Студопедия — Фанетычная сістэма беларускай мовы, яе спецыфіка
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Фанетычная сістэма беларускай мовы, яе спецыфіка






У фанетычную сістэму сучаснай беларускай мовы ўваходзіць 45 гукаў – 6 галосных і 39 зычных.

Галосныя гукі ўтвараюцца пры дапамозе голасу. Пры іх вымаў­ленні струмень паветра, які выдыхаецца, не сустракае перашкод, ён свабодна праходзіць праз поласць рота. У беларускай мове 6 галосных гукаў [ а ], [ о ], [ э ], [ у ], [ ы ], [ і ]. На пісьме яны перадаюцца 10 літарамі – а, я, о, ё, э, е, у, ю, ы, і.

Адметнай рысай беларускага вакалізму з’яўляецца аканне. Га­лосныя [ о ], [ э ] вымаўляюцца пад націскам пасля цвёрдых і мяккіх зыч­ных: шк[о]льнік, дыр[э]ктар, [дз’э]йнасць, [дз’о]ннік. У ненаціскным ста­но­­вішчы пасля цвёрдых зычных [ о ], [ э ] змяняюцца на [ a ]: мет[о]дыка – мет[а]дычны, ац[э]нка – ац[а]ніць. Пасля мяккіх зычных чаргаванне ад­бываецца толькі ў першым складзе перад націскам: [в’э]ды – [в’а]домы, [дз’э]ці – [дз’а]цінства. Аканне характэрна толькі для беларускіх ці даўно запазычаных слоў; на словы іншамоўнага паходжання гэта фанетычная з’ява, як правіла, не распаўсюджваецца: геніяльнасць, гіпотэза, медаль, інтэлект і пад.

У некаторых запазычаных словах [э] змяніўся на [ы]: цырымонія, кан­цылярыя, інжынер (параўнайцеруск. церемония, канцелярия, инженер).

Плаўнасць і мілагучнасць беларускай мове надаюць прыстаўныя галос­ныя. Прыстаўныя [і], [а] з’яўляюцца перад збегам зычных, які пачынаецца з санорных [м], [л], [р] і некаторых іншых зычных: імгненне, амшара, ільгота, іржа, аржаны, аўторак. У моўнай плыні прыстаўныя галосныя знікаюць, калі папярэдняе слова заканчваецца на галосны гук: шмат ільну – многа льну, пад ільдзінай – вялікая льдзіна. Не ўжы­ваюцца прыстаўныя галосныя перад спалучэннямі зычных пасля прыставак на галосны і ў складаных словах, калі першая частка складанага слова заканчваеццца галосным (зардзецца, вокамгненна).

У беларускай мове, у адрозненне ад рускай, пашыраны словы з поўнагалоснымі спалучэннямі: с ера да, с ора м, в ора г, п ало н, с ало дкі, г ало ўны, узнаг аро да, ск ара чэнне (параўнайце ў рускай мове – среда, срам, враг, плен, сладкий, главный, средний, награда, сокращение)

Пры вымаўленні зычных у ротавай поласці ўзнікаюць разна­стайныя перашкоды, паветра праходзіць з напружаннем, у гучанні зычных заўсёды прысутнічае шум.

Большасць зычных гукаў беларускай мовы можа быць цвёрдымі і мяккімі. Аднак гукі [ ж ], [ ш ], [ ч ], [ дж ], [ р ], [ ц ] заўсёды толькі цвёрдыя, іх называюць зацвярдзелымі: ч ытанне, р э ж ым, ц а ц ка, кале дж, ш эф­ства. У рускай мове ўжываецца як цвёрды гук [ р ], так і мяккі [ р’ ]: разви­тие, рассказ, режим, реакция; гук [ ч’ ] заўсёды мяккі: человечность, чтение, чувство.

Толькі цвёрдыя губныя зычныя на канцы слова, а таксама перад [j]: сем, сорам, дроб, россып, б’е і пад.

Гукі [ д ], [ т ] пры змякчэнні змяняюцца на [ дз’ ], [ ц’ ]: горад – у горадзе, хата – у хаце. Змяненне [ д ] на [ дз’ ] называецца дзеканнем, а [ т ] на [ ц’ ] – цеканнем. Зычныя [ ц ] і [ ц’ ] не з’яўляюцца парнымі.

У беларускай мове шэсць афрыкат (злітных, непадзельных гукаў) – [ дж ], [ дз’ ], [ дз ], [ ц ], [ ц’ ], [ ч ]: узбуджэнне, здзіўленне, пендзаль, лекцыя, памяць, вучань, а ў рускай толькі дзве – [ ц ] і [ ч’ ].

Гукі [ г ], [ г’ ] у беларускай мове фрыкатыўныя: гутарка, грамата, гульня. Выбухны [ г΄;], тыповы для рускай мовы, вымаўляецца толькі ў некаторых запазычаных словах: газа, гонта, ганак, гвалт.

Беларускай мове ўласцівы гук [ ў ] (у нескладовы), які паходзіць з гукаў [ у ], [ л ], [ в ]: урок – на ўроку, матывы – матыў, вучыла – вучыў.

Яркая адметная рыса беларускай мовы – падаўжэнне зычных гукаў. Зычныя [ ж ], [ з ], [ дз’ ], [ л’ ], [ н’ ], [ с’ ], [ ц’ ], [ ч ], [ ш ] падаўжаюцца ў пазіцыі паміж двума галоснымі гукамі: збожжа, рыззё, асяроддзе, ралля, абагульненне, калоссе, пачуцці, ноччу, мышшу.

Для беларускай мовы характэрныя і прыстаўныя зычныя [ в ], [ г ], [ j ]. Прыстаўны [ в ] узнікае перад націскнымі галоснымі [ о ], [ у ] ў пачатку слова (возера, вока, вуліца) і не развіваецца перад прэфіксальным [ у ] (ураджай, указ), перад [ у ], што паходзіць з [ в ] (унук, улада), а таксама ў словах неславянскага паходжання (опера, універсітэт). Прыстаўны [г] ужываецца ў асобных словах: гэй, гоп, гэты, гэтулькі, гэта, Ганна ды інш. Прыстаўны [ j ] узнікае перад націскным [ і ], які пачынае слова: [jі]ншы, [jі]хні. Не развіваецца прыстаўны перад [ і ] ў словах неславянскага паходжання і ў словах з прыстаўным [ і ]: інстытут, інтэлект, ільдзіна і пад.

Практыкаванне 27.

· Прачытайце тэксты.

· Знайдзіце словы, у якіх выяўляецца адметнасць гукавога ладу беларускай літаратурнай мовы, параўнайце іх з адпаведнымі словамі рускай мовы. Выпішыце пары слоў. Пастаўце націск.

· Вызначце стыль тэксту, абгрунтуйце зроблены вывад.

· З якімі значэннямі ўжываецца назоўнік «школа» ў літаратурнай мове, з якім – у тэксце? Вызначце спосаб утварэння тэрміна.

· Выпішыце з тэксту тэрміны, растлумачце іх значэнне.

Тэкст № 1

Очень часто в разговорах о фи­гурном катании вы можете услы­шать такое зна­комое вам слово «школа». Что же это такое в фигурном ка­тании? Обычно «школой» или «школь­ны­ми фигу­ра­ми» называют черте­жи, которые фигу­рис­ты должны пере­носить на лёд. Всего официально существует 41 школь­ная фигура. Эти фигуры яв­ляются как бы осно­ва­нием, на кото­ром покоится все здание обя­за­­тельных упражнений, вся «шко­ла» фи­гурного катания. Простейшие фигуры обяза­тель­ных упраж­не­­ний – выполнение сколь­жения по кругу впе­­­ред на на­ружном ребре конька, вперед – на внутреннем ребре, назад – на на­руж­ном реб­­ре, назад – на внут­реннем. (Е. Чайков­ская.) Вельмі часта ў размовах пра фі­гурнае ка­танне вы можаце па­чуць такое знаёмае вам слова «школа». Што ж гэта такое ў фігурным катанні? Звычайна «школай» ці «школь­нымі фі­гу­­­рамі» называюць чарцяжы, якія фігу­рыс­ты павінны пераносіць на лёд. Усяго афіцыйна існуе 41 школ­ь­­ная фі­гура. Гэтыя фігуры з’яў­ля­юцца як бы асно­вай, на якую аба­піраюцца ўсе абавязковыя практы­каванні, уся «школа» фігурнага ка­тання. Самыя простыя фігуры аба­вяз­ковых прак­тыкаванняў – выка­нанне слізгання па крузе ўперад на вонкавым рабры канька, упе­рад – на ўнутраным рабры, на­зад – на вонкавым рабры, назад – на ўнут­раным.

Тэкст № 2

Дега не желал принад­ле­жать ни к какому направлению и ни к ка- ­кой школе. Будто издеваясь над те­орией импрес­сио­низма, тре­бую­щей писать на пленэре игру света и воз­духа, он высыпал на стол в мас­терской уголь из ведра и писал с него скалы. Он выстав­лял перед со­бой малень­кую дере­вянную ло­шад­ку и рисовал скачки. Что он на­де­ял­ся най­ти, отвергая обще­при­ня­тые ме­­то­ды, что он искал, в возбуж­де­нии, лихора­дочно переделывая уже закон­чен­ные работы? Он искал свою тему, свой стиль – самого себя. (Г. Алпа­тов.) Дэга не жадаў належаць ні да якога накірунку і ні да якой школы. Быццам здзекуючыся з тэорыі ім­прэ­сіянізму, якая патрабавала пі­саць на пленэры гульню святла і па­ветра, ён высыпаў на стол у майстэрні вугаль з вядра і пісаў з яго скалы. Ён выстаўляў перад са­бой маленькага драўлянага коніка і маляваў ска́чкі. Што ён спадзяваўся знай­сці, адвяргаючы агульна­пры­ня­тыя метады, што ён шукаў, узру­ша­на, ліхаманкава перарабляючы ўжо законча­ныя працы? Ён шукаў сваю тэму, свой стыль – самога сябе.
Тэкст № 3  
На рубеже ХІХ–ХХ веков в городах и местечках белорусского края начали воз­ни­кать разно­­образные общественные худо­же­ствен­­ные союзы – кружки, объеди­нения, товарищества, ставившие своей целью развитие и распро­стра­нение культуры. Центром привлечения лучших музыкаль­ных сил города в 1910-е года стало Минское товарищество дру­зей музыки, объявившее в прес­се про свое возникновение 21 нояб­ря 1912 года. Первый концертный сезон объеди­­нение открыло 21 де­кабря 1912 года ка­мер­ным вечером в зале Общественного со­бра­ния. Репер­туар «друзей музыки» был очень разно­образным, имел произ­ведения за­падно­европейской клас­си­че­ской и роман­тиче­ской музыки, русской школы, совре­менных ком­по­зиторов. (А. Колесник.) На памежжы ХІХ–ХХ ста­год­дзяў у гарадах і мястэчках бела­рускага краю пачалі ўзнікаць разна­­стайныя грамадскія мастац­кія саю­зы – гурткі, суполкі, тава­рыствы, якія ста­вілі сваёй мэтай развіццё і распаўсюдж­ванне культуры. Цэнтрам прыцягнення лепшых музычных сіл горада ў 1910-я гады стала Мінскае та­варыства сяброў му­зыкі, якое абвясціла ў прэсе пра сваё з’яўленне 21 лістапада 1912 го­да. Першы канцэртны сезон су­полка ад­кры­ла 21 снежня 1912 го­­да камерным веча­рам у за­ле Гра­мадскага сходу. Рэпертуар «сяброў музыкі» быў вельмі разна­­стайны: творы заходне­еўра­пейскай класічнай і раман­тычнай музыкі, рус­кай школы, сучасных кампа­зітараў.






Дата добавления: 2015-08-30; просмотров: 4707. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...

Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...

Этапы и алгоритм решения педагогической задачи Технология решения педагогической задачи, так же как и любая другая педагогическая технология должна соответствовать критериям концептуальности, системности, эффективности и воспроизводимости...

Понятие и структура педагогической техники Педагогическая техника представляет собой важнейший инструмент педагогической технологии, поскольку обеспечивает учителю и воспитателю возможность добиться гармонии между содержанием профессиональной деятельности и ее внешним проявлением...

Репродуктивное здоровье, как составляющая часть здоровья человека и общества   Репродуктивное здоровье – это состояние полного физического, умственного и социального благополучия при отсутствии заболеваний репродуктивной системы на всех этапах жизни человека...

Именные части речи, их общие и отличительные признаки Именные части речи в русском языке — это имя существительное, имя прилагательное, имя числительное, местоимение...

Интуитивное мышление Мышление — это пси­хический процесс, обеспечивающий познание сущности предме­тов и явлений и самого субъекта...

Объект, субъект, предмет, цели и задачи управления персоналом Социальная система организации делится на две основные подсистемы: управляющую и управляемую...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.03 сек.) русская версия | украинская версия