Студопедия — Папараць-кветка
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Папараць-кветка






Вабяць азёрныя далі Ціхай вячэрняй парой, Дзе мы аднойчы шукалі Папараць-кветку з табой. Зоры з табой мы лічылі Каля азёрнай вады. Кветкай чароўнай, дзяўчына, Стала ты мне назаўжды. Папараць-кветка ўзыходзіць, Папараць-кветка цвіце. Папараць-кветку знаходзіць Той, хто з каханай ідзе. Чыстыя воды купалля, Лес прыазёрны і луг Нам падарылі каханне – Шчасцем азораны круг. Шэпчуць дрымотныя хвалі Голасам птушкі начной. Папараць-кветку шукалі – Шчасце знайшлі мы з табой. Папараць-кветка ўзыходзіць, Папараць-кветка цвіце. Папараць-кветку знаходзіць Той, хто з каханай ідзе!

· Прачытайце наступны тэкст. Падрыхтуйце паведамленне па тэме «Вобраз папараць-кветкі ў творах беларускага мастацтва».

Своеасаблівае купальскае павер’е. Яно адлюстравала веру старажыт­нага чалавека ў шчасце, яго законнае імкненне спазнаць навакольны свет, таямніцы жыцця, зямлі. Павер’е, як правіла, існуе ў форме легенды. Паводле яе, раз у год, на Купалле, апоўначы ў лясным гушчары мігатлівым агеньчыкам зацвітае кветка папараці.

Хто сарве яе – абавязкова стане празарліўцам: будзе разумець добра га­ворку дрэў, звяроў, птушак, шэпат траў. Таму шчасліўцу адкрыюцца скарбы зямлі.

Лічылася, што папараць-кветку заўсёды акружаюць, ахоўваюць розныя пачвары, страшыдлы – увасабленне шматлікіх змрочных сіл. Аднак пад­сцерагчы і сарваць яе можа толькі смелы і адважны, а галоўнае – сумленны чалавек.

Легенда пра папараць-кветку атрымала шырокае пераасэнсаванне ў літаратуры, мастацтве, музыцы. Да яе звярталіся М. Гогаль, Ю. Кра­шэўскі, В. Дунін-Марцінкевіч, сацыяльную інтэрпрэтацыю павер’ю даваў Я. Купала.

У сучаснай беларускай літаратуры гэту легенду выкарысталі У. Ка­рат­кевіч (п’еса «Калыска чатырох чараўніц»), І. Козел (п’еса «Папараць-кветка») ды інш., у музыцы – кампазітар А. Туранкоў (опера «Кветка шчасця» паводле музычнай драмы М. Чарота «На Купалле»).

Практыкаване 13.

· З дапамогай «Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы» раз­мяжуй­це амонімы і мнагазначныя словы.

· Складзіце 2-3 сказы, каб словы былі ўжытыя ў тэрміналагічным значэнні.

Байка Кандрата Крапівы – коўдра з байкі, галасы выбаршчыкоў – у акардэоне сапсаваліся галасы, сярэдневяковая легенда – легенда да карты, шатландская валынка – доўгая валынка, драўляная дудка – дуд­ка чароту, восеньскія дзяды – калючыя дзяды, гучаць ліры – атрымаць ліры, святая тройца – неразлучная тройца, іграць на арфе – веяць зерне на арфе, багатая фантазія – фантазія на тэмы беларускіх песень.

Практыкаванне 14.

· Прачытайце беларускія загадкі. Вызначце, які від пераносу пакладзены ў іх аснову?

1) Баба-Яга, віламі нага, увесь свет корміць, а сама галодная. 2) Чорны конь у агонь лезе. 3) Без голасу, а вые, без рук, а абрусы сцеле. 4) Бегла ліска каля лесу блізка: ні сцежкі, ні дарожкі, толькі залатыя ножкі. 5) На хадулях дзве махалкі, над махалкамі зявалка, над зявалкай два калодзежы, над калодзежамі дзве міргалкі, над міргалкамі гай, над гаем чыстае поле, над полем лес. 6) Верабей вала трымае. 7) З высокай дарогі глядзіць бычок крутарогі. 8) Глінскі біўся з Буль­бінскім, а без Саламона і суду няма. 9) Залез баран у быковую скуру. 10) Стаяць рогі ля дарогі, прыйшоў поп – пугай сцёб, пайшлі рогі далей.

Для даведак: месяц; саха; бульба варыцца ў гліняным гаршку без солі; качарга; панчоха ў боце; завіруха; чалавек; чалавек і вол; маланка; замок.

Практыкаванне 15.

· Спішыце тэкст, раскрываючы дужкі.

· Падбярыце сінонімы да выдзеленых слоў.

· Знайдзіце амонім у тэксце, высветліце яго від.

У кола ўвайшоў басаногі, з голай грудзінай і ў доўгім (кажух) бог (холад) Зюзя. Ільняныя вусы закінуты за плечы, ільняная грыва ва­ла­соў падае аж ніжэй лапатак. Зюзя пагрозна рыкаў, сварыўся на людзей пальцам, пляваў на агонь, босымі нагамі ўзвейваў у паветры снег, нібы хацеў зрабіць завіруху

За ім валасатая варта несла саламянае чучала Каляды. Каляда па­вярнулася (спіна) да бадняка, глядзела ў змрок плоскімі намаля­ванымі (вочы). Хлопцы і дзеўкі кідаліся на варту, каб павярнуць Каляду тварам да (агонь), і ляцелі ў снег, адкінутыя ёю.

Хлопцы панеслі Каляду ў хату, схаваць, каб потым, на масленіцу, калі зіма не толькі павернецца да сонца, але і адступіць, спаліць яе на тым самым (месца). (У. Караткевіч.)

Практыкаванне 16.

· Прачытайце тэкст.

· Запішыце сінанімічныя рады, падкрэсліце дамінанту. Дапоўніце іх сваімі прыкладамі.

· Знайдзіце ў тэксце вобразныя сродкі (метафары, эпітэты, параўнанні). Растлумачце іх стылістычную ролю.

Дзяўчаты пачалі збірацца на варажбу – са стуса хваталі адна перад ад­ною яшчэ цёплыя пухкія аладкі. У хаце падняўся смех і крык.

На захадзе залатою дужкаю пярсцёнка выясніўся малады месяц. Недзе туды, на гэты пярсцёнак месяца, тоўстым асіплым ад вострага марозу голасам брахаў чужы сабака.

Дзяўчаты, задыхнуўшыся ад рогату, паслухалі гэты брэх і, апя­рэдж­ваючы адна адну, завярнулі на вуліцу. Пад нагамі гарачымі вуглямі зарыпеў намерзлы шорсткі снег.

Расцягнуўшыся шнурком на сцежцы, што пятлёю абвівала чужыя гумны, дзяўчаты скіравалі да Сцяпана Чабоцькі. Прыпыніліся перад збітаю з калкоў брам­каю – каля буды круціўся, задыхаючыся ад злосці, чорны і вялікі, як звер, Сця­панаў сабака, ірваў прыбіты да вугла кароткі ланцуг. Хрысця першаю ўско­чыла ў прычыненыя веснікі, заторыўшы пра­ход, за ёю ўціснуліся ўсе дзяўчаты.

– Куды гэта вас прэ, чаго гэта? – Хрысцю апярэдзіў мужчынскі голас.

Дзяўчаты, што было моцы, пусціліся бегчы назад, некаторая пасліз­ну­лася на калдобістай і высокай, як грэбля, сцежцы, кулямі на яе па­сыпа­ліся астатнія, завішчалі на ўвесь голас.

Не паспеўшы нават ускочыць у веснікі, першаю цяпер ад Сцяпана­вае хаты ўцякала кароткая тоўстая Ганначка... Яе скоранька дагналі і зноў пачалі выпярэджваць дзяўчаты. Шморгаючы рукавамі пахучага, ад свежых аўчын, дубленага кажушка, першаю зноў ляцела Хрысця – з‑пад яе чаравікаў пырскаў хрумсткі снег.

Нарабіўшы лопату, як спуджаныя курапаткі, дзяўчаты пырхнулі на другі бок вуліцы, за Корсакава гумно. (Паводле В. Адамчыка.)

· Пра якую варажбу ідзе размова ў тэксце?

· Раскажыце, як яшчэ варажылі на Каляды.

Практыкаванне 17.

· Прачытайце тэкст.

· Знайдзіце кантэкстуальныя сінонімы, высветліце, якую ролю яны адыгрываюць у тэксце.

· Да якіх слоў вы можаце падабраць антонімы?

· Вызначце лексічнае значэнне слова трасянка.

· Ці можна ў апошнім радку тэксту ўжыць слова гліністы?

Куцця. Марозна. Хмурнавата. Сняжок падкідвае заўзята; Снег на куццю – грыбы на лета, Такая матчына прымета. А сцежкі чорны – ягад многа; Ну, і за гэта хвала богу... І дроў на свята накалолі, Трасянкі загадзя натрэслі, Сянца пахучага прынеслі: Куцці гаршчок ужо ў калена Стаяў на лаве, чакаў сена, І вось цяпер гаршчок з куццёю, Як цар даўнейшаю парою, Ў пачэсны кут, на свой прастол, Стаўляўся з гонарам на стол На гэта сена пад багамі, Ўладар над хлебам і блінамі, Бо ён у гэты дзень – персона! Яго вянчаў абрус-карона: Гаршчок агорнуты пашанай, Хоць ён фаміліі глінянай. (Я. Колас.)

Практыкаванне 18.

· Запішыце тэкст, выбіраючы са слоў у дужках патрэбнае. Абгрунтуйце свой выбар.

· Вызначце стыль тэксту.

У (язычніцкай, язычнай) рэлігіі (верхнім, вярхоўным) Богам лічыўся Сварог – Бог неба, а яго дзеці, што былі стаўленікамі паміж людзьмі і Богам-бацькам, называліся сварожычы.

Перыяду (зімняга, зімнага, зімовага) сонцастаяння надавалася значэнне часу, калі пачынаў адраджацца на новы віток жыцця Бог-Сонца. У гонар гэтага ў народзе праводзіліся шматлікія ўрачыстасці і святкаванні, якія ў славян замацаваліся пад (агульнай, абагуленай) назвай – Каляды.

Дарэчы, на Беларусі па (афіцыяльным, афіцыёзным, афіцыйным) кален­дары ў залежнасці ад веравызнання Каляды святкуюцца ў (роз­ныя, разна­стайныя) даты: у католікаў з 24 снежня па 6 студзеня і ў права­слаўных вер­нікаў з 6 па 21 студзеня. Але ж (язычніцкія, язычныя) Каляды не мелі дачы­нення ні да католікаў, ні да праваслаўных. Па­доб­нае разыходжанне ў датах (святкаванняў, свят) звязана з гісто­рыяй рэ­лі­гіі ў нашым краі. Хрысціянства на працягу апошняга тысячагоддзя, вель­мі актыўна выцясняючы (язычныя, язычніцкія) традыцыі са свядо­масці беларусаў, дабілася забароны іх на дзяржаўным узроўні. У такім (выпаду, выпадку) Каляды як (свята, святкаванне) прадаўжалі функ­цыянаваць у простанародным асяродку, і паступова, з узмац­нен­нем пазіцый хрысціянства, дата іх святкавання прымяркоўвалася на­родам да календароў гэтых хрысціянскіх канфесій, у якіх на дні (зімняга, зім­нага, зімовага) сонцастаяння прыпадае нараджэнне Ісуса Хрыста. (Павод­ле У. Сысова.)

· Пазнаёмцеся з артыкуламі Э. Зайкоўскага «Багі старажытнай Бела­русі» ў часопісе «Роднае слова» № 8, 11, 12 за 1996 г. і № 3, 6 за 1997 г. Раскажыце, якім яшчэ багам пакланяліся беларусы.

Практыкаванне 19.

· Прачытайце прыказкі. Раскажыце, у якой сітуацыя яны ўжываюцца. Вызначце ролю антонімаў.

Корань навукі горкі, ды плады яго салодкія.

Няма ліха без дабра і дабра без ліха.

Назад азірайся, але наперад падавайся.

Ранняя пташка крылкі цярэбіць, а позняя вочкі працірае.

Ніхто не бача, як сірата плача, а кожны бача, як сірата скача.

Чым ноч цямней, тым ясней зоры.

Лепей жартаваць, чымся гараваць.

Малады сілу паказвае, а стары спосабу шукае.

Багатаму шкода карабля, а беднаму – кашаля.

Назад кінь, наперадзе знойдзеш.

Практыкаванне 20.

· З кнігі У. Сысова «З крыніц спрадвечных» (Мн., 1997) выпішыце пры­казкі і прымаўкі пра каляндарныя святы.

Практыкаванне 21

· Прачытайце тэксты, вызначце іх стыль. Абгрунтуйце свае мерка­ванні.

· Выпішыце дыялектныя назвы і падбярыце да іх адпаведныя лі­та­ратурныя.

· Знайдзіце словы, ужытыя ў пераносным значэнні. Вызначце іх ролю ў тэкстах.

Тэкст № 1. Пры вывучэнні традыцыйнай культуры народа мы асаблівую ўвагу звяртаем на народнае жыллё. Менавіта яно данесла да нас праз вякі і эпохі каштоўнейшую інфармацыю аб тым, як жыў чалавек, чым жыў, як арганізоўваў свой паўсядзённы быт, якімі прыладамі і рэчамі карыстаўся, што дазваляе прасачыць вытокі і эвалюцыю яго самабытнай культуры.

У шырокім сэнсе жыллё – гэта не толькі жылыя памяшканні, але і ўся сядзібная забудова, што складаецца з цэлага комплексу жылых, падсобных, гаспадарчых і прамысловых пабудоў, кожная з якіх выкон­вала свае, уласцівыя ёй функцыі і разам з тым цесна дапаса­валася ад­на да адной, утвараючы гарманічнае цэлае – адзіны жыллёва-будаў­нічы комплекс. Сядзібны комплекс складаўся з жылля (хата), клеці, свір­на, варыўні (стопка), склепа (пограб), павеці, адрыны для сена, аба­ро­га, гумна, сушні, лазні, хлявоў, студні, вяндлярні, рамеснай майстэрні ды інш. Большасць з гэтых пабудоў вядома паўсюдна ў Беларусі, не­каторыя былі распаўсюджаны ў асобных рэгіёнах, пры гэтым істотныя карэктывы ў іх геаграфію ўносілі тып паселішча і сацы­яль­ны склад жыхароў. Кожная са згаданых сядзібных пабудоў адрозні­валася сваімі функцыямі, памерамі, планіроўкай, канструкцыйнымі асаб­лівасцямі, займаючы пэўнае месца ў сістэме ўсёй забудовы. (Паводле В. Цітова.)

Тэкст № 2. Сам двор парос травою, пахучымі дробнымі рамонкамі, вясною – залатымі манетамі дзьмухаўцоў. Менавіта на чыстым двары пераважна размяшчаецца «склеп», або (на поўдні) «лёх». (Другі склеп, у якім частка запасаў заўсёды пад рукой, каб не бегаць кожны раз на двор, – у самой хаце ці ў сенцах, пад падлогай). У склепе бульба, га­род­ніна, бочкі з капустай, гуркамі, мочанымі яблыкамі, дзежачка з гры­ба­мі і тоўчанай ягадай, а калі гаспадар рыбак, то, можа, і з салёнай рыбай.

Далей ідзе двор задні, для жывёлы. Яго абкружаюць хлявы, у якіх стаіць жывёла. Тут жа павець, або дрывотня, – крытае памяшканне, з трох бакоў запушчанае сценкамі. Тут складзены дровы, раней стаялі вазы, санкі, плугі...

Замыкаецца двор вялікаю клуняю (свірнам). У стараннага чалавека ёсць яшчэ і капцільня.

Раней пры кожнай хаце на задворках было гумно, а то і два з «еўняю» (сушыльняй) – земляным, гладка ўбітым токам. Адсюль вы­мала­чаны хлеб ішоў у засекі клуні. Гумно было нібы сімвалам гадавой працы селяніна. (У. Караткевіч.)

Тэкст № 3

На прыгуменні, поруч з садам, Павець з гумном стаяла радам. ...Гуменца, крытае саломай, Ад доўгіх часаў пасівела; Салома кудламі вісела, Яе вятры параздзімалі, А трохі хлопцы пасцягалі, На стрэху лазячы, бывала,– Іх гэта забаўка займала... ...Будоўля, больш яшчэ старая, З гнілой, вагнутаю страхою, Стаяў хлявец якраз напроці І чуць ліпеў, як бы на плоце Гаршчок, разбіты качаргою. ...А збоку, ў полі, недалёка Стаяў прыгрэбнік адзінока, Пахілкам, горкім сіратою, У дол упёршыся страхою. Ў глыбі двара стаяла хата І выглядала зухавата Паміж запушчанай будовы, Як бы шляхцянка засцянкова, Што ў дзень святы каля касцёла, Чуць-чуць падняўшы край падола, Так важна ходзіць з парасонам... (Якуб Колас.)

· Абапіраючыся на прыведзеныя тэксты, раскажыце пра забудову беларускай сядзібы.

Практыкаванне 22.

· Прачытайце тэксты.

· Знайдзіце словы абмежаванага ўжытку, растлумачце іх значэнне. Вызначце, у якой прафесійнай сферы яны выкарыстоўваюцца.

Тэкст № 1. У будаўнічай лексіцы нямала назваў жыллёвых і гра­мад­скіх пабудоў. Многія назвы гэтых аб’ектаў маюць агульны корань – буд-. Па сваёй прыродзе марфема буд - з’яўляецца дзеяслоўнай і ў бела­­рускай мове характарызуецца даволі высокай дэрывацыйнай пра­дук­­тыўнасцю. У працэсе словаўтваральнай эвалюцыі яна «абрасла» су­фік­сальнымі і прэфіксальнымі афіксамі, якія надаюць ёй рознае скіра­ван­не дзеяння ці працэсу. У выніку сфармавалася цэлае марфолага-слова­ўтваральнае гняздо з назоўнікаў і дзеясловаў, якое мае тры сту­пені дэ­ры­вацыі. Зыходнае слова – дзеяслоў будаваць у яго асноў­ным значэнні ‘ставіць, мураваць, рубіць дом; узводзіць будынак, збудаванне’.

Разгледзім першую ступень дэрывацыі, што мае два слова­ўтваральныя рады – дзеяслоўны і назоўнікавы. Дзеясловы ўтвараюцца пры дапамозе прэфіксаў, якія далучаюцца да зыходнага слова буда­ваць: адбудаваць, вы­бу­даваць, дабудаваць, забудаваць, збудаваць, надбудаваць, пабудаваць ды інш.

Назоўнікі, якія ўваходзяць ў словаўтваральны рад, утвораны пры дапа­мозе разнастайных суфіксаў: будова, будоўля, будынак, будыніна, будаванне, будаўніцтва. Суфіксы надаюць словам розныя значэнні. (Паводле Т. Берднік.)

· Вызначце адрозненні, якія надаюць прыстаўкі і суфіксы вытворным словам.

Тэкст № 2. Канструкцыя клеці вызначалася дакладнасцю падгонкі элементаў, надзейнасцю і трываласцю. Для іх выбіралі лес лепшай якасці. Ніжні вянок падымалі над зямлёй і ставілі на камяні ці на ўкапа­ныя ў зямлю слупы дзеля сухасці памяшкання і лепшага праветры­вання. На Палессі, каб засцерагчыся ад павадак, падлогу клеці падымалі больш чым на метр, перад уваходам клаліся пляскатыя камяні ці адзін-два тоўстыя абрубкі, якія выконвалі ролю прыступак.

Клеці сялянскіх сядзібаў на Беларусі былі, як правіла, адна­камер­ныя, квадратныя ці прастакутныя ў плане. Страху ў асноўным рабілі за­котам, што разам з надзейнымі запорамі дапамагала пазбягаць кра­дзя­­жоў. У плані­ровач­ным вырашэнні было мноства варыяцыяў. Ува­ход­ныя дзверы размяшчалі з прадольнага ці з папярэчнага боку, у шмат якіх выпадках рабілі праклетнік за кошт выпускаў тарцовых сце­наў ці 2-3 ніжніх і верхніх вянкоў, на якія абапіраўся навет страхі. Часта, акрамя таго, пад страху падводзілі апорныя стойкі, якія ўтваралі гале­рэю, што абараняла працоўную пляцоўку ад ападкаў і сонечных пром­няў. Безумоўна, такім чынам лепш абараняліся і самі ўваход­ныя дзверы.

Розным было канструкцыйнае і аб’ёмнае вырашэнне стрэхаў. Акра­мя закота, выкарыстоўваліся і кроквы, і дзядкі, і іншыя варыянты апоры кар­каса. Самі стрэхі былі двух- чатырохсхільнымі са шматлікімі варыя­цыямі.

Сустракаліся і двух’ярусныя клеці. Другі паверх павялічваў карысны аб’ём загрузкі ўсяго памяшкання. Яго часта рабілі з гаўбцом над галоўным уваходам і таксама невялічкімі дзвярамі. Акрамя ўнутранай лесвіцы, на другі ярус у такім выпадку да гаўбца прыстаўлялі звонку драбіны для больш лёгкай загрузкі другога паверха. Часта замест гаўбца для павелічэння аб’ёму верхняга паверха на пярэдні план высоўвалі франтон, які падтрымліваўся стойкамі галерэі, што ў такім выпадку рабілася перад уваходам.

Асноўнае абсталяванне клеці – засекі, куды ссыпалі збожжа, ашосткі, паліцы ўздоўж сценаў, плеценыя і бандарныя ёмістасці рознага прызначэння і куфры. (А. Астаповіч.)

· Знайдзіце ў тэксце сінонімы, вызначце іх тып.

· Ад назоўнікаў варыянт і варыяцыя ўтварыце прыметнікі, пад­бярыце да іх назоўнікі. Растлумачце розніцу ў значэнні прыметнікаў.

Практыкаванне 23.

· Спішыце тэкст, устаўляючы прапушчаныя літары.

· Падкрэсліце стылістычна афарбаваныя словы. Да якога стылю яны адносяцца? З якой мэтай ужывае іх аўтар?

· Назавіце словы іншамоўнага паходжання.

· Карыстаючыся «Слоўнікам іншамоўных слоў» А. М. Булыкі, рас­тлумачце іх значэнне і ўжыванне.

Пас...род брукаванага рынку ў гэтым п...цьдзесятвулічным заштат­ным гара...ку стаяў змрочны будынак – два паверхі і вежа. Першы па­верх быў схаваны за паўкругам дробных крам, з якіх гандляры, небаракі, прыкаваныя да рысы аседласці, напрамілуй бог заклікалі да сябе людзей. Гармідар у свята ці ў кірмашны дзень быў страшэн...ы. Над ж...лезным крамным дахам узвышаўся верх будынка і вежа, не лішне высокая, але гэткая, якая яна і павінна быць паводле таго, на што яе каліс...ці будавалі: малюсен...кія акенцы, як у астрозе, адно над адным, з якіх і страляць льга і наглядаць, ці далёка ад горада стаў варожы аблог, і верх – готыка. З сярэдн...ве...а захавалася за гэтай будынінай назва – ратуша. Аблупл...ная змураваная цэгла прастаяць можа яшчэ не мала часу. (Кузьма Чорны.)

Практыкаванне 24.

· Прачытайце тэкст. Вызначце яго стыль.

· Раскрыйце значэнне запазычаных слоў, калі гэта магчыма, шляхам падбору беларускіх адпаведнікаў.

· Выпішыце тэрміны, вызначце, як яны ўтварыліся.

Нашы продкі жылі ў коле часу, інакш кажучы, ён быў у іх не лінейны, а цыклічны, прычым асноўнай адзінкай ліку з’яўляўся, безумоўна, год. Новы год – канец аднаго этапа ў жыцці прыроды і чалавека і пачатак другога, які тым не менш у значнай ступені паўтарае папярэдні. Такі колазварот даваў упэўненасць у трываласці існавання, у бесперапы­н­на­сці жыцця.

Год – базавая мадэль для пабудовы ўсёй храналагічнай канструк­цыі ў вельмі далёкіх нашых продкаў. Вучоныя знаходзяць яшчэ палеа­літычныя календары на касцях мамантаў. У дадзеным выпадку сама прырода (рух Зямлі вакол Сонца) абумовіла дамінантную сутнасць года. Па аналогіі з асноўнымі з’явамі года будаваліся іншыя ярусы эпох, бо кожная падзея ў свеце абавязкова паўтараецца ў перыядах. Нават увесь Космас праходзіць праз такія перыяды – зоны.

Год разбіваўся на 12 месяцаў, значыць, па аналогіі і наступны, боль­шы, чым год, перыяд павінен складацца з 12 частак – гадоў, адпа­вед­ных месяцам. Пошук аналогій – асноўная асаблівасць перша­бытнага мыслення, тая яго рыса, якая абумовіла развіццё практычна ўсіх культурных працэсаў.

Існуе іншае – касмічнае – тлумачэнне 12-гадовага цыкла ўсходняга календара. Яно заснавана на суадноснасці руху Сонца і Юпітэра, самай вялікай планеты сонечнай сістэмы. (Т. Кудрашова.)

Практыкаванне 25.

· Прачытайце тэкст.

· Знайдзіце запазычаныя словы, назавіце прыметы запазычанасці. З дапамогай «Слоўніка іншамоўных слоў» А. М. Булыкі вызначце іх паходжанне.

· Растлумачце пастаноўку знакаў прыпынку ў тэксце.

Пытаннямі старажытнага календара, мерамі лічэння часу язычнікамі на тэрыторыі Беларусі дастаткова і наогул спецыяльна не займаліся ні гісторыкі і археолагі, ні астраномы і астрафізікі, ні этнографы і фалькларысты. Маюцца толькі некаторыя эпізадычныя і спадарожныя даследаванні, прысвечаныя іншым праблемам, якія часткова закранаюць узнятую тэматыку.

Гісторыю беларускага календара можна разглядаць з глыбокай ста­ра­жытнасці. Некаторыя археалагічныя знаходкі на этнічных бела­рускіх зем­лях сведчаць аб наяўнасці ва ўсходніх славян своеасаблівых кален­дароў, адлюстраваных на розных бытавых прадметах: гліняных гарш­ках, аздобленых рагах, бранзалетах з біўня маманта, спецыяльных драўляных брусках з нарэзамі ды інш. Палеалітычная знаходка на стаянцы Мезін, што на рацэ Дзясна, каля Чарнігава, уяўляе месячны ка­ляндар у выглядзе ўзораў на бранзалеце з прамых рысак на пяці пласцінках з біўня маманта. Другі чарнігаўскі каляндар Х ст. змешчаны на акоўцы турынага рога. У ім гадавы цыкл прадстаўлены васьмю меся­цамі. Існуе нямала іншых знаходак, пачынаючы з другога стагоддзя, у якіх вучоныя бачаць старажытныя календары, па якіх нашы далёкія продкі «чтааху» (лічылі) і «гатааху» (варажылі) пра дабрабыт і лёс чалавека. (Паводле А. Лозкі.)

Практыкаванне 26.

· Перакладзіце тэкст на беларускую мову.

· Падкрэсліце словы, агульныя для рускай і беларускай моў.

· Складзіце руска-беларускі слоўнік па тэме «Каляндар».

Слово «календарь» восходит к латинскому «calendae» (первый день месяца), а оно, в свою очередь,– к глаголу «Calare», что означает «выкликать»: в Древнем Риме обязанностью главного жреца было громкое провозглашение первого дня нового месяца.

Вообще же календари создавались независимо от Древнего Рима, за­долго до и после него в разных уголках Земли, ибо потребность из­мерять время возникла у всех народов, как только осознавалась перио­дич­ность явлений природы (смена дня и ночи, времени года). Нет нуж­ды доказывать, что упорядоченный счет времени, с одной стороны,– итог длительного развития человеческой мысли, наблюдений и опыта, с другой – необходимое условие дальнейшего развития цивилизации.

Славяне не были исключением. Им тоже пришлось осваивать способы времяисчисления, вырабатывать свой календарь с очень крупными и достаточно мелкими единицами – от понятий «век», «эпоха» до обозначения частей суток (день, ночь, сумерки и пр.).

Исстари основным занятием восточных славян было земледелие, по­это­му культура в целом и основная масса праздников, обрядов носи­ла земле­дельческий характер. Календарь крестьянина представлял собой сложное явление, включающее в себя знание природы, осмыс­ле­ние закономерностей человеческой жизни, сельскохозяйственный опыт, обряды, произведения устного народного творчества, установив­шие­ся веками нормы общественной жизни и многое другое. Это своеобразный дневник и энциклопедия крестьянского быта с его праздниками и буднями (А. Ф. Некрылова.)

Тэст «Лексіка»

1. Адзначце словы, ужытыя ў прамым значэнні:

1) чорная фарба, 2) чорная зайздрасць, 3) чорны хлеб,

4) чорныя справы, 5) чорная лесвіца.

2. Адзначце словы, ужытыя ў пераносным значэнні:

1) цвёрды намер, 2) цвёрдыя веды, 3) цвёрды камень,

4) цвёрды грунт, 5) цвёрды крок.

3. Адзначце словы, якія маюць метафарычнае значэнне:

1) вясёлы аўтобус, 2) серп месяца, 3) срэбра расы,

4) ведае ўвесь дом, 5) вузкі кругагляд.

4. Адзначце словы, якія маюць метанімічнае значэнне:

1) жалезная воля, 2) пасевы зарунелі,

3) разведка вярнулася, 4) выстаўка акварэлей,

5) багаж ведаў.

5. Адзначце словы, якія ўваходзяць ў сінанімічны рад са словам добры:

1) каштоўны, 2) станоўчы, 3) ідэйны,

4) бездакорны, 5) лю́дскі.

6. Адзначце словы, якія не з’яўляюцца антонімамі:

1) блізка – далёкі, 2) малады – юны,

3) смяяцца – плакаць, 4) жанчына – мужчына,

5) учарашні – сённяшні.

7. Адзначце словы, з якімі можа спалучацца прыметнік духоўны:

1) пакой, 2) пах, 3) улада,

4) інтарэсы, 5) інструменты.

8. Адзначце запазычаныя словы:

1) прымаўка, 2) батлейка, 3) ручнік,

4) графіка, 5) тэатр.

9. Падбярыце да запазычаных слоў беларускія адпаведнікі:

1) лемантар, А паўтор,
2) мемуары, Б буквар,
3) гіпотэза, В меркаванне,
4) ідэал, Г успаміны,
5) рэфрэн. Д узор.

10. Адзначце словы абмежаванага ўжывання:

1) спяваць, 2) галень, 3) шалабоніць,

4) вяселле, 5) батман.







Дата добавления: 2015-08-30; просмотров: 2929. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Практические расчеты на срез и смятие При изучении темы обратите внимание на основные расчетные предпосылки и условности расчета...

Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...

Методы прогнозирования национальной экономики, их особенности, классификация В настоящее время по оценке специалистов насчитывается свыше 150 различных методов прогнозирования, но на практике, в качестве основных используется около 20 методов...

Методы анализа финансово-хозяйственной деятельности предприятия   Содержанием анализа финансово-хозяйственной деятельности предприятия является глубокое и всестороннее изучение экономической информации о функционировании анализируемого субъекта хозяйствования с целью принятия оптимальных управленческих...

Образование соседних чисел Фрагмент: Программная задача: показать образование числа 4 и числа 3 друг из друга...

Характерные черты официально-делового стиля Наиболее характерными чертами официально-делового стиля являются: • лаконичность...

Этапы и алгоритм решения педагогической задачи Технология решения педагогической задачи, так же как и любая другая педагогическая технология должна соответствовать критериям концептуальности, системности, эффективности и воспроизводимости...

Понятие и структура педагогической техники Педагогическая техника представляет собой важнейший инструмент педагогической технологии, поскольку обеспечивает учителю и воспитателю возможность добиться гармонии между содержанием профессиональной деятельности и ее внешним проявлением...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.012 сек.) русская версия | украинская версия