рабіць вусныя і пісьмовыя паведамленні, даклады, пераказы ці сачыненні на вольныя (па асабістых жыццёвых уражаннях) ці літаратурныя тэмы, водгукі на мастацкія творы, кнігі, спектаклі і інш. Найважнейшым паказчыкам развіцця маўлення, чытацкай эрудыцыі, эстэтычнага густу з’яўляецца творчая дзейнасць вучняў: складанне загадак, казак, вершаў, напісанне невялікіх п’ес, эсэ і інш. Акрэсленыя паказчыкі на кожнай ступені літаратурнай адукацыі павінны карэкціравацца ў адпаведнасці з узростам вучняў.

Прапанаваная канцэпцыя мае на мэце даць уяўленне аб прынцыпах пабудовы зместу літаратурнай адукацыі, складзе і структуры вучэбнага прадмета, акрэсліць мэты навучання, паказаць асаблівасці прад’яўлення зместу літаратурнай адукацыі на ўзроўнях агульнай базавай і агульнай сярэдняй адукацыі. Канцэптуальныя падыходы да навучання беларускай літаратуры – аснова для распрацоўкі адукацыйных стандартаў, вучэбных праграм, вучэбна-метадычных комплексаў.

 

 







Дата добавления: 2015-08-17; просмотров: 577. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Шрифт зодчего Шрифт зодчего состоит из прописных (заглавных), строчных букв и цифр...

Картограммы и картодиаграммы Картограммы и картодиаграммы применяются для изображения географической характеристики изучаемых явлений...

Практические расчеты на срез и смятие При изучении темы обратите внимание на основные расчетные предпосылки и условности расчета...

Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Именные части речи, их общие и отличительные признаки Именные части речи в русском языке — это имя существительное, имя прилагательное, имя числительное, местоимение...

Интуитивное мышление Мышление — это пси­хический процесс, обеспечивающий познание сущности предме­тов и явлений и самого субъекта...

Объект, субъект, предмет, цели и задачи управления персоналом Социальная система организации делится на две основные подсистемы: управляющую и управляемую...

Принципы резекции желудка по типу Бильрот 1, Бильрот 2; операция Гофмейстера-Финстерера. Гастрэктомия Резекция желудка – удаление части желудка: а) дистальная – удаляют 2/3 желудка б) проксимальная – удаляют 95% желудка. Показания...

Ваготомия. Дренирующие операции Ваготомия – денервация зон желудка, секретирующих соляную кислоту, путем пересечения блуждающих нервов или их ветвей...

Билиодигестивные анастомозы Показания для наложения билиодигестивных анастомозов: 1. нарушения проходимости терминального отдела холедоха при доброкачественной патологии (стенозы и стриктуры холедоха) 2. опухоли большого дуоденального сосочка...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.074 сек.) русская версия | украинская версия