Студопедия — Асаблівасці літаратурнага працэсу на Беларусі у другой палове 50-х – пачатку 60-х гадоў.
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Асаблівасці літаратурнага працэсу на Беларусі у другой палове 50-х – пачатку 60-х гадоў.






Перыяд дэмакратычнага аднаўлення грамадства

Важную ролю для развіцця літаратуры гэтага перыяду адыграла:

-перамога ў ВАВ,

-развенчванне культу асобы Сталіна (1956 на 20 з’ездзе партыі).

Сярод крытыкаў яшчэ заставаліся такія,што давалі ацэнку літаратуры з пункту гледжання сацыялагічных сістэм. Вельмі ажыўляецца публіцыстыка (Шамякін,Брыль).

У 50-я гады пачалі працэсы звязаныя з рэабілітацыяй пісьменнікаў.

Літ.адыходзіць ад строгіх канонаў сацыялагічнага рэалізму, адбываецца светапогляднае аднаўленне літаратуры. У Літаратуру прыходзяць дзеці вайны. Гэта пакаленне называлі пакаленнем, абпаленым вайною, або яшчэ філалагічным сузор’ем. "Сена на асфальце" - вёска ў горадзе - гэта своеасаблівая формула жыцця пакалення шасцідзесятнікаў, паэтаў і празаікаў. Інтэлектуальны ўзровень той літаратуры даволі высокі. У паэзіі гэта былі: Р. Барадулін, А. Вярцінскі, Н. Гілевіч, А. Лойка і інш. У прозе вылучаліся: М. Стральцоў, Ул. Караткевіч, І. Чыгрынаў, Б. Сачанка, Я. Сіпакоў, В. Адамчык і іншыя. Яны прынеслі свае светаадчуванне. У іх былі новыя духоўныя арыенціры. Проза гэтага перыяду вызначаецца лірызацыяй. Напрыклад, прадстаўнік лірычнай прозы Міхась Стральцоў праз уласны вопыт і ўспрыняцце перадаваў усе, што перажыла краіна. Яго творы былі пазбаўлены добра выражанай сюжэтнай канвы. Зварот аўтараў да лірычных сродкаў паказу рэчаіснасці, азначаў што творцы пачалі адчуваць сябе больш свабоднымі. Яны пачалі звяртацца да дзеннікавай формы.

Усе гэта назіралася не толькі ў беларускай літаратуры, але і ў літаратурах суседніх савецкіх рэспублік.

Трэба зазначыць, што літаратура 50-60-х гадоў на ўвесь голас загаварыла пра Беларусь і беларусаў, пра нацыянальныя карані, самабытнасць зямлі, непаўторнасць чалавечых адчуванняў. Гэта была "спавядальная проза", дзе вялікае месца займалі матывы асабістага, перажытага. У літаратуру прыйшло пакаленне паэтаў і празаікаў высокаадукаваных, сапраўдных інтэлігентаў свайго часу. Усе яны прайшлі праз гады вучобы ва ўніверсітэце, працавалі ў рэдакцыях газет і на радыё, мелі добрую філалагічную падрыхтоўку. Гэта былі празаікі Ул. Караткевіч, І. Чыгрынаў, В. Адамчык, Б. Сачанка, М. Стральцоў. У паэзіі выступалі Р. Барадулін, А. Вярцінскі, Г. Бураўкін, Н. Гілевіч, А. Лойка і інш. На старонках ЛіМа пачалася дыскусія: абмяркоўвалі,якой жа павінна быць літаратура. Старэйшае пакаленне крытыкавала малодшае за тое, што ў літаратуры павальна пачалі звяртацца да ўласнага вопыту і паказу пачуццяў чалавека.

Літаратура пачала шукала новых крыніц натхнення ў гісторыі(Караткевіч) і філасофіі, інтэлектуальнай прозе, паэзіі, драме. Інтэнсіўна пачынае развівацца беларускі раман, што сведчыла пра сталасць літаратуры.

Асоба Петруся Броўкі. Эвалюцыя эстэтычных погладаў, індывідуальнага мастацкага стылю паэта (кнігі паэзіі "Пахне чабор", "Далёка ад дому", "Між чырвоных рабін" і інш.).

1905-1980

Нарадзіўся: в. Пуцілкавічы, у сялянскай сям'і.

Праца:

-у камісарыяце

-справавод

-рахункавод

-сакратар камсамольскай ячэйкі

-старшыня сельсавета

Страшэнным ударам для паэта сталася смерць маці ў Асвенціме. Радасна, як і ўсе савецкія людзі, сустрэў паэт Перамогу. З энтузіязмам працаваў ён на ка рысць развіцця беларускай культуры і літаратуры: працяглы час быў старшынёй праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі, шмат намаганняў прыкладаў для адкрыцця выдавецтва «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя». Ён падтрымаў многіх маладых аўтараў, што ўваходзілі ў літаратуру пасляваеннага часу. Станаўленне творчай індывідуальнасці П. Броўкі прыпадае на даваенны час. Раннія вершы адзначаны павярхоўнасцю мастацкага мыслення.

Радасна-ўзнёслая паэзія П. Броўкі канца 20-х і пачатку 30-х гадоў блізкая лірыцы маладнякоўцаў-паказаць руйнаванне старога свету і нараджэнне новага. Лірычны герой паэзіі П. Броўкі пачатку 30-х гадоў калектыўны — маладое пакаленне, сялянства, увесь народ («На новыя мы сталі рубяжы», 1929).

Паэт, адчуваючы сваю ўнутраную сувязь з часам, у якім ён жыве. У вершы «Пятру Глебку» (1940) П. Броўка, параўноўваючы дзяцінства і юнацтва свайго пакалення з яго сённяшнім духоўным абліччам, канстатуе наяўнасць змен:

Сёлета ўлетку прыехаў дадому.

На месца старое з'явіўся, вядома.

Той жа мурог травяністы і росны,

Тыя ж смалістыя, рослыя сосны.

Тая ж і рэчка з дарогі спаткала,

Тая ж зязюля над лесам кувала...

Родныя месціны,

Нам дарагія!

Толькі з табою мы сёння другія.

У сярэдзіне 30-х гадоў у лірыцы паэта адбываюцца значныя якасныя змены.Надышла пара ўдумлівага, філасофскага стаўлення да рэчаіснасці: пра родную зменлівую прыроду — «Канец лета» (1935), «Бор», «Паляванне», «Мяцеліца», «Дождж», «Крыніца» (усе — 1940), пра шчырае, светлае, летуценнае юнацкае каханне — «На полі першая раса» (1936), «Мы з табой хадзілі часта ў поле...» (1940), на патрыятычную тэму — «Сустрэча» (1940). Разнастайныя па тэматыцы, усе гэтыя творы маюць агульнае: шчырае лірычнае перажыванне, імкненнем за знешнім убачыць нешта большае, істотнае.

Пры савецкай уладзе хрэстаматыйным творам лічылася якраз паэма «Кацярына», пабудаваная на распаўсюджаным сюжэце-узыходжанне сумленнага чалавека-працаўніка да вышынь грамадскага прызнання і славы. Цялятніцу Кацярыну выклікалі ў Маскву на нараду, дзе яна выступала з прамовай. Яе ўзнагародзілі высокім ордэнам, а калі яна вярнулася дамоў, яе чакаў сюрпрыз. На месцы старой хаты-развалюхі стаяў «новы пяцісценны дом».

Дзе ж, хаціна ты старая?

Не відно таго кутка...

I смяецца, абдымае

Маці родная дачка.

У шаўковым новым плацці

Запрашае ўсіх за стол...

Слёзы матчыны ад шчасця

Пакаціліся на дол.

Падышоў і прывітаўся,

Да дзвярэй яе павёў

Самы стары ў калгасе

Дзед сівы пад сто гадоў,

Прымаўляючы няспынна,

Хлеб трымаючы ў руках:

— Кацярына!.. Кацярына!..

Бабылёвая дачка...

Паэма «Праз горы і стэп» прысвечана грамадзянскай вайне- вызначаецца праўдзівым паказам вайны з усімі яе жахамі і трагедыямі.

...Адыходзілі мы на Маздок.

Галадухі кружыў

Над галовамі чад,

Смерць скакала ў сядло

Самазванаю госцяй.

З мора ўдарыла золь

I пайшла падлічаць

Ігальчастымі пальцамі

Нашыя косці.

Мы міналі пяскі, —

Яны горш морскіх рыфаў,

Адыходзіць без боек —

Нудна, як і без спраў.

А на кожнай вярсце

Лез няпрошаны тыфус —

З нашых лепшых хлапцоў

Ён даніну збіраў.

Едзеш,

Чуеш -

Трывожны ў таварыша голас:

— Я на дзікія скалы

Ўжо больш не хадок... —

Скажа так,

I пакоціцца труп яго долу...

...Адыходзілі мы на Маздок.

I яшчэ:

Чулі вы,

Што такое бурун?!

Гэта —

Дзікія лавы вятроў,

Гэта пекла раз'юшаны рогат;

На пухоўках пяскоў

У такую пару

Акалее шакал,

А не знойдзе дарогі.

Так спаткаў злосны стэп

Нас, разбітых і змучаных, —

Так сустрэў нас тады

Горш за мачыху стэп.

Ні вады!

Ні аўса!

Вецер грае разлучыны...

Або вось малюнак бою на гарадскіх вуліцах:

Горла вуліц хрыпела

Ад вострых падкоў,

I заходзіўся горад

У тлуме вар'яцкім.

Больш таго, у паэме ёсць радкі глыбока абагульняючага гуманістычнага зместу:

Чалавек!

Там губляе сябе чалавек...

Вершы П. Броўкі, напісаныя ў першыя дні вайны поўняцца заклікамі да барацьбы і помсты. Для вершаў гэтай пары характэрна пачуццё веры ў абавязковую перамогу над ворагам. Асаблівасцю паэзіі П. Броўкі перыяду Вялікай Айчыннай вайны стала шырокая распаўсюджанасць жанру балады.

Яго балады падзяляюцца на некалькі разнавіднасцей:

-балада-рэквіем («Надзя-Надзейка», 1943),

-балада-легенда («Кастусь Каліноўскі», 1943),

-балада-элегія («Магіла байца», 1943).

Паэт таленавіта выкарыстаў у іх набыткі і дасягненні фальклору. Творчае засваенне традыцыйных фальклорных матываў асабліва выразна выяўляецца ў баладзе «Надзя-Надзейка» — сумнай і мужна-трагедыйнай гісторыі пра загубленае вайной маладое каханне. У лёсе дзяўчыны, закатаванай фашыстамі, увасабляецца лёс народа, вымушанага цярпець здзекі з боку захопнікаў. Броўка прыбягае ў гэтым творы да фальклорнага прыёму — па-чалавечы бяроза прамаўляе да людзей словы жальбы і скрухі:

З лісцем пажоўклым горкія слёзы

Падаюць, сыплюцца з белай бярозы:

— Добрых людзі, жальбу здыміце,

Лепей мяне вы, бярозу, спіліце.

Гэтую дзеўчыну знала я дзіцем... —

Жоўты пясочак.

Зялёны вяночак.

Сінія вочкі,

Што васілёчкі.

Балада гучыць, як галашэнне маці па нябожчыцы-дачцы, што асабліва падкрэсліваецца і дасягаецца ўстойлівымі вусна-паэтычнымі мастацкімі сродкамі: «горачка-гора», «горкія слёзы», «сінія вочкі», «добрыя людзі», «чыстая сляза», «песні-вяснянкі». Фінал жа — аптымістычны, у ім сцвярджаецца неабходнасць святой барацьбы з ворагам.

Упэўненасцю ў хуткае вяртанне ў родныя мясціны поўніцца і верш паэта «Байцам-беларусам» (1943), у якім арганічна знітаваны лес воіна, салдата і лёс усяго народа. Асноўная ідэя вынікае з радкоў, дзе гаворыцца, што герой нават са страчаным зрокам абыдзе паўсвета, але знойдзе шлях у родны свой край.

Паэт у вайну яшчэ больш рашуча і натуральна пачаў пазбаўляцца ў сваёй творчасці рысаў апісальнасці, у яго творах паглыбілася трагедыйнае адчуванне жыцця, вылучаецца на першы план душэўнае перажыванне вялікай народнай бяды.

Многія лірычныя вершы П. Броўкі ваеннага часу поўняцца верай у хуткае вяртанне воінаў да сваёй былой мірнай працы. Тэма гэта асабліва выразна загучала ў вершах, напісаных у 1945 г. Адзін з іх з характэрнай назвай «Возьмем сеўні!..» поўны радасці вяртання да зямлі і працы, выяўляе патрыятычны, светлы настрой героя, яго ўзрушанасць:

Грайце ж вы, вятры-гарністы,

Шмат герояў стрэнуць хаты,

Зернем чыстым,

Зернем чыстым

Загудзіць наш край багата.

У пасляваеннае дзесяцігоддзе творчасць П. Броўкі развівалася нераўнамерна. Паэт спрабуе свае сілы ў лірыцы, эпічнай паэме і рамане. На самым пачатку ён настройваецца на хвалю высокай узнёсласці і патрыятызму і захоўвае гэту рысу сваёй творчасці на працягу больш як трох дзесяцігоддзяў. Паэт здолеў перадаць агульны настрой народа-пераможцы, супрацьпаставіць эпізоды мірнай стваральнай працы блізкаму ваеннаму мінуламу. У лепшых яго творах пасляваеннага дзесяцігоддзя — паэме «Хлеб» (1946)— сцвярджаецца гуманістычная думка пра тое, што народныя ахвяры ў гады вайны — залог лепшага, мірнага жыцця, што чалавечая праца — аснова існавання, паэтызуецца радасць паяднання чалавека з прыродай.

Што вясёлка, заиграла

Сёння ў сейбіта сэрца.

Бо сваімі рукамі

Засявае палетак, —

Колькі год між баямі

Ён памарыў пра гэта.

Колькі раз у завіруху

Чуў узрушаны голас —

Гэта шэптам, на вуха,

Гаманіў яму колас.

Між агню франтавога,

Між гарматнага грому —

Быцам зваў да жытнога,

Да далёкага дому.

Як хацеў ён, да болю,

Той паслухацца рады,

Ды салдацкае поле

Узнімалі снарады.

На працягу многіх. стагоддзяў беларуская літаратура, можа, як ніякая іншая ў свеце, узводзіла ў культ працу, сяўбу, хлеб, раскрывала патэнцыяльныя магчымасці нацыі, нацыянальны характар беларусаў праз гэтыя даўнія святыя заняткі.

У вершах «Помнік» (1946) традыцыйная тэма ўспамінаў былога воіна перад светлым помнікам тым, хто загінуў на вайне, дапаўняецца, пашыраецца і паглыбляецца роздумам пра лёс людзей на зямлі ўвогуле.

Апошнія два з паловай дзесяцігоддзі склалі ў творчасці паэта якасна новы этап, які засведчыў паглыбленне тэматычных асноў яго паэзіі. З другой паловы 50-х гадоў яго творчасць стала больш даверлівай і шчырай.

Вельмі характэрныя для новага перыяду творчасці П. Броўкі вершы «Сэрца», «Як ліст дубовы...» (абодва — 1956), «Праца», «Журавы», «Пахне чабор...» (усе — 1957). Кожны з іх уяўляе сабой усхваляваны лірычны маналог, прасякнуты роздумам над праблемамі жыцця.

У многіх вершах паэта 60-х і 70-х гадоў канчаткова пераадольваецца сухая рыторыка і апісальнасць. У паэта ў гэтую пару шмат твораў на традыцыйную тэму бацькоўскага парогу, басаногага дзяцінства.

У творчай біяграфіі П. Броўкі нямала вершаў, прысвечаных праблемам літаратуры, якія з'яўляюцца эстэтычным крэда («Паэзія», «Аб крытыцы», абодва — 1958; «Родныя словы», 1959; «Ля помніка Райнісу»). Адным з самых змястоўных вершаў, у якім ёсць праўдзівае і дакладнае разумение становішча і лёсу паэта, з'яўляецца верш «Паэзія»:

Сябры, навошта словы драць,

Як з той кары бяросту,

Калі як след паразважаць,

Дык гэта вельмі проста —

Паэзіі плысці ракой,

Цячы крынічкай жвавай,

Як на вяселлі маладой,

Заўсёды быць цікавай.

Дзяучом у песенным садку,

Вясёлай, златакудрай

Ды, як сівенькаму дзядку,

Разважлівай і мудрай.

Нібы арлу, ўзлятаць, крыляць,

Мінаць цясніны, кручы,

Падобная да салаўя

Заўсёды быць — пявучай.

Не знаць прыпынку анідзе

Ні дзём, ні ноччу цёмнай,

Быць. як асілку між людзей,

Магутнай і нястомнай.

Імкнуцца праўду расказаць

Заўсёды сэрцам чыстым,

Каб, як дзіцячая сляза,

Быць шчырай і празрыстай.

Паэзія, твой крок чуваць,

Твой стан, здаецца, бачу!..

А як цябе мне адшукаць —

Нялёгкая задача!

Позняя лірыка П. Броўкі чытаецца, як споведзь. Тэматычна яна вельмі разнастайная: дзяцінства, прырода, каханне, праца, паэтычная творчасць, уражанні ад замежжа. Так, напрыклад, у вершы «Пачатак» (1959), дзе паэт прыгадвае сваё галоднае маленства.

А дні праходзілі за днямі,

Мацнеіі стаялі на нагах —

І мы, памыўшыся дажджамі,

І мы, абцёршыся вятрамі,

Выходзілі у далёкі шлях.

У позняй паэзіі П. Броўкі значна паглыбілася раскрыццё маральна-этычнай праблематыкі. Раз-пораз пісьменнік азіраецца на пройдзены шлях, на сваё дзяцінства і юнацтва, на перажытае на вайне і ў пасляваенны час, ацэньвае сучаснасць высокай меркай мінулага. Пошук «праўды веку» у паэзіі П. Броўкі становіцца вызначальным.

Творчыя пошукі Аркадзя Куляшова ў даваенны перыяд. Асоба лірычнага героя ў цыкле “Юнацкі свет”

1914 – 1978

Нарадзіўся: Самацэвічы ў сям'і настаўнікаў.

Адукацыя:

-сямігодка ў Самацэвічах

-Мсціслаўскі пед.тэхнікум

-Мінскі педінстытут

- Ноўгарадскае ваенна-палітычнае вучылішча

У творчасці А. Куляшова выразна акрэсліваюцца тры перыяды:

-рамантыка даваеннага «юнацкага свету» (1927—1941),

-суровы летапіс Вялікай Айчыннай

-сучаснае ўздымнае і пакутнае пераасэнсаванне старога і тварэнне новага мастацкага свету (60—70-я гады).

Творчы адлік паэзія Куляшова вядзе з 1926 г., калі ўпершыню быў надрукаваны яго верш, а з 1927 г. яго творы пачынаюць з'яўляцца ў абласным і рэспубліканскім друку. Пачынау А. К. з традыцыйных матывау прырода-апiсальнай лiрыкi. Паэту трэба было навучыцца пiсаць па-свойму, знайсцi адметную мастацкую манеру, выпрацаваць свой погляд на свет, падзеi, людзей. А. К. iмкнууся, каб яго верш быу "востры як штык” i "глыбокi як плуг". У другой палове 30-гг. А. Куляшоў напісаў шэраг твораў пра маладое пакаленне савецкіх людзей, шчырых у сваім імкненні,якія аддаць сілы Бацькаўшчыне, верных у сяброўстве і дружбе. Да ліку такіх твораў адносіцца цыкл "Юнацкі свет"(1938-1940). У iм паэт глядзiць на свет вачыма сваiх маладых герояу. Яны працуюць, дружаць, думаюць пра будучыню. “ Воблака", "Ельнiк", "Бюро даведак ".

Бечык пра “Юнацкі свет”:«Тут — той шчаслівы і рэдкі выпадак, калі яно, паэтава пакаленне, з творчай сталасцю і юнацкай непасрэднасцю раскрыла, разгарнула свой унутраны свет, паведала лірычна-пранікліва — то са смуткам, то ўсмешліва, то ў складаным перапляценні розных настрояў — аб сваім каханні, аб сустрэчах і развітаннях, аб першым жыццёвым вопыце з яго салодкай самотнасцю і аб радасным адчуванні ўласнай маладосці».







Дата добавления: 2015-08-17; просмотров: 2738. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...

Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...

Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...

Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

Мелоксикам (Мовалис) Групповая принадлежность · Нестероидное противовоспалительное средство, преимущественно селективный обратимый ингибитор циклооксигеназы (ЦОГ-2)...

Менадиона натрия бисульфит (Викасол) Групповая принадлежность •Синтетический аналог витамина K, жирорастворимый, коагулянт...

Разновидности сальников для насосов и правильный уход за ними   Сальники, используемые в насосном оборудовании, служат для герметизации пространства образованного кожухом и рабочим валом, выходящим через корпус наружу...

Этические проблемы проведения экспериментов на человеке и животных В настоящее время четко определены новые подходы и требования к биомедицинским исследованиям...

Классификация потерь населения в очагах поражения в военное время Ядерное, химическое и бактериологическое (биологическое) оружие является оружием массового поражения...

Факторы, влияющие на степень электролитической диссоциации Степень диссоциации зависит от природы электролита и растворителя, концентрации раствора, температуры, присутствия одноименного иона и других факторов...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.011 сек.) русская версия | украинская версия