Студопедия — Эвалюцыя жанру казкі ў рускай літаратуры ХІХ-ХХ ст.
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Эвалюцыя жанру казкі ў рускай літаратуры ХІХ-ХХ ст.






Жанр літаратурнай паэтычнай казкі. Фальклорныя і літаратурныя вытокі казак В.А. Жукоўскага “Сказка о царе Берендее” (1831), “Спящая царевна” (1831), “Сказка об Иване-царевиче и Сером волке” (1845), “Кот в сапогах” (1845), “Мальчик-с-пальчик” (1851), іх сувязь з рамантычнай традыцыяй. Наватарства, мастацкая каштоўнасць казак А.С. Пушкіна,якія ўвайшлі ў дзіцячае чытанне: “Сказка о царе Салтане” (1830), “Сказка о попе и о работнике его Балде” (1830), “Сказка о мёртвой царевне и о семи богатырях” (1833), “Сказка о рыбаке и рыбке” (1833), “Сказка о золотом петушке” (1835). Гісторыя стварэння казак, фальклорнае і аўтарскае ў іх. Шматзначнасць зместу, псіхалагізм у раскрыцці вобразаў, эмацыянальная насычанасць.

Традыцыі А.С. Пушкіна ў паэтычнай казцы П.П. Яршова “Конёк-горбунок” (1834). Феномен “Конька-горбунка”. Спалучэнне фантастычнага з рэаліямі народнага жыцця, гумар, займальнасць і дынамічнасць сюжэта, меладычнасць і народнасць мовы.

Асноўныя тэндэнцыі ў развіцці паэтычнай казкі для дзяцей XX ст. Карней Чукоўскі – паэт-наватар, першаадкрывальнік, эксперыментатар, стваральнік непаўторнага казачнага свету. Вытокі “тэатральнай” прыроды казак Карнея Чукоўскага “Мойдодыр”, “Тараканище”, “Муха-Цокотуха” (усе напісаны ў 1923 г.), “Чудо-дерево” (1924), “Бармалей” (1925), “Телефон”, “Федорино горе”, “Путаница” (усе напісаны ў 1926 г.), “Айболит” (1929), ідэйны і пазнавальны бок казак, майстэрства пабудовы сюжэта, музычнасць. Гульня як структураўтваральны фактар, які аб’ядноўвае ў казачным свеце Карнея Чукоўскага дзіцячы, фальклорны і ўласна аўтарскі пачаткі. Жанравая адметнасць казкі С.У. Міхалкова “Щенок”. Развіццё рускай паэтычнай казкі на сучасным этапе. Казкі У. Сцяпанава, М. Барадзіцкай, В. Аляксандрава, С. Казлова, Г. Дзядзінай, М. Сямёнавай і інш.

Жанр літаратурнай празаічнай казкі. “Чёрная курица, или Подземные жители” (1828) Антонія Пагарэльскага – яркі твор рускага рамантызму ў дзіцячай літаратуры. Праблематыка, вобразная сістэма, жанравая спецыфіка. Суадносіны фантастычнага і рэальнага. Творчасць У.Ф. Адоеўскага ў кантэксце рускай рамантычнай прозы 30-х гадоў XIX ст. Навукова-фантастычная казка “Городок в табакерке” (1834) – адзін з найбольш значных твораў рускай навукова-пазнавальнай літаратуры. Яркасць вобразаў і высокае майстэрства папулярызацыі навукова-тэхнічных ведаў. Казка С.Ц. Аксакава “Аленький цветочек” (1858), крыніцы і паэтыка казкі.

Выкарыстанне фальклорнай паэтыкі ў казках К.Д. Ушынскага, Л.М. Талстога. Народна-паэтычная традыцыя ў казках Д.Н. Маміна-Сібірака “Серая Шейка” (1893), “Алёнушкины сказки” (1894 – 1897). Значэнне твораў для маральнага і эстэтычнага выхавання дзяцей. Традыцыі Х.К. Андэрсэна ў творчасці У.М. Гаршына. Казкі для дзяцей: “Сказка о жабе и розе”(1884), “Лягушка-путешественница” (1887). Алегарычнасць вобразаў, супрацьпастаўленне прыгожага і агіднага, добрага і злога. Маральна-эстэтычны патэнцыял казак П.П. Бажова. Жанравая навізна трылогіі “Приключения Незнайки и его друзей” (1954), “Незнайка в Солнечном городе” (1958), “Незнайка на Луне” (1965) М.М. Носава. Раскрыццё этычных катэгорый у казках В.П. Катаева “Цветик-семицветик” (1940), “Дудочка и кувшинчик” (1940), у аповесці-казцы С.У. Міхалкова “Праздник непослушания” (1976). Пародыя і слоўная гульня як вядучыя рысы вясёлых аповесцей-казак Э.М. Успенскага “Крокодил Гена и его друзья” (1966), “Вниз по волшебной реке” (1972), “Дядя Фёдор, пёс и кот” (1973) “Гарантийные человечки” (1975), “Школа клоунов” (1983), “Колобок идёт по следу” (1987). Празаічная казка ў сучаснай рускай літаратуры: “Школа снеговиков” (2008) А.А. Усачова, “Остров, которого нет” (2008) С.А. Лаўровай, “Цирк в шкатулке” (2008) Д. Сабітавай, “Сказки “Детского мира” (2009) С.А. Сядова і інш.

3.3. Французская літаратурная казка. Ш. Перо – пачынальнік французскай літаратурнай казкі. Вытокі казак Ш. Перо “Сказки моей матушки Гусыни” (1697), іх маральная аснова, узаемадзеянне рэалістычнага і фантастычнага, сур’ёзнага і камічнага ў казках, вобразы станоўчых і адмоўных герояў. “Бабушкины сказки” Ж. Санд: праблематыка, тыпалогія герояў, сімволіка вобразаў. Рэалізацыя філасофска-эстэтычных і педагагічных поглядаў пісьменніцы. Эпас народаў свету ў апрацоўцы Э. Лабуле (цыкл “Голубые сказки”). Алегарычная аповесць-казка А. Сент-Экзюперы “Маленький принц” (1943): гуманістычная накіраванасць, глыбокі філасофскі падтэкст, духоўны свет, маральныя каштоўнасці, майстэрства ў даследаванні характару дзіцяці. Рэальнае і фантастычнае. Ідэалы пісьменніка і іх роля ў выхаванні школьнікаў. Пазнанне свету дзіцяці ў казцы М. Бютара “Маленькие зеркала”. Пастаноўка праблемы самакаштоўнасці асобы, адлюстраванне спецыфікі дзіцячага светаадчування. Дзіця і свет прыроды ў казцы М. Друона “Тисту – мальчик с зелёными пальцами”. Значэнне пародыі і слоўнай гульні ў “Сказках для непослушных детей” Ж. Прэвера, жанравая навізна кнігі. Казкі М.-Ж. Лерыцье дэ Віладон, Б. Клавеля. Сучасная французская казка ў выданнях для дзяцей: “Семь плюс семь” (1992), “Сказки улицы Брока” (2000) П. Грыпары, “Сказки кота Мурлыки” (2007) М. Эме і інш.

3.4. Эвалюцыя казкі ў англійскай літаратуры. Адметнасць англійскіх народных казак “Три медведя”, “Три поросёнка” ў перакладзе рускіх пісьменнікаў. Э. Лір – пачынальнік літаратуры нонсэнса. “Невероятная история о великанах и эльфах” (1839) К. Сінклер – казка-нонсэнс, казка-небыліца. Наватарства Л. Кэрала ў казках “Алиса в стране чудес”, “Алиса в Зазеркалье”: парадаксальнасць аўтарскага мыслення, выкарыстанне слоўнай гульні. Метафара і гіпербала ў паэтыцы Л. Кэрала. Маральна-філасофскія праблемы ў казках О. Уайльда “Звёздный мальчик”, “Соловей и роза” (1891). Прыгажосць і сэнс жыцця ў разуменні герояў казак. Змястоўная і мастацкая каштоўнасць анімалістычных казак Р. Кіплінга (зборнік “Вот так сказки”). Р. Кіплінг – пачынальнік жанра “фэнтэзі”. Фантастычная казка “Подарки фей”. Далейшае развіццё жанру анімалістычнай казкі ў дылогіі Х. Лофцінга “О докторе Дулитле” (1925, 1953). Фантастычная феерыя Д. Бары “Питер Пэн”: разнастайнасць характараў, раскрыццё ўзаемадзеяння свету дзяцей і свету дарослых. Псіхалогія дзіцяці, словатворчасць у казках А. Мілна “Винни-Пух”, “Домик на Виннипуховом перекрёстке”, М. Бонда “Медвежонок по имени Паддингтон” (2006). Развіццё жанра “фэнтэзі” ў творчасці Д. Толкіна. Стварэнне арыгінальнай міфалагічнай сістэмы ў аповесці “Хоббит, или Туда и Обратно”. Жанрава-тэматычная разнастайнасць сучаснай англійскай казкі (Д. Бісет, К. Льюіс, К. Рыдэл, П. Сцюарт, Д. Эйкен).

3.5. Шляхі развіцця нямецкай літаратурнай казкі. Актывізацыя цікавасці да жанру казкі ў эпоху нямецкага рамантызму. Спецыфіка апрацоўкі народных нямецкіх сюжэтаў братамі Якабам і Вільгельмам Грым, асаблівасці “грымаўскага” стылю. Тэматычная разнастайнасць і мастацкія вартасці казак братоў Грым “Мальчик-с-пальчик”, “Шиповничек”, “Король Дрозд”, “Кот в сапогах”, “Семь воронов”, “Умная Гретель” (I том “Детских и семейных сказок” – 1807 г., II том – 1815 г.). В.А. Жукоўскі – першы перакладчык казак братоў Грым. Даследаванне свету дзяцінства ў творы Э.Т.А. Гофмана “Щелкунчик и Мышиный король” (1816), адметнасць сюжэтна-кампазіцыйнай будовы; жанравыя асаблівасці казкі “Крошка Цахес” (1819). Засваенне традыцый сусветнага фальклору, перапляценне рэальнага і неверагоднага, усходні каларыт, фантастычныя сюжэты і вобразы ў казках В. Гаўфа “Маленький Мук”, “Карлик Нос”, “Калиф-аист”, “Холодное сердце” (1827). Пастаноўка праблемы сапраўдных каштоўнасцей у фантасмагорыі Д. Круса “Тим Талер, или Проданный смех”, фальклорная аснова твора. Трансфармацыя фальклорных матываў у творчасці О. Пройслера (“Маленькая Баба-Яга”, “Маленький домовой”). Стварэнне арыгінальных казак Э. Кестнерам (“Мальчик из спичечной коробки” і інш.). Сучасная нямецкая казка ў выданнях для дзяцей.

3.6. Скандынаўская літаратурная казка. Сусветнае значэнне і наватарскі характар казак Х.К. Андэрсена: зб. “Сказки, рассказанные детям” (1835 – 1842), “Новые сказки” (1844 – 1848), “Сказки” (1850), “Новые сказки и истории” (1858 – 1872). Тры тыпы казак: апрацоўкі Х.К. Андэрсенам раней пачутых народных казак (“Огниво”, “Принцесса на горошине”, “Дикие лебеди”, “Свинопас” і інш.), варыяцыі на тэму прачытаных гісторый з твораў розных народаў і часоў (“Новое платье короля”, “Эльф розового куста” і інш.), уласна аўтарскія казкі (“Дюймовочка”, “Русалочка”, “Стойкий оловянный солдатик”, “Ромашка”, “Аисты”, “Райский сад”, “Оле Лукойе”, “Гадкий утёнок”, “Цветы маленькой Иды”). Заканамернасці пабудовы сюжэта, тыпалогія герояў, асаблівасці аповеду. Ідэі гуманізму, абароны чалавечай годнасці ў казках. Фантастычныя вобразы, адухаўленне знаёмых дзецям прадметаў і з’яў. Паэтычнасць мовы, лірызм, гумар. Прырода ў казках. Эстэтычныя праблемы ў казцы “Соловей”. Хрысціянскія матывы ў казках “Снежная королева”, “Колокол” і інш. Традыцыі Х.К. Андэрсена ў творчасці З. Тапеліўса (“Звездоглазка”, “Зимняя сказка” і інш.), у сучаснай дзіцячай літаратуры. Гісторыка-этнаграфічныя і маральныя аспекты рамана-казкі С.А. Лагерлёф “Удивительное путешествие Нильса Хольгерсона с дикими гусями по Швеции” (1906 – 1907). Пазнавальная каштоўнасць кнігі. Жанрава-тэматычная разнастайнасць казак А. Ліндгрэн, сцвярджэнне самакаштоўнасці дзяцінства, аднаўленне рэчаіснасці скрозь прызму ўспрымання дзіцяці. Трансфармацыя казачнага жанру ў аповесцях «Малыш и Карлсон». Казачныя аповесці “Малыш и Карлсон” (1973), “Пеппи Длинный чулок” (1945), выдумка, шчодрая фантазія у іх, значнасць педагагічнага падтэксту. Праблема адзіноты дзіцяці ў творах пісьменніцы. Казачная краіна Мумі-троляў Т. Янсан. Адлюстраванне праблем сучаснасці ў творах. “Шляпа волшебника” (1948) – адметны тып аўтарскай казкі. Т. Янсан – ілюстратар сваіх кніг. Трансфармацыя казачнага жанру ў аповесці М. Ківеля “Великолепный господин Весельчак” (2007), творах У. Старка, М. Грыпе.

3.7. Амерыканская літаратурная казка. Н. Гаторн – заснавальнік амерыканскайдзіцячай літаратуры. Міфалагічныя матывы і вобразы ў кнігах казак “Дедушкино кресло” (1841), “Книга чудес”. Дабрыня і справядлівасць у “Сказках дядюшки Римуса” Д.Ч. Харыса. Мастацкія асаблівасці вершаваных казак Доктара Сьюза “Кот в шляпе”, “Что я видел на улице”, “Сказки про слона Хортона” (1973), літаратурных празаічных казак Л.Ф. Баўм “Волшебник из страны Оз”, “Чудесная страна Оз” (пераказ А. Волкава – “Волшебник Изумрудного города”), казак К. Ваненгута.







Дата добавления: 2015-08-17; просмотров: 2737. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...

Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

Тактические действия нарядов полиции по предупреждению и пресечению групповых нарушений общественного порядка и массовых беспорядков В целях предупреждения разрастания групповых нарушений общественного порядка (далееГНОП) в массовые беспорядки подразделения (наряды) полиции осуществляют следующие мероприятия...

Механизм действия гормонов а) Цитозольный механизм действия гормонов. По цитозольному механизму действуют гормоны 1 группы...

Алгоритм выполнения манипуляции Приемы наружного акушерского исследования. Приемы Леопольда – Левицкого. Цель...

Объект, субъект, предмет, цели и задачи управления персоналом Социальная система организации делится на две основные подсистемы: управляющую и управляемую...

Законы Генри, Дальтона, Сеченова. Применение этих законов при лечении кессонной болезни, лечении в барокамере и исследовании электролитного состава крови Закон Генри: Количество газа, растворенного при данной температуре в определенном объеме жидкости, при равновесии прямо пропорциональны давлению газа...

Ганглиоблокаторы. Классификация. Механизм действия. Фармакодинамика. Применение.Побочные эфффекты Никотинчувствительные холинорецепторы (н-холинорецепторы) в основном локализованы на постсинаптических мембранах в синапсах скелетной мускулатуры...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.013 сек.) русская версия | украинская версия