Студопедия — Загадны лад дзеяслова
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Загадны лад дзеяслова






Загадны лад абазначае пабуджэнне да дзеяння, якое можа выражацца ў форме загаду, патрабавання, закліку, забароны, парады, прапановы, пажадання ды інш. Дзеясловы загаднага ладу не маюць катэгорыі часу.

Загадны лад мае пяць формаў:

Адзіночны лік Множны лік
1-я асоба 1-я асоба а) маюць канчаткі - ем (- эм, - ам), - ім (- ым): нясем, хадзем, збярэм; не­ка­то­рыя супадаюць з формамі буду­чага простага часу абвеснага ладу: глянем, пойдзем, напішам (у гэтым выпадку асаблівую ролю адыгрывае інтанацыя); б) можа выражацца апісальна: час­ціцай давай і дзеясловам у форме будучага часу ці інфінітыва: давай сустрэнем, давайце абмяркоўваць.
2-я асоба утвараюцца ад асновы цяпе­раш­ня­га часу з дапамогай канчатка (- ы) або маюць нулявы канчатак: ся­дзі, сядзь, напішы, намалюй, ві, лі, бі. 2-я асоба утвараюцца ад формы загаднага ладу адзіночнага ліку пры дапамозе постфікса - це: сядзіце, сядзьце, напішыце, намалюйце, віце, ліце, біце.
3-я асоба формы заўсёды аналітычныя (складаныя), складаюцца з формаў цяперашняга ці бу­дучага простага часу 3-яй асобы адзіночнага або множнага ліку, якія тут страч­ва­юць сваё часавае значэнне, і часціцы няхай (хай): няхай прыйдзе, хай ж а славяцца.

Практыкаванне 75.

· Прачытайце тэкст.

· Прасачыце, ці звязаны падзел тэксту на абзацы з логікай развіцця асноўнай думкі.

· Выпішыце дзеясловы. Пастаўце іх у форму загаднага ладу адзіночнага і множнага ліку.

Тэкст № 1. Пад паняццем «спорт» сёння разумеюць розныя фізічныя практыкаванні, гульні і спаборніцтвы, якія адбываюцца па­вод­ле разнастайных правілаў і якія выконваюцца як у маленькіх, пры­ватных групах, так і ў вялікіх, су­светна вядомых арганізацыях і ўстано­вах. Спорт і заняткі спортам упле­ценыя ў спецыфічныя сацыяльныя і культуральныя кантэксты, і таму іх можна звязаць з палітычнымі, экана­мічнымі, выхаваўчымі і аздараўленчымі мэтамі. Як правіла, спорт структурыруецца ў адпаведнасці з відамі спорту. Ва ўсякім выпадку, імя «спорт» апошнім часам надаецца фізічным практыкаванням, якія арыентаваныя на класічныя віды спорту, а таксама на вынікі спаборніцтва, і яшчэ на прагулкі па свежым паветры, вандроўкі, купанне і г. д. Змянілася і сэнсавая, і матывацыйная структура спорту.

Сучасны спорт у гістарычнай рэтраспектыве можна аднесці да дзвюх тра­дыцый: з аднаго боку, гэта гульні і спаборніцтвы ў Англіі, якія на­зываліся «sports», і з другога боку, гэта сістэмы фізічных і выха­ваў­чых практыкаванняў, якія называліся «turnen» і «gymnastik», што ўзніклі напачатку ХІХ стагоддзя ў Германіі і Швецыі. У шырокім сэнсе слова гаво­раць пра «спорт» у антычнасці і ў Сярэднявеччы, бо фізічныя прак­тыкаванні, гульні і арыентаваныя на цялеснае сталенне спаборніцтвы існавалі ва ўсе часы і ва ўсіх культурах. Гімнастыка і аганістыка кла­січ­най грэцкай антычнасці часта разглядаюцца як прыклад і ідэал сучас­най спартыўнай і фізічнай культуры, у асаблівасці гэта датычыць Алім­пійскіх гульняў. У спартыўна-гістарычных і спартыўна-сацыялагічных даследаваннях падкрэсліваюцца, праўда, хутчэй адрозненні, чым адзінства ад гэтых старадаўніх фізічных практыкаванняў. (У. Люкевіч.)

Тэкст № 2. Краявід, які падарыў мне Вячаслаў Паўлавец га­доў пяць таму, я павесіла над піяніна. Ён гучаў. З заснежанай зямлі ча­роў­наю кветкай прарастае годная камяніца – полацкая Спаса-Ефра­сін­неўская царква. Нават не кветка гэта – толькі бутон… Поруч ледзь па­зна­чаныя абрысы дрэваў. І сілуэт адзінокага падарожніка, які павольна набліжаецца да храма, да нашай гісторыі і сваёй душы…

Той, хто бачыў імклівы ўзлёт Вячаслава Паўлаўца, аднаго з вучняў Васіля Пятровіча Шаранговіча, той, хто памятае ўрачыстыя вернісажы ягоных персанальных выстаў у Мінску і Рызе, падораную мне калісьці студэнцкую працу назаве, пэўна, вучнёўскай. Ад маладога акварэліста сёння чакаюць вывераных, дакладных ліній, гарманічна з’яднаных у акорды колераў. Ад яго чакаюць прафесійна зробленых настраёвых краявідаў, чакаюць імпрэсіі, музыкі, якой так не стае нашаму знерваванаму, мітрэнгаваму часу…

Але скажыце, чаму ўсе вядомыя мастакі так любяць згадваць сваё юнацт­ва, свае першыя крокі ў мастацтве? Што пакінулі яны там? Не­пасрэднасць? Боль сумненняў і адначасна веру ў свой талент? Надзею на поспех? Каханне? Жадалі яны таго ці не, гэта ўсё назаўжды застыла ў юнацкіх працах…

І ў краявідзе Вячаслава Паўлаўца, падораным мне гадоў пяць таму, як на ссечанай лініямі лёсу далоні – сённяшні і заўтрашні ягоны дзень. Вось разгадаць бы… (Г. Багданава.)

Тэкст № 3. Хата селяніна дбайна абаронена знакамі-абярэгамі, асаб­ліва яе дах, ліштвы вокнаў, ганак і брама, тыя месцы, праз якія, паводле ўяўлення старажытнага славяніна, маглі трапіць у ха­ту злыя духі. Самае высокае месца хаты – вільчак – быў завершаны выяваю свяшчэннай жы­вёлы альбо яе атрыбутам. Гэта магла быць галава каня (канёк), певень, рогі жывёлы, змяя.

На франтоне, які сваімі абрысамі нагадваў купал неба, абазна­ча­ліся ня­рэд­­ка «тры сонцы» – сонца ранішняе, сонца паўдзённае і сонца вячэрняе. Краі карніза пакрываліся ажурнай разьбой, якая нагадвала хвалістую альбо зігза­гападобную лінію – бездань, якая, паводле вера­ванняў нашых продкаў, ахоўвала неба.

Шмат увагі аддавалася вокнам, праз якія маглі трапіць у хату ўсюдыісныя злыя духі. У сувязі з гэтым узнік такі важны элемент-абярэг, як ліштва. І зноў мы бачым тут і салярныя (сонечныя) знакі, і «рашчэн­ні» – разны́ ўзор з раслінным матывам, на якім сядзяць «птушкі-павы».

Часта ганак аздабляўся разны́мі поручнямі і ўзорыстымі карнізамі – сім­валамі дажджу і нябесных запасаў вады, а на дзвярах, што вялі ў дом, пад­вешваўся салярны знак альбо конская падкова – яны адганялі злых духаў ад уваходу ў жыллё. Брама ў двор таксама пакрывалася разь­бой альбо распісва­лася. Над брамаю часта змяшчалі альбо адзін­кавы салярны знак, альбо «тры сонцы», якія сімвалізавалі дзённы ход сонца па небе ад раніцы да вечара.

Дом для нашага продка быў ахоўным месцам ад зла, якое магло прыйсці са знешняга свету. Усе нябесныя сілы, сілы прыроды ахоўвалі дом, створаны накшталт «паднябеснага свету».

Чалавек у доме знаходзіўся нібыта ў цэнтры Сусвету. Над галавою ў яго па «нябесным купале» – франтоне хадзілі «тры сонцы», акружа­ныя «запасамі вады», а ніжэй, на ліштвах вокнаў, квітнелі «расліны». І ўвенчваўся дом каньком – сімвалам самога Сонца. Вогненныя коні, паводле павер’яў нашых продкаў, «вазілі Краснае Сонца па небе». (А. Таланцава.)







Дата добавления: 2015-08-30; просмотров: 2651. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...

Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...

Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...

Значення творчості Г.Сковороди для розвитку української культури Важливий внесок в історію всієї духовної культури українського народу та її барокової літературно-філософської традиції зробив, зокрема, Григорій Савич Сковорода (1722—1794 pp...

Постинъекционные осложнения, оказать необходимую помощь пациенту I.ОСЛОЖНЕНИЕ: Инфильтрат (уплотнение). II.ПРИЗНАКИ ОСЛОЖНЕНИЯ: Уплотнение...

Приготовление дезинфицирующего рабочего раствора хлорамина Задача: рассчитать необходимое количество порошка хлорамина для приготовления 5-ти литров 3% раствора...

Классификация потерь населения в очагах поражения в военное время Ядерное, химическое и бактериологическое (биологическое) оружие является оружием массового поражения...

Факторы, влияющие на степень электролитической диссоциации Степень диссоциации зависит от природы электролита и растворителя, концентрации раствора, температуры, присутствия одноименного иона и других факторов...

Йодометрия. Характеристика метода Метод йодометрии основан на ОВ-реакциях, связанных с превращением I2 в ионы I- и обратно...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.01 сек.) русская версия | украинская версия