Студопедия — Прыслоўе
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Прыслоўе






Прыслоўе – самастойная часціна мовы, якая абазначае прымету дзеяння ці стану, прымету якасці або прадмета: бегчы хутка, маляваць вельмі прыгожа, дом насупраць.

Галоўная прымета прыслоўяў – іх нязменнасць: яны не скланяюцца і не спрагаюцца, не маюць канчаткаў, не ўтвараюць форм роду і ліку.

Практыкаванне 86.

· Прачытайце тэкст.

· Знайдзіце прыслоўі. Вызначце, для чаго яны ўжываюцца ў тэксце.

· Раскажыце, як яны ўтварыліся.

· Дзе магчыма, падбярыце да прыслоўяў антонімы.

Тэкст № 1. Палёт заўсёды прывабліваў чалавека. Спрадвеку, маг­чыма, самыя першыя людзі марылі лятаць, як птушкі. Падалі з цар­коўных званіц, высокіх дрэў, гор. Адны разбіваліся, а тыя, хто цудам заставаўся жывы, траплялі пад суд: іх выганялі з гарадоў, а то і каралі смерцю. Я пра ўсё гэта міжволі думаў, назіраючы фінальныя спабор­ніцт­вы зімовай Алімпіяды ў амерыканскім Солт-Лэйк-Сіці. Амаль дзве га­дзіны нават на паўхвіліны не мог адвесці вачэй ад фрыстайлістаў. Пры­чына банальная. Сярод 12 лепшых спартсменаў, што трапілі ў фінал, трое былі беларусы.

Дзмітрый Рак дамогся такога поспеху, дзякуючы найперш волі, жа­дан­ню і… натхненню. Ніколі раней ён не выступаў з такім імпэтам, ніколі не набіраў такіх высокіх балаў.

Спадзявацца на выхад у фінал Дзмітрыя Дашчынскага было яшчэ менш шанцаў, чым на яго цёзку Дзмітрыя Рака. Дашчынскі – вопытны май­стар. Але бяда ў тым, што ён за два тыдні да адказных спабор­ніцт­ваў зламаў ключыцу, не трэніраваўся.

Пра Аляксея Грышына (ён стаў улюбёнцам гледачоў) гаварылі як пра фа­варыта, як мінімум прэтэндэнта на медаль. У фінал ён выйшаў без асаблівых праблем, больш таго, абышоў свайго галоўнага канку­рэнта Эрыка Бергуста.

І вось фінал. Шалёны разгон, высокі скачок, перавароты ў паветры, тры з паловай секунды вольнага палёту. І ўсё трэба выканаць да­кладна, без памылак, асабліва прызямленне. У фінале спартсмены скачуць па два разы. Ужо пасля першай спробы было зразумела, што нашы Дзі­мы – Рак і Дашчынскі – практычна на медалі разлічваць не могуць. Перадапошнім скакаў Аляксей Грышын. Атрымалася няблага, але не вельмі бліскуча. Ён апынуўся толькі на трэцім месцы. А яшчэ не высту­паў яго асноўны канкурэнт. Павінна было здарыцца нешта экстра­арды­нарнае, каб Грышын «зачапіўся» за бронзу. І, мусіць, лёс быў на баку Аляксея. Падчас прызямлення віцэ-чэмпіён Нагана Эрык Бергуст упаў. Ка­нечне, шкада амерыканскага спартсмена, але як прыемна, што наш ля­­таючы лыжнік ўсё-такі атрымаў алімпійскі медаль і яго сябры па ка­ман­дзе паказалі неблагі вынік. (Паводле В. Жывіцы.)

· Чым абумоўлена ўжыванне некалькіх найменняў для абазначэння аднаго і таго ж чалавека – спартсмена Аляксея Грышына?

Тэкст № 2. У Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі выстаўлена карціна Фердынанда Рушчыца «Ля касцёла».

На карціне адлюстраваны касцёл у Вішневе, што непадалёк ад Багданава. Гэты будынак захапіў мастака сваёй самабытнай архітэк­ту­рай, даўнім аздабленнем і тым, што цудоўна захаваўся. Невыпадкова на працягу некалькіх гадоў касцёл быў сюжэтам многіх яго жывапісных і графічных прац.

Кампазіцыі твора вертыкальная і сіметрычная. Гэта падкрэслена скіраванымі ўгару сілуэтамі дрэваў і пабудовай палатна на супастаў­ле­н­ні трох тонавых плямаў: дзвюх цёмных – узнесены да неба касцёл і прыкасцельная гаспадарчая пабудова – і аднаго светлага – сінь неба з велізарнымі кучавымі воблакамі. Пляма воблакаў нібы свеціцца знутры.

Важную ролю ў стварэнні эмацыйнага настрою карціны адыгрывае жыва­піс­ная фактура палатна: мазкі, іх шчыльнасць, накірунак і велі­чыня. Шырокія, пастозныя, яны літаральна «лепяць» плоскаці і аб’ёмы.

Фердынанад Рушчыц цудоўна перадаў прыроду ва ўсім яе багацці і дынамізме, такой, якой яна паўстае перад намі ў рэальнасці. Музыка, якую жывапісец чуў у сабе, выразна адчуваецца ў творы. Яе мастак пе­ра­даў і гледачу праз тонкае лірычнае гучанне нацыянальных бела­рускіх напеваў – трэба толькі ўмець пачуць. І, вядома, тут яскрава выяў­ля­ецца разуменне прыгожага, што спасцігаецца ў вялікім і малым, што знаходзіцца ў блізкім і простым. (Паводле Ю. Мішаковай.)

· Прачытайце тэкст Г. Багданавай. Параўнайце апісанне карціны Ф. Рушчыца ў абодвух тэкстах.

Імя Фердынанда Рушчыца – жывапісца, графіка, тэатральнага дэка­ра­­та­ра і педагога – выдатна вядомае не толькі ў Беларусі, але і ў Поль­шчы, Літве. Яго творы зберагаюцца ў лепшых калекцыях свету.

Але ж мы стаім перад адною з лепшых яго карцін. І дзякуючы ёй прагнем спазнаць, якою ж была яна, апошняя вясна ХІХ стагоддзя? Давайце адарвёмся ад будзённасці і зробім крок за прастору палатна. Ну вось. Нарэшце. Мы ўжо там. Ля драўлянага вясковага касцёла...

Каб наблізіцца да сэнсу твора, варта найперш зразумець яго кам­па­зіцыю. Званіца і касцёл у Багданаве, мяркуючы па назве («Ля касцё­ла»), павінны былі зрабіцца сэнсавым цэнтрам палатна. Але што мы бачым у Ф. Рушчыца? Манументальныя, паводле мастакоўскага ўспры­ман­ня, збудаванні толькі акаймоўваюць, з двух бакоў замыкаюць прасто­ру, скіроўваюць позірк гледача не на сам касцёл, а ўглыбіню – на далягляд і ўверх да неба. Касцёл і званіца – не хавальнікі, а толькі сведкі адкрыцця сутнасці. Узмацняе эфект фігура селяніна, які сядзіць на невялікім пагорку (самы першы план) спінаю да гледача. Ён бачыць тое ж, што і кожны, хто набліжаецца да карціны. Але зноў жа не займае цэнтр кампазіцыі. Чалавек быццам пасунуўся, каб не замінаць і нам угля­дацца, суперажываць з усімі людзьмі і Прыродай. Менавіта яна, наша прамаці і ўладарніца, абуджаная веснавымі промнямі, робіцца ў творы галоўнай дзейнай асобай. Не ўкленчыўшы, як тыя, хто сабраўся ля касцёла, на роўных размаўляе з ёю чалавек. Толькі нізкі пункт по­гляду ўсё ж падкрэслівае яе веліч і ўсемагутнасць.

Валадарыць над усім неба. Да яго скіраваныя ўсе вертыкалі. Неба не спякотнае, не сухое, аблокі, што, быццам нагадваючы пра бег часу, імкліва сплываюць з ветрам, набрынялі вільгаццю, якую так чакае зям­ля. Тыя, хто павернуты да касцёла, бачаць толькі адбітак неба ў за­шклё­ным рамбічным акенцы над уваходам. І толькі селянін, што сядзіць да нас спінаю, успрымае яго ва ўсёй велічы. Такім чынам, аб’ектам пакланення робіцца сама Прырода. Гэта вельмі натуральны для народнага светаўспрымання погляд на жыццё.

На сярэднім плане, як і на заднім, выразна акрэсленыя гарызанталі. Мес­ца канкрэтызаванае не толькі дакладнымі помнікамі дойлідства, але і самой мякка выгнутай лініяй далягляду. Міншчына, і ў прыватнасці Валожыншчына, якраз і вылучаецца сярод іншых рэгіёнаў Беларусі мяккім, натуральным перацяканнем пагоркаў, узлескаў. Асноўная лінія тут не роўная, як на Брэсцкім Палессі, а плаўная, хвалістая. Ф. Рушчыц вельмі любіў, добра ведаў свой бацькоўскі край. І ці не адсюль адвольнае валоданне самымі разнастайнымі ракурсамі (з лініі далягладу, ніжэй лініі далягляду, з вышыні птушынага палёту і г. д.), што вылучае яго сярод сучаснікаў... (Паводле Г. Багданавай.)

Тэкст № 3. Слова кампазіцыя паходзіць ад лацінскага com­po­sitio, што значыць сачыненне, складанне, размяшчэнне. Разнастайныя кампазі­цыйныя заканамернасці, такія, як сіметрыя або асіметрыя, цэлас­насць, раўнавага, рытм і інш., мы пастаянна назіраем у прыродзе.

Кампазіцыя ёсць ва ўсіх творах мастацтва – у дойлідстве, музыцы, лі­таратуры, кінафільмах. Кампазіцыя ў карціне – свайго роду канструк­цыя, дзе выяўленчыя элементы аб’яднаныя ў адзінае гарманічнае цэ­лае. Яе характар заўсёды залежыць ад задумы мастака. Існуюць роз­ныя яе тыпы, напрыклад, партрэтная, аднафігурная, шматфігурная і інш.

Рухі, жэсты, размяшчэнне герояў на палатне абумоўлены сэнсам твора. Варта ўгледзецца ў карціну, удумацца ў яе, і тады становіцца зразумела, што ўсе элементы твора звязаны паміж сабой прадметнымі сувязямі, адзінствам сэнсу.

У кампазіцыі карціны існуе пэўная іерархія элементаў. Так, асноў­ным элементам з’яўляецца сюжэтна-кампазіцыйны цэнтр. Менавіта ён выяўляе галоўны змест сюжэта. Слова «цэнтр» не азначае, што ён раз­мяшчаецца непасрэдна ў геаметрычным цэнтры выяўленчай па­верхні. Ён можа займаць і ўсё поле палатна, а можа знаходзіцца недзе збоку, унізе або наверсе...Важна, што ў ім засяроджаны асноўны сэнс сюжэта. Вылучэнне галоўнай часткі выявы мастак праводзіць пры дапамозе спе­цыфічных сродкаў – гэта можа быць, напрыклад, дынамічная група фігур, асноўная дзея, найбольш актыўны колеравы элемент і г. д. Гля­дач павінен шукаць у сюжэтна-кампазіцыйным цэнтры так званы сэнсавы вузел, дзе завязваецца сюжэт.

Акрамя галоўных, існуюць і другарадныя элементы. Але яны так­сама неабходныя для разумення сюжэта. Нярэдка яны дапаўняюць ус­пры­­манне асноўнай выявы пры дапамозе розных атрыбутаў, ства­ра­юць пэўнае асяроддзе, агульную атмасферу. Такім чынам аргані­зу­ец­ца кан­тэкст, неабходны для разумення агульнай ідэі. (Паводле А. Атраховіч.)

· Прачытайце папярэдні тэкст Г. Багданавай. Як аналізуе кампазіцыю твора аўтар?







Дата добавления: 2015-08-30; просмотров: 1373. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...

Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...

Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...

Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

Типы конфликтных личностей (Дж. Скотт) Дж. Г. Скотт опирается на типологию Р. М. Брансом, но дополняет её. Они убеждены в своей абсолютной правоте и хотят, чтобы...

Гносеологический оптимизм, скептицизм, агностицизм.разновидности агностицизма Позицию Агностицизм защищает и критический реализм. Один из главных представителей этого направления...

Функциональные обязанности медсестры отделения реанимации · Медсестра отделения реанимации обязана осуществлять лечебно-профилактический и гигиенический уход за пациентами...

Способы тактических действий при проведении специальных операций Специальные операции проводятся с применением следующих основных тактических способов действий: охрана...

Искусство подбора персонала. Как оценить человека за час Искусство подбора персонала. Как оценить человека за час...

Этапы творческого процесса в изобразительной деятельности По мнению многих авторов, возникновение творческого начала в детской художественной практике носит такой же поэтапный характер, как и процесс творчества у мастеров искусства...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.009 сек.) русская версия | украинская версия