Студопедия — Утварэнне і ўжыванне дзеепрыслоўяў
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Утварэнне і ўжыванне дзеепрыслоўяў






Дзеепрыслоўі незакончанага трывання абазначаюць звычайна да­дат­ковае дзеянне, якое адбываецца ці адбывалася адначасова з асноўным дзе­­яннем. Утвараюцца ад асновы цяперашняга часу дзеясловаў І спра­жэн­ня пры дапамозе суфіксаў- учы, - ючы; ад дзеясловаў ІІ спражэння - ачы, - ячы: яны каж-уць – каж- учы; любу‑юц-ца – любу- ючы -ся; гавор-аць – гавор- ачы; нос-яць – нос‑ ячы. Выключэнне: баяцца – баючыся, крычаць – крычучы, дры­жаць – дрыжучы, спяць – сплючы і некаторыя інш.

Дзеепрыслоўі закончанага трывання абазначаюць закончанае дадатковае дзеянне, якое адбылося раней за асноўнае. Утвараюцца ад асновы інфінітыва або прошлага часу з дапамогай суфіксаўўшы, - шы: даказа-ць – даказа -ўшы, аднес-ці – аднес -шы.

У сказе дзеепрыслоўе абазначае дадатковае дзеянне той самай асобы ці прадмета, што ўтвараюць дзеянне, выражанае дзеясловам-выказнікам, да якога дзеепрыслоўе адносіцца: Кудлатыя нізкія хмары бясконцаю кудзеляю рассцілаліся на небе, сеючы халодным дажджом і дробным градам. (Я. Колас). Парушэннем літаратурнай мовы з’яўля­ецца ўжыванне дзеепрыслоўя і дзеяслова-выказніка, якія абазначаюць дзеянні розных асоб або прадметаў. Няправільна: Чытаючы творы пра ваенныя падзеі, сапраўды сціскаецца сэрца і пад.

Практыкаванне 82.

· Прачытайце тэкст.

· Назавіце асноўнае і дадатковае дзеянне ў сказах.

· Выпішыце дзеепрыслоўі і дзеепрыметнікі, вызначце і параўнайце іх граматычныя катэгорыі. Адзначце суфіксы.

Тэкст № 1. Двухразовыя трэніроўкі, заняткі са штангай, здачы розных нарматываў, залікаў – усё гэта, як у віры, закруціла Аляксея, прыціснула строгім рэжымам, навучыла ашчадна цаніць час. Вечарамі, зрабіўшы ўрокі, ён адольваў млявае жаданне сну, уключаў настольную лямпу і падоўгу чытаў...

Спакваля, пазнаючы азы адолення вышыні, Аляксей асвоіў «нажніцы». Ад па­ветранага пераступання планкі перайшоў да «хвалі», затым – да «пе­ра­кату». Сяргей Панасавіч не гнаў вынікі, даючы хлопцу адчуць смак вышыні, уменне ўзяць яе па-рознаму. І толькі тады, калі Аляксей даволі тонка авалодаў гэтымі трыма спосабамі скачка, трэнер даў магчымасць яму перайсці на «перакідны». Сантыметры пайшлі ўверх, уздымаючы планку ўсё вышай і вышай, нарэшце дабраліся да той рыскі, за якой, праз дзесяць сантыметраў уверх, чырванеў жаданы рубеж многіх – два метры. (А. Камароўскі.)

· Раскажце, якія віды спорту аб’ядноўвае лёгкая атлетыка.

Тэкст № 2. Сучаснаму чалавеку нялёгка ўвайсці ў свет ста­ра­жытнага мастацтва, тым больш зразумець абраз. Яно, на першы по­гляд, можа падацца нязвыклым, дзіўным, мастацтвам за сямю пячаткамі.

Сучасны глядач прывык «чытаць» выяву, зыходзячы з жэстаў, по­зір­каў персанажаў, іх мімікі. У іконе гэтага няма. Святыя на іконах звы­чайна стаяць нерухома, захоўваючы спакой, твары без мімікі. Постаці плоскасныя, абліччы адчужаныя. Незвычайныя ў іконе адлюстраванні архітэктуры і пейзажу.

Каб зразумець мову іконы, трэба ўспомніць перш за ўсё народныя ўяўленні аб колеры, гармоніі, прыгадаць мову народных казак, прытчаў, прымавак, прыказак.

Сонца і Белы Свет былі сімвалам хараства, шчасця, дабрабыту. Слова «святы» паходзіць ад слоў «святло», «светлы». І сваіх святых іканапісцы ма­лявалі ў іконах у арэоле залатога ззяння або з залатым вян­цом над галавой – німбам. Залатое святло ў іконе сімвалізуе Боскае святло. Залацісты колер ствараў адмысловае асяроддзе – не пло­с­касць, не прастору, а нешта зыбкае, неакрэсленае. Азораны трапяткім полымем свечкі альбо лампады, свяшчэнны воблік то выступаў з гэтага фону, то зноў аддаляўся ў глыбіню, нараджаючы адчуванне таям­нічасці, незвычайнасці.

Сімвалічны ў іконе быў і колер адзення святых. Чырвоны колер аль­бо вішнёвы – сімвал Бога, Боскага агню, пакутніцтва, крыві. Сіні колер – колер неба і чысціні, колер Боскага ззяння, зялёны – сімвал юнацтва і квецені.

Самае галоўнае, што збліжае абраз з народным мастацтвам,– гэта чыстыя, радасныя фарбы, дзіўная гармонія, абвостранае пачуццё рытму, дасканала знойдзеныя прапорцыі. Колеравая палітра іконы, як і ў народным мастацтве, сціплая, але даведзеная да дасканаласці. (А. Таланцава.)

· Раскажыце пра беларускі іканапіс.

Тэкст № 3. Беларускія гісторыкі, этнографы, філолагі, фальк­ла­рысты даўно ўжо карыстаюцца пажоўклымі ад часу кнігамі-рары­тэ­тамі і як даследчыкі судакранаюцца з рукапіснай спадчынай славутых ву­чоных Яўстаха і Канс­тан­ціна Тышкевічаў. Гэта яны, не зважаючы на свой высокі графскі тытул, бралі ў рукі рыдлёўкі і вялі раскопкі стара­жытных курганоў. Гэта яны здымалі з сябе сурдуты і апраналіся ў про­стае сялянскае адзенне, заходзілі ў хаты вясковай беднаты паслу­хаць шчырую гутарку пра побыт, даведацца пра абрады і забабоны ды за­пісаць народныя песні. У душы прысягнуўшы служыць свайму народу, браты Тышкевічы ніколі не адступалі ад сваіх перакананняў, шчыра працавалі на карысць роднага краю.

Начытаўшыся пра загадкі старажытнага свету, Я. Тышкевіч вы­ра­шыў грунтоўна разабрацца ў тыпах помнікаў на нашай зямлі, высвет­ліць, ці ёсць тут якая заканамернасць і сувязь з культурай плямёнаў, што жылі на тэры­торыі Беларусі, і пачаў, як і большасць археолагаў, з даследавання курганоў.

Працуючы шмат са сваімі знаходкамі, археолаг упершыню зрабіў дэ­та­лёвае апісанне каменных прылад працы: сякер, молатаў, кліноў, даў іх харак­тарыстыку. У дадатку да кнігі «Археалагічныя даследа­ванні» змешчаны ма­люнкі найкаштоўнейшых прадметаў, знойдзеных у асноўным пры раскопках, што стала вельмі важным аргументам у ме­то­дыцы даследаванняў, якая ў той час толькі зараджалася. (Паводле Г. Каханоўскага, А. Каханоўскага.)

· Раскажыце пра дзейнасць братоў Тышкевічаў.

Практыкаванне 83.

· Спішыце тэкст, ад дзеясловаў, што ў дужках, утварыце дзее­прыслоўі, абазначце іх суфіксы.

Тэкст № 1. Яшчэ ў дзяцінстве рамантыка старажытнагрэчаскіх Алім­пій­скіх гульняў настолькі захапіла П’ера дэ Кубертэна, што з гадамі перарасла ў дзёрзкую мару – адрадзіць іх.

Але спачатку хлопчык стаў актыўна займацца фізічнымі практыка­ван­нямі, (умацаваць) сілу духа і мышцаў. Адначасова шмат чытаў аб гульнях, вывучаў архіўныя дакументы.

(Скончыць) універсітэт, ён асабіста адправіўся на зямлю старажы­т­най Алімпіі. (Вярнуцца) дадому, з натхненнем пачаў расказваць сябрам аб убачаным і пачутым.

Вясной 1893 года Кубертэн адправіўся ў Міністэрства асветы Фран­цыі, каб даказаць, што адраджэнне гульняў падыме аўтарытэт Францыі, што гэта справа гонару кожнага француза і яго, міністра, асабіста. У рэшце рэшт міністр, (пагадзіцца) з довадамі П’ера, дазволіў правя­дзен­не на тэрыторыі краіны Сусветнага кангрэса па адраджэнні Алімпійскіх гульняў, які адбыўся 16 чэрвеня 1894 года ў актавай зале Сарбоны.

(Заслухаць) даклад Кубертэна і (азнаёміцца) з распрацаванымі ім арганізацыйнымі высновамі алімпійскага руху, кангрэс 23 чэрвеня 1894 года зацвердзіў Алімпійскую Хартыю.

На кангрэсе было вырашана правесці першыя Алімпійскія гульні сучас­нас­ці ў Грэцыі, дзе яны калісьці нарадзіліся. А (адзначыць) выклю­ч­ныя заслугі П’ера дэ Кубертэна, другія гульні арганізаваць у 1900 годзе ў Парыжы. (Паводле У. Ягорычава.)

· Растлумачце правапіс вялікай літары.

Тэкст № 2. Рамантычныя захапленні Казіміра Альхімовіча развіваліся не без уздзеяння паўстання 1863 года, якое адыграла вялікую ролю не толькі ў творчасці мастака, але і ў яго жыцці ўвогуле. Як асоба ён вырас з гэтага паўстання, (увабраць) ў сябе лепшыя рысы беларускай шляхты: нацыя­наль­ную свядомасць, чысціню парываў і імкненняў, стойкасць светапогляду.

Не (здолець) ўвасобіць ў рэальнае жыццё свае грамадскія інтарэсы і справы, звязаныя з нацыянальным вызваленнем Беларусі, Казімір Альхімовіч стараецца ўсё ж духоўна абудзіць яго, уздзейнічаць на патрыятычныя пачуцці, (адкрываць) у сваіх жывапісных палотнах старонкі слаўнага мінулага.

Адзін з лепшых твораў – «Пахаванне Гедыміна». Напісаная ў 1883 годзе карціна мела еўрапейскую вядомасць, атрымала высокія ўзнага­роды на выставах у Пецярбурзе, Парыжы, Варшаве.

Увагу мастака прыцягнуў і трагічны лёс Кейстута. У творы «Ад­па­чынак Кейстута» выхаплены з жыцця князя толькі адзін момант, кароткі сон у часе цяжкага ваеннага пахода. Працягам гэтай тэмы ўспрыма­ец­ца палатно «Вітаўт ля магілы Кейстута», дзе Вітаўт, (сысці) з каня, стаіць нерухома, паглыблены ў свае думкі перад курганам, (даць) клят­ву вернасці ці помсты. (Паказваць) гераічных асоб беларускай даўніны, аўтар паглыбляецца ў іх душэўны стан. Таму невыпадкова найчасцей выбірае ўласцівыя для рамантыкаў абвостраныя сітуацыі, у якіх больш поўна і натуральна выяўляюцца ўнутраныя рухі чалавека. (Паводле М. Пяткевіч-Загідулінай.)

· Растлумачце правапіс вялікай літары.

Тэкст № 3. Вышыванне здаўна лічылася ў беларусаў аба­вяз­кам выключна жаночым, хоць і з пэўнымі ўзроставымі абме­жа­ваннямі. (Выйсці) замуж, жанчына аддаваларукадзеллю не так шмат увагі – перш за ўсё з-за адсутнасці вольнага часу. Вышыванне было за­няткам дзяўчыны ў той перыяд яе жыцця, калі ўсе яе намаганні і дум­кі скіроўваліся на вясельную скрыню, на тое, каб, (рыхтавацца) да бу­дучага сямейнага жыцця, назапасіць патрэб­ную колькасць рыту­аль­ных прадметаў. Прыкладна з 12-15-гадовага ўзросту дзяўчына пачы­на­ла засвойваць працэс арнаментацыі іголкай. Першыя ўрокі браліся ў маці, (забяспечваць) бесперапынную перадачу традыцый, неабход­ных рамесніцкіх навыкаў. Вышывалі дома, вышывалі і на вячорках, асабліва ўзімку, (чаргаваць) шытво і прадзіва з танцамі, спевамі ды жартамі.

Беларуская народная вышыўка, (дасягаць) за шматвяковы перыяд раз­віцця высокай ступені дэкаратыўнага майстэрства, тым не менш бы­тавала выключна ў форме хатніх заняткаў, якія задавальнялі патрэ­бы сям’і. І толькі калі-нікалі, (улічваць) здольнасці і спрытнасць майст­рыхі, вышыўка рабілася па просьбе аднавяскоўцаў і ў такім выпадку ператваралася ў сродак дадатковага матэрыяльнага заработку. (Па­водле В. Фадзеевай.)

· Растлумачце падвойнае напісанне літар у выдзеленых словах.

Практыкаванне 84.

· Спішыце тэкст, расстаўляючы знакі прыпынку.

· Знайдзіце словы спецыяльнай лексікі, вызначце спосаб іх утварэння.

Тэкст № 1. Уласна кажучы у вялікім спорце многія віды не­бяс­печныя нават такія элегантныя ды вытанчаныя як фігурнае катанне і мас­тацкая гімнастыка. Фрыстайл жа з разраду тых аматары якіх па­він­ны валодаць моцнымі нервамі мужным характарам уменнем цярпець каб спатыкнуўшыся падчас выканання таго ці іншага суперскладанага элемента ўзняцца, у прамым і пераносным сэнсе слова зноў стаць на ногі і прадоўжыць выступленне раз за разам выконваючы невера­годныя піруэты сальта акрабатычныя скачкі... І не выпадкова толькі са­мыя загартаваныя і адданыя прыхільнікі гэтага віду спорту за некалькі гадоў напружаных і настойлівых трэніровак зноў жа поўных рызыкі пера­адолеўшы шлях з соцень і тысяч «пробных» тых жа скачкоў піруэтаў ды сальта пракладваюць сабе шлях да еўрапейскіх сусветных і алімпійскіх п’едэсталаў гонару. (Звязда.)

Тэкст № 2. Здарылася так што я гадоў з дваццаць не бачыўся з Азгурам. Прайшла вайна многа чаго перамянілася не стала многа каго з сяброў. Сустрэўшыся мы ведама прыглядаліся адзін да аднаго стараючыся пазнаць чым кожны стаў.

Прызнаюся не без душэўнай трывогі я пайшоў у майстэрню да Азгура там павінна быць тое святое святых у якім выказваецца самы высокі дух чалавека.

Ён перш пачаў сам мне паказваць і тлумачыць замыслы кампазіцыі але ўгледзеў што гэта мяне скоўвае не дае дамысліць і пашукаць рашэння самому. Ён скінуў пінжак сеў на табурэтку і пачаў як некалі варажыць над раскрытаю глінянаю фігураю сям-там падмазваючы сям-там раўняючы стэкаю то падымаючыся і адыходзячы то зноў прысаджваючыся на табурэтку. (Паводле Я. Скрыгана.)

Тэкст № 3. Нéглюбскі строй касцюм з архаічнай панёвай і ста­ра­жытным неразбаўленым яшчэ геаметрычным арнаментам. Ён як і любы іншы нясе ў сабе сэнс пабудовы ён будуецца. Знак «засеянае поле» якому каля чатырох тысяч гадоў адначасова і знак жанчыны і знак які выкладваў на зямлі беларускі селянін пачынаючы будаваць дом. Гэты ж знак упрыгожвае рукавы і ручнікі заўсёды знаходзячыся ў цэнтры кампазіцыі. Бо ён сам абазначэнне цэнтра сусвету. На некаторых ручніках рамбічныя знакі з касым крыжам і насеннем унутры ўтвараюць цэлыя вертыкальныя ланцугі. Гэта адно з увасабленняў Дрэва Жыцця вядомае ледзь не з палеаліту. Пульсуючы гэты парастак цягнецца ўверх даючы вобразнае і геніяльнае па ёмістасці інфармацыі сімвалічнае выяўленне Роду. (Паводле Г. Нечаевай.)

Практыкаванне 85.

· Перакладзіце тэкст на беларускую мову.

· Параўнайце ўтварэнне дзеепрыслоўяў у рускай і беларускай мовах.

· Назавіце сродкі сувязі сказаў у тэксце.

Тэкст № 1. Рассказывать о Медведе трудно. Думаю, коллеги-журналисты, зная Александра Васильевича, согласятся со мной. С одной стороны, про него написано столько тысяч страниц, что сказать нечто новое не представляется возможным. С другой – находясь под постоянным пристальным вниманием, при всей внешней открытости натуры, Медведь каким-то образом умудряется оставаться загадкой, неся в себе тайну феномена собственной судьбы. (С. Виноградов.)

Слоўнік

Пристальное внимание – пільная ўвага
Умудряется – умудраецца

Тэкст № 2. Отец хотел, чтобы Эдвард Мунк стал инженером. Но, увлекшись живописью, Эдвард в 18 лет поступил в Королевскую школу рисования, где, проучившись всего лишь год, вместе с друзьями снял студию и стал работать самостоятельно.

Уже ранние его работы написаны уверенной кистью мастера. Сре­ди них – первый из множества автопортретов. Мунк писал их потом еже­годно, словно следя за тем, как на него воздействует время. Ме­нял­ся не только он сам – менялась его живопись. Автопортреты без утай­ки, как на исповеди, повествуют о его жизни, тревогах, поисках, на­ход­ках, разочарованиях. Один из биографов, обращая внимание на сходство черт Мунка и Леонардо да Винчи, отмечал, что оба обладали огром­ной силой воли, оба, далеко опередив свое время, остались чужими среди современников. (А. Грачева.)

Слоўнік

Словно – быццам
Без утайки – не тоячыся
Повествовать – апавядаць
Сходство – падабенства

Тэкст № 3. Бетховен сел к инструменту, взял несколько низ­ких аккор­дов, и в зал полилась мелодия марша, прерываемая весе­лыми пасса­жами, полными блеска и остроумия. Низкие аккорды по­вто­ря­лись через равные интервалы, напоминая грохот барабанов, а в высо­ких регистрах звенели чудные трели, словно птицы и колокола сла­вили чью-то победу. Импровизация разворачивалась, низвергая водо­пады звуков, напоминая звон сабель. Безнадежно ожидая цитат из своего любимого Гайдна, хозяин салона недоуменно смотрел на композитора. Бетховен импровизировал на тему совсем неизвестной мелодии, в которой не было ровным счетом ничего от привычных изысканному венскому слуху изящных звуков. (М. Машин.)

Слоўнік

Прерываемая – якая перарываецца
Остроумие – дасціпнасць
Низвергать водопадзвуков – звяргаць вадаспады гукаў
Безнадежно – безнадзейна
Недоуменно – здзіўлена, разгублена
Ровным счетом – абсалютна, зусім
Изысканный слух – далікатны слых
Изящные звуки – вытанчаныя гукі

Тэст «Дзеяслоў»

1. Адзначце дзеясловы незакончанага трывання:

1) адкрыць, 2) падтрымліваць, 3) рашыць,

4) выкладаць, 5) выкарыстаць.

2. Адзначце дзеясловы, якія ў форме трэцяй асобы множнага ліку будуць мець канчатак - аць, - яць:

1) спадзявацца, 2) задавольвацца, 3) дагаварыцца,

4) залежаць, 5) гаварыць.

3. Адзначце дзеясловы, якія ў форме трэцяй асобы множнага ліку будуць мець канчатак - уць, - юць:

1) знайсці, 2) падказаць, 3) маляваць,

4) стаяць, 5) цярпець.

4. Адзначце дзеясловы, якія ў форме другой асобы множнага ліку абвеснага ладу маюць канчатак - еце:

1) знайсці, 2) падрасці, 3) смяяцца

4) пражыць, 5) выкінуць.

5. Адзначце дзеясловы, якія ў форме другой асобы множнага ліку абвеснага ладу маюць канчатак - яце:

1) гуляць, 2) забіраць, 3) несці,

4) ісці, 5) зберагаць.

6. Адзначце дзеясловы, якія ў другой асобе множнага ліку загаднага ладу пішуцца з мяккім знакам:

1) стан_це, 2) агледз_це, 3) правер_це,

4) адрэж_це, 5) вызнач_це.

7. Адзначце дзеясловы, якія маюць суфікс - ва -:

1) згад_ць, 2) стрымл_ць, 3) падпіс_ць,

4) разыгр_ць, 5) абнадзей_ць.

8. Адзначце дзеясловы, якія маюць суфікс - ава -, - ява -:

1) рад_цца, 2) загад_ць, 3) замарудж_ць,

4) крытык_ць, 5) даслед_ваць.

9. Адзначце дзеясловы, ад якіх можна утварыць дзеепрыметнікі, ужывальныя ў беларускай мове:

1) дрыжаць, 2) узнагародзіць, 3) вырасціць,

4) запрасіць, 5) смяяцца.

10. Адзначце дзеясловы, ад якіх нельга ўтварыць дзеепрыметнікі, ужывальныя ў беларускай мове:

1) заходзіць, 2) напісаць, 3) вывучыць,

4) навучыцца, 5) навучыць.







Дата добавления: 2015-08-30; просмотров: 3703. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Картограммы и картодиаграммы Картограммы и картодиаграммы применяются для изображения географической характеристики изучаемых явлений...

Практические расчеты на срез и смятие При изучении темы обратите внимание на основные расчетные предпосылки и условности расчета...

Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

ТРАНСПОРТНАЯ ИММОБИЛИЗАЦИЯ   Под транспортной иммобилизацией понимают мероприятия, направленные на обеспечение покоя в поврежденном участке тела и близлежащих к нему суставах на период перевозки пострадавшего в лечебное учреждение...

Кишечный шов (Ламбера, Альберта, Шмидена, Матешука) Кишечный шов– это способ соединения кишечной стенки. В основе кишечного шва лежит принцип футлярного строения кишечной стенки...

Принципы резекции желудка по типу Бильрот 1, Бильрот 2; операция Гофмейстера-Финстерера. Гастрэктомия Резекция желудка – удаление части желудка: а) дистальная – удаляют 2/3 желудка б) проксимальная – удаляют 95% желудка. Показания...

Механизм действия гормонов а) Цитозольный механизм действия гормонов. По цитозольному механизму действуют гормоны 1 группы...

Алгоритм выполнения манипуляции Приемы наружного акушерского исследования. Приемы Леопольда – Левицкого. Цель...

ИГРЫ НА ТАКТИЛЬНОЕ ВЗАИМОДЕЙСТВИЕ Методические рекомендации по проведению игр на тактильное взаимодействие...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.011 сек.) русская версия | украинская версия