Студопедия — Дзеяслоў
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Дзеяслоў






Дзеяслоў – самастойная часціна мовы, якая абазначае дзеянне як працэс і адказвае на пытанні што рабіць? што зрабіць?

Дзеясловы маюць граматычныя катэгорыі трывання, ладу, часу, асо­бы, ліку. Формы прошлага часу маюць яшчэ і катэгорыю роду. Дзея­сло­вы могуць быць пераходнымі і непераходнымі, зваротнымі і незваротнымі.

Усе формы дзеяслова падзяляюцца на спрагальныя (формы цяпе­раш­­няга, прошлага і будучага часу абвеснага ладу, а таксама формы за­гад­­нага і ўмоўнага ладу) і неспрагальныя (інфінітыў, дзеепрыметнік і дзее­пры­слоўе). Спрагальныя формы дзеяслова ў сказе з’яўляюцца выказ­нікам.

Неспрагальныя формы выконваюць розныя сінтаксічныя функцыі: дзее­­пры­метнік – азначэння і выказніка, дзеепрыслоўе – акалічнасці, не­азна­­чальная форма дзеяслова можа быць любым членам сказа.

Практыкаванне 73.

· Прачытайце тэкст. Зрабіце яго стылёвы аналіз.

· Выпішыце дзеясловы, вызначце іх лад, лік, асобу, трыванне.

· Назавіце словы, вымаўленне і правапіс якіх не супадае.

Тэкст № 1. Дачакаліся: біятлон адкрыў новы кубкавы сезон. І за­кру­жылася карусель... Карусель, удзелу ў якой з нецярплівасцю чакаеш хуткаплынным летам і цяжкай восенню. Карусель, якая няўмольна захоплівае, вымушаючы пасля кожнай гонкі любавацца фінішным пра­та­колам. Таму што амаль кожны спартсмен знойдзе ў ім хоць нешта, што грэе душу. Ці гэта заўважанае ўсімі месца, ці гэта пападанне ў лік тых, хто выклікаецца на ўзнагароджанне, ці то заваяванне заветных заліковых балаў. Сустракаюцца і такія, каму бальзам на сэрца – абыграць хоць каго-небудзь свайго. Многім важна прайсці б без страт адзін агнявы рубеж. А іншы працуе да знямогі, каб атрымаць унутранае задавальненне ад затрачаных намаганняў. Па-першае, ад таго, што змог прымусіць сябе выкласціся на дыстанцыі, прайшоўшы яе тэхнічна правільна і бясстрашна. А па-другое, таму, што здзейсніў на стрэльбішчы тую дасканалую праграму дзеянняў, якая адпрацоўваецца і закладваецца ў мазгу яшчэ да старту. (Паводле С. Парамыгінай.)

· Выпішыце словы спецыяльнай лексікі, складзіце з імі невялікі рэпартаж.

Тэкст № 2. «Маё жыццё і маё мастацтва прысвечаны пошуку ха­раства і гармоніі. Дабро, вера, любоў – для мяне не проста словы. Лю­дзі без веры, без любові нагадвалі б статак дзікіх звяроў, гатовых раз­дзіраць і знішчаць адзін аднаго. І я не змог бы жыць, калі б не спа­дзя­ваўся, што цяжкія часы адыдуць у нябыт, што ў нашых душах адно­віцца сувязь часоў і людзі зразумеюць сэнс дабра. Адраджэнне – гэта заў­сёды духоўнае адра­джэнне…» – гэтыя словы Аляксандра Шаста­кова можна было б паставіць эпіграфам да ўсёй яго творчасці.

Угледзьцеся ў творы людзей: глыбока адухоўленыя, прасякнутыя ўнут­раным святлом, яны выпраменьваюць спакой, годнасць, сардэчнае цяпло, прыцягваюць не толькі чыста мастацкай, але і рэальнай прыга­жосцю. А мастак жа імкнецца стварыць дакладны псіхалагічны партрэт, раскрыць адметныя рысы светаадчування, нават выказаць запаветныя думкі свайго героя,– і пры тым, што яму не ўласцівы каляровыя, фак­турныя, аб’ёмна-прасторавыя эфекты, кідкасць, экстравагантнасць прыё­маў, кожны раз мастацкі цуд адбываецца. Гладкая паверхня па­лат­на, каларыт, пабудаваны на спалучэннях блізкіх тонаў, роўнае, рас­сеянае святло пагружаюць нас у атмасферу замаруджана-нетаропкіх рытмаў, даюць магчымасць уважліва прасачыць драматургію вобразаў, якія свабодна, натуральна ўпісваюцца ў навакольную абстаноўку і ўспрымаюцца знаёмымі, лёгка пазнавальнымі.

Безумоўна, творчаму почырку А. Шастакова ўласціва ўменне ў са­мым простым, звычайным убачыць паэзію прыроды, хараство роднай зямлі. Часам думаю: мо сакрэт у тым, што яго ўяўленне аб цудоўным адпавядае беларускаму нацыянальнаму характару…(І. Мятліцкая.)

· З якім значэннем і з якой мэтай аўтар выкарыстоўвае словы паэзія, рытм?

Тэкст № 3. Гуслі ў нас даўно выйшлі з ужытку.

Не верылася.

Думалася, ну як жа так?

Яшчэ на пачатку стагоддзя, паводле даных этнаграфіі, былі ў нас і гуслі, і гусляры. І чаму яны раптам зніклі? З якой прычыны?

Адказу не знаходзіў.

І раптам, зусім выпадкова, дачуўся: пад Маладзечнам, у лесе на ху­тары, жыве гусляр. У яго ёсць і гуслі. Самаробныя. А іграе – заслу­хаешся! Казалі яшчэ: калі хочаш пабачыць апошняга гусляра і ягоныя гуслі пачуць – не марудзь. Чалавек даўно размяняў дзевяты дзесятак…

Дзед Максім – высокі, хударлявы, сівы, з белымі вусамі і блакітнымі вачыма. Ні даць ні ўзяць – купалаўскі гусляр! Толькі хіба тае барады бракуе. Сядзіць насупраць на лаве і пра жыццё сваё расказвае.

Я ніколі не бачыў гусляў, не даводзілася і чуць іх. Хацелася б, каб ад­разу пайграў, каб паказаў, на што здатныя яны. Але стрымліваю ся­бе, не пера­біваю дзеда Максіма. І ён працягвае свой аповед спакойна, не спяшаючыся:

– Гуселькі рабіў доўга. Пакуль загатоўкі здабыў, пакуль высушыў, па­куль выштукаваў – час прайшоў. Аднак спраўныя атрымаліся. Праў­да, яшчэ не абы­граліся як след, на мель струны не сталі, але нічога – абкатаюцца! (Я. Пархута.)

· З героем якой паэмы Янкі Купалы параўноўвае аўтар дзеда Максіма і чаму? Аргументуйце свой адказ. Якія радкі з гэтай паэмы Янкі Купалы сталі крылатымі?







Дата добавления: 2015-08-30; просмотров: 1412. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...

Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...

Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

ТЕОРЕТИЧЕСКАЯ МЕХАНИКА Статика является частью теоретической механики, изучающей условия, при ко­торых тело находится под действием заданной системы сил...

Плейотропное действие генов. Примеры. Плейотропное действие генов - это зависимость нескольких признаков от одного гена, то есть множественное действие одного гена...

Методика обучения письму и письменной речи на иностранном языке в средней школе. Различают письмо и письменную речь. Письмо – объект овладения графической и орфографической системами иностранного языка для фиксации языкового и речевого материала...

Классификация холодных блюд и закусок. Урок №2 Тема: Холодные блюда и закуски. Значение холодных блюд и закусок. Классификация холодных блюд и закусок. Кулинарная обработка продуктов...

Примеры решения типовых задач. Пример 1.Степень диссоциации уксусной кислоты в 0,1 М растворе равна 1,32∙10-2   Пример 1.Степень диссоциации уксусной кислоты в 0,1 М растворе равна 1,32∙10-2. Найдите константу диссоциации кислоты и значение рК. Решение. Подставим данные задачи в уравнение закона разбавления К = a2См/(1 –a) =...

Экспертная оценка как метод психологического исследования Экспертная оценка – диагностический метод измерения, с помощью которого качественные особенности психических явлений получают свое числовое выражение в форме количественных оценок...

В теории государства и права выделяют два пути возникновения государства: восточный и западный Восточный путь возникновения государства представляет собой плавный переход, перерастание первобытного общества в государство...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.012 сек.) русская версия | украинская версия