Студопедия — Асаблівасці будовы беларускіх словазлучэнняў
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Асаблівасці будовы беларускіх словазлучэнняў






Беларуская мова Руская мова
1. Пры лічэбніках два (дзве), тры, чатыры на­зоў­нікі стаяць у форме назоўнага склону множнага ліку два добрыя студэнты, тры новыя сталы. Пры астатніх лічэбніках назоўнік ставіцца ў родным склоне: пяць студэнтаў, сем сталоў 1. Назоўнікі ў адпаведных слова­злучэннях ставяцца ў родным скло­не: два хороших студента, три новых стола
2. Дзеясловы думкі, пачуцця, маўлення (гаварыць, шаптаць, непакоіцца, хвалявацца, маўчаць) утва­раюць словазлучэнні з назоўнікамі віна­вальнага склону з прыназоўнікам пра: гаварыць пра ўраджай, клапаціцца пра дзяцей 2. Залежнае слова мае форму меснага склону з прыназоў­нікам о (об) :говорить об урожае, заботиться о детях
3. Дзеясловы дзякаваць (падзякаваць), выба­чаць, дараваць утвараюць словазлучэнні з да­валь­ным скло­нам: дзякую вам, даруйце мне 3. Ужываецца вінавальны склон: благодарю вас, извините меня
4. Дзеясловы руху (ісці, бегчы, плыць, ехаць), а так­сама волевыяўлення (выправіць, паслаць, пры­слаць ды інш.) пры абазначэнні мэты дзеян­ня ўтва­ра­­юць слова­злучэнні з вінавальным скло­нам назоў­ніка з пры­назоўнікам па: пайсці па малако, паслаць па дапамогу 4. Часцей ужываецца канструкцыя з творным склонам з пры­назоў­нікам за: пойти за молоком, послать за помощью
5. Дзеясловы жартаваць, смяяцца, рагатаць, насміхацца, кпіць, дзівіцца ўтвараюць слова­злучэнні з родным склонам з прыназоўнікам з: смяяцца з сябра, кпіць з яго 5. Дзеясловы ўтвараюць слова­злучэнне з творным склонам з прыназоўнікам над: смеяться над другом
6. Пры дзеясловах ажаніць, ажаніцца назоўнік ставіцца ў форме творнага склону з прыназоў­нікам з: ажаніўся з Валяю, ажанілі з нялюбай 6. Словазлучэнні з назоўнікам мес­­нага склону з прыназоўні­­кам на: женился на Вале, женили на нелюбимой
7. Пры дзеясловах і назоўніках дзеяння назоўнік ўжы­ваецца ў месным склоне з прыназоўнікам па: хадзіць па палях, сустракацца па вечарах 7. Словазлучэнні з назоўнікам да­вальнага склону з пры­назоўні­кам по: ходить по полям, встре­чаться по вечерам
8. Дзеясловы і аддзеяслоўныя назоўнікі са значэн­нем пачуцця смутку, жалю, тугі ўтвараюць слова­злучэнні з месным склонам з прыназоўнікам па: сумую па вясне 8. Дзеясловы спалучаюцца з мес­ным склонам з прыназоўнікам о (об): тосковать о весне
9. У параўнальных словазлучэннях з асноўным сло­вам прыметнікам у форме вышэйшай ступені па­раўнання залежнае слова мае форму вінаваль­нага склону з прыназоўнікам за: маладзейшая за мяне, больш за дваццаць год 9. Залежнае слова мае форму роднага склону без прыназоўніка: моложе меня, более двадцати лет
10. Дзеясловы хварэць, захварэць, прахварэць і пры­метнік хворы ўтвараюць словазлучэнні з ві­на­валь­ным склонам з прыназоўнікам на: хварэць на грып 10. Залежнае слова мае форму творнага склону: болеть гриппом
11. Пры вызначэнні адлегласці ўжываюцца слова­злучэнні з прыназоўнікам за: вярсты за паўтары 11. Словазлучэнні з прыназоў­ні­кам в: в полутора километрах
12. Словазлучэнні з прыназоўнікам праз выражаюць розныя адносіны: Прычынныя: спазніліся праз цябе; Лакальныя і часавыя: ідзе праз вароты, прыйшоў праз дзень; Словазлучэнні праз сон, праз смех 12. Адпавядаюць розныя пры­назоўнікавыя словазлучэнні: Опоздали из-за тебя; Идет через ворота, пришел через день; Сквозь сон, сквозь смех
13. Да слова дзякуй словы дапасуюцца ў мужчынскім родзе: вялікі дзякуй, шчыры дзякуй

Практыкаванне 94.

· Падбярыце беларускія адпаведнікі да рускіх словазлучэнняў. Складзіце тэкст, выкарыстаўшы некаторыя з іх.

Два учебных семестра, обращаться за помощью, жениться на ней, благодарить учителя, два раза в неделю, смеяться над собой, не сделать из-за лени, заниматься по вечерам, быстрее всех, похожий на оригинал, болеть ангиной, заботиться о родителях, тосковать о доме.

Практыкаванне 95.

· Прачытайце тэкст. Вызначце тып маўлення.

· Выпішыце тэрміны, утвораныя сінтаксічным спосабам.

· Растлумачце значэнне выдзеленых слоў, складзіце з імі слова­злучэнні.

Тэкст № 1. Фігурнае катанне – мастацкае катанне на каньках, від спор­ту; аднаапорныя, радзей двухапорныя слізганні па крывых лініях на рэбрах канька ў спалучэнні з паваротамі, скачкамі і вярчэннямі па вер­тыкальнай восі. Фігурнае катанне адрозніваецца высокай эмацыя­наль­насцю і выразнасцю рухаў. Складаная тэхніка фігурнага катання звя­за­на з харэаграфічнай і музычнай падрыхтоўкай. Загартоўвае арга­нізм, паляпшае дыханне, павышае функцыянальную ўстойлівасць вес­ты­булярнага апарату, спрыяе развіццю рухальных уласцівасцей чалавека.

Падзяляецца на адзіночнае, парнае і танцы на лёдзе. Адзіночнае скла­даецца з абавязковых практыкаванняў (так званай школы), карот­кай і адвольнай праграм. Абавязковыя практыкаванні – пэўныя фігуры (41), якія выконваюцца ў адпаведнасці з устаноўленымі правіламі. Кароткая і абавязко­вая праграмы парнага катання складаюцца з 6 абавязковых элементаў, аба­вязковая праграма танцаў на лёдзе – з 15 абавязковых і арыгінальнага танца. Адвольная праграма – практыка­ванні пад музыку па выбару спартс­мена, уключае ў сябе розныя віды вярчэнняў, паваротаў, скачкоў. (А. Шыршаў.)

Тэкст № 2. Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва – неад’емная частка куль­туры народа. Заснаванае на глыбокіх мастацкіх традыцыях, яно арганічна ўваходзіць у жыццё чалавека, дабратворна ўплывае на яго духоўны свет, эстэ­тычныя ідэалы. Творы народных майстроў і мастакоў-прыкладнікоў адлюст­роўваюць самабытнасць народа, яго эстэтычныя ўяўленні аб прыгажосці, любоў да роднага краю.

Л. Д. Рандэлі, вывучаючы прыроду народнага дэкаратыўна-пры­клад­нога мас­тацтва, выдзяляе яго найбольш характэрныя прыкметы і прынцыпы: утылітарнасць, цеснае зрастанне твораў народнага мас­тацтва з нава­кольным жыццём, роднай прыродай, адзінства матэ­рыя­лу і тэхнічнага прыёму, традыцыйнасць, калектыўная прырода твор­часці, абмежаваная эканомія мастацкіх сродкаў, блізкасць да дзіцячай творчасці, дэкара­тыўнасць, святочнасць уражання, пры малалікасці сюжэтаў багацце іх варыянтаў. (В. Сілівон.)

Тэкст № 3. У першай палове ХVІІ ст. узводзіцца мураваны замак у Галь­шанах. Гэта амаль квадратны ў плане комплекс памерам прыкладна 80´100 метраў. Рашэнне сцен замка тут прынцыпова новае. Гэта не проста фартэцыі, прыстасаваныя для размяшчэння абарон­цаў, а жылыя памяшканні палацавага комплексу і падсобных службаў. Як гэта і было характэрна для палацавай планіроўкі, пакоі сценавых паверхаў размешчаны анфіладна. Два трохпавярховыя крылы мелі яўнае палацавае прызначэнне. Першы, паўцокальны, паверх займалі кладоўкі, каморы і іншыя падсобкі. На другім паверсе размяшчаліся гас­цёў­ні, залы, кулуарныя памяшканні і г. д., на трэцім – жылыя пакоі, кабі­неты, спальні і да т. п. Астатнія два крылы – адна­павярховае і двух­павярховае – прызначаліся для прыслугі, дваровага люду, складоў, арсе­налаў. Першы паверх двухпавярховага крыла быў вырашаны ў выглядзе прыгожай слупавой галерэі. Замак меў дакладную восевую арга­нізацыю планіроўкі (сіметрыю). У пачатку і ў канцы восі раз­мяшчаліся ўваходы: парадны і дваровы (запасны). Парадны ўваход – важ­ны акцэнт архітэктур­нага рашэння галоўнага фасада – аформлены ў выглядзе шасцікутнай чатырох’яруснай вежы з пластычным шлема­падобным дахам, увенчаным светлавым ліхтаром і флюгерам. Першы (цокальны) ярус быў выкананы па тыпе барабана і стылёва звязаны з архітэктурным вырашэннем сцен першага паверха і цокалямі астатніх вежаў; невялікія праёмы, руставанае аздабленне вуглавых граняў. Наступныя ярусы стылёва вырашаліся па аналогіі са сценамі. Апошні ярус невялікі, са светлавымі праёмамі. (А. Лакотка.)

Практыкаванне 96.

· Прачытайце тэксты Л. Пракопчыка і У. Караткевіча. Параўнайце іх з тэкстам папярэдняга практыкавання.

· Вызначце стыль кожнага з іх, устанавіце адрозненні ў апісаннях.

Першы пісьмовы ўспамін пра Гальшаны прыпадае на канец ХІІІ ста­годдзя, 1280 год. Прыгожая гара, якая адразу палюбілася Гольшысу, не была дзікай. Заснавальнік роду князёў Гальшанскіх выбраў пад свой першы замак, як нярэдка здаралася, ужо абжытае, хутчэй за ўсё ўмацаванае гарадзішча. Яно знаходзілася за два кіламетры на поўнач ад сучасных Гальшанаў ля старажытнай дарогі на Крэў і займала, сапраўды, прыгожую, амаль правільнай акруглай формы гару, што пераважала над адкрытай мясцовасцю, над далінай ракі Карабель. Да нашага часу захаваўся земляны насып, які робіць на крутых схілах пятлю, а да ўязных варот падымаецца вузкая, пасыпаная камянямі да­ро­га. І цяпер яшчэ на вяршыні гары, паўскрай выраўненага невялікага дзядзінца маецца пакрыты векавым дзёрнам ахоўны земляны вал, дзе калісьці стаяў высокі, з дубовых бярвенняў тын. І хоць Гальшанскія вялі свой род ад вялікіх князёў, былі знатнымі і багатымі, іх вядомы на ўсё Вялікае княства Літоўскае радавы замак заставаўся драўляным.

Тут, на апусцелым ужо амаль чатыры стагоддзі назад старажытным узгор­ку, дзе кожную вясну ажываюць запаведныя травы, у дубовых церамах магутных князёў Гальшанскіх не раз вырашаўся лёс Вялікага княства Літоўскага. (Л. Пракопчык.)

· Знайдзіце ў тэксце адметныя беларускія словазлучэнні.

Замак. І які пагрозны, пачварны замак!

І не на ўзгорку, не наводдаль, каб чалавек паспеў неяк падрых­тавацца, а твар у твар, як нечаканы цёс мяча...

Я ішоў брамаю-тунелем. Ага, праёмы пад завалу знешніх, надвор­ных, варо­таў. Ніз тунеля, як і ўвесь, відаць, замкавы ніз, выкладзены цыклапічнымі неабчасанымі валунамі. Сляды ўнутраных варот. Божа, даўжыня тунеля метраў пятнаццаць! Няўжо такой таўшчыні муры? Не, проста, відаць, над тунелем было памяшканне.

І святло. Што ж, планіроўка простая. Квадрат. Кожны бок метраў па сто дваццаць. Злева тры вежы і справа. Насупраць, калі не лічыць дзвюх бакавых, яшчэ дзве, разам чатыры. А ўсяго, значыцца, па перы­мет­ры, восем. Мур збольшага, трэці на дзве, збярогся, сям-там раз­валены амаль данізу, але ўваход калісьці быў толькі адзін. І па перы­метры муроў (таўшчыня, там, дзе развалена, на вока метра паўтара-два) рады вокан жылых памяшканняў. Вокан і дзвярэй. Так, дзвярэй, бо там, дзе муры не развалены, абкружае іх каменная галерэя, дзе за­крытая аркамі і дахам, а дзе і адкрытая, унь, злева і там, дзе збераг­лася, проста перада мной. Там калодзеж. Справа, калі зірнуць на мур, над верхавінамі дрэў, вежы касцёла і «дзыгар».

Але і тут, усярэдзіне, унь, у левым далёкім куце, відаць рэшткі кап­ліцы. (У. Караткевіч.)







Дата добавления: 2015-08-30; просмотров: 3231. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

ТЕОРЕТИЧЕСКАЯ МЕХАНИКА Статика является частью теоретической механики, изучающей условия, при ко­торых тело находится под действием заданной системы сил...

Теория усилителей. Схема Основная масса современных аналоговых и аналого-цифровых электронных устройств выполняется на специализированных микросхемах...

Логические цифровые микросхемы Более сложные элементы цифровой схемотехники (триггеры, мультиплексоры, декодеры и т.д.) не имеют...

Принципы и методы управления в таможенных органах Под принципами управления понимаются идеи, правила, основные положения и нормы поведения, которыми руководствуются общие, частные и организационно-технологические принципы...

ПРОФЕССИОНАЛЬНОЕ САМОВОСПИТАНИЕ И САМООБРАЗОВАНИЕ ПЕДАГОГА Воспитывать сегодня подрастающее поколение на со­временном уровне требований общества нельзя без по­стоянного обновления и обогащения своего профессио­нального педагогического потенциала...

Эффективность управления. Общие понятия о сущности и критериях эффективности. Эффективность управления – это экономическая категория, отражающая вклад управленческой деятельности в конечный результат работы организации...

Дренирование желчных протоков Показаниями к дренированию желчных протоков являются декомпрессия на фоне внутрипротоковой гипертензии, интраоперационная холангиография, контроль за динамикой восстановления пассажа желчи в 12-перстную кишку...

Деятельность сестер милосердия общин Красного Креста ярко проявилась в период Тритоны – интервалы, в которых содержится три тона. К тритонам относятся увеличенная кварта (ув.4) и уменьшенная квинта (ум.5). Их можно построить на ступенях натурального и гармонического мажора и минора.  ...

Понятие о синдроме нарушения бронхиальной проходимости и его клинические проявления Синдром нарушения бронхиальной проходимости (бронхообструктивный синдром) – это патологическое состояние...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.013 сек.) русская версия | украинская версия