Студопедия — Інфармацыйна-метадычная частка
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Інфармацыйна-метадычная частка






 

 

1. Па дапаможніку Методыка выкладання беларускай літаратуры: вучэб. дапам. / Л. В. Асташонак [і інш.]; пад рэд. В. Я. Ляшук. — Мінск, 2002. вызначце ролю вывучэння фальклору ў школе, методыку яго вывучэння. Дайце кароткі пісьмовы адказ.

2. Пазнаёмцеся са структурай урокаў вывучэння вуснай народнай творчасці па метадычных рэкамендацыях: Урок літаратуры і яго структура: метад. рэкамендацыі па педагагічнай практыцы для студэнтаў філалагічных спецыяльнасцей / склад. Т. М. Пучынская. — Баранавічы: РВА БарДУ, 2010.

3. Заканспектуйце структуру аднаго-двух з прапанаваных урокаў.

 

Урокі вывучэння вуснай народнай творчасці і іх спецыфіка

Вывучэнне народнай казкі

(паводле І. С. Збарскага)

Цікавымі, з нашага пункту гледжання, з’яўляюцца ўступны ўрок і ўрок-аналіз па вывучэнні народных казак, прапанаваныя І. С. Збарскім і В. Я. Каровінай. З нашага пункту гледжання, аднак, неабходна зрабіць пэўныя заўвагі.

Па-першае, у структуры дадзеных урокаў асобны этап прысвечаны мастацкаму пераказу казкі. Важна, каб дадзенай вучэбнай сітуацыі папярэднічала абавязковае дамашняе чытанне твора вучнямі. Настаўніку варта высветліць, ці прачытаны твор школьнікамі. У адваротным выпадку ўспрыманне казкі на ўроку можа стаць аднабаковым або павярхоўным, а яе ўплыў на вучня-чытача — неглыбокім і выпадковым.

Па-другое, нават у сярэдніх класах, дзе вывучаецца казка, пажадана паступова прывучаць школьнікаў да праблемных пытанняў па змесце твора. Таму навучанне мастацкаму пераказу варта спалучаць з пытаннямі і заданнямі праблемнага характару, з каменціраваннем настаўнікам і вучнямі ідэйна-эстэтычнага і маральнага зместу казкі.

 

Уступны ўрок па вывучэнні народнай казкі

 

1. Уступнае слова настаўніка да тэмы ўрока. Казка — адзін з самых любімых жанраў вуснай народнай творчасці ў дзяцей розных узростаў. Народная мудрасць, фантастычнасць і рэалістычнасць казачнага сюжэта, напеўнасць, меладычнасць маўлення робяць казку надзвычай прывабнай для маральнага і эстэтычнага выхавання чалавека. Аднак пры чытанні казкі не варта настройвацца на вельмі лёгкі тон, бо за знешнім займальным сюжэтам знаходзяцца складаныя ўзаемаадносіны чалавека з навакольным светам, вера народа ў справядлівае ўладкаванне быцця, у перамогу дабра над злом.

2. Кароткая гутарка, у час якой вучні згадваюць, якія казкі ім вядомы, пра што яны, хто іх героі.

3. Падагульненне настаўнікам выказанага вучнямі. Знаёмства з казкай, прапанаванай праграмай для вывучэння, высвятленне асноўнага ідэйнага зместу тэксту. Ва ўступным слове да казкі настаўнік звяртае ўвагу на тое, якой тэме прысвечана казка, чаму яна вучыць.

4. Выразнае чытанне казкі настаўнікам або блізкі да тэксту пераказ. Першае чытанне або пераказ — гэта ўзор для вучняў. Таму важна, каб вымаўленне было непаспешлівым, напеўным, выразна гучалі казачны зачын, паўторы, канцоўка.

5. Франтальная гутарка з класам. Неабходна выявіць, наколькі правільна школьнікі зразумелі агульны сэнс казкі. Якія з герояў найбольш спадабаліся і чаму, як трэба расказваць казку, каб яна зацікавіла слухача? Як найчасцей пачынаюцца і заканчваюцца народныя казкі?

6. Навучанне мастацкаму пераказу казкі, што патрабуе ад настаўніка дэталёвай працы: які іменна эпізод неабходна пераказаць, што ў ім захаваць без змен, што перадаць сваімі словамі, як пабудаваць дыялог, як вызначыць яго галоўную думку. Метадысты рэкамендуюць пачынаць навучанне пераказу не ўсёй казкі, а асобных эпізодаў, паступова павялічваючы іх аб’ём. Пажадана, каб настаўнік на дошцы напісаў план пераказу. Вучні разам з настаўнікам высвятляюць, як найлепш пачаць і закончыць пераказ кожнага фрагмента, якія казачныя формулы захаваць, якія радкі пераказаць без змен, прачытаць іх па памяці.

7. Пераказ фрагмента казкі вучнямі паводле прапанаванага плана.

8. Падагульненне працы. Дамашняе заданне: намаляваць ілюстрацыі да вывучаемай казкі [6].

Урок-аналіз па вывучэнні народнай казкі

На ўроку максімальна гучыць казка: у выразным чытанні вучняў, у іх пераказах, у разгорнутых адказах на пытанні настаўніка, у назіраннях над мастацкімі асаблівасцямі народнай казкі.

1. Чытанне тэксту па ролях ці пераказ казкі па эпізодах.

2. Праца над асобнымі эпізодамі. Гутарка па пытаннях. Напрыклад: што мы можам сказаць пра герояў казкі, прачытаўшы першыя эпізоды? Якія рысы характару ўласцівы казачным персанажам у наступных эпізодах? Чым здзіўляюць героі казак, захапляюць у апошнім эпізодзе?

3. Вуснае апісанне знешнасці герояў казак.

4. Знаёмства з ілюстрацыямі да казак, выкананымі мастакамі або самімі вучнямі. Абмеркаванне, наколькі супадаюць уяўленні вучняў пра знешняе аблічча герояў з мастацкім выяўленнем на ілюстрацыях.

5. Сціслыя маналагічныя выказванні вучняў пра тое, якія мары народа адлюстраваны ў казцы, якія ідэі спраўдзіліся, што стала рэальнасцю?

6. Падагульненне працы:

— Ці спадабалася вам казка? Чаму яна вучыць? Як спалучаецца фантастычнае і рэальнае ў змесце казкі?

7. Дома адны школьнікі знаёмяцца з новымі пазапраграмнымі казкамі, прысвечанымі аналагічнай тэматыцы, рыхтуюць сціслы пераказ найбольш цікавай, другія — наноў перачытваюць вывучаную казку, выбарачна пераказваюць яе эпізоды, трэція — складаюць уласную казку [6].

Метадысты прапануюць іншыя варыянты правядзення ўрокаў па вывучэнні казак. В. Ф. Чартоў распрацаваў урокі вывучэння рускіх народных і літаратурных казак, урок пазакласнага чытання па літаратурных казках. Намі выкарыстаны тыя ўрокі, што адаптаваны да вучэбнай праграмы па беларускай літаратуры і не супярэчаць яе патрабаванням.

 

Вывучэнне народнай казкі

(паводле В. Ф. Чартова)

 

1. Уступнае слова настаўніка да тэмы ўрока.

2. Супастаўленне зачынаў у казках розных народаў свету (на аснове самастойна прачытаных вучнямі твораў і падрыхтаваных індывідуальных заданняў). Асноўнай мэтай дадзенага этапу ўрока з’яўляецца не столькі выяўленне нацыянальнай спецыфікі пабудовы казак (гэта празмерна складаная для пяцікаласнікаў задача), колькі пацвярджэнне канкрэтнымі прыкладамі вядомага тэзіса пра несумненную блізкасць казачных сюжэтаў, тэм, вобразаў і кампазіцыйных рашэнняў, у тым ліку і зачынаў, у фальклоры розных народаў.

Японскія казкі: «У даўніну, у далёкую даўніну, жыў адзін юнак…» («Флейтыс Сайта»).

Індыйскія казкі: «На беразе вялікай ракі жылі ў трухлявым будане стары са старой…» («Залатая рыбка»), «У далёкія часы жыў цар…» («Тры царэвічы»).

Арабскія казкі: «У адным персідскім горадзе жыў бедны кравец Хасан…» («Аладзін і чарадзейная лямпа»), «Калісьці, вельмі даўно, у адным персідскім горадзе жылі два браты…» («Алі-баба і сорак разбойнікаў»), «Даўным-даўно жыў у горадзе Багдадзе купец…» («Сіндбад-мараход»).

Англійскія казкі: «Жыў на свеце хлопчык…» («Як Джэк хадзіў шчасця шукаць»), «Ну, слухайце! Жыў калісьці адзін багаты чалавек…» («Трысняговы капялюш»).

Зрабіць неабходныя вывады дапамогуць прыведзеныя вышэй прыклады зачынаў, падрыхтаваныя вучнямі індывідуальныя заданні і адказы на пытанні:

· Якія традыцыйныя зачыны часцей за ўсё сустракаюцца ў казках розных народаў? Пяцікласнікі могуць прывесці прыклады казачных зачынаў на мове арыгіналу: англійская «Once upon a time...» («Калісьці…»), нямецкая «Es war einmal...» («Жыў-быў»), іспанская «Erase que se era...» («Жылі-былі…») і інш.

· Чаму ў зачынах звычайна не пазначаецца дакладны час і месца дзеяння?

· Ці можна па зачыну казкі вызначыць магчымае развіццё падзей? У якім выпадку ў вас гэта атрымалася зрабіць?

· У якіх казках народаў свету вам сустрэліся падобныя сюжэты, вобразы, эпізоды? Чым можна растлумачыць гэтае падабенства?».

3. Аналіз мастацкіх асаблівасцей казак, прадугледжаных праграмай для вывучэння. Пяцікласнікі чытаюць фрагменты казкі, адзначаюць эпізоды, выразы і асобныя словы, што паўтараюцца, прыводзяць прыклады выкарыстання ў казцы эпітэтаў, параўнанняў, метафар.

4. Выніковая гутарка пра мастацкія асаблівасці фальклорнай казкі. Прыкладныя пытанні:

— Чаму вучыць нас народная казка? Ці толькі павучальную, выхаваўчую мэту мае казка? Для чаго яшчэ складаліся казкі? Чаму і сёння казачныя, фантастычныя сюжэты прыцягваюць да сябе ўвагу чытачоў? Чаму найбольшае распаўсюджанне атрымалі менавіта чарадзейныя казкі? Чым бытавыя казкі і казкі пра жывёл адрозніваюцца ад чарадзейных? Ці ўвасабляюцца ў іх традыцыйныя казачныя сюжэты (умяшальніцтва злых сіл, парушэнне забароны, выпрабаванне героя, чарадзейныя прыкметы, казачныя памочнікі, трохразовы паўтор)?

5. Заключнае слова настаўніка пра народную казку, яе мастацкую адметнасць і значэнне для развіцця літаратуры.

6. Дамашняе заданне: намаляваць ілюстрацыю да адной з прачытаных казак, «падпісаць» ілюстрацыю, выкарыстоўваючы цытату з казкі.

Пры вывучэнні казкі метадысты рэкамендуюць выкарыстоўваць іншыя метады і прыёмы: складанне слоўніка цяжкіх для ўспрымання або састарэлых слоў, падбор прыказак і прымавак у якасці загалоўкаў да асобных эпізодаў казкі, выкарыстанне прыказак і прымавак для характарыстыкі казачных персанажаў, арганізацыя конкурсных пераказаў і выразнага чытання, накіраваных на асэнсаванне ідэйнага зместу казкі.

 

Вывучэнне літаратурнай казкі

(паводле В. Ф. Чартова)

Уступны ўрок

Асноўныя віды дзейнасці на ўроку: чытанне артыкула ў падручніку, адказы на пытанні з падручніка, праца з ілюстрацыямі.

1. Паведамленне новай тэмы і асноўных мэт яе вывучэння (пашырэнне кола чытання вучняў, знаёмства з асобнымі літаратурнымі жанрамі).

2. Чытанне ўступнага артыкула ў падручніку, фарміраванне ведаў пяцікласнікаў пра літаратурную казку. Матэрыялы артыкула дапаўняюцца іншымі прыкладамі, а высновы пра адрозненне літаратурнай казкі ад народнай у добра падрыхтаваным класе могуць быць зроблены і на аснове папярэдняга чытацкага вопыту школьнікаў. Пазней, магчыма, аналіз літаратурных казак дапаможа зрабіць вывады пра адрозненне літаратуры як мастацтва слова ад народнай славеснасці.

3. Слова пра пісьменніка ці чытанне біяграфічных матэрыялаў. У дадзеным выпадку важна звярнуцца да тых фактаў біяграфіі, што звязаны з гісторыяй стварэння казкі і яе аўтабіяграфічнай асновай. Настаўнік прапануе вучням звярнуць увагу на наступныя моманты: імя аўтара, асобныя моманты яго жыцця, што паўплывалі на напісанне казкі, з якой мэтай яна была створана.

4. Чытанне і аналіз казкі. Праца з тэкстам твора будуецца на аснове пытанняў з падручніка і прапанаваных настаўнікам. Звяртаецца ўвага на прыкметы казкі як жанру фальклору, прысутнасць аўтара-апавядальніка ў творы. Можна выдзеліць спецыяльны час на праверку тэхнікі, тэмпу і выразнасці чытання.

5. Праца з ілюстрацыямі да казкі. Вучням прапануецца адказаць на пытанні:

— Якім вы ўяўляеце героя казкі? Як бы вы намалявалі яго? Пры дапамозе слоў намалюйце яго партрэт. Ці ёсць у казцы апісанне знешнасці героя? Знайдзіце гэта апісанне. Можна прапанаваць вучням намаляваць свае ілюстрацыі да літаратурнай казкі і падаць іх на конкурс ілюстрацый (да ўрока пазакласнага чытання па літаратурных казках).

6. Дамашняе заданне: адказаць вусна на пытанні паводле зместу літаратурнай казкі.

 

Вывучэнне літаратурнай казкі.

Аналіз аўтарскай пазіцыі

Асноўныя віды дзейнасці: чытанне і аналіз фрагментаў казкі, праверка ведання зместу казкі, адказы на пытанні падручніка.

1. Чытанне і аналіз літаратурнай казкі. Работа з тэкстам будуецца на аснове пытанняў падручніка, пры гэтым чытаюцца неабходныя фрагменты казкі. Даецца пачатковае ўяўленне пра аўтарскую пазіцыю ў літаратурным творы, у якім (у адрозненне ад фальклорнага) увасабляецца погляд на жыццё канкрэтнага чалавека (аўтара). У 5 класе можна толькі акрэсліць розніцу паміж «біяграфічным аўтарам» (пісьменнікам) і «вобразам аўтара» (апавядальнікам у творы). Вучні могуць прааналізаваць, як аўтар-апавядальнік ацэньвае падзеі і герояў. На гэтым уроку можна працягваць праверку тэхнікі, тэмпу і выразнасці чытання. На гэта затраціцца дадатковы час: чытанне пяцікласнікаў неабходна не толькі ацаніць, але і пракаментаваць, даць рэкамендацыі (пажадана індывідуальныя).

2. Гутарка пра вобразы казкі, якая ставіць сваёй мэтай не характарыстыку вобразнай сістэмы ці асобных вобразаў, а пераважна выяўленне чытацкіх сімпатый і антыпатый. Гэта гутарка падводзіць да абагульнення па тэме ўрока:

· Які вобраз у казцы вам здаўся самым яркім, запамінальным? Чаму?

· Якія вобразы ў казцы можна назваць галоўнымі? Якія з іх нагадваюць вам пра вобразы народнай казкі?

· Чым герой літаратурнай казкі падобны да героя народнай казкі? Чым адрозніваецца?

· Што вы можаце сказаць пра аўтара-апавядальніка? Якім вы яго сабе ўяўляеце (узрост, адукацыя, становішча ў грамадстве, характар)? Як усім ходам апавядання ствараецца вобраз аўтара — мудрага і добрага чалавека?

3. Заключная гутарка пра літаратурную казку, яе мастацкую адметнасць і значэнне для развіцця літаратуры.

Урок пазакласнага чытання па літаратурных казках

Асноўныя віды дзейнасці: кароткія паведамленні пра пісьменнікаў-казачнікаў, вусныя водгукі пра літаратурныя казкі; узаемныя рэкамендацыі кніг для самастойнага чытання; конкурс літаратурных красвордаў.

1. Уступнае слова настаўніка пра мэты ўрокаў пазакласнага чытання і дадзенага ўрока. Гэтыя ўрокі павінны дапамагчы сфарміраваць цікавасць школьнікаў да чытання, пашырыць чытацкі кругагляд, дапамагчы вучням знайсці ў кніжным моры свае (няхай невялікія) астраўкі, заявіць пра ўласныя чытацкія сімпатыі і антыпатыі.

2. Вусныя паведамленні вучняў пра пісьменнікаў, аўтараў літаратурных казак (на матэрыяле энцыклапедычных выданняў, слоўнікаў, уступных артыкулаў да зборнікаў іх твораў). Можна парэкамендаваць вучням падрыхтаваць паведамленні пра аўтараў казак (паводле праграмы па беларускай літаратуры П. Сіняўскага, А. Федарэнку, А. Грачанікава; Х. К. Андэрсена, братоў Грым і інш.).

3. Конкурс літаратурных красвордаў «Літаратурная казка», які можна падзяліць на два — лепшых складальнікаў і лепшых эрудытаў.

4. Узаемныя рэкамендацыі літаратурных казак, дапоўненыя прэзентацыяй новых выданняў і ўласных ілюстрацый да вывучаных раней і самастойна прачытаных літаратурных казак. Настаўнік дадаткова можа парэкамендаваць прачытаць зборнікі казак Х. К. Андэрсена, братоў Грым і інш.

5. Падвядзенне вынікаў урока.

 

Урокі вывучэння прыказак, загадак

(паводле В. Ф. Чартова)

З жанраў вуснай народнай творчасці вучэбнай праграмай для агульнаадукацыйных школ па беларускай літаратуры (Мінск, 2008) прадугледжана вывучэнне прыказак і загадак.

Асноўныя віды дзейнасці: чытанне артыкулаў з падручніка, чытанне прыказак, загадак, адказы на пытанні падручніка, выкананне самастойнай пісьмовай працы.

1. Уступнае слова настаўніка пра фальклор як адну з крыніц літаратуры, пра тое, што вопыт і мудрасць народа ўвасоблены ў прыказках, разнастайных па тэматыцы, сціслых і выразных.

2. Чытанне прыказак. Зварот да выданняў прыказак, кароткі каментарый пра жыццё і творчасць даследчыкаў прыказак (К. Крапівы, Ф. М. Янкоўскага, І. Я. Лепешава і інш.).

3. Аналіз вобразнага ладу беларускіх прыказак. Працы на ўроку могуць дапамагчы пытанні падручніка, а таксама дадатковыя пытанні і заданні:

· Якія вобразы пераважаюць у беларускіх прыказках? Чым гэта можна растлумачыць?

· Якія сродкі стварэння мастацкага вобраза выкарыстоўваюцца ў прыказках? Прывядзіце прыклады метафар, параўнанняў, паўтораў у прыказках, змешчаных у падручніку.

· У якіх прыказках і з якой мэтай выкарыстоўваюцца словы-антонімы?

4. Пісьмовая работа, накіраваная на замацаванне навыку размежавання прыказак і прымавак.

5. Аналіз вобразнага ладу загадкі. Знаёмы пяцікласнікам па пачатковай школе вучэбны матэрыял асэнсоўваецца па-новаму. Асаблівую ўвагу неабходна звярнуць на вобразнасць, іншасказанне і элементы славеснай гульні ў загадках:

· Дакажыце, выкарыстоўваючы прыклады, што загадка з’яўляецца мастацкай карцінай, яркай, жывой, эмацыянальнай.

· Якія мастацкія прыёмы могуць быць пакладзены ў аснову загадкі? У чым своеасаблівасць параўнанняў у загадках?

· Чым яшчэ загадка нагадвае мастацкі, паэтычны твор? Ці толькі яркімі вобразамі? З якой мэтай у загадках, як і ў прыказках, выкарыстоўваецца рыфма?

· Назавіце фальклорныя або літаратурныя творы, героі якіх павінны разгадаць загадку?

6. Падвядзенне вынікаў, заключнае слова пра вобразнасць у малых фальклорных жанрах, пра асаблівую ролю славеснай гульні ў загадках, а таксама пра выкарыстанне прыказак, прымавак, загадак і іншых малых фальклорных жанраў у мастацкай літаратуры і ў нашым штодзённым жыцці.

Урок вывучэння прыказак і загадак з выкарыстаннем творчых заданняў

Асноўныя віды дзейнасці: справаздачы пра выкананне індывідуальных заданняў, складанне плана пісьмовай работы, самастойная праца з чарнавым варыянтам.

1. Падрыхтоўка да пісьмовай творчай работысачынення з элементамі апісання і разважання. Запісы ў сшытках варыянтаў фармулёўкі тэмы.

«Не плюй у вадзіцу: згадзіцца напіцца» (ці іншая прыказка).

«Доўгі даўгач упадзе ў балота — яго не знаць» (дождж) (ці іншая загадка).

2. Складанне прыблізнага плана работы:

Першая частка. Уступ. Яркія, незвычайныя, запамінальныя вобразы і вобразныя выразы ў беларускіх прыказках, прымаўках, загадках.

Другая частка. Асноўная частка. Аповед пра адну з жыццёвых сітуацый.

Трэцяя частка. Заключэнне. Дарэчнае выкарыстанне прыказак, прымавак, загадак у нашым штодзённым жыцці.

Праца над прыкладным планам можа быць дапоўнена індывідуальнымі парадамі і рэкамендацыямі, а таксама прапановай магчымых маўленчых канструкцый для ўступу або заключэння.

3. Самастойная работа над чарнавым варыянтам, праверка чарнавіка.

4. Афармленне чыставога варыянту пісьмовай творчай работы.







Дата добавления: 2015-08-17; просмотров: 1406. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...

Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...

Эндоскопическая диагностика язвенной болезни желудка, гастрита, опухоли Хронический гастрит - понятие клинико-анатомическое, характеризующееся определенными патоморфологическими изменениями слизистой оболочки желудка - неспецифическим воспалительным процессом...

Признаки классификации безопасности Можно выделить следующие признаки классификации безопасности. 1. По признаку масштабности принято различать следующие относительно самостоятельные геополитические уровни и виды безопасности. 1.1. Международная безопасность (глобальная и...

Прием и регистрация больных Пути госпитализации больных в стационар могут быть различны. В цен­тральное приемное отделение больные могут быть доставлены: 1) машиной скорой медицинской помощи в случае возникновения остро­го или обострения хронического заболевания...

Этапы и алгоритм решения педагогической задачи Технология решения педагогической задачи, так же как и любая другая педагогическая технология должна соответствовать критериям концептуальности, системности, эффективности и воспроизводимости...

Понятие и структура педагогической техники Педагогическая техника представляет собой важнейший инструмент педагогической технологии, поскольку обеспечивает учителю и воспитателю возможность добиться гармонии между содержанием профессиональной деятельности и ее внешним проявлением...

Репродуктивное здоровье, как составляющая часть здоровья человека и общества   Репродуктивное здоровье – это состояние полного физического, умственного и социального благополучия при отсутствии заболеваний репродуктивной системы на всех этапах жизни человека...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.012 сек.) русская версия | украинская версия