Студопедия — Ступені параўнання якасных прыметнікаў
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Ступені параўнання якасных прыметнікаў






  Ступені параўнання
формы  
Прыметнікі вышэйшай ступені па­раў­­нання абазначаюць прымету, якая ўла­с­ціва пэўнаму прадмету ў большай ці мен­шай ступені ў параўнанні з іншымі прад­ме­тамі Прыметнікі найвышэйшай ступені параўнання абазначаюць самую высокую ці самую нізкую ступень якасці, уласцівай прадмету
простая светлы + ейш → святлейшы прыгожы + эйш → прыгажэйшы Але: вялікі → большы; дрэнны → горшы; добры → лепшы най- + святлейшы → найсвятлейшы; най- + прыгажэйшы → найпрыгажэйшы; най- + большы → найбольшы; най- + горшы → найгоршы; най- + лепшы → найлепшы
складаня больш (болей) + светлы → больш светлы; менш (меней) + прыгожы → менш пры­го­жы самы + светлы → самы светлы; найбольш + прыгожы → найбольш прыгожы; найменш + прыгожы → найменш прыгожы
Форма прыметнікаў вышэйшай ступені па­раў­нання ў беларускай мове ўжываецца з на­зоўнікам ці займеннікам у вінавальным скло­не з прыназоўнікам за: мацнейшы за пра­ціўніка, святлейшы за сонца, а таксама з параў­наль­нымі зваротамі са злучнікамі як, чым Значэнне найвышэйшай ступені яка­сці пе­радаецца і спалучэннем пры­мет­ніка з пры­слоўямі вельмі, надта, надзвычай: вель­мі старанны атлет; надзвычай ціка­вая балада

Заўвага. Зыходная форма прыметнікаў стылістычна нейтральная, а таму ўжываецца амаль ва ўсіх стылях. Простыя формы вышэйшай сту­пені параўнання з суфіксам - ейш -, - эйш -, - ш - амаль не ўласцівы для кніжных стыляў, а складаныя формы вызначаюцца кніжнасцю і ўжы­валь­насцю ў навуковых тэкстах.

Практыкаванне 61.

· Прачытайце тэкст.

· Выпішыце прыметнікі з назоўнікамі, вызначце род, лік, склон прыметнікаў.

· Назавіце прыметнікі, якія маюць формы ступеняў параўнання.

Тэкст № 1. Па радыё аб’явілі: падрыхтавацца ўдзельнікам чацвёртага забегу – Джэнсену і Жалязоўскаму. Гэта былі самы хуткі і самы магутны спрынтары свету.

Калі Ігар выйшаў на лёд, дыктар аб’явіў вынік Томеца: 1 хвіліна 14,72 секунды. Вось гэта да! Ігар не паверыў сваім вушам. Амерыканец пабіў яго, Ігара, рэкорд чэмпіянатаў свету, які ён устанавіў толькі ўчора.

Жалязоўскі выйшаў на запасную дарожку, адчуў знаёмы лёгкі азноб ва ўсім целе. Так з ім бывала заўсёды, калі наступалі апошнія, най­пакут­лівейшыя хвіліны чакання старту. Ён ведаў, што ў такія хвіліны пе­ра­стаеш успрымаць наваколле – і каток, і трыбуны, і супернікі нібы рас­твараюцца ў туманнай імгле, становяцца нерэальнымі, неасязальнымі. Перад вачыма выразна паўстае толькі блакітнаватая дарожка, і ты бы­цам праектуеш на ёй кожны свой будучы крок, кожны ўдар канька па лёдзе. І гэтая карцінка, у якой змешана мінулае і будучае, рэальнасць і ўяўленне, зноўку і зноўку мільгае ў думках, хвалюе, узбуджае і без гэ­тага ўспалены мозг, і адзіная магчымасць пазбавіцца ад гэтага наслан­ня – выйсці на лёд, кінуцца ў пагоню за часам. (В. Кумчы, А. Любімаў.)

Тэкст № 2. На падлозе, вызвалены ад лёгкай белай ткані, стаяў вельмі стары партрэт такой незвычайнай, відаць італьянскай ра­бо­ты, якой амаль не знойдзеш у беларускай іканаграфіі пачатку ХVІІ ста­годдзя. Не было пляскатай сцяны за спінаю, не вісеў на ёй герб. Было акно, адчыненае на вячэрнія балаты, быў змрочны дзень над імі, і быў мужчына, які сядзеў спінаю да ўсяго гэтага. Няпэўнае блакітна-шэрае святло лілося на яго хударлявы твар, на моцна сплеценыя пальцы рук, на чорную з золатам вопратку.

І твар гэтага мужчыны быў жывейшы, чым у жывога, і такі дзіўны, жорсткі і змрочны, што можна было спалохацца. Цені ляглі ў вачаніцах, і здавалася, нават жылка калацілася на павеках. І ў ім было родавае падабенства з тварам гаспадыні, але ўсё тое, што было ў Яноўскай прыемна і міла, тут было агідна да нясцямы. (У. Караткевіч.)

Тэкст № 3. Дзяўчаты на вуліцы заклікалі на купальскае свята. Іх песні, пераплеценыя з абрыўкамі смеху і крыку, звінелі смелым за­до­рам, сапраўды заклікалі да сябе, абяцалі цэлае мора гуллівай весялосці.

Ну дзе ж там не пойдзе хто, калі так настойліва звіняць дзявочыя га­ласы, калі так моцна вабяць яны сваім глыбокім, як зорнае неба, лірыз­мам і све­жасцю, калі абяцаюць яны, што сёння ў мяккім змроку начы, раз­баўленым бар­вістым светам агнёў, адбудзецца вясёлае наба­жэн­ства, у якім малельным гім­нам будуць дзявочыя свежыя песні, у якім замест пакутнае скрухі будзе ра­дасць і смех, будзе шырокі размах ма­ла­досці. Купала – гэта ж такое любае бяз­божнае свята, у ім так многа дзікай паэзіі, у ім з паганскай вольнасцю разгортваецца чалавечая істота, шукае волі і радасці, хоча зліцца з чароўным со­нечным богам – Прыродай, бо гэты бог – сама воля і радасць. (М. Зарэцкі.)

Практыкаванне 62.

· Прачытайце тэкст.

· Прасачыце, як звязаны сказы ў тэксце. Назавіце сродкі сувязі. Абгрунтуйце мэтазгоднасць падзелу тэксту на абзацы.

· Выпішыце прыметнікі, ужытыя ў розных ступенях параўнання. Рас­тлумачце, як яны ўтварыліся.

· Размяркуйце ўсе прыметнікі на дзве групы: якія маюць ступень па­раў­нання і якія не маюць ступеняў параўнання. Утварыце магчы­мыя ступені параўнання ад 2–3 прыметнікаў.

· Выпішыце тэрміны-словазлучэнні.

Тэкст № 1. Цікавасць да спорту і здароўя ў нас не зніжаецца – сёлета толькі ў сталіцы спартыўныя школы наведваюць амаль 23 тысячы дзяцей і падлеткаў. Зараз у сталічных дзяцей ёсць магчымасць выбіраць з 48 відаў спорту – менавіта столькі іх культывуецца ў мінскіх спартшколах. Але некаторыя віды знаходзяцца пад пагрозай знікнення.

Сёння ў сталіцы, паводле слоў дзяржаўнага трэнера па спартыў­ным рэ­зерве па г. Мінску Міністэрства спорту і турызму Юліі Крыжэвіч, 68 спартыўных школ, 48 з іх – спецыялізаваныя (спецыялізацыя пры­свойваецца на 2 гады за пэўныя вынікі, паказаныя вучнямі на спабор­ніцт­вах вышэйшага ўзроўню). З кастрычніка гэтага года ў Мінску на­рэшце з’явілася школа вышэйшага спартыўнага майстэрства, дзе куль­тывуюцца тыя віды спорту, у якіх нашы спартсмены здольныя дасяг­нуць, паводле прагнозаў, найвышэйшых вынікаў, у тым ліку і на між­народных спаборніцтвах – лёгкая атлетыка, веславанне акадэмічнае, веславанне на байдарках і каноэ і сучаснае пяцібор’е. Тут будуць рых­таваць спартсменаў для нацыянальных каманд. Са сталічных спартыў­ных школ ужо адабраны і залічаны ў ШВСМ 51 юны спартсмен. У наступным годзе, магчыма, з’явіцца і гарадское вучылішча алімпійскага рэзерву. Без названых навучальных устаноў вучэбна-трэніровачны пра­цэс быў няпоўным – маладыя спартсмены, скончыўшы спартыўныя шко­лы, вымушаны былі пераходзіць у абласное вучылішча алімпій­ска­га рэзерву і выступаць за вобласць – сталіца ж, такім чынам, губляла спартсменаў.

Дзеці, як высветлілася, займаюцца тым відам спорту, які пада­ба­ец­ца бацькам. З 48 відаў, якія прапануюць сталічныя школы, найменш зруч­нымі падаюцца бацькам некаторыя водныя (скачкі ў ваду, весла­ван­не, парусны спорт), а таксама «цяжкія» – цяжкая і лёгкая атлетыка, канькі і лыжныя гонкі, фехтаванне і бокс. Такім чынам, гэтыя віды спорту, у прыватнасці, тая ж лёгкая атлетыка, якая лічыцца каралевай айчыннага спорту, губляюць рэзерв.

Самымі папулярнымі відамі спорту ў дзяцей з’яўляюцца тэніс, хакей, футбол, баскетбол і валейбол, фігурнае катанне і плаванне, мас­тац­кая і спартыўная гімнастыка, стральба і ўсходнія віды адзіна­борстваў. Тут трэнерам не трэба шукаць вучняў у сярэдніх школах – ад жадаючых і так няма адбою. (Паводле А. Аўчыннікавай.)

· Якім вобразным апісальным выразам аўтар называе лёгкую атле­ты­ку? Паспрабуйце падабраць свае падобныя выразы да іншых відаў спорту.

Тэкст № 2. Тканы і вышываны арнамент належыць да най­больш папулярнага беларускага народнага выяўленчага мастацтва. Ім пераважна і аздабляецца аднатонная тканіна, часцей даматканае палатно. Найярчэйшае выяўленне беларускі народны арнамент знахо­дзіць на ручніках і вопратцы. Вышываны арнамент сваім малюнкам мала адрозніваецца ад тканага. Тут іголкай паўтараецца працэс ткання і вылічаюцца ніткі асновы, праз якія праводзіцца каляровая нітка. Пера­ход да вышывання пашырыў кола матываў і формаў арнаментыкі. Гэ­таму спрыяла ў сваю чаргу запанаванне лягчэйшага спосабу вышы­ван­ня крыжыкам над цяжэйшым старым тэхнічным спосабам вышывання гладдзю ці насціланнем.

Але дарма, што шыты арнамент дае больш магчымасцяў для па­шы­рэння расліннага і заалагічнага сюжэта і ў ім гэтыя матывы часцей спа­лу­чаюцца, аднак і тут пераважаюць геаметрычныя формы арна­менту. І толькі ў контурах і лінейных вышыўках сустракаюцца моцна сты­лізаваныя раслінныя арнаменты. Гэта найчасцей вышыўка па гра­фіч­ным малюнку на палатне, асабліва на ручніках і ўпрыгожаных кажухах.

Беларускі арнамент наогул пераважна геаметрычны, складзены з ром­баў, паводле народнай назвы, круга, і ягоных варыянтаў і частак. Ромб у арна­менце можа ўскладняцца ці змяняцца і тады рысунак атрым­лівае адпаведную назву – круг просты, гладкі, развілісты, круг скры­начкай, ваконцам, макаўкай, каравайчыкам, а ягоныя часткі назы­ва­юцца крыжыкамі, казламі, лучкамі, лапкамі, крывулькамі і пад. На бе­лым фоне арнаментальны ўзор робіць яркае ўражанне, а мастацкая спракты­ка­ванасць і густ удалым вар’іраваннем гэтых формаў і ўмелым карыстан­нем іх часткамі ды густоўна ўжыванымі колерамі нітак дасягае вы­сокага артыстызму і мастацкай дасканаласці. (Паводле У. Глыбін­нага.)

· Складзіце слоўнікавы артыкул з загаловачным словам арнамент.

Тэкст № 3. Ідуць гады і стагоддзі, змяняюцца сацыяльныя фар­мацыі і ўклад жыцця, але заўсёднай застаецца пяшчота да нова­народжанага чала­вечка. Схіляючыся над калыскаю, кожная маці па-свой­му спявае адвечную песню любові, песціць дзіця адной ёй уласці­вы­мі словамі, гукамі, пачуццямі. З гэтай «самай простай і самай гені­яльнай на зямлі мелодыі і пачынаецца чалавек». (Н. Гілевіч.)

Па сваім паходжанні калыханкі належаць да найстаражытнейшых пе­сен­ных жанраў, аб чым, да прыкладу, сведчыць старажытна­славянскі дзеяслоў «баяць» (гаварыць, казаць, шаптаць). Відавочна, што ад яго паходзяць уласцівыя калыханкам прыпевы «баю», «бай», «баюшкі» і міфічны Бай, што ходзіць «па сцяне ў чырвоным жупане». У калыханках часткова захаваліся рэшткі міфалагічных уяўленняў нашых продкаў: адухоўленыя вобразы Сну, Дрымоты. У некаторых калыханках існуюць элементы замоваў, пажаданні дзіцяці долі, здароўя, засцярога ад усялякіх бедаў.

Дзіцячы фальклор развіваўся ў непасрэднай сувязі з гэтак званай народ­най педагогікай, таму ў асобных калыханках элементы маралі, па­вучання. Праз учынкі, да прыкладу, непаслухмянага ката дзіцяці да­ецца ненавязлівае павучанне аб паводзінах.

Праз матчыну калыханку дзіця, якое яшчэ не разумее ніводнага слоў­ца, далучаецца да гукаў роднае мовы, атрымлівае першыя ўяўленні аб нава­кольным свеце. Гэтыя акалічнасці абумовілі мастацкія асаблівасці калыханак. Усе яны маюць кароценькі тэкст, займальны змест, простую кампазіцыю, выраз­ны рытм, які перадае пагойдванне калыскі, і даволі багатую рыфмоўку. Напеўнасць, пяшчотнасць калы­ханак дасягаюцца паўтарэннем слоў і гукаў, ужываннем дзіцячай лексікі і памяншальна-ласкальных слоў.

Паўсядзённая патрэба ў калыханках прадвызначыла іх жыццёвасць на ўсе часы, спарадзіла даволі актыўную імправізацыю, якую кожнаму з нас даводзілася чуць у маленстве (або імправізаваць самім ля калысак малодшых брацікаў і сястрычак). Часцей за ўсё імправізацыя тры­ма­ец­ца ў рамках традыцыйных тэкстаў і мелодый. (Паводле Л. Камінскай.)

· Складзіце слоўнікавы артыкул з загаловачным словам калыханка.







Дата добавления: 2015-08-30; просмотров: 3228. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Шрифт зодчего Шрифт зодчего состоит из прописных (заглавных), строчных букв и цифр...

Картограммы и картодиаграммы Картограммы и картодиаграммы применяются для изображения географической характеристики изучаемых явлений...

Практические расчеты на срез и смятие При изучении темы обратите внимание на основные расчетные предпосылки и условности расчета...

Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Основные структурные физиотерапевтические подразделения Физиотерапевтическое подразделение является одним из структурных подразделений лечебно-профилактического учреждения, которое предназначено для оказания физиотерапевтической помощи...

Почему важны муниципальные выборы? Туристическая фирма оставляет за собой право, в случае причин непреодолимого характера, вносить некоторые изменения в программу тура без уменьшения общего объема и качества услуг, в том числе предоставлять замену отеля на равнозначный...

Тема 2: Анатомо-топографическое строение полостей зубов верхней и нижней челюстей. Полость зуба — это сложная система разветвлений, имеющая разнообразную конфигурацию...

Образование соседних чисел Фрагмент: Программная задача: показать образование числа 4 и числа 3 друг из друга...

Шрифт зодчего Шрифт зодчего состоит из прописных (заглавных), строчных букв и цифр...

Краткая психологическая характеристика возрастных периодов.Первый критический период развития ребенка — период новорожденности Психоаналитики говорят, что это первая травма, которую переживает ребенок, и она настолько сильна, что вся последую­щая жизнь проходит под знаком этой травмы...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.008 сек.) русская версия | украинская версия