Студопедия — Асноўныя прынцыпы беларускай арфаграфіі
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Асноўныя прынцыпы беларускай арфаграфіі






Прынцып, яго сутнасць Асноўныя напісанні паводле гэтага прынцыпу
Фанетычны прынцып патрабуе, каб гукі на пісьме перадаваліся адпа­ведна літаратурнаму вымаўленню Правапіс о, э, а(аканне) Правапіс е, ё, я(яканне) Правапіс і, ы, й пасля прыставак Правапіс спалучэнняў галосных у запазычаных словах Правапіс прыстаўных галосных і зычных Правапіс у, ў Правапіс прыставак на з і с Правапіс д – дз’, т – ц’(дзеканне і цеканне) Правапіс падоўжаных зычных.
Марфалагічны(фанематычны) прын­­цып патрабуе аднолькавай (ад­на­­стай­най) перадачы на пісьме мар­фем і іх частак незалежна ад іх вы­маў­лення ў розных фанетычных пазіцыях Правапіс звонкіх і глухіх зычных Правапіс свісцячых і шыпячых зычных Правапіс суфікса –ск- у геаграфічных назвах Правапіс часціцы не і прыназоўніка без Правапіс прыставак над-, пад-, ад-, аб-
Традыцыйныя(гістарычныя) напісанні перадаюцца па традыцыі Напісанне о на канцы іншамоўных слоў пасля галоснага Правапіс е ў першым складзе перад націскам у словах іншамоўнага паходжання і словах дзевяты, дзесяты, семнаццаць, васемнаццаць Напісанне я каранёвага Напісанне у(складовага) у пачатку ўласных назваў Напісанне вялікай літары ў дакументах між­народ­нага значэння і назвах міжнародных арга­ніз­ацый (Арганізацыя Аб’яднаных Нацый) Напіс­анне з вялікай літары новага вершаванага радка
Дыферэнцаваныя напісанні дазваляюць адрозніваць сугучныя словы і формы Напісанне вялікай і малой літары ў словах-амонімах (Максім Танк – танк) Напісанне прыстаўкі з-, с- у залежнасці ад зна­чэн­ня слоў (сыходзіць з ганка, зыходзіць з меркавання)

Практыкаванне 36.

· Прачытайце тэкст. Складзіце яго план. Перакажыце тэкст паводле плана.

· Выпішыце спачатку словы, правапіс якіх заснаваны на фанетычным прын­­цыпе, а затым – на марфалагічным. Вусна сфармулюйце правілы.

Тэкст № 1. Выхаванне новага пакалення сялянскай моладзі ў ХІХ – пачатку ХХ ст. у поўнай меры з’яўлялася справай сялянскай сям’і. Ад якасцей, якія набывала асоба, залежалі не толькі ўзаемаадносіны паміж членамі сям’і, але і яе дабрабыт. У ХІХ ст. сялянская праца ў цэлым трымалася на фізічнай сіле чалавека. «Абы здароўе, а работа будзе»,– казалі сяляне.

Знакаміты беларускі этнограф А. Багдановіч у працы «Педагагічныя по­гляды беларускага народа» так сфармуляваў галоўны прынцып ся­лян­скай педагогікі: «Усе павінны працаваць – вось асноўнае палажэнне ў сялянскіх поглядах на працу». Менавіта таму фізічнае выхаванне дзяцей было цесна звязана з працоўным, але падпарадкоўвалася прынцыпу прыроднай мэтазгоднасці.

«З пестуна нічога не будзе»,– так лічылі сяляне і пачыналі фізічнае выхаванне сваіх дзяцей ледзь не з першых дзён нараджэння. Яно было ўключана ў сістэму традыцыйных звычаяў і абрадаў. У межах тагачаснай светапогляднай сістэмы сялянства сваё месца ў выхаванні знаходзілі і элементы магіі: замовы, абярэгі, якія, на думку бацькоў, павінны былі аберагаць здароўе дзіцяці.

Ужо з малых гадоў дзяцей прывучалі да лазні з пáрай і венікам, якая не толькі выконвала гігіенічную функцыю, але і была сродкам за­гар­тоўкі, масажу ды аздараўлення. Лазня як элемент фізічнай культуры добра ўсведамлялася беларускім сялянствам, што знайшло ад­лю­страванне ў народнай мудрасці: «У лазню хадзіць – здаровым быць».

Дадатковым сродкам фізічнага выхавання былі гульні. Яны мелі месца на працягу ўсяго жыцця селяніна. Гульні станавіліся свое­асаб­лівай школай, якая дапамагала авалодваць мараллю і нормамі паво­дзін, знаёміла з традыцыямі народа. Большасць гульняў праводзілася на свежым паветры, а летам – басанож, што з’яўлялася дадатковым фактарам загартоўвання.

Метадамі выяўлення ўзроўню фізічнага развіцця вясковай моладзі былі выпрабаванні і спаборніцтвы, якія арганізоўваліся ў час масавых гулянняў і свят. Ацэнка фізічнага развіцця вынікала з грамадскай думкі, якая ўхваляла ці ганіла асобу.

Пэўныя элементы фізічнай культуры ўтрымліваліся ў традыцыйных абрадах і святах беларусаў. Так, на купалле паўсюдна ладзіліся скачкі цераз вогнішча, якія ў многіх месцах чаргаваліся з гульнямі, танцамі.

Шырокае распаўсюджанне на нашай зямлі атрымалі такія віды барацьбы, як «На крыжы» і «Да крыжа», у якіх выпрабоўвалі сябе не толькі маладыя, але і сталыя мужчыны. (Паводле А. Шамака.)

· Выпішыце з тэксту прыказкі і прымаўкі. Карыстаючыся слоўнікам «Беларускія прыказкі, прымаўкі і фразеалагізмы» (складальнік Ф. М. Янкоўскі), запішыце яшчэ некалькі народных выслоўяў пра здароўе і сілу.

Тэкст № 2. У кожным творы навагрудскага майстра Людмілы Уласенкі – працяг традыцый саломапляцення і пошукі новых тэхнічных прыёмаў, новых сродкаў дэкаратыўнай выразнасці. Вельмі часта яна пляце з саломы «павукоў» – традыцыйнае ўпрыгожанне сялянскай ха­ты, якое ўяўляе сабой лёгкую ажурную канструкцыю ромбападобнай формы. «Павукі» падвешваліся да столі і ад патоку паветра прыходзілі ў рух. Круцячыся і пераліваючыся залацістым колерам саломкі, яны ства­ралі ў вясковым інтэр’еры асаблівы настрой святочнасці. Май­стрыха выкарыстала тут традыцыйныя прыёмы злучэння прамых сало­мін, але ўпрыгожыла ўсю канструкцыю махровымі кветкамі, што надалі ёй асаблівую дэкаратыўнасць і эфектнасць. А робіць гэтыя кветкі яна вельмі проста – звязаныя мокрыя саломінкі расчэсвае іголкай і пра­гладжвае прасам. І ўсё ж галоўную ўвагу Людміла надае аніма­лі­стыцы. Фігуркі конікаў і птушак, зробленыя ёю, зіхацяць залацістымі пера­лівамі саломкі, прыгажосць якой яна імкнецца выявіць самымі разнастайнымі спосабамі пляцення. Птушыныя хвасты і конскія грывы яна робіць веерападобнымі, што добра дапасуецца да прыроды матэрыялу і ўзмацняе яго дэкаратыўны эфект. Выкарыстоўваючы экспрэсіўна-выразныя магчымасці матэрыялу, яна часам робіць хвасты і грывы ко­ней пышнымі, хвалепадобнымі. І цікава, што гэты дэкаратыўны прыём дасягаецца даволі простымі сродкамі – мокрая саломка заплятаецца ў косы, потым расплятаецца,– і пругкія хвалі сцяблін становяцца конскімі хвастамі і грывамі. Самі ж крупы коней яна робіць у выглядзе «зуб­чаткі», цуглі нагадваюць пацеркі, выкананыя пляцёнкай. Прамая і сплеценая саломка стварае пэўны пластычны кантраст, а ў канчатко­вым выніку – пластычную разнастайнасць і выразнасць.

Каб саломка загаварыла мовай мастацкіх вобразаў, зайграла ўсімі адценнямі залацістага колеру, патрэбны доўгі працэс апрацоўкі. Яе жнуць сярпамі, каб не паламаць, сартуюць па таўшчыні, затым запар­ва­юць, бо распа­раныя сцябліны вельмі падатлівыя пры згібанні, захоў­ваюць натуральную афарбоўку ад светлага да цёмна-залацістага коле­ру з бурштынавым пералівам. Усімі гэтымі прыёмамі ў даскана­ласці валодае Людміла Уласенка, якая адкрывае ў саломе новыя пластыч­ныя магчымасці і як эфектны дэкаратыўны матэрыял шырока вы­карыстоўвае для стварэння разнастайных сувенірных вырабаў. (Паводле А. Лявонавай.)

· Выпішыце словы спецыяльнай лексікі. Вызначце, прафесіяналізмы гэта ці тэрміны. Падрыхтуйце слоўнікавыя артыкулы для тэрміна­лагічнага слоўніка з гэтымі словамі.

Тэкст № 3. Мастацкі кіраўнік і рэжысёр ансамбля добра разу­мелі, што самае галоўнае ў кожным музычным калектыве – праграма. І ўсе артысты «Жывіцы» з пачуццём вялікай адказнасці рыхтаваліся да свайго першага выступлення. Патрабаванне сабе паставілі строгае: у пра­граму ўключаць толькі такія творы, якія раней не выконваліся ні пра­фе­сійнымі калектывамі, ні асобнымі артыстамі. Гэта была амаль не­рэ­альная задача. Рашылі распачаць пошукі матэрыялу праз экспеды­цыі. Ледзь не ўсе паехалі на Віцебшчыну. У вёсцы Груздава Пастаўскага раёна ўдалося запісаць цікавыя старадаўнія песні і найгрышы. Шчодрымі аказаліся паездкі на Піншчыну і Мазыршчыну.

Зварот да крыніц народнай песнятворчасці даў артыстам «Жывіцы» шчодры плён – удалося запісаць сотні раней невядомых песень і, што надзвычай важна, на ўласныя вушы яны змаглі пачуць, як спявае сваю песню народ, як іграюць вясковыя музы́кі. Адных раней невядомых полек назбіраўся цэлы цыкл, і кожная – твор высокай мастацкай пробы. Каштоўны набытак у ансамблі склалі «маршы-выхады», якіх нават не чулі вучоныя-фалькларысты.

Адначасова са зборам песень і найгрышаў, разам з творчымі справамі шмат часу забірала праблема матэрыяльнай базы, прынамсі, укамплек­таванне музычнай групы сапраўднымі народнымі інстру­мен­тамі, вырабленымі рукамі народных майстроў. Па ўсіх кутках Беларусі пачалі пошукі. Трапляліся неспадзяваныя знаходкі – акарына, цытра, вя­сельны барабан, «бугай» ды інш. На хутары Сакоўшчына, што на Мала­дзечаншчыне, знайшлі старога музы́ку Максіма Пятровіча Таку­шэ­віча, які добра іграў на гуслях і цымбалах і ўмеў іх адмыслова рабіць. Па просьбе артыстаў ён зрабіў некалькі выдатных інструментаў. Усе­валад Жукоўскі з Мар’інай Горкі змайстраваў для «Жывіцы» спачатку ліру, а потым жалейку і басэтлю. Нарэшце, артысты музычнай групы, прыглядаючыся да работы майстроў-самародкаў, навучыліся самі рабіць неблагія дудачкі з саломы. (Паводле І. Цішчанкі.)

· Выпішыце назвы народных музычных інструментаў. Складзіце тэрміналагічны слоўнік з гэтымі словамі.







Дата добавления: 2015-08-30; просмотров: 3328. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Картограммы и картодиаграммы Картограммы и картодиаграммы применяются для изображения географической характеристики изучаемых явлений...

Практические расчеты на срез и смятие При изучении темы обратите внимание на основные расчетные предпосылки и условности расчета...

Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Почему важны муниципальные выборы? Туристическая фирма оставляет за собой право, в случае причин непреодолимого характера, вносить некоторые изменения в программу тура без уменьшения общего объема и качества услуг, в том числе предоставлять замену отеля на равнозначный...

Тема 2: Анатомо-топографическое строение полостей зубов верхней и нижней челюстей. Полость зуба — это сложная система разветвлений, имеющая разнообразную конфигурацию...

Виды и жанры театрализованных представлений   Проживание бронируется и оплачивается слушателями самостоятельно...

Оценка качества Анализ документации. Имеющийся рецепт, паспорт письменного контроля и номер лекарственной формы соответствуют друг другу. Ингредиенты совместимы, расчеты сделаны верно, паспорт письменного контроля выписан верно. Правильность упаковки и оформления....

БИОХИМИЯ ТКАНЕЙ ЗУБА В составе зуба выделяют минерализованные и неминерализованные ткани...

Типология суицида. Феномен суицида (самоубийство или попытка самоубийства) чаще всего связывается с представлением о психологическом кризисе личности...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.009 сек.) русская версия | украинская версия