Студопедия — Літаратурная мова. Нормы літаратурнай мовы
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Літаратурная мова. Нормы літаратурнай мовы






Мова з’яўляецца адным з істотных паказчыкаў этнічнага калек­тыву – племені, народа, нацыі. Яна не толькі аб’ядноўвае прадстаўнікоў таго ці ін­шага этнасу, а і вылучае нацыю з шэрагу іншых паводле сваіх ад­мет­ных адзнак. Мова, такім чынам, важная ўмова еднасці і існавання нацыі. Аднак нярэдка адной мовай карыстаюцца прадстаўнікі некалькіх нацый: так, англійская мова з’яўляецца нацыянальнай для англічан, амерыкан­цаў, насельніцтва былых калоній Вялікабрытаніі; нямецкая – для немцаў, аўстрыйцаў, значнай часткі насельніцтва Швейцарыі і Люк­сембурга і г. д. Разам з тым, напрыклад, швейцарцы, якія карыстаюцца чатырма мовамі (нямецкай, французскай, італьянскай, рэтараманскай), зліваюцца ў адну нацыю.

Беларуская мова з’яўляецца нацыянальнай амаль для 10 млн. бела­­русаў, якія жывуць у Беларусі (каля 7 млн.) і іншых дзяржавах све­ту (краінах СНД – каля 2 млн., Польшчы – каля 30 тыс., Канадзе – 10 тыс., ЗША – 20 тыс., Аргенціне – 5 тыс. і інш.), хоць зараз некаторыя з іх не карыстаюцца беларускай мовай.

Нацыянальная беларуская мова, як і іншыя нацыянальныя мовы, існуе ў дыялектнай і літаратурнай разнавіднасцях. У адрозненне ад дыя­лектнай, літара­тур­ная мова – апрацаваная, узорная, унармава­ная, агульнапрынятая і абавяз­ковая для ўсіх яе носьбітаў. Яе прызна­чэнне – абслугоўваць разна­стайныя сферы грамадскай дзейнасці: гэта мова школы, навукі, друку, радыё, тэлебачання, мастацкай літаратуры, дзяр­жаўных устаноў і г. д. Пранікаючы ва ўсе сферы жыцця народа, літа­ратурная мова паступова становіцца адзінай формай агульна­народнай мовы. У працэсе выкарыстання яна ўвесь час удасканаль­ва­ецца, узбагачаецца, папаўняецца, як правіла, за кошт новых лексіка-семантычных, марфолага-граматычных, сінтаксічных і стылістычных сродкаў.

Асноўнай прыметай літаратурнай мовы на ўсіх этапах яе развіцця вы­ступае нарматыўнасць. Нормамі літаратурнай мовы называюцца прынятыя, агульнапрызнаныя і замацаваныя ў моўнай практыцы пра­вілы вымаўлення, словаўжывання, форма- і словаўтварэння, напісання. Афіцыйнае прызнанне нормы называецца кадыфікацыяй, г. зн. норма фіксуецца ў граматыках, даведніках і слоўніках. У аснове нарматыў­насці – моўная трады­цыя, пашыранасць моўнай з’явы, нацыянальны каларыт, мова пісьменнікаў і пад. Аднак паняцце нормы не выключае варыянтнасці ў некаторых выпадках. Наяўнасць варыянтаў адлюстроў­вае змены, якія пастаянна адбываюцца ў мове, паказваюць на працэс станаўлення моўных адзінак.

Беларуская літаратурная мова, такім чынам, мае свае арфа­графіч­ныя, арфаэпічныя, граматычныя, лексічныя, стылістычныя і іншыя нормы.

Арфаграфічныя нормы патрабуюць аднолькавага напісання ў ад­па­вед­насці з пэўнымі правіламі. Паказаныя нормы ўласцівыя пісьмовай мове і рэгламентуюцца ўзаконеным правапісам. Узаконьваюцца нормы і іх змены ўрадавымі пастановамі «Аб зменах і спрашчэнні беларускага правапісу» (1933), «Аб удакладненні і частковых зменах існуючага беларускага правапісу» (1957). Згодна названых пастаноў, напрыклад, не­націскныя галосныя ў беларускай мове пішуцца ў адпаведнасці з вы­маўленнем, у тым ліку і галосныя э, е. Гук э ў ненаціскных складах, як правіла, перадаецца літарай а; галосныя е і ё ў першым перад­націскным складзе перадаюцца праз літару я.

Парушэнне арфаграфічных нормаў абумоўлена найчасцей уплы­вам роднасных моў, дыялектаў (гаворак), а часам вымаўлення.

Арфаэпічныя нормы патрабуюць ад усіх карыстальнікаў белару­скай мовай адзінага вымаўлення галосных і зычных гукаў, іх спалу­чэнняў у словах і словазлучэннях тыпу лё [ чч ] ык, навагра [ ц ] кі, на пе [ цц ] ы, зава [ ц ] кі, беласто [ ц ] кі, смяе [ с’с’ ] я, ха [ дж ] у ([ дж ] вымаўляецца як адзін гук), музыка льецца [ й ] кліча з сабой за аблокі (М. Шабовіч) і пад. Арфаэпічныя нормы ўласцівыя вуснай форме літаратурнай мовы і рэгламентуюцца правіламі беларускага вымаўлення. Дапаўняюцца арфа­эпічныя нормы акцэнталагіч­нымі, якія рэгулююць месца раз­мя­шчэння націску ў словах. Часам засвоіць акцэнталагічныя нормы бывае няпроста, паколькі націск у беларускай мове разнамесны або свабодны (белыбялейшы і пад.). Акрамя таго, на іх за­сваенне ўплывае існа­ванне паралельных формаў (надалейнадалей і пад.), руская мова (бел. ваду  – рус. воду і пад) і дыялекты (жыхаржыхар, алфавіталфавіт і пад.).

Граматычныя (марфалагічныя і сінтаксічныя) нормы патрабуюць правільнага ўжывання формаў слова, спалучэння слоў у слова­злучэннях, г. зн. яны рэгулююць выкарыстанне зменных часцін мовы, граматычную сувязь слоў у прыназоўнікавых і беспрыназоўнікавых кан­струкцыях, замацоўваюць правільныя формы дапасавання і кіравання. Так, у беларускай мове назоўнікі медаль, боль, сабака і пад.– муж­чынскага роду, а гусь, зала – жаночага; правільна будзе казаць пра­бачце мне, смяяцца з чалавека, ажаніцца з Алёнай. У беларускай мове даволі пашырана граматычная варыянтнасць. У адных выпадках вары­янты з’яўляюцца літаратурнай нормай, а ў іншых – адхіленнямі, якія выкліканы ўплывам дыялектаў або блізкароднасных моў. Напрыклад, параўнайце нарматыўныя: водгук на дысертацыю і водгук аб дысер­тацыі; кантроль за наведваннем заняткаў і кантроль навед­вання заняткаў і падобныя, але: дараваць студэнту і няправільнае дара­ваць студэнта; дзякаваць сябру і няправільнае дзякаваць сябра і пад.

Лексічныя нормы патрабуюць правільнага ўжывання слоўнікавага запасу роднай мовы. Так, не ўсе словы, якія ўжываюцца ў беларускай мове, з’яўляюцца здабыткам яе літаратурнай формы. Напрыклад, не ўваходзяць у лексічны склад беларускай літаратурнай мовы дыялект­ныя словы тыпу картопля, малец і пад., грубыя – плявузгаць, гвазд­а­нуць і пад.

Фразеалагічныя нормы рэгулююць традыцыйнае, замацаванае прак­ты­кай ужыванне фразеалагізмаў. Пры гэтым абавязкова ўлічва­юц­ца структурна-граматычныя, семантычныя і спалучальныя асаблівасці фразеалагізмаў. Параўн.: мармычу пад носам любімыя песні і мармычу пад нос любімыя песні (пад носам – блізка; пад нос ― ціха, нягучна) і пад.

Словаўтваральныя нормы рэгулююць выбар словаўтваральных сродкаў, іх размяшчэнне і спалучэнне ў складзе новага слова, патра­буюць выкарыстання толькі адпаведных мадэлей і тыпаў пры слова­ўтварэнні. У прыватнасці, аддзеяслоўныя назоўнікі са значэннем ‘назва асобы паводле пэўнага дзеяння’ ўтвараюцца пры дапамозе суфіксаў ‑ ач, -(н) ік: глядач, слухач, чытач, працаўнік, жартаўнік і г. д. Паказанае ўтварэнне з’яўляецца нар­ма­тыўным, але пры ўтварэнні гэтых слоў нель­га памяняць месцамі суфіксы. Адхіленнем ад нормы будуць фор­мы гляднік, слухнік, чытнік, працавач, жартавач і пад.

Стылістычныя нормы рэгулююць стылістычную арганізацыю маў­­лення, выбар пэўных слоў, сінтаксічных канструкцый, марфа­лагіч­ных формаў у адпаведнасці са стылямі. Кожны стыль характары­зуецца сваімі спецыфіч­ны­мі моўнымі сродкамі. Таму, напрыклад, цэлы пласт слоў з паметай размоўнае не можа выкарыстоўвацца ў тэкстах навуко­ва­га стылю, іх ужыванне абмежавана гутарковым маўленнем (вусным або пісьмовым): гарлапан, гаротнік, лапатун, лапаць, латашыць, налупцаваць і пад.

Адхіленні ад нормы, такім чынам, з’яўляюцца перашкодамі ў моў­най сувязі паміж людзьмі.







Дата добавления: 2015-08-30; просмотров: 2071. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...

Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

ТЕОРЕТИЧЕСКАЯ МЕХАНИКА Статика является частью теоретической механики, изучающей условия, при ко­торых тело находится под действием заданной системы сил...

Теория усилителей. Схема Основная масса современных аналоговых и аналого-цифровых электронных устройств выполняется на специализированных микросхемах...

Интуитивное мышление Мышление — это пси­хический процесс, обеспечивающий познание сущности предме­тов и явлений и самого субъекта...

Объект, субъект, предмет, цели и задачи управления персоналом Социальная система организации делится на две основные подсистемы: управляющую и управляемую...

Законы Генри, Дальтона, Сеченова. Применение этих законов при лечении кессонной болезни, лечении в барокамере и исследовании электролитного состава крови Закон Генри: Количество газа, растворенного при данной температуре в определенном объеме жидкости, при равновесии прямо пропорциональны давлению газа...

Субъективные признаки контрабанды огнестрельного оружия или его основных частей   Переходя к рассмотрению субъективной стороны контрабанды, остановимся на теоретическом понятии субъективной стороны состава преступления...

ЛЕЧЕБНО-ПРОФИЛАКТИЧЕСКОЙ ПОМОЩИ НАСЕЛЕНИЮ В УСЛОВИЯХ ОМС 001. Основными путями развития поликлинической помощи взрослому населению в новых экономических условиях являются все...

МЕТОДИКА ИЗУЧЕНИЯ МОРФЕМНОГО СОСТАВА СЛОВА В НАЧАЛЬНЫХ КЛАССАХ В практике речевого общения широко известен следующий факт: как взрослые...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.013 сек.) русская версия | украинская версия