Студопедия — Сінтаксіс
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Сінтаксіс






Сінтаксіс (грэц. syntaxis – спалучэнне, парадак, будова) – раздзел граматыкі, які вывучае словазлучэнні і сказы: іх асноўныя тыпы, правілы і спосабы спалучэння слоў, іх сінтаксічныя функцыі і значэнні ў сказе, віды і сродкі сувязі паміж кампанентамі словазлучэння і складанага сказа.

Словазлучэнне – спалучэнне двух і больш самастойных слоў, звя­заных сэнсавай і падпарадкавальнай сувяззю. Сінтаксічная залеж­насць выражаецца з дапамогай канчаткаў, прыназоўнікаў, парадку слоў.

Як і слова, словазлучэнне называе паняцце, але называе яго больш канкрэтна, праз тыя дэталі, што абазначаны залежным словам.

Не з’яўляюцца словазлучэннем спалучэнне дзейніка і выказніка, аднародныя члены сказа, складаныя формы слоў (буду пісаць, напісаў бы, самы любімы, семдзесят пяць).

Адрозніваюць свабодныя (сінтаксічныя) і несвабодныя (фразеа­лагіч­ныя) словазлучэнні. Апошнія вызначаюцца ўстойлівасцю будовы, узнаўляльнасцю, цэласнасцю значэння, з’яўляюцца адным членам сказа. Акрамя таго вылучаюць сінтаксічна несвабодныя словазлучэнні, усе кампаненты якога выступаюць як адзін член сказа.

У свабодных словазлучэннях словы звязаны пры дапамозе пэўных відаў сувязі – дапасавання, кіравання, прымыкання.

Дапасаванне – від сувязі, пры якой залежнае слова набывае тую ж форму, што і галоўнае: мяккі снег, высокая гара, кожнае свята і пад.

Кіраванне – від сувязі, пры якім галоўнае слова патрабуе, каб залежнае стаяла ў пэўнай форме ўскоснага склону: маляваць карціну, вышыванне ўзораў, прасці кудзелю і г. д.

Прымыканне – від сувязі, пры якой залежнае слова нязменнае (пры­слоўі, дзеепрыслоўі, інфінітывы) і спалучаецца з галоўным толькі па сэнсе: жаданне перамагчы, размаўлялі па-сяброўску, імкненне не адстаць ды інш.

Практыкаванне 92.

· Прачытайце тэксты, вызначце іх стыль.

· Прааналізуйце:

а) якія віды простых сказаў (двухсастаўныя, аднасастаўныя, поўныя, няпоўныя) вы сустрэлі;

б) якія віды складаных сказаў (складаназлучаныя, складана­залеж­ныя, бяззлучнікавыя, сказы камбінаванай будовы) вы сустрэлі;

в) чым ускладненыя сказы (аднародныя члены, адасобленыя чле­ны сказа, зваротак, параўнанне, пабочныя словы, устаўныя кан­струкцыі).

· Сфармулюйце вывад пра сінтаксічныя асаблівасці навуковых тэкстаў.

Тэкст № 1. Мова – гэта не толькі сродак, з дапамогай якога людзі абменьваюцца інфармацыяй. Мова – гэта і люстэрка жыцця і працы на­рода, яго грамадскага і культурнага развіцця. Мова адлюстроўвае жыц­цёвы вопыт народа, асаблівасці яго мыслення і псіхікі (нацыянальны характар, тэмперамент, светапогляд і інш.), маральна-этычныя і эстэ­тыч­ныя нормы. Інакш кажучы, мова замацоўвае ўсё тое, што прынята называць культурай. Яна з’яўляецца спецыфічным спосабам існавання і захавання культуры і яе важная частка, якую мы атрымліваем ад продкаў. Таму мова і культура не проста ўзаемазвязаныя з’явы, але ў поўным сэнсе і адзінства, цэласнасць.

Любая культура з’яўляецца працэсам і вынікам асваення чалавекам рэчаіснасці, працэсам творчага асэнсавання свету і сябе ў ім. У розных народаў спосабы і вынікі гэтага асваення маюць агульнае і адметнае, спецыфічна-нацыянальнае, што вызначаецца ўмовамі жыцця і быту этнасу. Сам ландшафт (горы, лес, тундра, пустыня ці джунглі), клімат, раслінны і жывёльны свет прадвызначаюць характар заняткаў народа (земляробства ці паляванне, жывёлагадоўля, гандль і г. д.) і наклад­ваюць адбітак на яго ўспрыманне свету. Усё гэта выразна адлюстроў­ваец­ца ў мове: найперш у адметнасці слоўніка (бо ў назвах – свет рэ­чаў і ўяўленняў чалавека), у народнай афарыстыцы, непасрэдна звяза­най з матэрыяльнымі і духоўнымі каштоўнасцямі народа, што сфа­р­міраваліся пад уплывам прыродных, гістарычных, культурных і іншых фактараў, у канструкцыях словазлучэнняў, сказаў, у гукавым ладзе мовы, сугучных з нацыянальнай прыродай. Інакш кажучы, мова – гэта сувязь не толькі паміж людзьмі, але і людзей з прыродаю як важным складнікам культуры.

Разам з тым мова не толькі спосаб захавання духоўнасці і куль­туры, але ў пэўнай ступені і сродак іх фарміравання. Многія вучоныя схільны лічыць, што кожны народ бачыць свет праз прызму сваёй род­най мовы. Гэта азначае, што сама мова як своеасаблівы код культуры ў пэўнай ступені вызначае светапогляд і менталітэт народа, г. зн. яго псіхічную і нацыянальна-культурную адметнасць. Інакш кажучы, мова, будучы ўвасабленнем духу народа, на пэўным этапе развіцця яго ма­тэрыяльнай і духоўнай культуры становіцца, у сваю чаргу, асяродкам, які нараджае, фарміруе духоўнасць і ўплывае на стан культуры наступных пакаленняў. (Л. Сямешка.)

Тэкст № 2. Не саромейся, беларус, размаўляць па-свойму – на роднай мове бацькоў і дзядоў сваіх. Беражы сваю мову, беражы свае песні, свае казкі, звычаі і ўсё роднае – гэта спадчына дзядоў і вялікі нацыянальны здабытак.

Толькі тады цябе ўсе будуць паважаць як чалавека, калі будзеш сам сябе паважаць – калі не адмовішся ад свайго нацыянальнага здабытку. А першы нацыянальны здабытак – гэта родная мова.

Толькі ў роднай, добра зразумелай мове чалавечы розум развіваецца і ўзбагачае родную духоўную і эканамічную культуру.

Быць беларусам – гэта значыць працаваць для свайго краю, для свайго народа і развіваць сваю культуру і мастацтва. Таксама паважаць і ўсе іншыя нацыі – свайго не цурайся і чужому вучыся.

Кожны з нас павінен помніць і ведаць, што наша беларуская мова не горшая за іншыя мовы, толькі на нашай мове знарок было забаро­нена пісаць і друкаваць кнігі для таго, каб мы заставаліся цёмнымі людзь­мі і каб былі работнікамі ў чужых, больш «разумных» людзей. Ве­дайце, што некалькі соцень гадоў таму назад на нашай мове пісаліся законы ў гэтым краі і друкаваліся розныя свяшчэнныя і свецкія кнігі. (Паводле З. Бядулі.)

Практыкаванне 93.

· Прачытайе тэкст. Дайце яму назву.

· Абгрунтуйце падзел тэксту на абзацы.

· Выпішыце словазлучэнні, вызначце від сувязі.

· Назавіце спалучэнні слоў, якія не з’яўляюцца словазлучэннямі.

Тэкст № 1. Большую частку беларускай хакейнай зборнай на сённяшні дзень складаюць ветэраны. Гэта гульцы, якія прайшлі яшчэ савецкую школу хакея. Аднак паступова ў складзе зборнай пачалі з’яўляцца і маладыя хакеісты, якія зарабілі сабе імя ўжо ў суверэнным беларускім хакеі. Асноўнымі хакеістамі зборнай, яе лідэрамі з’яўляюцца 22-гадовы Канстанцін Кальцоў, 25-гадовыя Аляксей Калюжны і Дзміт­рый Дудзік. Апошні ўвогуле на Алімпійскіх гульнях стаў адзіным прад­стаўніком унутранага чэмпіянату Беларусі ў складзе сваёй каманды. Дзіма абараняе колеры хакейнага клуба «Гомель». Пасля некалькіх га­доў, праведзеных у Германіі, ён вярнуўся ў Беларусь. І стаў лідэрам свай­го клуба, адным з самых моцных форвардаў чэмпіянату краіны. Толь­кі крыўдная траўма перашкодзіла Дзіму прыняць удзел у чэмпія­наце свету, які праходзіў у галандскім Эйндховене. Пасля вяртання з Солт-Лэйк-Сіці Дудзіка проста насілі на руках. Відаць, ён і сам збіўся з ліку, колькі разоў прымаў шанаванні і віншаванні. І Дзіма заслужана стаў адным з прэтэндэнтаў на званне лепшага хакеіста Беларусі сёлет­няга сезона.

Самы малады па ўзросце, але далёка не «зялёны» па майстэр­стве – Канстанцін Кальцоў. Сёлетні сезон Косця, які, дарэчы, стаіць на драфце ў НХЛ, пачынаў у складзе казанскага «Ак Барса», а завяршыў у маскоўскім «Спартаку». І, што прыкметна, у яго яшчэ ёсць усе шанцы пра­явіць сябе ў Нацыянальнай хакейнай лізе, якая лічыцца наймац­ней­шай на планеце. На сённяшні дзень у НХЛ выступае толькі адзін прадстаўнік Беларусі – Руслан Салей. Працаголік Кальцоў б’ецца з усіх сіл, каб даказаць, што ён даўно адбыўся. (І. Гарошка.)

· Знайдзіце прыметнікі, растлумачце іх правапіс.

· Вызначце значэнне слова драфт.

Тэкст № 2. Энцыклапедычным тэрмінам «беларуская рэзь» азначаны адзін з найцікавейшых відаў дэкаратыўна-прыкладнога мас­тацт­ва Беларусі ХVІІ–ХVІІІ стагоддзяў – манументальна-дэкаратыўная аб’ёмна-ажурная разьба па дрэве, якой аздаблялі інтэр’еры палацаў і храмаў.

Дробнаўзорыстая разьба ў ХV–ХVІ стагоддзях, у сувязі з агульным развіццём рамёстваў і промыслаў, ужо пераставала задавальняць май­строў, якія аздаблялі ёю інтэр’еры манументальных збудаванняў, перш за ўсё іканастасы праваслаўных храмаў. Уплывы заходнееўрапейскага стылю баро­ка з яго пышнасцю і дэкаратыўнасцю паскорылі гэты пра­цэс. У ХVІІ стагоддзі разьба набыла аб’ёмны характар, калонкі ікана­стасаў уяўлялі сабой ажурнае перапляценне пышных раслінных па­расткаў з гронкамі і лістамі, у якія ўпля­таліся фігуры птушак, жывёл, чала­века. Разьбу пакрывалі спецыяльным грун­там (ляўкасам) і зала­ці­лі, што надавала ёй надзвычайную дэкаратыўнасць, іканастасы ў мігат­лі­вым святле быццам палымнелі. Такой разьбой аздобілі многія храмы на Беларусі.

Назву «беларуская рэзь» аб’ёмна-ажурная разьба атрымала ў Маскоў­­скай дзяржаве, дзе беларускія майстры аздобілі інтэр’еры шэра­га палацаў і храмаў. Асабліва вылучаецца буйнамаштабны іканастас Сма­лен­скага сабора Новадзявочага манастыра ў Маскве (1683–1685), упры­гожаны ажурнымі калонкамі з адмыслова пераплеценай вінаград­най лазой, фігурнымі карнізамі і картушамі. (Я. Сахута.)

· Знайдзіце прыметнікі, растлумачце іх правапіс.

· Раскажыце пра розныя віды дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Тэкст № 3. На адной з планет сустрэліся два касмічныя ка­раб­лі – карабель зямлян і карабель прышэльцаў з далёкай невядомай Галактыкі. Каб пазнаць адзін аднаго, кожны распавёў другому пра сваю цывілізацыю.

Зямляне расказалі пра гісторыю развіцця чалавецтва, пра дасяг­нен­ні навуковай і тэхнічнай думкі. Але прышэльцы даўно апярэдзілі людзей Зямлі ў сваім развіцці, узровень іхняй цывілізацыі быў намнога вышэйшы за зямную, і таму тэхнічныя дасягненні людзей, якімі тыя ганарыліся, здаліся ім прымітыў­нымі. Іх здзівіла і ўзрушыла гісторыя чалавецтва – гэта была гісторыя няспынных войнаў.

З таго часу, як на Зямлі з’явіўся чалавек, людзі ўвесь час ваявалі паміж са­бою: брат паднімаў руку на брата, род на род, племя на племя, адзін народ знішчаў у вайне другі народ. І не было на Зямлі такой хвіліны, каб не лілася чалавечая кроў.

«Зямляне – варвары»,– вынеслі свой прысуд прышэльцы.

І тады людзі прынеслі ім свае кнігі, карціны мастакоў, творы музы­кантаў. У кні­гах была сабрана ўся людская мудрасць. У карцінах маста­коў апявалася ха­­раство Зямлі, на якой жыў чалавек, краса навакольнай прыроды, чароў­насць жанчыны-маці, што выкарміла яго, а яшчэ… пры­гажосць самога чала­ве­ка. Музыка апавядала пра яго душу, раскрываю­чы самыя патаемныя пачуц­ці…

І зноў перад прышэльцамі прайшла гісторыя Зямлі, але гісторыя, расказа­ная неабыякавай, трапяткою моваю паэтаў, казачнікаў, мудра­цоў, мастакоў, музыкаў. Гэта была гісторыя чалавечай думкі і ягонай душы, гісторыя пошукаў і барацьбы. Сумненняў і перамог. І тады схіліліся прышэльцы перад зямля­намі.

«Людзі мудрыя»,– сказалі яны.

Ва ўсе часы чалавек ствараў прыгажосць, таму што разумеў – без пры­гажосці гэтаксама нельга пражыць, як без ежы і вады. (А. Талан­цава.)

· Напішыце сваю казку, галоўным персанажам якой будзе Мастацтва.







Дата добавления: 2015-08-30; просмотров: 1801. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...

Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...

Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

ТЕОРЕТИЧЕСКАЯ МЕХАНИКА Статика является частью теоретической механики, изучающей условия, при ко­торых тело находится под действием заданной системы сил...

Приготовление дезинфицирующего рабочего раствора хлорамина Задача: рассчитать необходимое количество порошка хлорамина для приготовления 5-ти литров 3% раствора...

Дезинфекция предметов ухода, инструментов однократного и многократного использования   Дезинфекция изделий медицинского назначения проводится с целью уничтожения патогенных и условно-патогенных микроорганизмов - вирусов (в т...

Машины и механизмы для нарезки овощей В зависимости от назначения овощерезательные машины подразделяются на две группы: машины для нарезки сырых и вареных овощей...

Тема 2: Анатомо-топографическое строение полостей зубов верхней и нижней челюстей. Полость зуба — это сложная система разветвлений, имеющая разнообразную конфигурацию...

Виды и жанры театрализованных представлений   Проживание бронируется и оплачивается слушателями самостоятельно...

Что происходит при встрече с близнецовым пламенем   Если встреча с родственной душой может произойти достаточно спокойно – то встреча с близнецовым пламенем всегда подобна вспышке...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.011 сек.) русская версия | украинская версия