Студопедия — Правапіс часціц
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Правапіс часціц






Разам Асобна
1. Са словамі, якія без не і ні не ўжываюц­ца: ніводзін, нікчэмны, непакоіцца, нель­га 1. З дзеясловамі, дзеепрыслоўямі: не ведаў, не сказаўшы, не гледзячы ў кнігу
2. Прыстаўка неда -, якая мае значэнне не­адпа­веднасці патрэбнай норме: неда­бор, недасол, недадаць 2. У сказе ёсць супрацьпастаўленне: не вялікі, а малы; не мала, а многа; не вывучанае, а толькі прачытанае правіла
3. З поўнымі дзеепрыметнікамі, якія не ма­юць залежнага слова: непрачытаная кніга 3. З кароткімі дзеепрыметнікамі: кніга не прачытана
4. З назоўнікамі, прыметнікамі, прыслоўямі, да якіх можна падабраць сінонім без не: ня­праў­да – мана, недалёкі – блізкі, ня­доб­ра – кепска 4. З поўнымі дзеепрыметнікамі, калі ёсць залежнае слова: не прачытанаясястрою кніга
5. З неазначальнымі і няпэўнымі займен­ні­ка­мі і прыслоўямі нехта, нешта, некалі, нідзе. 5. З формамі вышэйшай ступені параўнання: не раней, чым заўтра; не горшы за яго
6. Прыназоўнік нягледзячы: Нягледзячы на мароз, вучні паехалі на экскурсію 6. У спалучэннях далёка не, зусім не, ніколькі не
7. Са словамі, якія пішуцца праз злучок: не па-руску
8. З адноснымі прыметнікамі пры адмаўленні якасці: не залаты пярсцёнак
9. Нетрэба, не варта, не супраць, не шкада, але няможна

Практыкаванне 91.

· Спішыце тэкст, раскрываючы дужкі і ўстаўляючы прапушчаныя літары.

Тэкст № 1. У чэмпіянаце-2002, які ўвойдзе ў гісторыю футбола як самы (н...)чаканы і парадаксальны, ёсць адзін цікавы і станоўчы момант, (н...)гледзячы на тое, што на самым пачатку з яго паехалі дамоў многія «зоркі». Бадай упершыню ён да самага свайго фіналу застаецца па-сапраўднаму сусветным. З васьмі каманд, што выйшлі ў чвэрцьфінал, ёсць прадстаўнікі дзвюх Амерык, Афрыкі, Еўропы і Азіі – усіх населеных кантынентаў за выключэннем Аўстраліі, якая славіцца чым заўгодна, толькі (н...)футболам.

Зрэшты, гэта павінна было адбыцца. Яшчэ гадоў пятнаццаць на­зад спартыўныя аналітыкі загаварылі пра тое, што азіяцкі і афрыкан­скі футбол чакае вялікая будучыня. Ігракі з гэтых кантынентаў (н...)рэдка маюць нашмат лепшыя, чым еўрапейцы, фізічныя даныя, ім (н...)хапае толькі разумнага трэ­нера. Калі такі трэнер з’явіцца – каманда пачне здзіўляць усіх. У гэта асабліва (н...)хто (н...)верыў, ківаючы на тое, што еўра­пейская школа футбола – наймацнейшая, і яе (н...)пераўзысці (н...)якімі фізічнымі дасягненнямі футба­лістаў... Чаму(с...ці) (н...)хто (н...)падумаў, што будзе, калі «выпускнікі» гэтай школы – трэнеры-еўра­пей­цы – «здрадзяць» роднаму кантыненту і паедуць працаваць у тую ж Афрыку. Што будзе – мы і ўбачылі нарэшце на гэтым чэм­пія­наце на прыкладзе каманд Паўднёвай Карэі і Сенегала. (Паводле А. Ляўковіч.)

· Праскланяйце выдзеленыя словазлучэнні.

· З якім значэннем (прамым ці пераносным) ужыты ў тэксце словы зорка, здрадзіць?

Тэкст № 2. Беларуская скульптура XVIII стагоддзя (н...)вызна­ча­лася творамі толькі прафесійных майстроў. Значная колькасць работ выконвалася прафесійна (н...)падрыхтаванымі аўтарамі, выхадцамі з нізоў грамадства. Гэтыя скульптуры адрозніваліся пэўнымі мастацкімі якасцямі, своеасаблівасцю пабудовы формы, апрацоўкі паверхні выяў, урэшце адметнымі рысамі раскрыцця характару вобразаў. Адзначанае сведчыць аб далейшым развіцці мясцовай школы драўлянай пластыкі.

Шырокае распаўсюджванне скульптуры, арыентаванай на нізы гра­мадст­ва, звязана з агульнай для культуры таго часу тэндэнцыяй. Стыль барока паступова апускаўся ў асяроддзе простых людзей, мяняючы (н...)столькі сваё знешняе аблічча, колькі сэнсавы змест. Народныя майстры па-свойму інтэрпрэтавалі агульнавядомыя тэмы, сюжэты, паказвалі хрысціянскіх святых у абліччы, падобным і зразумелым для сябе. Стваральнікамі такіх твораў былі рамеснікі, манахі, «партачы» (скульптары-рамеснікі, (н...)звязаныя з пэўнымі цэхамі). Яны клапаціліся ў большай ступені аб знешніх стылістычных прыёмах, што прыводзіла да пашырэння статычных поз у паказе фігуры, імкнуліся (н...)разбурыць паглыбленасці і засяроджанасці ўнутранага стану выяўленага персанажа, героя. (Б. Лазука.)

· Растлумачце правапіс выдзеленых слоў.

· Тэрмінам ці прафесіяналізмам з’яўляецца слова партач? Абгрунтуйце сваю выснову.

· Падкрэсліце словы з асіміляцыйным змяненнем зычных.

Тэкст № 3. Праз твор мастака можна бачыць і самога творцу.

Мяне ўражваюць і хвалююць пранізліва-шчымлівыя, нібы сатка­ныя з прыцемак, краявіды Бялыніцкага-Бірулі… Тонкія па каларыце, (н...)кідкія, яны падоўгу застаюцца ў нашай памяці, як песня пра нашу зямлю. Колькі шчырых беларускіх мастакоў апявала і яшчэ будзе апяваць нашы родныя далі з малымі і вялікімі рэкамі, азёрамі і пушчамі. Кожны творца ў сваіх краявідах адкрывае для нас (н...)шта новае, (н...)бачнае дагэтуль. Можна згадаць выдатных мастакоў XIX стагоддзя Вікенція Дмахоўскага і Напалеона Орду, якія ў сваіх творах данеслі да нас (н...)паўторны дух сваёй эпохі.

Сёння (н...)водная значная мастацкая выстаўка (н...)абыходзіцца без ўдзелу Віталя Канстанцінавіча Цвіркі. І творы яго (н...)цяжка распазнаць сярод іншых.

Для мастака прырода – гэта (н...)аб’ект дакладнай натуралістычнай перадачы таго, што бачу. Для яго галоўнае – што адчуваю. І тады ён бярэ, як заўсёды, (н...)маленькіх памераў фармат палатна ці кардону і па­чынае па-мастакоўску гаспадарыць на белым, (н...)узараным яшчэ пэндзлем, сваім полі. Шырокія сляды фарбы дакладным колерам кла­дуц­ца па краі неба. І з-пад пэндзля мастака паўстаюць узгоркі роднай зям­лі, на якіх узвышаюцца купчастыя сосны і гатычныя яліны. У да­лёкай перспектыве хаваюцца шнуры - палеткі.

І хай (н...)здаецца (н...)кому, што пейзаж як жанр выяўленчага мастацтва на прыступку ніжэй, чым станкавая карціна ці партрэтны жывапіс. Пейзаж – гэта найтанчэйшае настраёвае адценне прыроды, які (н...)льга пісаць халодным позіркам, без натхнення. Тут сфальшывіць (н...)магчыма. (Паводле А. Марачкіна.)

· Растлумачце правапіс выдзеленых слоў.

· З якім значэннем ужыты ў тэксце слова сфальшывіць? Параўнайце яго кантэкс­ту­альнае і тэрміналагічнае значэнне.

Тэст «Часціцы»

1. Адзначце выпадкі, у якіх часціца пішацца праз злучок:

1) хто(сьці), 2) прыйшоў(такі), 3) які(небудзь),

4) што(сьці); 5) (абы)што.

2. Адзначце выпадкі, у якіх часціца пішацца асобна:

1) сказаў (бы), 2) абы(каго), 3) дзе(ж),

4) амаль(што), 5) усё(такі).

3. Адзначце выпадкі, у якіх часціца не пішацца разам:

1) (не)пакора, 2) (не)абходна, 3) (не)высокае дрэва,

4) далёка (не)ветлівы адказ, 5) (не)трэба.

4. Адзначце выпадкі, у якіх часціца не пішацца асобна:

1) (не)хта, 2) (не)шчаслівы, 3) (не)раз,

4) (не)прыяцель, а вораг, 5) нічуць (не)горш.

5. Адзначце выпадкі, у якіх часціца не з дзеясловамі, дзеепрымет­нікамі і дзеепрыслоўямі пішацца асобна:

1) (не)хапае, 2) (не)напісаная намі работа,

3) зусім (не)прадуманы адказ, 4) (не)навідзячы,

5) (не)здаровіцца.

6. Адзначце выпадкі, у якіх часціца не з дзеясловамі, дзеепрымет­ні­ка­мі і дзеепрыслоўямі пішацца разам:

1) (не)пакоіцца, 2) (не)прачытаная кніга,

3) (не)прачытаўшы, 4) (не)сабраўшыся,

5) (не)выкарыстаныя рэзервы.

7. Адзначце выпадкі, у якіх ужываецца часціца не:

1) Быць Чалавекам – ці ж гэта... шчасце. (А. Марціновіч.)

2)... разу не быў я ў гэтых мясцінах.

3) Назад... прыйдзе хваля тая, што з быстрай рэчкай уплывае. (Я. Колас.)

4) Хто ж... любіць душой нашу маці-зямлю! (П. Броўка.)

5) Куды... глянеш – людзі, людзі, і ў кожнага няпросты лёс. (С. Грахоўскі.)

8. Адзначце выпадкі, у якіх ужываецца часціца ні:

1) На вуліцы... душы не было.

2)... адзін не адмовіўся ад прапановы.

3) Мы сядзелі, гаварылі аж да раніцы...раз.

4) Куды вокам... кіну, даспадобы мне ціхія нашы мясціны. (П. Броўка.)

5) Без дабраты... знойдзеш уначы крутое незнаёмае дарогі, каб чалавеку ў горы памагчы. (С. Грахоўскі.)

9. Адзначце выпадкі, у якіх часціца ні пішацца асобна:

1) (Ні)чога само не зробіцца.

2) (Ні)слыху, (ні)дыху.

3) (Ні)да якога берагу не прыстаў.

4) (Ні)дзе так, як дома.

5) (Ні)роду, (ні)плоду – як камень у воду.

10. Адзначце выпадкі, у якіх часціца ні пішацца разам:

1) (Ні)кому свой розум не ўставіш.

2) Ліхое (ні)колі не ўтоіцца.

3) (Ні)гром, (ні)маланка не бярэ.

4) (Ні)хто кепскага не адбярэ і лепшага не дасць.

5) (Ні)села, (ні)пала – а ўсяму свету расказала.







Дата добавления: 2015-08-30; просмотров: 2428. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Картограммы и картодиаграммы Картограммы и картодиаграммы применяются для изображения географической характеристики изучаемых явлений...

Практические расчеты на срез и смятие При изучении темы обратите внимание на основные расчетные предпосылки и условности расчета...

Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Седалищно-прямокишечная ямка Седалищно-прямокишечная (анальная) ямка, fossa ischiorectalis (ischioanalis) – это парное углубление в области промежности, находящееся по бокам от конечного отдела прямой кишки и седалищных бугров, заполненное жировой клетчаткой, сосудами, нервами и...

Основные структурные физиотерапевтические подразделения Физиотерапевтическое подразделение является одним из структурных подразделений лечебно-профилактического учреждения, которое предназначено для оказания физиотерапевтической помощи...

Почему важны муниципальные выборы? Туристическая фирма оставляет за собой право, в случае причин непреодолимого характера, вносить некоторые изменения в программу тура без уменьшения общего объема и качества услуг, в том числе предоставлять замену отеля на равнозначный...

Измерение следующих дефектов: ползун, выщербина, неравномерный прокат, равномерный прокат, кольцевая выработка, откол обода колеса, тонкий гребень, протёртость средней части оси Величину проката определяют с помощью вертикального движка 2 сухаря 3 шаблона 1 по кругу катания...

Неисправности автосцепки, с которыми запрещается постановка вагонов в поезд. Причины саморасцепов ЗАПРЕЩАЕТСЯ: постановка в поезда и следование в них вагонов, у которых автосцепное устройство имеет хотя бы одну из следующих неисправностей: - трещину в корпусе автосцепки, излом деталей механизма...

Понятие метода в психологии. Классификация методов психологии и их характеристика Метод – это путь, способ познания, посредством которого познается предмет науки (С...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.009 сек.) русская версия | украинская версия