Студопедия — Тыпы слоўнікаў
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Тыпы слоўнікаў






Паводле адбору слоў, мэт і спосабаў іх апісання ўсе слоўнікі падзяляюцца на два тыпы – энцыклапедычныя і лінгвістычныя (філалагічныя).

У энцыклапедычных (ад грэц. еnkyklopaideia – кола ведаў) тлума­чацца не словы, а рэаліі: прадметы, з’явы, гістарычныя факты і паняцці, аба­значаныя словамі. У такіх слоўніках апісваецца сусвет, даюцца наву­ковыя звесткі пра гіс­то­рыю, прыроду, насельніцтва, выдатных дзея­чаў, эканоміку, навуку, асвету, культуру, мастацтва, змяшчаюцца каля­ровыя і чорна-белыя фота­здымкі, малюнкі, рэпрадукцыі, карты, схемы. Як правіла, назвай слоўнікавага артыкула з’яўляецца назоўнік ці спа­лу­чэнне слоў, якія змяшчаюць у сабе найбольшую інфармацыю: Адзенне, Народны танец, Беларуская мова і пад. Загаловачнае слова ў энцыклапедычным артыкуле не мае грама­тычных і стылістычных характарыстык, у ім пазначаецца толькі націск. Калі слова запазычанае, то паказваецца, з якой мовы яно паходзіць. Напрыклад:

ЛІТАРА (лац. littera), графічны знак у складзе алфавіта для аба­значэння на пісьме пэўнага гука ці спалучэння гукаў. Літары бываюць рукапісныя і друкаваныя, малыя (радковыя) і вялікія. Звычайна літара абазначае адзін гук, зрэдку – два, напр., «ёрш» («jорш»), «яма» («jама»). Некаторыя літары ў розных стано­ві­шчах могуць абазначаць розныя гукі («быць» – «біць», «лук» – «люк»). Часам адзін гук перадаецца спалучэннем літар, напр., бел. «дж», «дз» («дж», «дз’»), польск. sz, czш», «ч»). У некато­рых сістэмах пісьма ёсць літары, якія гукаў не абазначаюць (бел. і рус. «ь», рус. «ъ»). Арфаграфія ў параўнанні з гукавой сіс­тэм­ай развіваецца павольней, таму графічнае аблічча слова часта не супадае з яго гукавым складам, напр., бел. «касьба» («каз’ба»), рус. «вода» («вада»). У старажытна-грэцкай, стара­жытна-рускай і старабеларускай пісьменнасці асобныя літары мелі лікавае значэнне (Беларуская энцыклапедыя).

Энцыклапедычныя слоўнікі бываюць універсальнымі і галіновымі.

Універсальныя энцыклапедычныя слоўнікі даюць сістэматызаваныя звесткі з розных галін ведаў і практычнай дзейнасці людзей. Такімі слоўнікамі з’яўляюцца «Беларуская савецкая энцыклапедыя» (БелСЭ, 1969–1975. Т. 1–12); «Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя» (КЭ БССР; 1979–1981. Т. 1–5), якая выдадзена на дзвюх мовах – бела­ру­скай і рускай, што дае магчымасць карыстацца ёю шырокаму колу чы­та­­чоў у Беларусі і за яе межамі. У адпаведнасці з Пастановай Савета Мі­ністраў Рэспублікі Беларусь, выда­вецтва «Беларуская энцыкла­пе­дыя» здзейсніла выданне універ­сальнай 18-томнай «Беларускай энцыклапедыі» – першай нацыянальнай энцыклапедыі незалежнай Рэспублікі Беларусь. У ёй змешчана каля 80 тыс. артыкулаў, вялікая колькасць каляровых, чорна-белых здымкаў, карт, схем. Пер­шы том выйшаў у 1996 годзе, у 2004 г. – апошні 18-ы том у 2-х кнігах. Больш за 5 тыс. артыкулаў змешчана ў аднатомнай энцыклапедыі «Беларусь» – усе­бако­вым, дакладным даведніку пра гісторыю, эканоміку, культуру, літа­ратуру, мастацтва, навуку, адукацыю.

Галіновыя энцыклапедыі даюць звесткі з якой-небудзь асобнай галі­ны навукі, літаратуры, мовы, мастацтва. Да такіх слоўнікаў нале­жаць «Эн­цыкла­педыя літаратуры і мастацтва Беларусі» (ЭЛіМБел, 1984–1986. Т. 1–5); «Этна­графія Беларусі» (1989); «Архітэктура Бела­русі» (1993); «Ар­хеа­логія і ну­міз­матыка Беларусі» (1993); «Беларуская мова» (1994); «Энцык­лапедыя гіс­то­рыі Беларусі» (1993–2002. Т. 1–6); «Мыслі­целі і асветнікі Беларусі Х – ХІХ стст.» (1995).

Аднатомныя энцыклапедыі нярэдка называюць энцыклапедычнымі да­вед­нікамі. За апошнія гады на Беларусі выйшлі некалькі такіх слоў­ні­каў: «Янка Купала» (1986), «Францыск Скарына і яго час» (1988), «На­род­ная культура Беларусі» (2002), «Каталіцкія храмы на Беларусі» (2001), «Праваслаўныя храмы на Беларусі» (2001), «Культуралогія» (2003).

Лінгвістычныя слоўнікі апісваюць значэнні слоў, іх ужыванне, на­пі­­сан­не, вымаўленне, утварэнне, паходжанне. Паводле размяшчэння зага­ловачных слоў слоўнікі падзяляюцца на алфавітныя і алфавітна-гнездавыя. У алфа­вітных слоўніках словы размяшчаюцца паводле ал­фа­віта. У алфавітна-гнез­да­вым слоўнікавы артыкул аб’ядноўвае асноў­нае слова і вытворныя ад яго, аднакаранёвыя.

Тыпы лінгвістычных слоўнікаў вельмі разнастайныя – тлума­чаль­ныя, слоўнікі сінонімаў, фразеалагічныя, арфаграфічныя, дыялект­ныя, этымала­гіч­ныя, марфемныя, словаўтваральныя, слоўнікі мовы пісьменнікаў, слоўнікі іншамоўных слоў і г. д.

Лінгвістычныя слоўнікі бываюць аднамоўныя, двухмоўныя і шмат­моў­ныя. Аднамоўныя дапамагаюць у асваенні роднай мовы. У двух­мо­ў­ных і шмат­моўных слоўніках словы адной мовы тлумачацца, пера­кладаюцца словамі іншай або іншых моў, таму іх нярэдка называюць перакладнымі.

Сёння для перакладу выкарыстоўваюцца акадэмічныя слоўнікі, да якіх адносіцца «Руска-беларускі слоўнік» (1995. 6-е выд. Т. 1–3). У рэ­ест­равай частцы слоўніка больш за 108 тыс. слоў, каля 5770 фразеа­лагізмаў. Спосаб падачы матэрыялу – алфавітна-гнездавы. У слоўніку пры­нята свая сістэма скарачэнняў: знак цільда ставіцца замест паўта­ральнай часткі слова, пад знакам ромба падаюцца ідыяматычная вы­разы (фразеалагізмы). У слоўнікавым артыкуле прыводзяцца най­больш ужывальныя абрэвіятуры, ва ўсіх рускіх і беларускіх словах ста­віцца націск, розныя значэнні слоў падаюцца пад лічбамі, перакла­даюцца па-рознаму, пры неабходнасці ў дужках даюцца тлумачэнні. Напрыклад:

БУКВ // А літара, -ры ж; строчная б. малая літара; про­пис­ная б. вялікая літара; ◊ буква в букву літара ў літару; б. закона літара закону; оставаться мёртвой ~ ой заставацца мёртвай літарай; ~ АЛЬНО нареч. літаральна; ~ АЛЬНОСТЬ літараль­насць, -ці ж; ~ АЛЬНЫЙ літаральны.

«Беларуска-рускі слоўнік» (1988–1989. 2-е выд. Т. 1–2) змяшчае звыш 110 тысяч слоў, каля 10 тысяч тэрміналагічных і фразеалагічных слова­злучэнняў. Напрыклад:

ГУЛЬНЯ;, ж. в разн. знач. игра; гульні для дзяцей игры для детей; г. ў шахматы игра в шахматы; г. ў велікадушнасць игра в великодушие; ○ алімпійскія гульні олимпийские игры; ◊ г. з агнём игра с огнём; г. ў жмуркі игра в жмурки; небяспечная г. опасная игра; г. слоў игра слов; г. прыроды игра природы; рабіць вясёлую міну пры дрэннай гульніпогов. делать весё­лую мину при плохой игре; г. (не) варта свечак игра не стоит свеч.

На сярэднюю школу разлічаны «Беларуска-рускі слоўнік» С. М. Граб­­чыкава (1993. 4-е выд.), «Русско-белорусский словарь» С. М. Граб­чыкава (1990), «Беларуска-рускі слоўнік» для пачатковых класаў (1994. 3-е выд.).

За апошнія гады на Беларусі створаны разнастайныя перакладныя слоў­нікі: «Украінска-беларускі слоўнік» В. П. Лемцюговай (1980), «Класічны грэцка-беларускі слоўнік» у 2-х ч. (1983, 1985), «Ангельска-беларускі слоўнік. Бела­руска-ангельскі слоўнік» (1993) Яна Пятроўскага, «Англа-беларуска-рускі слоў­нік» (1989), «Кішэнны англа-беларуска-рускі слоўнік» (1995), «Нямецка-бела­руска-рускі слоўнік» (1988, 2-е выд. 1990), «Французска-беларуска-рускі слоўнік» (1992).

Цікавым двухмоўным слоўнікам з’яўляецца кніга І. Шкрабы «Сама­быт­нае слова: слоўнік беларускай безэквівалентнай лексікі (у руска­моў­ным дачыненні)» (1994), дзе тлумачацца словы, спецыфічныя для бе­ла­рускай культуры, якія не маюць аднаслоўнага адпаведніка ў рускай мове.

Кнігарня, -і, ж. Книжный магазин. І заняліся скрозь пажары – гарэў завод, кнігарня, дом. Глебка.

У аднамоўных слоўніках словы тлумачацца сродкамі той самай мовы. Ся­род іх вылучаюцца ў першую чаргу тлумачальныя слоўнікі, якія раскрываюць значэнне слова, даюць яго граматычную і стылі­стычную характарыстыку і адначасова выконваюць функцыю іншых лексікаграфічных даведнікаў: арфа­гра­фічнага, этымалагічнага, фразеа­лагічнага. Значнай падзеяй у беларускай лексікаграфіі стала выданне пяцітомнага (у шасці выпусках) «Тлумачальнага слоўніка бела­рускай мовы» (1977–1984), падрыхтаванага сектарам лексікалогіі і лексікагра­фіі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа АН Беларусі. Слоўнік уключае словы і фразеалагізмы, якія выкарыстоўваюцца ва ўсіх жанрах і стылях сучаснай беларускай літаратурнай мовы, навуковыя тэрміны, якія шырока ўжываюцца ў школьнай практыцы і ў перыя­дычным друку, новыя словы, утвораныя з беларускіх словаўтваральных элементаў ці запазычаныя з іншых моў, архаізмы і гістарызмы, лексічныя дыялек­тызмы, складанаскарочаныя словы.

Слоўнікавы артыкул складаецца з наступных частак: рэестравае слова, яго граматычныя, стылістычныя, сэнсавыя характарыстыкі, ілю­стра­цыйныя прыклады, тэрміналагічныя і фразеалагічныя спалучэнні, якія прыводзяцца адпаведна пасля знакаў ; і ;, этымалагічныя даведкі. Напрыклад:

АНСА́МБЛЬ, -я, м. 1. Мастацкая зладжанасць у якім-н. выкананні (ха­рэа­графічным, музычным). Новы выканаўца ўносіў у спектакль свае ад­ценні, і трэба было, каб яны гарманічна ўліліся ў агульны ансамбль спек­такля. «Полымя». // Стройнае адзінства частак чаго-н. цэлага. Архі­тэктурны ансамбль. Гарадскі ансамбль. □ Злучаныя паміж сабою крылы будынка ўтвараюць прыгожы ансамбль вакол двара. «Маладосць».

2. Група артыстаў, якія выступаюць разам і складаюць адзіны мастацкі калектыў. Ансамбль песні і танца. □ Пасля лек­цыі выступаў калгасны ансамбль, а затым пачаліся агульныя танцы. Дуброўскі.

3. Музычны твор для некалькіх музыкантаў ці спевакоў. Дуэт цымбалаў – прыгожы ансамбль. «Маладосць».

[Фр. ensemble – разам]

Тлумачэнні слоў у слоўніку падаюцца пераважна ў выглядзе роз­нага тыпу лагічных азначэнняў (дэфініцый): лаканічныя фармулёўкі рэаль­нага значэння слова, раскрыццё значэння словаўтваральнай асновы, сінанімічны рад. У «Тлумачальным слоўніку беларускай мовы» шырока раскрываецца мнага­значнасць слова: прыводзяцца прамыя і пераносныя значэнні і адценні значэнняў слоў.

У 2002 г. выдадзена 3-е выданне «Тлумачальнага слоўніка беларускай літаратур­най мовы», які, па задуме складальнікаў, павінен адлюстроўваюць ас­ноўнае лексічнае багацце беларускай літаратурнай мовы перыяду 1980–90-х гадоў. Слоўнік змяшчае больш за 65000 слоў. Неабходна так­сама адзначыць і прызначаны для сярэдняй школы «Тлумачальны слоў­нік беларускай мовы» А. Я. Баханькова, І. М. Гайдукевіча, П. П. Шу­бы (1966, 1972, 1979, 1990).

Разнавіднасцю тлумачальных слоўнікаў з’яўляюцца дыялектныя (аб­ласныя, краёвыя, рэгіянальныя) слоўнікі, якія змяшчаюць і рас­тлу­мач­ваюць дыялектную лексіку, запісаную ў пэўнай гаворцы, у якой-небудзь мясцовасці Беларусі ці яе пагранічча. Ужо надрукавана каля 20 бе­ларускіх дыялектных слоўнікаў. Сярод іх «Дыялектны слоўнік» Ф. М. Янкоўскага (вып. 1–3, 1959, 1960, 1970), які адлюстроўвае гаворкі Глу­скага раёна Магілёўскай вобласці; «Дыялектны слоўнік: Гаворкі Мсці­слаўчшыны» Г. Юрчанкі (1966), «Дыялектны слоўнік» П. Сцяцко (1970), «Дыялектны слоўнік Лоеўшчыны» Т. С. Янковай (1982), «Слоўнік бела­рускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча» (1979–1986), «Тураўскі слоўнік» (1982–1987) ды іншыя.

Крыніцай для вывучэння слоўнікавага складу мовы мінулых эпох з’яўляюцца гістарычныя слоўнікі, якія можна разглядаць і як помнікі культуры. Зафіксаванае ў ім слоўнае багацце мінулых эпох яскрава характарызуе ступень развіцця народа, кола яго духоўных інтарэсаў, звычаі, абрады, побыт і ўзровень матэрыяльнай культуры. У 1961 г. у Інсты­туце мовазнаўства імя Якуба Коласа пачалася праца над выдан­нем «Гістарычнага слоўніка беларускай мовы» (пад рэд. А. І. Жу­раў­скага), першы выпуск якога выйшаў у 1982 годзе. Храналагічна слоўнік ахоплівае амаль чатыры стагоддзі з ХІV да ХVІІІ ст. і адлюстроўвае лексіку мастацкіх, навуковых, публіцыстычных, рэлі­гійных, юрыдычных ды іншых жанраў старажытнага беларускага пісьменства.

Этымалагічныя слоўнікі раскрываюць паходжанне слова, аднаў­ляюць яго пачатковае значэнне, паказваюць змены ў значэнні і гукавым афармленні слова. У 1978 г. Інстытут мовазнаўства пачаў выданне «Эты­ма­ла­гічнага слоўніка беларускай мовы», асноўная задача якога – рэ­канструяваць першапачатковае значэнне слова. У слоўнікавым арты­ку­ле раскрываецца лексічнае значэнне слова, прыводзяцца семан­тыч­ныя паралелі з іншых моў, высвятляецца першапачатковае значэнне слова, пры неабходнасці робяцца спасылкі на іншыя этымалагічныя даведнікі.

У слоўніках іншамоўных слоў адзначаюцца словы, запазычаныя з іншых моў, падаецца напісанне кожнага слова, яго значэнне як у мове-першакрыніцы ці ў мове-перадатчыцы, так і ў сучаснай беларускай мове. У 1999 г. выда­дзены «Слоўнік іншамоўных слоў» А. М. Булыкі ў 2-х тамах. Прыклад з гэтага слоўніка:

АЭРОБІ́КА (ад гр. aer = паветра + bios = жыццё) – праграма фізічнага аздараўлення на аснове фізічных практыкаванняў пераважна цыклічнага характару (хадзьба, бег, плаванне і інш.).

У арфаграфічных і арфаэпічных слоўніках даецца правільнае напі­сан­не і вымаўленне слоў. Сярод такіх слоўнікаў трэба адзначыць «Слоўнік бела­рускай мовы: Арфаграфія, Арфаэпія. Акцэнтуацыя. Слова­­змяненне» (1987), «Арфаграфічны слоўнік для сярэдняй школы» (1990. 6-е выд.) М. П. Лобана і М. Р. Судніка, дзе падаюцца не толькі сло­вы, якія могуць выклікаць цяжкасці пры напісанні, а і асноўныя пра­вілы правапісу, назвы дзяржаў, іх сталіц, прозвішчы, асабовыя імёны. Асноўным аб’ектам увагі «Кароткага слоўніка бела­рускай мовы: Права­піс. Вымаўленне. Націск. Словазмяненне. Словаўжы­ванне» Г. У. Ара­шонкавай і В. П. Лемцюговай (1994) з’яўляюцца цяжкасці бела­рускай мовы, якія ўзнікаюць пры напісанні і вымаўленні імёнаў, пастаноўцы націску, пры выбары слоў і іх формаў. Каштоўным даведнікам па акцэнта­лагічных нормах беларускай мовы з’яўляецца «Слоўнік націску ў беларускай мове» М. В. Бірылы (1992). Розным праблемам бела­рускага правапісу прысве­чаны слоўнікі Г. У. Арашонкавай, і В. П. Лем­цю­говай «Кіраванне ў беларускай і рускай мовах» (1991), М. Р. Прыго­дзіча «Асобна, разам, праз дэфіс» (1994), «Слоўнік беларускай мовы (цяж­касці правапісу, вымаўлення, акцэнтуацыі, словазмянення)» (скла­дальнікі Л. А. Ламека, Ул. Б. Ламека – 2000).

У слоўніках сінонімаў падаюцца сінанімічныя рады слоў. Словы гру­пу­юцца вакол апорнага слова – дамінанты, якое найбольш дакладна і поўна выражае агульнае паняцце. Сінанімічныя рады размешчаны ў алфавітным парадку паводле загаловачнага слова. Ужыванне кожнага сіноніма з сінані­міч­нага рада суправаджаецца ілюстрацыйным прыкладам з мастацкай літара­туры, фальклору. У канцы слоўніка ёсць індэкс (алфавітны пералік) усіх слоў сінанімічных радоў, які дапамагае лягчэй і хутчэй знайсці і падабраць патрэбны сінонім. У «Слоўніку сінонімаў і блізказначных слоў» М. К. Клышкі (1993) змешчана каля 1900 сінанімічных радоў. Напрыклад:

КРЫЧА́ЦЬ, гука́ць, е́нчыць, гарлапа́ніць, гарла́ніць, галёкаць, раўці ́, верашча́ць, дзе́рціся (разм.) □ дзе́рці гло́тку, рваць гло́тку, захо́дзіцца кры́кам, захо́дзіцца ад кры́ку (прыклад на кожнае слова).

Слоўнікі амонімаў і паронімаў дапамагаюць правільна ўжываць і не блы­таць словы з блізкім або аднолькавым гучаннем і розным значэннем як у бела­рускай, так і рускай мовах. Да такіх слоўнікаў у беларускай лексікаграфіі адносяцца «Цяжкія выпадкі ўжывання блізкіх па гучанню слоў» (1977) С. М. Граб­чыкава, «Межъязыковые омонимы и паронимы» (1980) С. М. Граб­чыкава, «Слоўнік цяжкасцей беларускай мовы» (1987) Г. У. Арашонкавай і В. П. Лемцюговай, «Слоўнік амонімаў» (1991) В. Дз. Старычонка.

Слоўнікавы артыкул у слоўніку амонімаў:

люты 1–2, тып V

ЛЮ́ТЫ 1 прым. Злы, жорсткі. Люты звер; люты чалавек; лютая нянавісць да ворагаў.

ЛЮ́ТЫ 2 м. Другі месяц года. У лютым пачынаюцца студэнцкія канікулы.

Слоўнікавы артыкул у слоўніку паронімаў:







Дата добавления: 2015-08-30; просмотров: 3483. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...

Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...

Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...

Машины и механизмы для нарезки овощей В зависимости от назначения овощерезательные машины подразделяются на две группы: машины для нарезки сырых и вареных овощей...

Классификация и основные элементы конструкций теплового оборудования Многообразие способов тепловой обработки продуктов предопределяет широкую номенклатуру тепловых аппаратов...

Именные части речи, их общие и отличительные признаки Именные части речи в русском языке — это имя существительное, имя прилагательное, имя числительное, местоимение...

Предпосылки, условия и движущие силы психического развития Предпосылки –это факторы. Факторы психического развития –это ведущие детерминанты развития чел. К ним относят: среду...

Анализ микросреды предприятия Анализ микросреды направлен на анализ состояния тех со­ставляющих внешней среды, с которыми предприятие нахо­дится в непосредственном взаимодействии...

Типы конфликтных личностей (Дж. Скотт) Дж. Г. Скотт опирается на типологию Р. М. Брансом, но дополняет её. Они убеждены в своей абсолютной правоте и хотят, чтобы...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.009 сек.) русская версия | украинская версия