Студопедия — Ы курсы
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Ы курсы






1. Архiтэктура Беларуси. Энцыклапедычны даведнiк. – Мн.:Бел Эн, 1993

 

2. Беларусь: среда для человека //Национальный отчет о человеческом развитии. Мн., 1996

3. Блакiтная кнiга Беларусi. Энциклопедич. Сборнiк. Мн., 2007.

4. Водные ресурсы Белорусского Поозерья: использование и охрана. — Мн., 1996, 250с. Голод Д.С. Растительные ресурсы Беларуси, их состояние и рациональное использование // Природные ресурсы, 1999 №1

5. Грозов В.В. и др. Лечебные грязи Беларуси // Лечебные гидроминеральные ресурсы Беларуси, Мн., 1996

6. Збор помнiкау гiсторыi и культуры Беларусi – Т.1-6, Мн., 1984-1988

7. Каталiцкiя храмы на Беларусi. Энцыклапедычны даведнiк. – Мн., 2000

8. Кудельский А.В., Пашкевич В.И., Ясовеев М.Г. Подземные воды Беларуси. Мн., 1998

9. Курорты и здравницы Беларуси /под. ред. Досина Ю.М., Пирожника И.И. – Мн. 2008

10. Локотко А.И. Историко-культурные регионы Беларуси. – Мн., 2004

11. Нацыянальны атлас Беларусi. Мн.: Камiтэт па зямельных рэсурсах, геадэзii i картаграфii, 2002

12. Пикулик М.М., Никифоров М.Е. Козло П.Г. Состояние и использование ресурсов животного мира // Природные ресурсы. 1999, №1

13. Пирожник И.И. Проблемы рекреационного природопользования в Беларуси. // Выбраныя навуковыя працы БДУ. У 7 т. Т. 7. – Мн., 2001

14. Пирожник И.И. Основы географии туризма и экскурсионного обслуживания. Мн.:Университетское, 1985

15. Потаев Г.А. Рекреационные ландшафты: охрана и формирование. Мн.: Унiверciтэцкае, 1996.

16. Праваслауныя храмы на Беларусi. Энцыклапедычны даведнiк. – Мн., 2000.

17. Прырода Беларусi. Энцыклапедыя. Т 1-6 – Мн., 1982-1986, 2008-2010

18. Рэспублiка Беларусь: Вобласцi и раены: Энцыкл.давед./Аут.-склад. Л.В.Календа. –Мн.: БелЭн, 2004

19. Самусiк А.Ф. Помнiкi гicторыi i культуры Беларусi: вучэбны дапаможнiк. - Мн.: БДЭУ, 2004

20. Тарасенок А.И. Экологический туризм и рекреационное природопользование в Беларуси: Учебн.-метод. пособие – Мн.:ЕГУ, 2003

21. Туристская энциклопедия Беларуси/ под общ. ред. И. И. Пирожника – Минск: БелЭн, 2007 – 648с.

22. Туризм и туристские ресурсы в Республике Беларусь. Статистический сборник. – Мн., 2010

23. Туристские регионы Беларуси / под. Общ. Ред. И.И.Пирожника – Минск.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броукі, 2008

24. Туризм в Беларуси // Гайдукевич Л.М., Тарасенок А.И., Решетников Д.Г., Полещук Н.И. – Мн.: изд-во БГУ, 2001.

25. Федорук А.Т. Садово-парковое искусство Белоруссии. – Мн., 1989.

26. Чантурия В.А. Памятники архитектуры и градостроительства Белоруссии. – Мн., 1986.

ВУЧЭБНА-МЕТАДЫЧНЫЯ МАТЭРЫЯЛЫ

для забеспячэння

кантралюемай самастойнай работы студэнтаў (КСР)

па вучэбнай дысцыпліне «Методыка выкладання беларускай літаратуры ў

сярэдняй школе»

 

 

Для спецыяльнасці

1-01 02 02-04 Пачатковая адукацыя. Дадатковая спецыяльнасць

ы курсы

Усяго КСР – 6 гадзін, 6–7 семестр З іх: Практычныя заняткі – 6 гадзін         Матэрыялы падрыхтаваны ПучынскайТ. М., дацэнтам кафедры; (у адпаведнасці з Палажэннем аб кантралюемай самастойнай рабоце студэнтаў БарДУ, зацверджаным 18.08.2009 № 341

 

 

Баранавічы 2012


Змест

6.3 Урок літаратуры ў сучасных агульнаадукацыйных установах.  
8.7 Вывучэнне літаратурных твораў з улікам іх родавай спецыфікі  
15.3 Арганізацыя пазакласнага чытання    
  УСЯГО: 6 г.

Тэма 6.3 Урок літаратуры ў сучасных агульнаадукацыйных установах.

 

Мэта: сфарміраваць уяўленне пра структуру ўрока літаратуры ў сярэдняй школе, сучасныя адукацыйныя тэхналогіі на ўроку літаратуры

Задачы:

актуалізаваць веды агульнадыдактычнага характару, правесці аналіз структуры ўрокаў літаратуры розных тыпаў;

вылучыць асаблівасці зместу і структуры ўрокаў літаратуры з выкарыстаннем сучасных адукацыйных тэхналогій, правесці іх класіфікацыю па агульных і спецыфічных прыметах.

Пытанні

1. Структура сучаснага ўрока літаратуры.

2. Сучасныя адукацыйныя тэхналогіі ў школе.

Інфармацыйна-метадычная частка

1. Пазнаёмцеся з тэарэтычнымі матэрыяламі, заканспектуйце азначэнне структуры ўрока, табліцу 2.1 — Структура традыцыйнага ўрока літаратуры, паняцця “вучэбная сітуацыя”.

Праблема структуры ўрока літаратуры ў метадычнай навуцы

«Структура ўрока — сукупнасць элементаў урока, што забяспечваюць цэласнасць урока і захаванне асноўных яго характарыстык пры разнастайных варыянтах спалучэння» [1].

Непазбежнасць і важнасць асноўных момантаў працэсу навучання прадвызначылі схему ўрока, якую часта называлі чатырохэлементнай. Яна дамінавала ў школе на працягу многіх год, сёння таксама не страціла актуальнасці. Нагадаем, як этапы традыцыйнага ўрока суадносяцца з мэтамі і формамі яго арганізацыі [2, 71].

Табліца 2.1 — Структура традыцыйнага ўрока літаратуры

№ п/п Этапы ўрока Мэта ўрока Формы арганізацыі ўрока
1. Апытанне. Кантроль. Адказ вучня.
2. Тлумачэнне новага матэрыялу. Авалоданне новымі ведамі. Лекцыя, гутарка, лабараторная работа і інш.
3. Замацаванне новага матэрыялу. Замацаванне ведаў. Практыкаванні, паўтарэнне, праца з падручнікам.
4. Заданне на дом. Арганізацыя самастойнай працы дома. Інструктаж.

Беларускія метадысты прытрымліваюцца аналагічнай думкі ў вызначэнні традыцыйнай структуры ўрока літаратуры:

1. Арганізацыйны момант.

2. Паўтарэнне раней вывучанага (актуалізацыя папярэдніх ведаў, праверка дамашняга задання).

3. Тлумачэнне новага матэрыялу.

4. Замацаванне толькі што вывучанага.

5. Заданне на дом [3, 109].

У гэтай жорсткай схеме фіксуецца не толькі паслядоўнасць этапаў урока, але і час, які звычайна затрачваецца на кожны з гэтых этапаў. Педагогі, псіхолагі змагаюцца з аднастайнасцю гэтай схемы. Аргументуецца, што паўтарэнне аднатыпнай структуры на кожным уроку не толькі негатыўна ўплывае на працэс засваення ведаў, але і спрыяе фарміраванню пасіўнай, эмацыянальна збедненай асобы, звужае выхаваўчы патэнцыял мастацкай літаратуры. Адыход вучняў ад пазнавальнай працы педагогі спрабуюць спыніць рознымі спосабамі. Масавая практыка рэагуе на абвастрэнне праблемы так званымі нестандартнымі ўрокамі, якія маюць нетрадыцыйную (неўсталяваную) структуру (урок-дзелавая гульня, тэатралізаваны ўрок, урок з групавымі формамі працы, урок-кансультацыя, урок-залік, урок-конкурс, урок-гульня, урок-спаборніцтва, урок-лекцыя, урок-дыялог, урок-творчая справаздача, урок-вусны часопіс, урок-разважанне, урок-узаемнае навучанне вучняў і інш.). Іх галоўнай мэтай з’яўляецца абуджэнне цікавасці школьнікаў да навучальнай працы. Погляд вучоных на нетрадыцыйныя ўрокі неадназначны: адны бачаць у ім крок у напрамку дэмакратызацыі школы, іншыя — нежаданне настаўніка сур’ёзна працаваць.

Сёння большасць вучоных і метадыстаў-практыкаў схіляецца да думкі, што сучасны ўрок павінен быць гнуткім паводле структуры, адлюстроўваць спецыфіку і матэрыялу, і працэсу навучання.

«Пад структурай М. І. Махмутаў (Махмутов М. И. Современный урок и пути его реализации. — М., 1978)разумее не яго склад, а варыянт узаемадзеяння адных і тых жа элементаў урока, задач, этапаў пазнавальнай дзейнасці вучняў… М. І. Махмутаў… падкрэслівае, што ў аснове традыцыйнага чатырохэлементнага паводле структуры ўрока ляжыць дзейнасць настаўніка, а ў аснове развіццёвага ўрока — актывізацыя пазнавальнай дзейнасці вучняў. У такіх умовах узрастае роля настаўніка, яго творчай працы і арганізацыі ўрока. М. І. Махмутаў справядліва сцвярджае, што пры сістэматычным выкарыстанні традыцыйнай структуры ўрока “немагчыма рэалізацыя ідэі развіццёвага навучання”» [4]. Замест апытвання ўрок можа пачынацца з франтальнай самастойнай працы вучняў. Калі тлумачэнне настаўніка з’яўляецца асноўным шляхам перадачы ведаў, то як пры гэтым ажыццяўляецца развіццё вучняў? Ці заўсёды замацаванне ведаў неабходна праводзіць у канцы ўрока? Праблема паслядоўнасці вучэбных сітуацый вымушае задумацца над шляхамі ўдасканалення пабудовы ўрока.

Выхад на праблему паэтапнага развіцця пазнавальнай дзейнасці вучняў, у т. л. на праблему развіцця асобы — адзін з пастулатаў сучаснай педагагічнай навукі. Гэтая прадуктыўная ідэя ў многім вызначае структуру сучаснага ўрока літаратуры, у аснове якой знаходзіцца паслядоўнасць крокаў працэсу навучання. На кожным этапе ўрока вырашаецца адна галоўная дыдактычная задача.

Праблема структуры і зместу ўрока літаратуры адлюстроўваецца ў шэрагу манаграфій, навуковых артыкулаў, дапаможнікаў, зборнікаў і іншых работ. Н. І. Кудрашоў акцэнтуе ўвагу на спецыфічных для ўрока літаратуры праблемах: роля ўрока ў выхаванні вучня, улік своеасаблівасці літаратуры як мастацтва слова. Падкрэсліваючы творчы характар урока літаратуры, вучоны-метадыст Н. А. Станчак шукае ў ім тое, што прадвызначана логікай пазнання літаратуры, асаблівасцямі псіхалогіі вучня. Метадыст-славеснік сцвярджае, што «ў сучасным уроку недастаткова арыентавацца на традыцыйныя структурныя элементы (апытванне, тлумачэнне новага, замацаванне, заданне на дом), і вылучае ўслед за шэрагам іншых даследчыкаў вучэбную сітуацыю як новую структурную адзінку ўрока. Н. А. Станчак лічыць вучэбную сітуацыю клетачкай урока, у якой увасабляецца ў адзінстве мэты змест, характар сучаснай дзейнасці настаўніка і вучня» [4].

У метадычнай навуцы мікраструктуры, з якіх складаецца ўрок, называюць па-рознаму: «вучэбная сітуацыя», «крокі», «фазы», «этапы ». Вучэбнай сітуацыяй лічыцца «заданне, якое мае канкрэтную мэту, вызначаны змест і методыку яго выканання. Вучэбная сітуацыя — гэта як бы клетачка ўрока, лагічная і эмацыянальная частка ўрока, у якой у адзінстве выступаюць мэта, змест, характар дзейнасці вучняў і спосаб арганізацыі гэтай дзейнасці. Вучэбная сітуацыя можа быць падзелена на больш дробныя пытанні-заданні, але гэтыя пытанні носяць дапаможны характар. Прадумаць структуру ўрока — гэта значыць: 1) звязаць асобныя сітуацыі ў адзінае цэлае, 2) вызначыць, наколькі эфектыўная кожная асобная вучэбная сітуацыя» [5, с. 329]. Плануючы ўрок, настаўнік павінен ясна ўяўляць сувязь паміж асобнымі вучэбнымі сітуацыямі, разумець, навошта ён прапаноўвае тое або іншае заданне, наколькі яно даступнае і як яно паўплывае на вырашэнне пастаўленых на ўроку задач. Кампаненты структуры ўрока вызначаюць тып урока.

Натхненне, свабода, раскаванасць — неабходныя псіхалагічныя элементы ўрока літаратуры, але яны з’яўляюцца якраз тады, калі настаўнікам добра распрацавана структура ўрока ў цэлым і прадуманы яго асобныя дэталі. Прафесіяналізм настаўніка літаратуры залежыць ад умення вар’іраваць вучэбныя сітуацыі, звязваць іх у адзінае цэлае, вызначаць эфектыўнасць кожнай асобнай вучэбнай сітуацыі ў залежнасці ад тыпу ўрока, зместу вучэбнага матэрыялу, узроставых і індывідуальных асаблівасцей школьнікаў.

 

3. З метадычных рэкамендацый (Урок літаратуры і яго структура: метад. рэкамендацыі для правядзення педагагічнай практыкі са студэнтамі філалаг. спецыяльнасцей / склад. Т. М. Пучынская. — Баранавічы: РВА БарДУ, 2010.) выбрыце і заканспектуйце ў якасці прыкладу схемы правядзення ўрока розных тыпаў у сярэдніх або старшых класах (на выбар).

4. Пазнаёмцеся з сучаснымі адукацыйнымі тэхналогіямі на прыкладзе французскай майстэрні, тэхналогіі развіцця крытычнага мыслення, праектнай тэхналогіі (Урок літаратуры і яго структура: метад. рэкамендацыі для правядзення педагагічнай практыкі са студэнтамі філалаг. спецыяльнасцей / склад. Т. М. Пучынская. — Баранавічы: РВА БарДУ, 2010.), ( Выкарыстанне сучасных адукацыйных тэхналогій на ўроках беларускай мовы і літаратуры / В. У. Бухавец [і інш.]; пад агул. рэд. С. І. Цыбульскай. — Мінск, 2006.).

Урокі з выкарыстаннем сучасных адукацыйных тэхналогій

Алгарытм правядзення ўрока па развіцці крытычнага мыслення

1. Выклік. Заахвочванне вучняў да пастаноўкі і вырашэння праблемных пытанняў, фармулёўка вучэбных мэт і праверка папярэдніх ведаў. Метады: асацыяцыі, перакрыжаваныя асацыяцыі, алітэрацыі і інш.

2. Асэнсаванне. Аналіз вучнямі вучэбнага зместу (мастацкага тэксту, крытычных артыкулаў і інш.) У аснове аналізу — праблемнае даследаванне. Метады: групы сумеснага навучання, пытанне-адказ, двухбаковы дзённік, метад «трох вуглоў», стылізацыя, інтэрв’ю, кластар, самастойнае даследаванне, апытанне, «інфармацыйны бюлетэнь», прыём «фішбоун», «мудрыя совы» і інш.

Пытанне-адказ. Вучні размяжоўваюцца па парах. Чытаючы тэкст, яны па чарзе задаюць адзін аднаму пытанні і адказваюць на іх.

Двухбаковы дзённік. Падзяліўшы старонку сшытка вертыкальнай рыскай пасярэдзіне, вучні адзначаюць у левай калонцы тыя месцы ў тэксце, што ўяўляюцца ім важнымі, а ў правай — іх каменціруюць.

«Фішбоўн». У працэсе чытання вучні працуюць са схемай «фішбоўн» (фішбоўн у перакладзе з англійскай мовы азначае «косць рыбы»). У «галаве» гэтага шкілета азначана праблема, якая разглядаецца ў тэксце. На самім шкілеце ёсць верхнія і ніжнія косткі. На верхніх вучні адзначаюць прычыны ўзнікнення праблемы, на ніжніх — у працэсе чытання выпісваюць факты, пацвярджаюць прычыны ўзнікнення праблемы. Запісы павінны быць кароткімі, уяўляць сабой ключавыя словы або фразы.

Інтэрв’ю. Вучні знаходзяць са свайго акружэння спецыялістаў, якія маюць дачыненне да прадмета, што вывучаецца ў школе, і задаюць ім пытанні. Напрыклад, майстрам слова (магчыма, мясцовым аўтарам) задаецца пытанне: якія факты з вашага жыццёвага вопыту паўплывалі на творчасць? Вынікі інтэрв’ю абмяркоўваюцца на ўроку.

Апытанне. Тэма, што вывучаецца ў класе, можа быць апрабавана на вучнях школы або на суседзях па доме. Напрыклад, сярод падлеткаў можна правесці апытанне пра іх чытацкія інтарэсы. Вынікі можна параўнаць з адказамі школьнікаў старшага ўзросту. Апрабаванае пытанне асвятляецца на ўроку.

«Мудрыя совы»:

· Азы работы над тэкстам.

Знайдзіце ў тэксце асноўныя паняцці і запішыце іх у алфавітным парадку.

· Што, не чакалі?

Выберыце з тэксту тую інфармацыю, што з’яўляецца для вас нечаканай, паколькі супярэчыць вашым уяўленням і пераканням.

· Ты ўжо ведаеш апошнія навіны?

Запішыце тую інфармацыю, якая з’яўляецца для вас новай.

· Галоўная жыццёвая мудрасць.

Пастарайцеся выказаць асноўную думку тэксту адной фразай. Якая з фраз з’яўляецца цэнтральнай? Якая з фраз з’яўляецца ключавой?

· Вядомае і невядомае.

Знайдзіце ў тэксце тую інфармацыю, што з’яўляецца вядомай, і тую, што раней была невядомай.

· Ілюстратыўнае выяўленне.

Пастарайцеся праілюстраваць асноўную думку тэксту (гэта можа быць малюнак, карыкатура, калаж і г. д.).

· Павучальная выснова.

Ці можна з прачытанага зрабіць такія высновы, якія былі б значнымі для вашай будучай дзейнасці і жыцця?

· Важныя тэмы для абмеркавання.

Знайдзіце ў тэксце такія эпізоды, радкі, выказванні, што заслугоўваюць асаблівай увагі і могуць быць абмеркаваны ў межах агульнай дыскусіі.

Метад «трох вуглоў». Настаўнік фармулюе праблемнае пытанне, якое прадугледжвае палярныя адказы вучняў, напрыклад: «Чаго больш, віны ці бяды ва ўчынках Рыбака ў аповесці В. Быкава “Сотнікаў”?». Клас дзеліцца на тры групы, дзве з якіх адстойваюць супрацьлеглыя меркаванні (віна Рыбака, бяда Рыбака). Трэцяя група прытрымліваецца нейтральнай думкі. На працягу ўрока вучні гэтай групы павінны вызначыць, чые аргументы найбольш доказныя і пераканаўчыя, і далучыцца да першай або другой групы. Перамагае тая група школьнікаў, у складзе якой сабралася найбольшая колькасць удзельнікаў дыскусіі.

Думай — дзяліся на пары — дзяліся меркаваннямі. У межах гэтага метадычнага прыёму вучням задаецца пытанне па тэме ўрока, над якім яны думаюць індывідуальна, пасля чаго дзеляцца на пары і параўноўваюць свой адказ з адказам партнёра, а затым некалькі пар дзеляцца ўласнымі думкамі з класам.

3. Рэфлексія. Высвятленне канчатковых вучэбных мэт, здольнасці школьнікаў выкарыстаць новую інфармацыю ў іншай сітуацыі. Метады: эсэ, дзесяціхвіліннае сачыненне, агляд запісаў у двухбаковых дзённіках, выніковыя адказы, сінквейн, дыяманта і інш.

 

Алгарытм рэалізацыі праектнай тэхналогіі

 

Этапы падрыхтоўкі і абароны праекта [14].

1. Праектная ініцыятыва. Выбар і абмеркаванне тэмы праекта, вызначэнне літаратуразнаўчага і мастацкага матэрыялу для даследавання. Напрыклад: «Рамантычнасць фальклорнага свету балад А. Міцкевіча»).

2. Вызначэнне канчатковага выніку праекта. Стварэнне зборніка выказванняў вучняў пра значэнне балад А. Міцкевіча.

3. Стварэнне груп і размеркаванне абавязкаў: кіраўнік праекта, біёграф, даследчык творчасці А. Міцкевіча, знаўцы міфалогіі, фалькларысты і інш.

4. Распрацоўка групавога навучальнага маршруту. Напрыклад: Для чаго вывучаем творчасць А. Міцкевіча? Што адкрыем, пра што даведаемся? Каму раскажам?

5. Правядзенне мазгавога штурму. Стварэнне банка ідэй.

6. Размеркаванне заданняў. Біёграф пазнаёміць прысутных з найбольш важнымі і цікавымі звесткамі з жыцця А. Міцкевіча, фалькларысты прапануюць розныя народныя паданні пра ўзнікненневозера Свіцязь, выявіць агульнае ў іх, аналітыкі падвядуць вынік, даючы характарыстыку баладам як творам з фальклорнай асновай і рамантычнай накіраванасцю і інш.

7. Збор матэрыялу. Кансультаванне вучняў настаўнікам.

8. Калектыўнае абмеркаванне выкананай работы. Выбар формы абароны праекта (творчая справаздача).

9. Абарона праекта.

Рэфлексія.







Дата добавления: 2015-08-17; просмотров: 1181. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Картограммы и картодиаграммы Картограммы и картодиаграммы применяются для изображения географической характеристики изучаемых явлений...

Практические расчеты на срез и смятие При изучении темы обратите внимание на основные расчетные предпосылки и условности расчета...

Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Примеры решения типовых задач. Пример 1.Степень диссоциации уксусной кислоты в 0,1 М растворе равна 1,32∙10-2   Пример 1.Степень диссоциации уксусной кислоты в 0,1 М растворе равна 1,32∙10-2. Найдите константу диссоциации кислоты и значение рК. Решение. Подставим данные задачи в уравнение закона разбавления К = a2См/(1 –a) =...

Экспертная оценка как метод психологического исследования Экспертная оценка – диагностический метод измерения, с помощью которого качественные особенности психических явлений получают свое числовое выражение в форме количественных оценок...

В теории государства и права выделяют два пути возникновения государства: восточный и западный Восточный путь возникновения государства представляет собой плавный переход, перерастание первобытного общества в государство...

Правила наложения мягкой бинтовой повязки 1. Во время наложения повязки больному (раненому) следует придать удобное положение: он должен удобно сидеть или лежать...

ТЕХНИКА ПОСЕВА, МЕТОДЫ ВЫДЕЛЕНИЯ ЧИСТЫХ КУЛЬТУР И КУЛЬТУРАЛЬНЫЕ СВОЙСТВА МИКРООРГАНИЗМОВ. ОПРЕДЕЛЕНИЕ КОЛИЧЕСТВА БАКТЕРИЙ Цель занятия. Освоить технику посева микроорганизмов на плотные и жидкие питательные среды и методы выделения чис­тых бактериальных культур. Ознакомить студентов с основными культуральными характеристиками микроорганизмов и методами определения...

САНИТАРНО-МИКРОБИОЛОГИЧЕСКОЕ ИССЛЕДОВАНИЕ ВОДЫ, ВОЗДУХА И ПОЧВЫ Цель занятия.Ознакомить студентов с основными методами и показателями...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.009 сек.) русская версия | украинская версия