Студопедия — ТЭМА 6. ПАЭЗІЯ Ў ДЗІЦЯЧЫМ ЧЫТАННІ
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

ТЭМА 6. ПАЭЗІЯ Ў ДЗІЦЯЧЫМ ЧЫТАННІ






6.1. Беларуская паэзія для дзяцей. А. Гурыновiч – першы беларускі паэт, які адрасаваў свае творы дзецям. Пейзажныя вершы ў спадчыне паэта (“Бор”, “Вясна”) i павучальныя (“Каток”, “Рыбак”). Паэтызацыя прыроды ў вершах М. Багдановiча “Па-над белым пухам вiшняў...”, “3iмой”, “3авiруха”, “3iмовая дарога”. Дзiцячы свет у вершах Цёткi “Сынок маленькi”, “Сiрацiнка”, паэтызацыя прыроды ў вершах “Лес”, “Мой сад”.

Цеплыня, непасрэднасць, эмацыянальная танальнасць, лiрызм, сувязь з традыцыямi беларускага дзiцячага фальклору як адметныя рысы творчасцi Янкі Купалы для юнага чытача. Вершы Янкі Купалы на старонках часопiса “3оркi” (1921 – 1922): “Песня i казка”, “Мароз”, “Бай”, “Сын i мацi”. Думка аб неабходнасцi спалучэння ў дзiцячай лiтаратуры казачнага з рэалiстычным (“Песня i казка”). Абуджэнне ў дзяцей пачуцця нацыянальнай годнасцi, выхаванне любовi да роднай зямлi, да роднай мовы верш “Сын i мацi”. Сугучнасць думак верша нашаму часу. Паэтызацыя красы зiмовай прыроды ў вершы “Мароз”. Традыцыi фальклорнай паэтыкi ў творчасцi Янкі Купалы. Вершы Янкі Купалы 30-х гг. для юных чытачоў. Выкарыстанне фальклорных матываў i танцавальнай рытмiкi ў вершы “Дзiцячае”. Заахвочванне дзяцей да вучобы. Гiсторыя напiсання верша “Хлопчык i лётчык”. Паэтызацыя духоўнага свету юнага героя: цiкаўнасць, прага ведаў, iмкненне пранiкнуць у таямнiцы сусвету. Пераклад верша на рускую мову М. Iсакоўскiм. Паказ жыццёвых перспектыў для моладзi ў вершах “Сыны”, “Алеся”.

Пейзажныя вершы Якуба Коласа для дзяцей: “На полi вясной”, “На рэчцы зiмою”, “Песня аб вясне”, “Дзед-госць”, “3iма”, “На лузе”, “Дуб”, “Ручэй” i iнш. Меладычнасць, высокая культура верша. Майстэрства паэта-псiхолага ў сатырычным вершы “Савось-распуснiк” (1926). Традыцыi Коласава майстэрства ў сучаснай лiтаратуры для юнага чытача.

Паэзiя З. Бядулi для маленькага чытача: “Маладая вясна”, “Мае забавы”, “Гаспадарка”, “Дудачка”, “Калыханка”, “Вясной”, “Сняжыначкi” i iнш. Гармонiя чалавека i прыроды. Песенная, музычная iнструментоўка вершаў. Дынамiчнасць сюжэтаў, графiчная выразнасць малюнкаў, вобразнасць мовы.

Маральна-этычныя праблемы ў вершах С. Шушкевiча “Хрыпаты пеўнiк”, “Свавольнiкi”, “Танцавалi ў сшытку кляксы”, “Непамыцька – хлопчык Вiцька” і інш. Тэма працы ў вершах “Пчала-госцейка лятала”, “Казка-быль пра рэпку”, “Муха-папрадуха”, “Трутнi”, “Працавiтыя швачкi”. Паэтызацыя прыроды ў вершах “Ляцiце, птахi”, “Вясна прыйшла”, “Усё зiма заснежыла”, “Кветачкi-званочкi”. Вершы-жарты “Колькi кiпцiкаў у кошкi”, “3бiралася лiса ў госцi”, “Рагатыя бэкi-мэкi” і інш. Асаблiвасцi паэтыкi вершаў С. Шушкевiча: канкрэтнасць паэтычнага вобраза, дакладнасць рыфмы, iнтанацыйнае багацце, меладычнасць.

Вобраз роднага краю ў кнігах паэзіі А. Пысіна “Матылёчкі-матылі” (1962), “Вясёлка над плёсам” (1964). Свет маленства і прыроды ў кнігах Е. Лось. Гуманiстычная скiраванасць паэзіі С. Грахоўскага. Гумар, арыгiнальнасць сюжэтаў, асаблiвасцi рыфмоўкi ў вершах (зб. “Ад вясны да вясны”, “Знаходка”, “Я ўсё ўмею”).

Тэматычная i жанравая шматстайнасць творчасцi Эдзі Агняцвет: кнiгi “Мы сур'ёзныя, мы вясёлыя” (1976), “Доктар Смех” (1977), “Ад зярнятка да вясёлкi” (1981), “Рэчка, рэчанька мая” (1991), “Хай часцей смяюцца дзеці” (1997), “Пад сінім небасхілам” (1999). Паэтызацыя працы (вершы “Мой тата – будаўнiк”, “Машынiст”, “Хто пачынае дзень?”). Пейзажныя вершы (“Музыка лесу”, “Падарожнiк”). Тэма аховы прыроды (“Рабiнка”, “Чаму ў трывозе дзед Мароз”, “Рэчка, рэчанька мая”). Сатырычна-гумарыстычныя вершы (“Параска i падказка”, “На дачы ў гамаку”, “Шчодры Цiшка”, “Вельмi “ветлiвы” Мiкiта”). Асуджэнне гультайства, сквапнасцi, ганарлiвасцi. Разнастайнасць адценняў камiчнага: ад мяккага гумару да самакрытычнай iронii. Высокая арганiзацыя паэтычнага радка, меладычнасць вершаў паэтэсы.

Наватарскiя пошукi А. Вольскага ў галi­не тэм i жанраў. Аналiз кнiг “Чарнiчка” (1964), “Карусель” (1996), “Адэльчыны ручнікі” (2002). Паэтызацыя прыроды ў вершах “Едзе хмарка”, “Ялiнка”, “3iмовае сонца”. Прыём антрапамарфiзму ў вершах “Коцiк”, “Козачка”, “Бегемоцiк”. Гумарыстычныя вершы “Захварэў парсючок”, “Што чарнiла нарабiла”, займальнасць сюжэтаў. Асаблiвасцi вершаваных азбук А. Вольскага “Жывыя літары”, “Ад А да Я – прафесiя мая”.

Тэматычная разнастайнасць паэзii А. Грачанiкава. Аналіз кнігі “Перазвоны азёр і бароў” (1998). Свет дзяцiнства i прыроды ў вершах А. Лойкі (кнiгi “Як Тоня рэха шукала”, “Карагод дзiвосных прыгод”). Займальнасць сюжэта, метафарычнасць мовы, цеплыня iнтанацый, меладычнасць паэтычнага радка.

Народныя iдэалы дабрынi, сумленнасцi, прыгажосцi ў вершах i жартах В. Зуёнка (кнiгі “Хата, поўная гасцей”, “Рэха”). Загадкi В. Зуёнка пра звярыны, птушыны i раслiнны свет (“Сонечны клубочак”). Тонкае адчуванне гукаў, колераў, фарбаў жывой народнай мовы. Характэрныя прыкметы паэзii В. Зуёнка – рытмiчная разнастайнасць, лёгкасць гучання, iмклiвасць, насычанасць дзеяннем.

Тонкае разуменне асаблiвасцей дзiцячага ўспрымання свету: вершы М. Танка “Падслуханае”, “Божыя кароўкi”, “Магчыма, не чулi”, “Чаму птушкi лётаюць”, “Красуня”, “Мама”. “Лемантар” Максiма Танка як вандроўка па моўных сховах. Метафарычнасць, асацыятыўнасць, нацыянальны каларыт вершаў М. Танка ў зб. “Блікі сонца” (1997).

Вершаваныя жанры дзiцячага фальклору (калыханкi, пацешкi, лiчылкi, загадкi, скорагаворкi) у апрацоўцы Васіля Вiткi (зб. “Дударык”, “Чытанка-маляванка”, “Ладачкi-ладкi”, “Дом, дзе жывуць словы”, “Урокі роднага слова”). Творы з уласна аўтарскiм сюжэтам у гэтых кнiгах. Вершы на арніталагічную тэматыку. Паэма “Беларуская калыханка” як патрыятычная песня ў гонар мацi Радзiмы i яе бессмяротных сыноў. Умоўнасць i сiмволiка. Высокая паэтычная культура, спалучэнне заснаваных на народна-паэтычнай глебе займальнасцi i пазнавальнасцi як адметныя рысы творчасцi Васiля Вiткi. Васiль Вiтка – лаўрэат Дзяржаўнай прэмii Рэспублiкi Беларусь, лаўрэат Ганаровага дыплома iмя Х. К. Андэрсена.

Характэрныя асаблівасці сучаснай беларускай паэзiі – творчае развiццё фальклорных традыцый на новай, адпаведнай нашаму часу, аснове. Жанравае багацце паэзii – паэмы, вершы, калыханкi, пацешкi, загадкi, задачкi, скорагаворкі, песні. Шырыня тэматыкі: вершы аб Радзіме, прыродзе, працы, пра дзяцінства. Педагагічная накіраванасць, гумар і лірызм твораў, даступнасць дзіцячаму успрыманню.

Фальклорныя матывы i жанры ў паэзii Н. Гiлевiча. Займальнасць, мастацкая дасканаласць загадак (зб. “Сiнi домiк, сiнi дом”, “3агадкi”). Свет прыроды i дзяцiнства ў вершах “Дождж-грыбасей”, “У лузе”, “3ёлкi”, “Хто з бабуляй пойдзе ў лес?” (зб. “Калi рана ўстанеш”, “Добры чалавек”, “Шчаслівыя хвіліны”). Мастацкае асэнсаванне пачуцця гонару за права “беларусам звацца” – верш “Казачная зямля”. Творы, напiсаныя Н. Гiлевiчам па матывах балгарскай дзiцячай паэзii (“Белы мядзведзь у заапарку”, “Песня пра ручаёк”, “За што мяне мама не пацалавала?” – кнiга “Добры чалавек”).

Жанравая разнастайнасць паэзii Р. Барадулiна (вершы, калыханкi, пацешкi, жарты, скорагаворкi, лiчылкi, задачкi, загадкi, казкi). Здольнасць паэта гуляць словам, уменне вiртуозна карыстацца гукапiсам, каламбурыць. Агляд кнiг: “Ай! Не буду! Не хачу!” (1971), “Цi пазяхае бегемот?” (1981), “Iндыкала-кудыкала” (1986), “Грышка, Мiшка i Шчыпай ехалi на чоўне” (1996), “Як воўк калядаваў” (2000), “Выпаў грук у грома з рук” (2009). Асаблiвасцi азбукі “Азбука вясёлы вулей” (1995).

Спосабы актывiзацыi мастацкага мыслення дзяцей: вершы-пытаннi, камiчныя сiтуацыi (“Цi пазяхае бегемот?”, “Хто дагары нагамi?”, “Цi аса, цi куса?”, “Як быць?”, “Ты чуў? Ты чула?”, “Пiльная патрэба”, “Рэгулiроўшчык”, “Ён, яна, яно, яны”, “Як стаў заяц даўгавухi”, “Буду ўрачом”). Наватарства формы твораў. Вершы-загадкі (“Загадкі на градках”, “Кош загадак”), скорагаворкі (“Скорагаворка са скорагаварчаняткам”, “Вымаві!”), задачкі (“Палічы!”, “Як сурок лічыў сарок?”, “Колькі кошак у кашы?”, “Колькі важыць зайцаў цень?”, “Колькі сарок?”, “Колькі мае ног?”), дражнілкі (“Як дражніць бубнілу?”, “Пыталава”), прыбабунькі (“Не столькі мліва, колькі дзіва”). Вершы-каламбуры (“Што было б тады б, калi б?”, “Колькi ранiц месцiць ранец?”, “На шашы”, “Варголы”). Свет маленства ў вершах “Ай! Не буду! Не хачу!”, “Раскiдач”, “Пытанне ўсiм” i iнш. Вершы пра жывёл i птушак (“Экзамен”, “Цi ляцяць вароны ў вырай?”, “Пеўнiк-весялун”). Трапнасць характарыстык. Прыём антрапамарфiзму. Лiрычнасць пейзажных замалёвак (“Як восень дрэвы ашукала”, “3iма”, “Коцiкi”, “Босы дождж”). Роля паэзii Р. Барадулiна ў абуджэннi цiкавасцi да роднага слова, чуйнасцi да яго гучання, выхаваннi ў дзяцей назiральнасцi i пачуцця прыгожага.

Нацыянальная адметнасць творчасці В. Жуковіча (зб. “Гуканне вясны”, “Свет – дзівосны”), У. Карызны (“Іграй, жалейка, не змаўкай…”), Д. Бічэль (“Гараднічанка”), Л. Пранчака (“Дзяўчынка-беларуска”, “Цік-так ходзікі”). Агляд паэтычных зборнiкаў: А. Пысіна “Колькі сонцаў”, I. Муравейкi “Я прыдумаў казку”, П. Пранузы “Фарбы восенi”, В. Лукшы “Адзіны ў свеце край”, А. Дзеружынскага “Жывая азбука”, Н. Галіноўскай “Палёт з Карлсанам”, У. Паўлава “Хто знае – адгадае”, “Згадка на дабро”, М. Чарняўскага “На каго сварыўся гром”, В. Гардзея “Зайкава балалайка”, У. Мацвеенкі “Дабранач”. Зварот да фальклору i пошукi новых жанравых форм.

6.2. Рускія паэты – дзецям. Пейзажная лірыка рускіх паэтаў першай паловы XIX ст. ў дзіцячым чытанні: развіццё паэтычнага слыху, узбагачэнне эмацыянальна-вобразнага ўспрымання дзіцяці, выхаванне любові да прыроды. Творы І. Крылова, В. Жукоўскага, А. Пушкіна ў дзіцячым чытанні. Балады і вершы В. Жукоўскага “Птичка”, “Жаворонок”, іх значэнне ў маральным і эстэтычным выхаванні дзяцей. Паэзія А. Пушкіна для чытачоў дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту. Значэнне твораў А. Пушкіна ў развiццi дзiцячай лiтаратуры. Вершы для дзяцей М. Някрасава “Школьник”, “Дядюшка Яков”, “Генерал Топтыгин”, “Соловьи”, “Дедушка Мазай и зайцы”, фрагмент ліра-эпічнай паэмы “Крестьянские дети” – “Мужичок с ноготок”. Асноўныя матывы паэзіі, яе традыцыі ў сучаснай дзіцячай літаратуры. Карней Чукоўскі пра творчасць М. Някрасава для дзяцей.

Лірыка другой паловы ХІХ ст. Агляд зборнікаў вершаў А. Пляшчэева “Подснежник”, “Дедушкины песни”. Мастацкія вартасці твораў. Карціны прыроды ў творчасці паэта (“Травка зеленеет…”, “Родное”, “Летние песни”, “Дети и птичка”, “Осень”, “Мой садик”). Раскрыццё цеснай сувязі дзіцяці з прыродай у вершах І. Сурыкава “Детство” (“Вот моя деревня…”), “В ночном”, “На реке”, “Белый снег пушистый”, “Ярко светит солнце”). Пейзажная лірыка Ф. Цютчава, А. Майкова, А. Фета, І. Нікіціна ў дзіцячым чытанні. Традыцыі і наватарства ў паэзіі для дзяцей А. Блока, В. Брусава, І. Буніна.

Развіццё паэзіі пад уздзеяннем футурыстаў У. Маякоўскага, В. Хлебнікава. Вершы У. Маякоўскага для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту (“Тучкины штучки”, “Гуляем”, “Что такое хорошо и что такое плохо”, “Кем быть?”). Выкарыстанне яркіх неалагізмаў, моцных метафар, складаных рыфмаў, эмацыянальнасць вершаў. Прыход паэтаў групы “ОБЭРИУ” Д. Хармса, А. Введенскага, М. Забалоцкага, Ю. Уладзімірава. Вершы Карнея Чукоўскага, іх роля ў выхаванні паэтычнага слыху дзяцей. Класічнае даследаванне творчых магчымасцей дашкольнікаў: “От двух до пяти” (1933). Уплыў К. Чукоўскага на творчасць В. Берастава, Э. Машкоўскай, Б. Захадэра, Г. Сапгіра.

Жанравая і тэматычная разнастайнасць твораў С. Маршака: дзіцячыя песенькі, вершы, загадкі, лічылкі, паэмы. Прастата стылю, лаканізм мовы, займальнасць вершаў “Детки в клетке”, “Про всё на свете”, “Цирк”, “Сказка о глупом мышонке”, “Вот какой рассеянный”, “Мяч”, “Усатый-полосатый”, “Пожар”, “Вчера и сегодня”. Мажорная інтанацыя, энергічнае развіццё думкі, насычанасць фарбаў, захапляльныя нечаканасці ў развіцці сюжэта. Гумар і сатыра ў творах С. Маршака. “Весёлая азбука”, “Весёлый счёт”, “Весёлое путешествие от А до Я”, “Разноцветная книга”. Іх пазнавальнае і выхаваўчае значэнне. Вершы на школьныя тэмы: “Школьнику на память”, “Живые буквы”.

Псіхалагічныя аспекты паэзіі А. Барто, разнастайнасть тэматыкі твораў: сатырычныя вершы “Девочка чумазая”, “Девочка-рёвушка” (1930), “Любочка”, “Лёшенька”, “Качели” (1948); маральныя паводзіны дзіцяці ў вершах для самых маленькіх “Машенька”, цыкл “Игрушки” (1936); тэма працы “Дом переехал” (1938). Кніга для малодшых школьнікаў “За цветами в зимний лес” (1972). Наватарства вершаў, лірызм. Творы А. Барто ў малюнках В. Гараева, М. Мітурыча. Традыцыі А. Барто ў творчасці І. Такмаковай і сучасных паэтаў.

Шматжанравасць мастацкай творчасці С.У. Міхалкова: лірычныя, сатырычныя, публіцыстычныя вершы, байкі, паэмы. Вобраз станоўчага героя ў тэтралогіі “Дядя Стёпа” (1935 – 1978). Мастацкае наватарства, пазнавальная і выхаваўчая каштоўнасць паэмы. Напеўнасць, жыццясцвярджальны гумар у вершах “Мой щенок”, “Как старик корову продавал”, “Чистописание”. Сатырычныя вершы “Фома”, “Про мимозу”. С. Міхалкоў – лаўрэат Ганаровага дыплома iмя Х. К. Андэрсена.

Здабыткі паэзіі А. Благінінай, Л. Касіля, Б. Захадэра, В. Берастава, Г. Сапгіра, І. Такмаковай, Р. Сефа, Э. Успенскага, Г. Остэра, Ю. Морыц, Л. Гераскінай.

Шырыня тэматыкі, жанравая разнастайнасць сучаснай рускай паэзіі для дзяцей М. Дружынінай, У. Сцяпанава, М. Барадзіцкай, В. Аляксандрава, М. Тахіставай, А. Гіваргізава, Д. Герасімавай, Л. Якаўлева, С. Казлова, Г. Дзядзінай, М. Сямёнавай, М. Яснова і інш.; педагагічныя задачы і спецыфіка іх вырашэння, гумар, лірызм, арыентацыя на ўспрыманне дзіцяці.

6.3. Зарубежныя паэты – дзецям. Малыя жанры англійскага фальклору: песні, небыліцы ў перакладах С. Маршака, К. Чукоўскага, І. Такмаковай, Б. Захадэра.Англійская паэзія для дзяцей у зборніку “В один прекрасный день” у перакладзе М. Барадзіцкай. Э. Лір – пачынальнік літаратуры нонсэнса і стваральнік жанра лімерыка. “Книга нелепиц” (1846). Вершаваныя небыліцы Э. Ліра ў перакладзе С. Маршака (зб. “Прогулка верхом”). Паэтыка вершаў А. Мілна і яе аднаўленне ў перакладах С. Маршака, Г. Сапгіра, Н. Слепаковай. Амерыканская паэзія абсурда ў перакладах на рускую мову Б. Захадэра, Р. Сефа. Вершы Д. Радары “Чем пахнут ремёсла”, “Про всё на свете” ў перакладах С. Маршака. Гульнёвая паэзія французскіх аўтараў Ж. Прэвера, Р. Дзеснаса, М. Лей, К. Руа, Р. Абальдзіа ў перакладах В. Берастава, М. Кудзінава, М. Яснова ў зб. “Стихи французских поэтов для детей” (2006). Жанрава-тэматычная разнастайнасць польскай паэзіі. Вершы на маральна-этычную праблематыку Ю. Тувіма ў перакладах С. Маршака, С. Міхалкова. Выкарыстанне слоўнай гульні, засваенне традыцый жанру байкі ў паэзіі Я. Бжэхвы (зб. “Веселые стихи”, “На Горизонтских островах”) у перакладзе Б. Захадэра. Спецыфіка азнаямлення дзяцей з паэзіяй.







Дата добавления: 2015-08-17; просмотров: 7976. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Картограммы и картодиаграммы Картограммы и картодиаграммы применяются для изображения географической характеристики изучаемых явлений...

Практические расчеты на срез и смятие При изучении темы обратите внимание на основные расчетные предпосылки и условности расчета...

Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Репродуктивное здоровье, как составляющая часть здоровья человека и общества   Репродуктивное здоровье – это состояние полного физического, умственного и социального благополучия при отсутствии заболеваний репродуктивной системы на всех этапах жизни человека...

Случайной величины Плотностью распределения вероятностей непрерывной случайной величины Х называют функцию f(x) – первую производную от функции распределения F(x): Понятие плотность распределения вероятностей случайной величины Х для дискретной величины неприменима...

Схема рефлекторной дуги условного слюноотделительного рефлекса При неоднократном сочетании действия предупреждающего сигнала и безусловного пищевого раздражителя формируются...

Правила наложения мягкой бинтовой повязки 1. Во время наложения повязки больному (раненому) следует придать удобное положение: он должен удобно сидеть или лежать...

ТЕХНИКА ПОСЕВА, МЕТОДЫ ВЫДЕЛЕНИЯ ЧИСТЫХ КУЛЬТУР И КУЛЬТУРАЛЬНЫЕ СВОЙСТВА МИКРООРГАНИЗМОВ. ОПРЕДЕЛЕНИЕ КОЛИЧЕСТВА БАКТЕРИЙ Цель занятия. Освоить технику посева микроорганизмов на плотные и жидкие питательные среды и методы выделения чис­тых бактериальных культур. Ознакомить студентов с основными культуральными характеристиками микроорганизмов и методами определения...

САНИТАРНО-МИКРОБИОЛОГИЧЕСКОЕ ИССЛЕДОВАНИЕ ВОДЫ, ВОЗДУХА И ПОЧВЫ Цель занятия.Ознакомить студентов с основными методами и показателями...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.012 сек.) русская версия | украинская версия